Telegram Web Link
Махер Моркас (Maher Morcos)🎨

Мастак-самавук з Егіпта. Маці была егіпцянкай, а бацька - італьянцам.

У 13 гадоў ужо пачаў працаваць, як прафесійны мастак - ён паспяхова прадаваў свае акварэлі турыстам. Гэта былі жанравыя сцэнкі з жыцця егіпцян і турыстаў. У 14 гадоў Махер стаў пераможцам Нацыянальнага мастацкага конкурса. Ва ўзросце 15 гадоў правёў сваю першую персанальную выставу ў Каіры.

Ужо з тых часоў імя мастака вядома далёка за межамі Егіпта. Ён не адзін дзясятак разоў перамагаў на еўрапейскіх і амерыканскіх конкурсах, быў узнагароджаны медалямі і дыпломамі. Работы мастака набываюць музеі і прыватныя калекцыі жывапісу па ўсім свеце.

#жывапіс #Моркас #Morcos
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Дажынкі". 1902 г. Фердынанд Рушчыц.

На выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі "Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939-1957" пра самы драматычны год існавання Дзяржаўнай карціннай галерэі, 1941-ы, распавядае зала-інсталяцыя пад назвай "Рабаванне". Немцы вывезлі з галерэі амаль усе каштоўныя творы мастацтва, пакінуўшы на сценах голыя рамы. У экспазіцыі тыя творы, якія так і не вярнуліся ў Беларусь пасля вайны, пазначаны такімі ж пустымі рамамі, якія суправаджаюць этыкеткі з невялікай ілюстрацыяй страчанага твора і кароткім апісаннем.

Сярод пустых рам на выставе рама з этыкеткай твора Фердынанда Рушчыца, пра які мала што вядома і цяжка нават адшукаць фотаздымак. Гэта "Дажынкі".

У сваім дзённіку мастак, знаходзячыся ў родным Багданаве пад Валожынам, робіць такі запіс за 7 жніўня 1899 г.:⬇️
У гэтым запісе адчуваецца пэўная зацікаўленасць Рушчыца ў тым, што ў Менску, дзе ён правёў свае маладыя гады, нават пры савецкай уладзе яго прызнаюць за свайго мастака, чаго ён не адчуваў у Пецярбургу, Кракаве і Варшаве. Гэта пасяляе ў ім надзею, што дарагая яму карціна не страчана, а зберагаецца ці можа нават экспануецца ў музеі.

Сапраўдны лёс карціны невядомы, але калі яе выява цяпер трапіла на выставу, то, відаць, яна сапраўды захоўвалася да вайны ў калекцыі Дзяржаўнай галерэі. Спадзяемся, што Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў будучым раскажа больш пра гэты цікавы твор.

#жывапіс #Рушчыц #дажынкі #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У гонар нядаўняга адкрыцця сабора пасля рэстаўрацыі⛪️

"Нотр-Дам-дэ-Пары". 1878 г. Эдвард Моран.

Моран - амерыканскі марыніст. Ён пераехаў у Парыж у 1877 г. Асноўнай тэмай творчасці мастака было мора і ўсё, што з ім звязана. Таму не дзіўна, што сабор мастак напісаў разам з ракой Сенай.

Ноч. Рака. Ліхтары. Сабор. Выглядае велічна, нават крыху жудасна.

#жывапіс #Моран #марынізм
"Спакуса Святога Антонія" (Левая створка трыпціха. Фрагмент). 1505-1506 г. Геранім Босх.

Пад мостам на замерзлым ручаі дэманы слухаюць манаха з лістом, а да іх набліжаецца птушка на каньках з насмешлівым пасланнем "Тлуста". Гэта мой гарачачны сон пры тэмпературы 37,2? Не. Гэта саркастычны намёк Босха на злоўжыванні святароў, якія нажываліся на індульгенцыях. Шыкоўна!

#жывапіс #Босх #Адраджэнне #Bosch
Да Вінчы і Мікеланджэла

Мастакі жылі ў адну эпоху, але належалі да розных пакаленняў, і іх погляды на мастацтва былі супрацьлеглымі. Да нянавісці!

Аднойчы іх запрасілі прыняць удзел у афармленні залі фларэнтыйскай ратушы. Леанарда ўжо быў зоркай, а Мікеланджэла падаваў велізарныя надзеі.

Карціны планавалі размясціць на процілеглых сценах. Да Вінчы абраў эпізод сутычкі коннікаў за баявы сцяг. Мікеланджэла вельмі хацеў стварыць карціну, абсалютна непадобную, таму абраў бытавы эпізод: мужчыны, якія купаліся, заспеты знянацку сігналам да бітвы і збіраюцца ў спешцы.

Напружанне паміж майстрамі было такім, што яны не хацелі заставацца ўдваіх у адной майстэрні. Праца ішла павольна. А неўзабаве Мікеланджэла выклікалі ў Рым на іншы праект.

Да Вінчы таксама не завяршыў карціну. Верхняя палова не паспела як след высахнуць і фарбы перамяшаліся. У выніку Леанарда не захацеў перарабляць працу і адмовіўся ад замовы.

#жывапіс #Мікеланджэла #ДаВінчы #Адраджэнне
Гэта Брэйгель? А вось і не!

"Зімовы пейзаж". 1931 г. Валерыус дэ Садэлер.

Бельгійскі мастак-пейзажыст, чые працы былі папулярныя ў сімвалістаў, пісаў у традыцыях Фламандскага жывапісу XVI ст.

#жывапіс #Садэлер #Брэйгель #Адраджэнне
"Аўтапартрэт са Смерцю, якая грае на скрыпцы". 1872 г. Арнольд Бёклін.

Мастак з пэндзлем і палітрай, а за яго спіной стаіць фігура Смерці ў чорным плашчы, якая трымае скрыпку з адной струной. Смерць грае, а Бёклін слухае яе музыку. Карціна адлюстроўвае тэму смерці, якая часта прысутнічала ў творчасці мастака, асабліва пасля смерці некалькіх яго дзяцей.

Мастак хацеў паказаць сваё стаўленне да смерці, якая была непазбежнай і ўсепрысутнай у яго жыцці. Смерць не з'яўляецца ворагам ці страшыдлам, а хутчэй напамінам пра марнасць і сцісласць чалавечага існавання. Смерць грае на скрыпцы, як бы запрашаючы мастака да апошняга танца, а ён слухае яе мелодыю з пакорай і спакоем.

#жывапіс #Бёклін #сімвалізм #Böcklin
"Стэфан Баторый пад Псковам". 1872 г. Ян Матэйка.

24 жніўня 1581 г. Баторый са 100-тысячным войскам Рэчы Паспалітай аблажыў Пскоў. Пасля некалькіх месяцаў аблогі, паслы Івана IV просяць у Стэфана Баторыя перамір'е.

Карціна, як і іншыя гістарычныя працы Матэйкі, насычана старанна прапрацаванымі і выпісанымі дэталямі. Дэталі адзення і зброі выкананы для свайго часу вельмі дакладна.

Карціна моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Яе падзялілі на 18 частак і схавалі. Знайшлі яе ўжо ў вельмі жудасным стане. Рэстаўрацыя доўжылася 3 гады.

#жывапіс #Матэйка #Matejko
"Белае распяцце". 1938 г. Марк Шагал.

У 1938 г. Шагал, які паходзіў з рэлігіёзнай яўрэйскай сям'і, быў узрушаны паведамленнямі пра "Крыштальную ноч" - масавы яўрэйскі пагром у нацысцкай Германіі. Пад уражаннем ад гэтай падзеі мастак піша гэтую першую карціну, на якой ён выкарыстоўвае вобраз Ісуса як сымбал пакуты ўсяго габрэйскага народа. Жывапісец потым яшчэ не раз вяртаўся да гэтай тэмы, нягледзячы на тое, што ў яўрэйскай рэлігійнай традыцыі Ісус не лічыцца Збавіцелем.

На карціне намаляваны ганенні габрэйскага народа, якія паўсюдна адбываліся ў пачатку XX ст. Палаюць у агні разрабаваныя дамы, людзі плачуць над целамі загінулых сваякоў, на зямлі валяюцца святыя скруткі - усё гэта адбываецца вакол фігуры распятага Ісуса, якая займае цэнтральную частку палатна.

#жывапіс #Шагал #Chagall
2024/12/28 03:28:00
Back to Top
HTML Embed Code: