Telegram Web Link
На блогера Эдуарда Пальчыса завялі крымінальную справу.

Сёння яго павінны былі выпусціць пасля 30 сутак на Акрэсціна, але на свабоду ён не выйшаў. Следчы камітэт завёў на Эдуарда крымінальную справу.

«Чаму Эдуард Пальчыс — круты». Пачытайце ў артыкуле @nashaniva.
Сёння ў нашага сябра — Эдуарда Пальчыса — Дзень нараджэння.
Гэты дзень ён сустракае за кратамі. Ёсць некалькі спосабаў, як павіншаваць чалавека, які змагаецца за нашу свабоду.

1) Заваліць Эда лістамі з віншаваннямі і цёплымі словамі падтрымкі.

За сваю пазіцыю і шчырыя перакананні ён ужо больш за месяц у турме. Учора яго павінны былі выпусціць, але працягнулі тэрмін зняволення. Такія вось падарункі.
Але мы мусім паказаць, што вольныя беларусы чакаюць і падтрымліваюць яго.

❗️З 27-га кастрычніка ён знаходзіцца на Акрэсціна. Дасылайце лісты туды:
Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу, 220089, Мінск, 1-ы зав. Акрэсціна, 36А, ІЧУ.

Таксама можаце дасылаць тэлеграмы, яны ідуць хутчэй.

Мы разумеем, што ўсе лісты ў ІЧУ могуць не перадаць, таму фатаграфуйце свае лісты, публікуйце ў сацсетках і адзначайце Эда. Або дасылайце яму ў асабістыя паведамленні — так ён дакладна (нават калі і пазней) пабачыць іх.

Калі будзе з'яўляцца новая інфармацыя пра яго месцазнаходжанне, то адразу будзем паведамляць.

2) Падтрымаць жонку Эдуарда Вікторыю Пальчыс.

Вы можаце падтрымаць яе як цёплымі словамі, так і грашыма.

❗️Перавесці іх можна сюды:
4916 9896 4372 6531 Viktoryia Palchys
да 09/23

3) Таксама заходзьце на яго старонкі ў сацсетках:
▪️http://bit.ly/youtubepalchys
▪️https://www.tg-me.com/palchys
▪️https://twitter.com/1863x

Там якасная аналітыка і цікавыя агляды сучасных падзей. Усе ў захапленні ад Максіма Каца, але гэта вы яшчэ старонкі Эда не бачылі! Праўда, апошнім часам матэрыялаў не з'яўляецца. Па зразумелых прычынах. Але ранейшых пастоў хопіць, каб пераканацца ў тым, што Эд — круты.

Мы верым, што наступны Дзень нараджэння Эдуард будзе адзначаць разам з усімі намі ў вольнай Беларусі!
Ночь расстрелянных поэтов

Сегодня, 29 октября, 83-я годовщина одной из самых страшных дат в белорусской истории. За одну ночь с 29 на 30 октября палачи НКВД расстреляли более 100 представителей белорусской творческой и научной интеллигенции, а также государственного аппарата. И даже по прошествии 83 лет палач не называется палачом, а невиновный человек не называется жертвой.

В современной Беларуси государственный террор вновь стал привычной и страшной реальностью. Сегодня вечером рабочие, учителя, спортсмены, музыканты и актёры прочитают стихи репрессированных поэтов.

Подробную программу мероприятия организаторы пока не объявляют, обещая удивить всех пришедших.

🕑ГДЕ И КОГДА?

Сегодня, 29 октября.
20:00 — 23:00
Национальный некрополь «Куропаты»

Организаторы просят всех зрителей очень тепло одеваться, использовать защитные маски, а также брать с собой термосы с горячим чаем. По возможности, возьмите с собой свечи и лампадки — они будут необходимы для освещения.

📍КАК ДОБРАТЬСЯ?

Урочище Куропаты находится на востоке Минска, возле рынка Экспобел и ТЦ BigZZ.

Добраться можно как на машине, так и на общественном транспорте. Из центра города можно доехать на троллейбусах 46 и 53. Также подойдёт любой транспорт, следующий до д/с Зелёный Луг-7.

Далее вам необходимо пройти за автобусную станцию и пройти по тротуару вдоль МКАД, после чего свернуть направо в подземный переход, выйдя из которого вы и окажетесь в Куропатах.

Отметка на карте места, где будет находиться сцена, здесь.
Таксама Вы можаце падтрымаць збор сродкаў на арганізацыю мерапрыемства:

Nastassia Dashkevich
BYN
5392141218525613
10/22
BY05ALFA30143052YV0010270000

Nastassia Dashkevich
USD
4585216928515649
03/22
BY72ALFA30143052YV0030270000

пэйпал: [email protected] (на Ноч паэтаў)
Эдуарда Пальчыса перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага.

У той час, як ён быў у ІЧУ на Акрэсціна, ніводнага ліста яму не перадалі. Нагадаем, што свой дзень нараджэння, 28 кастрычніка, Эд правёў за кратамі.

Яму вельмі патрэбна наша падтрымка. Пішыце лісты, пакажыце, што яго вельмі чакаюць на волі!

Адрас: г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, камера 20, 220030
Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу

Таксама вы можаце падтрымаць сям'ю Эдуарда:

4916 9896 4372 6531 Viktoryia Palchys
да 09/23

Салідарнасць і ўзаемападтрымка перамогуць!
Эдуард Пальчыс прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.

Яму прад'явілі абвінавачанне па ч.1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспрадкаў).

Як можна падтрымаць Эда?

1) Пісаць лісты!
Словы салідарнасці і падтрымкі сапраўды важныя.
📍Адрас: г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, камера 20, 220030
Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу

2) Падтрымаць жонку Эдуарда — Вікторыю Пальчыс.

❗️Рэквізіты карткі:
4916 9896 4372 6531 Viktoryia Palchys
да 09/23

Верым, што хутка ўсе годныя беларусы будуць на волі.
«Вольны хор» прысвяціў свой новы альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.

Падрабязней тут: https://symbal.by/volny-chor-hodnyja-piesni/

Змест альбома і спасылкі на песні на YouTube Music:

▪️Вольны хор — Пагоня,
▪️Вольны хор — Ваяцкі марш («Мы выйдзем шчыльнымі радамі…»),
▪️Вольны хор — Муры,
▪️Вольны хор — Сцяг,
▪️Вольны хор — Красуня-вясна,
▪️Вольны хор — «Не загаснуць зоркі ў небе…»,
▪️Вольны хор — Дзе мой край,
▪️Вольны хор — Нёман,
▪️Вольны хор — На беразе Волі,
▪️Вольны хор — Разьвітаньне з радзімай,
▪️Вольны хор — Магутны Божа,
▪️Вольны хор — Гэта мы.

Паслухаць «Годныя песні» можна на ўсіх папулярных платформах: Яндекс Музыка, Spotify, Apple Music, iTunes Store, Tidal, Deezer, Pandora, Boom, VK Music, YouTube Music. Спасылкі тут.

Спеўнік хору са словамі і нотамі тут.
Беларускі гурт Pomidor/OFF сёння аддае песню «Я Выхажу», прысвечаную Раману Бандарэнку, а таксама ўсім арыштаваным, катаваным, забітым грамадзянам Рэспублікі Беларусь падчас падзеяў 2020 года, за апошнія 26 год і за ўвесь тэрмін дзеяння савецкай улады.

Глядзіце lyric video да песні: https://youtu.be/L-9kBpveffw
Подготовили для вас правила безопасности при распространении листовок и газет.

По возможности, разошлите эту памятку по своим телеграм-чатам.
Відэалекцыя да 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну.

Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў расказвае, што трэба ведаць пра гераічнае Слуцкае паўстанне 1920-га года.

https://youtu.be/vp2Lq3_1tSQ
Сёння затрымалі нашага сябра — Аляксея Сапрыкіна.

Нязменнага вядоўцу мерапрыемстваў вольных беларусаў. З ім вы маглі пазнаёміцца на Мова Фэсце і святах БНР100 і БНР102.

А тут Лёша падтрымлівае ўсіх беларусаў. Зараз наша чарга падтрымаць Лёшу.
https://youtu.be/2GsiR2LbSP8
Да 21 снежня наш сябр Аляксей Сапрыкін будзе за кратамі.

Давайце падтрымаем яго і завалім лістамі 1-га класа. Лёша будзе вельмі рады цёплым словам.

Пісаць на адрас:
Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, д.258В, СІЗА №6

Сапрыкіну Аляксею Алегавічу, 1991 г.н.
У дужках можна пазначыць, што адміністрацыйнае.

Разам пераможам! Жыве Беларусь! ❤️
Наш сябр Эдуард Пальчыс цяпер тата!

Нажаль, віншаванні ён прымае за кратамі. Пішыце лісты на адрас:

г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, камера 20, 220030
Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу

Дасылайце лісты ў канвертах 1 класа, каб адсочваць атрыманне. Укладайце ў канверт пусты канверт, каб атрымаць адказ.

Таксама вы можаце падтрымаць жонку Эдуарда — Вікторыю Пальчыс:
4916 9896 4372 6531 Viktoryia Palchys
да 09/23

Вельмі спадзяёмся, што хутка Эдуард пабачыцца з сям'ёй.
Следчы камітэт выклікаў на допыт 18 снежня Паўла Белавуса ў якасці сведкі па крымінальнай справе. Якая справа і ў дачыненні да каго вядзецца — не вядома.

Следчы паабяцаў, што Павел даведаецца пра ўсё пры сустрэчы ў пятніцу.
Сёння Эдуарда Пальчыса перавялі з Жодзіна ў СІЗА №1 на Валадарскага.

Пішыце лісты на адрас:
г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, 220030
Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу

Таксама нагадаем, што вы можаце падтрымаць сям'ю Эдуарда: жонку Вікторыю і дачку Эмілію.

4916 9896 4372 6531 Viktoryia Palchys
да 09/23

Разам пераможам!
Эдуард Пальчыс напісаў цёплы ліст з-за кратаў!

І нагадаў, што вясна блізка 😉
2025/02/23 06:01:36
Back to Top
HTML Embed Code: