Telegram Web Link
Альфрэд Сіслэй🎨🖼

Французскі жывапісец. Пейзажыст. Імпрэсіяніст. Нарадзіўся ў Парыжы. Вучыўся ў знакамітай майстэрні Шарля Глейра, дзе пазнаёміўся з Клодам Манэ, Рэнуарам і Пісаро.

Творчасць Сіслэя - гэта пейзажы ў розных сезонах і пры розным асвятленні. Ён выкарыстоўваў светлыя і вытанчаныя колеры, ствараючы адчуванне празрыстасці і мяккасці атмасферы. Імкнуўся да незвычайных эфектаў, а аддаваў перавагу простым і гарманічным кампазіцыям.

Мастака натхнялі Брытанскія майстры: Тэрнэр, Канстэбл і Паркс Банінгтан, а таксама французы Каміль Каро, Гюстаў Курбэ і Эжэн Будэн. Ён таксама знаходзіўся пад уплывам сваіх сяброў-імпрэсіяністаў Клода Манэ, Пісаро і Рэнуара.

Памёр Сіслэй ў галечы і невядомасці. Яго працы здабылі прызнанне толькі пасля яго смерці.

Адзін з маіх любімых мастакоў.

#жывапіс #Сіслэй #імпрэсіянізм #Манэ #Рэнуар #Пісаро #пейзаж
"Дома ў адпачынку". ("Марак у гамаку"). 1945 г. Норман Роквэл.

З'яўленне малюнка было сымбалічным. Мастак задумаў напісаць свайго ціхамірнага марака, калі чалавецтва знаходзілася ў чаканні завяршэння Другой сусветнай вайны. У верасні 1945 г. рэпрадукцыя ўпрыгожыла вокладку часопіса Saturday Evening Post праз усяго пару тыдняў пасля падпісання Японіяй акта аб капітуляцыі.

Роквэл сам служыў у войску ў гады Першай сусветнай, таму ведаў, пра што марылі салдаты, якія знаходзяцца на фронце. Чалавек, пазбаўлены элементарных выгод і штодня рызыкуючы жыццём, мацней пачынае шанаваць простыя, непрыкметныя радасці: сонечны лужок, чыстую вопратку, сон і вернага сабаку.

Натуршчыкам для карціны выступіў курсант ваенна-марскога каледжа Леа Макгуайр. Гамак і лужок мастак арандаваў у суседзяў. Цыгарэтны пачак, заткнуты ў чаравік, майстар адлюстраваў па памяці, паколькі не знайшоў прыдатную ўпакоўку (сам мастак паліў трубку).

#жывапіс #Роквэл
"Давід з галавой Галіяфа". 1610 г. Караваджа.

Карціну майстар напісаў незадоўга да сваёй смерці.

Па адной з версій у вобразе пастушка Давіда мастак адлюстраваў самога сябе ў юнацтве, а галава Галіяфа - аўтапартрэт Караваджа часу напісання карціны. Як вядома, мастак, які славіўся з юных гадоў забіякам, усё сваё жыццё бадзяўся з-за таго, што не раз пераступаў закон. Псіхалагічна карціну можна інтэрпрэтаваць так: Давід з галавой Галіяфа - гэта псіхалагічны канфлікт паміж Я, якое выпрабоўвае віну і жыве ў нястачы пакарання (вобраз Галіяфа) і караючым Звыш-Я (вобраз Давіда).

#жывапіс #Караваджа #барока
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Карціна Леаноры Карынгтан прададзеная за рэкордныя $28,5 млн.

На аўкцыёне Sotheby's, прысвечаным мастацтву мадэрнізму, карціна "Спакусы Дагаберта" (1945 г.) сышла за $28,5 млн, што значна перавышае эстымэйт (прыблізная ацэнка кошту лота экспертамі аўкцыённага дома) у $12-18 млн і папярэдні аўкцыённы рэкорд мастачкі ў $3,3 млн, усталяваны ў 2022 г.

Праца стала самым дарагім творам брытанскай мастачкі, калі-небудзь прададзеным на аўкцыёне. Сама Карынгтан увайшла ў пяцёрку самых дарагіх мастачак разам з Луіз Буржуа, Фрыдай Кала, Джорджыяй О'кіф і Джоан Мітчэл, а таксама стала адным з 4 самых дарагіх мастакоў-сюррэалістаў. Карціну набыў заснавальнік Музея лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе.

Мне моцна вее Босхам.

#жывапіс #Карынгтан #сюррэалізм #Босх
Лета ж😌

"Вялікія купальшчыцы". 1887 г. П'ер Агюст Рэнуар.

У назве адлюстраваны памеры карціны - 117,8х170, 8 см, а не фэтшэймінг.

Мастак працаваў над творам тры гады. Ніводнаму палатну ні да, ні пасля ён больш не прысвеціць столькі часу.

На карціне намаляваныя 5 аголеных жанчын. Адна стала ў хуткім часе жонкай мастака (Аліна Шарыго - злева, сядзіць на беразе), а яшчэ адна - вядомай мастачкай (Сюзана Валадон - па цэнтры). Жанчыны выглядаюць грацыёзнымі, іх формы на густ Рэнуара - станістыя, пышныя, манерныя. Пейзаж пісаўся без пленэра, па памяці і адчуваннях аўтара.

#жывапіс #Рэнуар #імпрэсіянізм #Валадон
Май Данцыг🎨

Нарадзіўся ў Менску. Скончыў Менскае мастацкае вучылішча, Маскоўскі мастацкі інстытут. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Прафесар.

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. За гады творчасці мастаком, па словах самога майстра, створана больш за 100 жывапісных палотнаў, 100 эцюдаў і 100 графічных работ. Карціны майстра захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у мастацкіх і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Азербайджана, Малдовы, Бельгіі, Германіі, Ізраіля, Італіі і ЗША.

#жывапіс #Данцыг #рэалізм #Беларусь
2024/09/29 05:24:44
Back to Top
HTML Embed Code: