Telegram Web Link
Нашым сябрам, Уладзю Лепяшынскаму і Леры Суравіцкай, прысудзілі 15 содняў арышту.

Уладзь — музыка і культурніцкі менеджар. Лера — таленавітая маладая спявачка.

Слухаем песню ў выкананні Уладзя і Леры і чакаем іх на волі:
https://youtu.be/ii4dKQmOvHU
Да Леры і Уладзя лісты даходзяць!

Яны прасілі перадаць, што ўсё будзе добра :)
Падтрымайце і вы іх цёплымі словамі. Ім будзе вельмі прыемна.

📌 Адрас: г. Жодино, ул. Сухогрядская, 1, ИВС Жодинского ГОВД, 222161
Лепешинскому Владиславу / Суровицкой Валерии

Выкарыстоўвайце лісты першага класа, не забывайце захоўваць трэк-нумар і ўкладаць канверт у канверт, каб атрымаць адказ.

Салідарнасць — наша зброя!
Віншуем з Днём роднай мовы, сябры!

Грамадская кампанія @hodnaby зняла пазітыўны ролік, дзе паказвае, што свята — гэта калі дзень роднай мовы — кожны дзень. Паглядзіце!

https://youtu.be/vmh5uwa4Tco
Сёння — роўна 5 месяцаў, як наш сябра Эдуард Пальчыс знаходзіцца за кратамі.

Давайце падтрымаем яго цёплымі словамі. Дасылайце лісты на адрас:

г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, 220030
Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу

Выкарыстоўвайце лісты першага класа, не забывайце захоўваць трэк-нумар і ўкладаць канверт у канверт, каб атрымаць адказ.

Таксама нагадаем, што вы можаце падтрымаць сям'ю Эдуарда: жонку Вікторыю і дачку Эмілію.

4916 9896 4372 6531 Viktoryia Palchys
да 09/23
Уладзь Лепяшынскі і Валерыя Суравіцкая на волі!

Нагадваем, яны былі затрыманыя на канцэрце РСП пад Смалявічамі і адсядзелі 15 содняў арышту.
Гісторыя БНР за 7 хвілін.

Беларусі магло б не быць, калі б а 8-ай раніцы 25 сакавіка 1918 года Рада БНР не прыняла Трэцюю устаўную грамату, якая абвяшчала незалежнасць БНР. У той момант хтосьці з радных выкрыкнуў: «Узыходзіць сонца незалежнай Беларусі!».

Што было далей – глядзіце ў відэа:
https://youtu.be/EZ4DEbVIMsU
Цікавыя факты пра БНР!

А што стала адкрыццём для вас? Пішыце ў каментарах 💬

Крыніца: peaceful_bsuir
Рыхтуемся да Дня Волі і згадваем усё самае цікавае пра БНР.

А калі БНР не існавала б, то што тады? Разгледзім і такія варыянты.

Падрабязней у відэа: https://youtu.be/gQl_LwQgDaM

Час прагляду: 8 хвілін
Гісторык Андрэй Унучак падрабязна распавядае пра тое, як беларусы ўпершыню адважыліся абвесціць незалежнасць і ці лёгка гэта было, як нас хацелі падзяліць немцы і расейцы, а мы пачалі належыць самі сабе, у перадачы Таццяны Немчанінавай «Гісторыя аднаго пратэсту»: https://youtu.be/-AWnS1pjQZ0

Вы даведаецеся:
— адкуль прыйшла ідэя БНР;
— калі Менск стаў сталіцай;
— як з’явіліся першыя беларускія дыпламаты;
— чаму Гомель прасіў аўтаноміі, а зрусіфікаваны Віцебск узгадаў пра беларускія карані;
— якую каштоўнасць меў пашпарт БНР;
— дзе хадзіў слуцкі рубель;
— што падоўжыла жыццё Багдановічу;
— як жанчыны ўдзельнічалі ў нацыянальным руху;
— чаму для нас сёння важная БНР.
5 дасягненняў Беларускай Народнай Рэспублікі, якімі мы карыстаемся нават сёння!

Глядзіце ў відэа: https://youtu.be/yTQnwlW4V84

Час прагляду: 1,5 хвіліны.
2025/02/22 23:09:30
Back to Top
HTML Embed Code: