Telegram Web Link
"Партрэт Эміліі Флёге". 1902-1904 г. Густаў Клімт.

Клімт вёў даволі сціплае ў цэлым жыццё, але ў мастака была адна запала - запала да жанчын. Нягледзячы на мноства раманаў побач з Клімтам усё ж нязменна знаходзіліся дзве жанчыны - яго маці і Эмілія Флёге.

Біёграфы дагэтуль не могуць сысціся ў меркаваннях адносна таго, якія ж адносіны звязвалі Клімта і Флёге. Адны сцвярджаюць, што яна была яго пастаяннай палюбоўніцай, на якой ён так і не ажаніўся. Іншыя ж упэўненыя, што іх сувязь была выключна платанічнай, і менавіта таму Эмілія не нарадзіла майстру дзіцяці. Як бы там ні было, адносіны Клімта і Флёге доўжыліся 27 гадоў, і, па сведчаннях відавочцаў, апошнімі словамі мастака пасля таго, як яго разбіў інсульт была просьба паслаць за Эміліяй.

#жывапіс #Клімт #мадэрн #партрэт
"Вандроўнік над морам туману". 1818 г. Каспар Давід Фрыдрых.

Калі вы хочаце зразумець і прачуць рамантызм, то менавіта гэтая карціна - лепшы наглядны дапаможнік.

Драматычныя пікі, што рвуцца ў неба. Туман пад намі, у далінах. Дзікая прырода. І ў цэнтры яе - самотны таямнічы незнаёмец. На ім сыходзяцца лініі кампазіцыі. Менавіта чалавек і яго душа знаходзяцца ў цэнтры рамантычнага светапогляду.

Фігура стаіць да нас спіной. Прыём досыць часты для работ Фрыдрыха. Чалавек на яго карцінах - гэта не нейкі персанаж, а ўвасабленне гледача. Гэта МЫ назіраем таямнічую маўклівую старажытную прыроду, гэта мы - вандроўнік.

#жывапіс #Фрыдрых #рамантызм
"Вавілонская вежа". Каля 1606-1620 г. Тобіяс Верхахт, Ян Брэйгель Старэйшы, Хендрык дэ Клерк, Абель Грымер.

На працягу многіх гадоў карціна лічылася працай невядомага майстра. Аднак падчас рэстаўрацыі ўдалося вызначыць імя яе стваральнікаў. Такое не часта здараецца, але гэтую карціну напісала аж 4 мастака. Фламандскі мастак Тобіас Верхахт, які напісаў карціну пры дапамозе сваіх сучаснікаў: Яна Брэйгеля Старэйшага, Хендрыка дэ Клерка і Абеля Грымера.

Сюжэт пра Вавілонскую вежу быў папулярны ў той час, а адзін з даследчыкаў налічыў аж 700 напісаных варыянтаў ад розных майстроў. Але гэтая вылучаецца тым, што вежа выглядае як піраміда, на якой кожны паверх запаўняе адзін з шэдэўраў заходнееўрапейскай архітэктуры эпохі Адраджэння. Усё можна разглядзець, бо карціна амаль 2 м у шырыню.

Дарэчы, сваю знакамітую "Вавілонскую вежу" пісаў і Пітэр Брэйгель Старэйшы - бацька Яна.

#жывапіс #Верхахт #Брэйгель #Адраджэнне
Альфрэд Сіслэй🎨🖼

Французскі жывапісец. Пейзажыст. Імпрэсіяніст. Нарадзіўся ў Парыжы. Вучыўся ў знакамітай майстэрні Шарля Глейра, дзе пазнаёміўся з Клодам Манэ, Рэнуарам і Пісаро.

Творчасць Сіслэя - гэта пейзажы ў розных сезонах і пры розным асвятленні. Ён выкарыстоўваў светлыя і вытанчаныя колеры, ствараючы адчуванне празрыстасці і мяккасці атмасферы. Імкнуўся да незвычайных эфектаў, а аддаваў перавагу простым і гарманічным кампазіцыям.

Мастака натхнялі Брытанскія майстры: Тэрнэр, Канстэбл і Паркс Банінгтан, а таксама французы Каміль Каро, Гюстаў Курбэ і Эжэн Будэн. Ён таксама знаходзіўся пад уплывам сваіх сяброў-імпрэсіяністаў Клода Манэ, Пісаро і Рэнуара.

Памёр Сіслэй ў галечы і невядомасці. Яго працы здабылі прызнанне толькі пасля яго смерці.

Адзін з маіх любімых мастакоў.

#жывапіс #Сіслэй #імпрэсіянізм #Манэ #Рэнуар #Пісаро #пейзаж
"Дома ў адпачынку". ("Марак у гамаку"). 1945 г. Норман Роквэл.

З'яўленне малюнка было сымбалічным. Мастак задумаў напісаць свайго ціхамірнага марака, калі чалавецтва знаходзілася ў чаканні завяршэння Другой сусветнай вайны. У верасні 1945 г. рэпрадукцыя ўпрыгожыла вокладку часопіса Saturday Evening Post праз усяго пару тыдняў пасля падпісання Японіяй акта аб капітуляцыі.

Роквэл сам служыў у войску ў гады Першай сусветнай, таму ведаў, пра што марылі салдаты, якія знаходзяцца на фронце. Чалавек, пазбаўлены элементарных выгод і штодня рызыкуючы жыццём, мацней пачынае шанаваць простыя, непрыкметныя радасці: сонечны лужок, чыстую вопратку, сон і вернага сабаку.

Натуршчыкам для карціны выступіў курсант ваенна-марскога каледжа Леа Макгуайр. Гамак і лужок мастак арандаваў у суседзяў. Цыгарэтны пачак, заткнуты ў чаравік, майстар адлюстраваў па памяці, паколькі не знайшоў прыдатную ўпакоўку (сам мастак паліў трубку).

#жывапіс #Роквэл
"Давід з галавой Галіяфа". 1610 г. Караваджа.

Карціну майстар напісаў незадоўга да сваёй смерці.

Па адной з версій у вобразе пастушка Давіда мастак адлюстраваў самога сябе ў юнацтве, а галава Галіяфа - аўтапартрэт Караваджа часу напісання карціны. Як вядома, мастак, які славіўся з юных гадоў забіякам, усё сваё жыццё бадзяўся з-за таго, што не раз пераступаў закон. Псіхалагічна карціну можна інтэрпрэтаваць так: Давід з галавой Галіяфа - гэта псіхалагічны канфлікт паміж Я, якое выпрабоўвае віну і жыве ў нястачы пакарання (вобраз Галіяфа) і караючым Звыш-Я (вобраз Давіда).

#жывапіс #Караваджа #барока
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Карціна Леаноры Карынгтан прададзеная за рэкордныя $28,5 млн.

На аўкцыёне Sotheby's, прысвечаным мастацтву мадэрнізму, карціна "Спакусы Дагаберта" (1945 г.) сышла за $28,5 млн, што значна перавышае эстымэйт (прыблізная ацэнка кошту лота экспертамі аўкцыённага дома) у $12-18 млн і папярэдні аўкцыённы рэкорд мастачкі ў $3,3 млн, усталяваны ў 2022 г.

Праца стала самым дарагім творам брытанскай мастачкі, калі-небудзь прададзеным на аўкцыёне. Сама Карынгтан увайшла ў пяцёрку самых дарагіх мастачак разам з Луіз Буржуа, Фрыдай Кала, Джорджыяй О'кіф і Джоан Мітчэл, а таксама стала адным з 4 самых дарагіх мастакоў-сюррэалістаў. Карціну набыў заснавальнік Музея лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе.

Мне моцна вее Босхам.

#жывапіс #Карынгтан #сюррэалізм #Босх
Лета ж😌

"Вялікія купальшчыцы". 1887 г. П'ер Агюст Рэнуар.

У назве адлюстраваны памеры карціны - 117,8х170, 8 см, а не фэтшэймінг.

Мастак працаваў над творам тры гады. Ніводнаму палатну ні да, ні пасля ён больш не прысвеціць столькі часу.

На карціне намаляваныя 5 аголеных жанчын. Адна стала ў хуткім часе жонкай мастака (Аліна Шарыго - злева, сядзіць на беразе), а яшчэ адна - вядомай мастачкай (Сюзана Валадон - па цэнтры). Жанчыны выглядаюць грацыёзнымі, іх формы на густ Рэнуара - станістыя, пышныя, манерныя. Пейзаж пісаўся без пленэра, па памяці і адчуваннях аўтара.

#жывапіс #Рэнуар #імпрэсіянізм #Валадон
Май Данцыг🎨

Нарадзіўся ў Менску. Скончыў Менскае мастацкае вучылішча, Маскоўскі мастацкі інстытут. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Прафесар.

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. За гады творчасці мастаком, па словах самога майстра, створана больш за 100 жывапісных палотнаў, 100 эцюдаў і 100 графічных работ. Карціны майстра захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у мастацкіх і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Азербайджана, Малдовы, Бельгіі, Германіі, Ізраіля, Італіі і ЗША.

#жывапіс #Данцыг #рэалізм #Беларусь
2024/09/28 21:25:08
Back to Top
HTML Embed Code: