Пётр Сергіевіч🎨
Ураджэнец Браслаўшчыны. Пачатковую адукацыю атрымаў у Вольнай школе малюнку і жывапісу Адама Варнаса ў Вільні. Вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, якую ўзначальваў прафесар Фердынанд Рушчыц. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Быў прыхільнікам і актыўным дзеячам беларускага адраджэння. Працаваў выкладчыкам на кафедры малюнку і жывапісу ў Віленскім інстытуце прыгожых мастацтваў.
Майстра пейзажа, партрэта і манументальнага жывапісу. Пісаў партрэты знакамітых беларусаў (Багушэвіча, Танка, Купалу), манументальныя палотны на тэмы беларускай гісторыі (Каліноўскі, Скарына, Усяслаў Полацкі), жыццё сялян, вайну, родную прыроду.
#жывапіс #Сергіевіч #Беларусь

"Апошні пацалунак". 1858 г. Шарль Франсуа Маршал.
Маладая жанчына, заплюшчыўшы вочы, прыціснулася шчакой да тварыка немаўля. Праз некалькі імгненняў яна перадасць яго ў прыёмнае акно выхаваўчага дома і больш ніколі не ўбачыць сваю дробачку.
Мастак аддаваў перавагу жанру сацыяльнай драмы, асвятляючы вострыя праблемы грамадства. Гэта палатно таксама напісана на надзённую тэму. Да дзяцей, народжаных па-за шлюбам, ставіліся як да нязмыўнай плямы на жаночай рэпутацыі. Адзінокіх мам не бралі на службу. Каб хоць неяк пракарміцца, яны паступалі ў дамы памяркоўнасці. Але, як правіла, гэта не ратавала няшчасных: і маці, і дзіця гінулі ад голаду і хвароб.
Гераіня скарысталася адзіным шанцам на выратаванне ад усеагульнай пагарды і галоднай смерці. Яна аддае малога ў сірочы прытулак, дзе яму захаваюць жыццё.
Прайшоў снег. Каля акенца сляды такіх жа пакутніц. Калі прыгледзецца, то ў змроку аконнага праёму бачная жаночая постаць. Рукі сястры міласэрнасці ўжо гатовыя прыняць сірату.
#жывапіс #Маршал #Marchal

Алена Бархаткова🎨
Прыгожы восеньскі нацюрморт🍎🍂
Мастачка са Слуцка.
Зраблю вялікі пост пра яе, бо яна майстар атмасферных восеньскіх пейзажаў і нацюрмортаў, а зараз самы час.
#жывапіс #Бархаткова #пейзаж #нацюрморт #Беларусь

Нарадзілася ў Слуцку. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча. Член Саюза Мастакоў Беларусі. Карціны мастачкі ўпрыгожваюць фонд Міністэрства культуры РБ і Беларускага Саюза Мастакоў, Магілёўскі музей імя П. Масленікава, Музей ім. Бялыніцкага-Бірулі і інш., прыватныя калекцыі Беларусі, Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі, Іспаніі, Ізраіля, Арменіі, Польшчы, Галандыі, Канады і ЗША.
Піша карціны, якія аб'ядноўваюць у сабе два жанры: гэта і вясковы пейзаж, і нацюрморт. Амаль заўсёды вельмі маляўнічыя, яркія краявіды роднай беларускай прыроды. Упадабанай тэмай мастачкі з'яўляюцца нацюрморты з вазамі, якія абавязкова упрыгожваюцца фонам з жывых дрэў і прамянямі сонца.
Усе гэтыя маляўнічыя куткі - тое, што акружае мастачку ў жыцці, яе сад, любімыя кветнікі. Жыве і працуе ў вёсцы Харужы Мінскай вобласці.