Telegram Web Link
«Прага да волі: чаго чакаць 25 сакавіка» — жывы эфір напярэдадні Дня Волі.

Сёння, 24 сакавіка, а 18:00.

▪️ Якім будзе 25 сакавіка сёлета?
▪️ Чым можа стаць «Дзень Волі» для беларускай грамадзянскай супольнасці?
▪️ Як выказаць сваю прагу да волі?
▪️ Якім бачыцца грамадзянскае дзеянне сёння?

На ўсе гэтыя пытанні вы атрымаеце адказы падчас эфіру ад топавага філосафа Уладзіміра Мацкевіча.

Таксама пытанні можна будзе задаваць у каментарах непасрэдна падчас трансляцыі.

Калі: 24 сакавіка, 18:00.
📌 Дзе: https://youtu.be/ryd7DeOe1Wc.
Forwarded from SYMBAL.BY
Раім паглядзець цікавы відэалікбез прысвечаны гісторыі абвяшчэння БНР, гісторыі нараджэння беларускай нацыі і фармавання сучаснай беларускай дзяржаўнасці: https://youtu.be/mtHj33mpetQ
⬜️🟥⬜️ Расклад анлайн-мерапрыемстваў да Дня Волі:

25.03, 12:00 Акцыя «Спяваем Годна»: Беларусы з розных гарадоў і краін разам заспяваюць гімн БНР «Ваяцкі марш» на ютуб-канале «Годна»: https://youtu.be/CKGsmzHuMqU

25.03, 13:00 Вялікі святочны эфір на ютуб-канале «Страна для жизни»: https://youtu.be/azt92dnoTdg

25.03, 19:00 Анлайн выступ-віншаванне ад «Вольнага хору»: https://youtu.be/KsQgfFixDRI

25.03, 19:00 Спецыяльны стрым на ютуб-канале «Радыё Свабода»: https://youtube.com/svabodavideo

25.03, 19:30 Святочны стрым на ютуб-канале «Маланка»: https://youtu.be/RCXsbxstGNA

25.03, 21:00 Святочны канцэрт з удзелам Вольнага аркестра Варшавы, оперных салістаў і вядомых беларускіх дзеячаў: https://www.tg-me.com/cbs_help/409

25.03, 22:15 Анлайн-канцэрт «Граем для Беларусі» на тэлеканале «Белсат»: https://youtu.be/KtF-g5ExINU

26.03, 20:00 Анлайн-канцэрт «Дзень Волі»: https://youtu.be/UQsTrzZPLl0
Forwarded from Годна
Беларусы ведаюць, што 25-га сакавіка 1918 года была прынята ІІІ Устаўная грамата. Яна абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

А ці ведаеце вы, што напісана ў гэтым сакральным дакуменце?

ПРАВЕРЦЕ СВАЕ ВЕДЫ Ў ТЭСЦЕ.
Forwarded from Прэса БНР
Што трэба ведаць кожнаму беларусу

I. Агульныя палажэнні

Кастусь Каліноўскі. Лісты з-пад шыбеніцы (1864)
Францішак Багушэвіч. Прадмова да «Дудкі беларускай» (1891)
Вацлаў Ластоўскі. Што трэба ведаць кожнаму беларусу (1918)

II. Родная мова

Янка Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы? (1914)
Вацлаў Ластоўскі. Родная мова (1914)
Язэп Лёсік. Родная мова і яе значэнне (1918)

III. Расія

Язэп Лёсік. Расійскае бязладдзе (1917)
Язэп Лёсік. Памятка беларусам маскоўскай прыхільнасці (1918)
Антон Луцкевіч. Беларусь і Расея (1918)
Вацлаў Ластоўскі. Беларусь пад Расеяй (1919)

IV. Незалежнасць

Антон Луцкевіч. Незалежная Беларусь (1918)
Янка Купала. Незалежнасць (1919)
Янка Купала. Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год (1920)
Антон Луцкевіч. 25 марца 1918 году (1921)
Максім Гарэцкі. Думкі i развагі з прычыны сьвята незалежнасьці (1921)
Аркадзь Смоліч. Незалежнасьць (1921)
Аляксандр Цвікевіч. Чатыры гады 1918-25.ІІІ.1922 (1922)
Аляксандр Цвікевіч. Да пытаньня аб незалежнасьці Беларусі (1922)
Аляксандр Цвікевіч. Незалежнасьць як праграма сёнешняга дня (1922)

V. Фольк-гістары

Язэп Лёсік. Літва-Беларусь. Гістарычныя выведы (1921)
Вацлаў Ластоўскі. Аб назовах «Крывія» і «Беларусь» (1925)
Глядзіце экспрэс-эксурсію па мясцінах беларускай незалежнасці ў Менску.

▪️ Дзе жыў чалавек, які прыдумаў незалежнасць БНР?
▪️ Дзе пачынаўся шлях да незалежнасці Беларусі?
▪️ І пры чым тут чабурэкі?

Глядзіце ў відэа: https://youtu.be/G-8q8tYhmno

❗️ Таксама раім падпісацца на годны TikTok, каб пабачыць экскурсіі першымі. Там іх публікуюць адразу, а на ютубе — пазней.
Выдатная праца ад Vinsent'а. Абавязкова паслухайце і паглядзіце: https://youtu.be/f0jiRz1dTnY

Піша Сяргей Будкін:

— Нарэшце хтосці гэта прамовіў у фармаце песні: нішто не бярэцца зніадкуль і ўсе беларусы ў незалежнасці ад месца іх знаходжання ўтвараюць свой сусвет, нацыянальны космас. Выдатны трэк з крутым пасылам.

Глядзі,
Гэта ўсё пакаленьне,
Яно нібыта насеньне
Да нябёсаў прарастае.
Ляці,
І хай, гэта няпроста,
Мы будуем космас
І ракеты запускаем.
Дзе прыдумалі Беларусь? Адказ знойдзеце ў новым гістарычным праекце ад каманды «Годна».

Месца сілы — серыя відэасюжэтаў, у якіх знаёмства з роднай гісторыяй адбываецца праз месцы, якія яднаюць усіх беларусаў.

У першым выпуску гісторык і прафесійны экскурсавод — спадар Павал Каралёў — распавядзе пра тую сілу, якая жыве ў мінскім парку Янкі Купалы.

Глядзіце тут: https://youtu.be/LHY9zaJ-R3A
Forwarded from Годна
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Доўгачаканы канцэрт «Вольнага хору» з самага сэрца Еўропы — Беларусі!

27 траўня (чацвер) а 20:00 запрашаем усіх вольных беларусаў і іх сяброў з розных куткоў Зямлі на вялікі анлайн-канцэрт «Вольнага хору» з праграмай «Муры». Вы пачуеце песні, якія ніколі не дадуць зняволіць наш беларускі дух, а тыя, што добра ведаеце, спявайце разам з «Вольным хорам».

Трансляцыя адбудзецца на ютуб-канале «Годна»: https://youtu.be/1N2cDa6cWek

Так хочацца, каб усе беларусы, якія знаходзяцца зараз за кратамі, адчулі, што мы — разам! А калі мы будзем разам, то мур абавязкова хутка рухне!
Forwarded from Годна
Прэм'ера дакументальнага фільма «Дэпутаты Незалежнасці»:

https://youtu.be/A9B-Wh48Kjo

Роўна 30 гадоў таму Беларусь стала незалежнай ад СССР. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне аб наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона. У 20 гадзін 8 хвілін Беларусь здабыла Незалежнасць.

У фільме дэпутаты «Cесіі Незалежнасці» дзеляцца ўспамінамі пра падзеі 30-гадовай даўніны і расказваюць, як беларусы змагаліся за суверэнітэт.

У інтэрв'ю паўдзельнічалі Сяргей Антончык, Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі і Лявонцій Зданевіч, дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусь 1990—1995 гадоў.

Дэпутаты згадваюць, якія перашкоды былі на шляху да волі. Хто быў «за», а хто «супраць» незалежнай Беларусі. Чаго каштавала перамога, і як усё ж такі ўдалося перамагчы.

Успаміны людзей, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў стварэнні незалежнай Беларусі, натхняюць.
Каманда «Вольныя паштоўкі» падрыхтавала карысную памятку пра тое, як пісаць лісты палітвязням.

Дзелімся з вамі і запрашаем пісаць яшчэ больш лістоў.

Салідарнасць - наша зброя!
2025/02/23 06:17:27
Back to Top
HTML Embed Code: