Telegram Web Link
Працы мастака з Паўднёвай Карэі з нікнэймам Pil Hwa (Піл Хва). Верагодна, гэта сапраўднае імя. Сутнасць яго твораў - стварэнне ўласнага маленькага свету, населенага пацешнымі персанажамі. Больш падрабязнай інфармацыі пра яго няма. Мяркуючы па ўсім, Піл Хва спецыялізуецца на стварэнні дызайну для бытавых рэчаў.

Інстаграм: https://www.instagram.com/pil.hwa/

#жывапіс #ПілХва #дызайн
Як жа я люблю такія гісторыі😉

Браты з Нью-Джэрсі доўга ўпрошвалі маці прыбраць са сцяны ў кухні жудасную старую карціну. Маці адмаўлялася - гэта падарунак памерлых бацькоў. Па сямейнай легендзе, дзед набыў карціну за бесцань падчас Вялікай дэпрэсіі.

У 2015 г. жанчына памерла і сыны прадалі палатно калекцыянеру. Ён выставіў яго на таргі як "нязначную карціну XIX ст.". Прыкладны кошт - $500-800. Падчас аўкцыёну высветлілася, што карціна - адна з самых ранніх работ Рэмбранта з серыі пра пачуцці. Праца лічылася страчанай. Карціну набыла французская арт-галерэя за $1 млн , якая затым перапрадала яе за $4 млн прыватнай асобе.

А ў вас дома ёсць "жудасная старая карціна"?🤔

#жывапіс #Рэмбрандт #карціны
Каналу сёння 1 год🎉

Дзякуй за тое, што вы са мной разам. Нас с кожным днём усё больш і гэта натхняе. Разам мы пашыраем беларускамоўную прастору, пазнаем мір жывапісу, атрымліваем асалоду ад мастацтва.

Будзем працягваць далей!🎨

Лепшым падарункам для мяне і для канала будзе рэпост, рэцвіт, пашырэнне запісаў і парады сваім знаёмым, якія пра нас яшчэ не ведаюць. Вам нічога, а мне прыемна, як кажуць😉

Вялікі Вам дзякуй🫶
Заўтра дзень нараджэння Янкеля Кругера🎨

Мастак лічыцца нашым славутым партрэтыстам. Першым намаляваў неафіцыёзныя партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа, а пасля пісаў усіх вядомых беларускіх дзеячоў (ад Скарыны да Чарвякова) і ніколі не здраджваў рэалiзму.

Імкнучыся трапіць у Акадэмію мастацтваў прыяжджаў у Пецярбург. Але "яўрэям усюды былі зачынены дзьверы".

Праз нейкi час Кругер паехаў у Варшаву, затым перебраўся ў Парыж, каб вучыцца жывапісу ў акадэміі Жульена. Пабываў у Лондане, Берліне, Брусэлі. Неаднаразова дэманстраваў свае палотны на парыжскіх выставах, але не прыняў Парыж. Кругер вярнуўся на радзіму, каб у Менску быць першым мастаком, а не ў Францыі стаць другарадным.

Кругер адкрыў у Менску адну з першых мастацкіх школ. У яго вучыўся будучы геній жывапісу Хаім Суцін. Сам Кругер меў больш за ўсіх персанальных выстаў сярод беларускіх мастакоў.

#жывапіс #Кругер #партрэт #Беларусь
Адчыніла дзверы адна з галоўных выстаў года. Усім раю наведаць👍

Інфармацыя: https://www.instagram.com/p/Cr3jjV8oirK/

#жывапіс #ArtMinsk #Беларусь
2024/10/01 11:36:17
Back to Top
HTML Embed Code: