Telegram Web Link
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Гарлачыкі". 1908 г. Клод Манэ.

Гісторыя аднаго шэдэўра створаная аўкцыённым домам Sotheby's. толькі паглядзіце на прыгожую сядзібу ў Жыверні, дзе тварыў легендарны імпрэсіяніст. З 1980 г. там адкрыты музей.

#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм
"Сялянскае жыццё". 1925 г. Марк Шагал.

Карціна была напісана Шагалам праз два гады пасля яго пераезду ў Парыж. У ёй усё даволі міла. Простыя радасці: свежая траўка - для вясёлага канька, мары пра дом і сям'ю - для глупаватага на выгляд селяніна. І няхітрыя забавы ў перспектыве. Мабыць, твор чымсьці нагадвае мары самога Шагала, якія спраўдзіліся: утульны дом і простыя радасці жыцця, да якіх ён ішоў так доўга і ўпарта.

#жывапіс #Шагал #Беларусь
Сёння працягну пра Шагала і яго "вясковыя" сюжэты.

"Я і мая вёска". 1911 г. Марк Шагал.

Гэтая карціна напісана ў яго першы прыезд у Парыж, калі ён захапляўся Ван Гогам, Рэнуарам і Гагенам. У ёй відавочна адчуваецца ўплыў кубізму, часткова фавізму, але ўсё гэта пададзена "па-шагалаўску", досыць лірычна, з лёгкім налётам мадэрна.

Сюжэт пабудаваны па прынцыпу люстэрка. Справа профіль самога мастака, насупраць - профіль каровінай пысы. Мастак працягвае ёй звязак галінак і кветак, які трактуюць як дрэва жыцця. У верхняй частцы карціны гэтыя профілі, нібы мостам, злучаныя выявай Віцебска.

#жывапіс #Шагал #Беларусь
"Зняцце пятай пячаці". 1608-1614 г. Эль Грэко.

Мастак звярнуўся да тэмы Апакаліпсісу. Карціну замовіў шпіталь Тавера ў Таледа. Выбар страшнага сюжэту быў зразумелы - Эль Грэка ўвядаў, і думкі пра смерць сталі наведваць яго ўсё часцей.

Па сюжэту душы памерлых, якія згінулі за веру, за Слова Божае, звяртаюцца да нябёсаў, І Гасподзь шле ім белыя адзенні. Як знак помсты за іх пралітую бязвінна кроў.

На пярэднім плане ўтрыравана выцягнутая постаць Святога Іаана. Ён узвёў рукі да нябёсаў і знаходзіцца ў нейкім рэлігійным трансе. Задні план запоўнілі пакутнікі, паўсталыя з магіл. Здаецца, можна пачуць стогны кідаючыхся душ. Група з трох мужчын, фонам для якіх служыць зялёная драпіроўкі, атрымліваюць з нябёсаў адзенні.

Калі я гляджу на карціну, то ў мяне заўсёды ўражанне, што яна створана ў 20-ым стагоддзі, а не ў 17-ым.

#жывапіс #ЭльГрэко
Прафул Савант (Praful Sawant) - малады і таленавіты мастак з Індыі. Цікавасць да малявання выявілася ў яго з дзяцінства. Прафул нарадзіўся і вырас у сям'і мастакоў, шырока вядомых у Індыі. Яго старэйшы брат і бацька ўзрасцілі ягоную любоў да мастацтва і сталі яго першымі настаўнікамі. Савант - удзельнік шматлікіх выстаў і конкурсаў мастакоў-акварэлістаў як у Індыі, так і па ўсім свеце, але піша ён і алеем.

Інстаграм мастака

#жывапіс #Савант #акварэль
"Калупальшчык ў носе I: чаму вы прыдзіраецеся да мяне". Першая назва: "Гасподзь даў мне твар, а калупацца ў сваім носе я магу і сам". 1948 г. Эндзі Уорхал.

Лічыцца, што гэта самы ранні аўтапартрэт Уорхала, на якім мастак засоўвае палец у адну ноздру. Гэтую карціну ён напісаў ужо маючы дыплом бакалаўра, г. зн. дакладна ўмеў маляваць акадэмічна, але карціна ў дзіўнай тэхніцы (дакладней яе адсутнасці), з шакуючым сюжэтам і да пахабнай тэмы прыплецена імя Усявышняга.

Праца, якая была адхіленая са штогадовай выставы Асацыяцыі Мастакоў Пітсбурга за "абразлівасць", дэманструе стаўленне Уорхала да мастацтва. Хоць яго аднагодкі малявалі "акадэмічныя" вазы з садавінай, Уорхал калупаў у носе.

Карціна восенню прададзеная за $491400.

#жывапіс #Уорхал
"Прывід Оівы". 1832 г. Кацусіка Хокусай.

Жыла ў адной японскай вёсцы прыгожая Оіва. Аднойчы невядомы чалавек даслаў дзяўчыне атручаную мазь, якая знявечыла ёй твар. Усё гэта было подлым планам, каб яе кінуў муж і ажаніўся з дачкой атрутніка.

Муж Оівы сапраўды вырашыў развесціся. Ён папрасіў слугу інсцэнаваць нявернасць дзяўчыны, каб была прычына для разводу. Але нешта пайшло не так, і ў парыве адчаю Оіва, у якой ад калецтваў і здрады памутніўся розум, падае на меч і памірае (вельмі "японская" смерць).

Пасля смерці дух Оівы не мог знайсці спакой і пачаў помсціць крыўдзіцелям. Свайму мужу яна з'яўлялася ў вобразе палаючага папяровага ліхтарыка (зноў тыповая "японскасць") - менавіта гэтую сцэну мы бачым на гравюры.

#жывапіс #Хокусай #Японія
Міхаіл Матвеевіч Філіповіч - адзін з першых беларускіх мастакоў, хто звярнуўся да нацыянальнай тэматыкі. Нарадзіўся ў Менску. Займаўся арганізацыяй і сам удзельнічаў у першай савецкай выставе ў Менску ў 1921 г. Першая персанальная выстава Філіповіча адбылася ў Менску ў 1922 г.

Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, займаўся графікай. Вялікую значнасць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Меншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палессі. Спрабаваў сябе ў рэалізме, імпрэсіянізме, нават супрэматызме. Пік яго творчасці прыйшоўся на 1920-я — гэта быў перыяд актыўнай беларусізацыі, цікавасці да ўсяго народнага, нацыянальнага. Філіповіч адразу ж уключыўся ў краязнаўчы рух, ездзіў у этнаграфічныя экспедыцыі і прывозіў адтуль дзясяткі карцін і замалёвак.

#жывапіс #Філіповіч #Беларусь
2024/10/01 15:48:42
Back to Top
HTML Embed Code: