Telegram Web Link
"Падзенне Ікара". 1558 г. Пітэр Брэйгель Старэйшы.

У левай частцы карціны сярод кустоў прыкметная светлая пляма. Некаторыя крытыкі бачылі там твар спячага чалавека ці душу памерлага. Але інфрачырвоны аналіз паказаў, што яны памыляліся.

Гэта зад чалавека, які спраўляе свае патрэбы. Частая дэталь для работ Брэйгеля.

#жывапіс #Брэйгель #Адраджэнне
"Лягушатнік". 1869 г. П'ер Агюст Рэнуар.

Эдгар Дэга, напрыклад, ненавідзеў пленэры і гатовы быў страляць (для пачатку дробам) у мастакоў, якія блукаюць па дарогах з мальбертамі. Але калі ў яго спыталі пра Рэнуара, які піша на пленэры, Дэга адказаў: "Рэнуар - іншая справа. Ён можа рабіць усё, што яму заўгодна". Часам Рэнуару заўгодна было пісаць на пленэры, але сапраўды дзіўныя пейзажы ў яго атрымліваліся, калі на іх прысутнічалі людзі.

Дэга быў, вядома, з'едлівым брузгой, але вяртаючыся з нялёгкім рыштункам, змучаным і стомленым з чарговага падарожжа ў пошуках прыгожага пейзажу, Рэнуар бы з ім пагадзіўся. "Пленэр - гэта не мастацтва, а спорт", - жартаваў мастак. Іншая справа - партрэт.

#жывапіс #Рэнуар #імпрэсіянізм #Дэга #пейзаж
1. "Закаханыя". 1928 г. Рэнэ Магрыт.
2. "Мабільныя палюбоўнікі". 2014 г. Бэнксі.


#жывапіс #Магрыт #Бэнксі #сюррэалізм #стрытарт
"Сняданак у майстэрні". 1868 г. Эдуард Манэ.

Карціна ў 1869 г. была прадстаўлена на галоўнай французскай мастацкай выставе - парыжскім Салоне, трапілася на вочы крытыкам і абурыла некаторых з іх.

Крытыкаў абурыла тое, што на стале адначасова прысутнічалі кава і вустрыцы. Прыстойныя французы ніколі не пададуць гэта разам.

#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #Салон
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Габрэй у чырвоным". 1914 г. Марк Шагал.

На карціне, прама на белай паласе фону, Шагал пералічвае, відаць, самых важных для сябе мастакоў. Гэта:

Цінтарэта
Джота
Чымабуэ
Ван Гог
Жан Фуке
Пітэр Брэйгель Старэйшы
Рэмбрандт
Эль Грэка
Жан Батыст Сімяон Шардэн
Гюстаў Курбэ
Поль Сэзан

#жывапіс #Шагал #габрэй #Беларусь
"Аўтапартрэт на аперацыйным стале". 1902-1903 г. Эдвард Мунк.

Мунк некаторы час быў заручаны з дзяўчынай па імені Мацільда Ларсэн. Аднойчы, у верасні 1902 г., Эдвард быў без грошай і не ведаў, як прыгатаваць вячэру для Мацільды і сябе. Дзяўчына, родам з багатай сям'і, дала Мунку 100 крон на прадукты. Калі Эдвард вярнуўся з адным толькі каньяком, то пачаўся скандал. Ён завяршыўся стрэлам у руку Эдварда, пакінуўшы палец знявечаным і патрабуючым ампутацыі. На аперацыйным стале Эдвард адмовіўся ад анэстэзіі, каб захаваць яркія ўспаміны і перадаць іх на палатне. Ні Мацільда, ні сам Мунк так і не змаглі ўцямна растлумачыць тое, што здарылася, і хто быў вінаваты, так і засталося невядомым. А сам мастак усё астатняе жыццё пісаў карціны, абыходзячыся без крайняй фалангі сярэдняга пальца.

#жывапіс #Мунк #постімпрэсіянізм #экспрэсіянізм #аўтапартрэт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Таццяна Патворава🎨🖼

Нарадзілася ў Кобрыне. Скончыла Кобрынскі мастацкі каледж, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Мастак-рэстаўратар у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

Работы знаходзяцца ў калекцыі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, музея гісторыі горада Брэста, у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, ЗША, Італіі, Польшчы, Германіі, Латвіі, Эстоніі і інш.

#жывапіс #Патворава #імпрэсіянізм #пейзаж #Беларусь #Брэст
2024/09/28 23:26:08
Back to Top
HTML Embed Code: