Telegram Web Link
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube Беларусi
«TikTok-канал года 2023»:
Марго Ляўчук, Наша Ніва і Ліза Ветрава — галоўныя прэтэндэнты ў намінацыі «TikTok-канал года 2023» ⚡️

За адну гадзіну да канца галасавання нічога не вырашана. Пакуль мінімальна лідзіруе Маргарыта Ляўчук, але ўсё можа змяніць адзін голас:
👉 https://www.tg-me.com/youtube_by/8448

Каго падтрымліваеце?
❤️ - Ліза Ветрава
👍 - Наша Ніва
🔥 - Марго Ляўчук
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Маргарыта Ляўчук — пераможца намінацыі «TikTok-канал года 2023» 🏆

Гэта была самая захапляльная намінацыя, барацьба ў якой не спынялася да апошняй хвіліны. Віншуем Марго з заслужанай перамогай і зычым новых яскравых праектаў як для самой спявачкі, так і для яе альтэр-эга.

Вынікі галасавання:

🥇 Маргарыта Ляўчук — 19% (306 галасоў)
🥈 Наша Ніва. Навіны — 18% (289 галасоў)
🥉 Ліза Ветрава — 18% (286 галасоў)

Усяго ў апытанцы ўзялі ўдзел 1595 чалавек.

Заўтра а 11-й па Менску чакайце новую намінацыю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выбіраем найлепшае відэа 2023 года ☄️

🕚 Пачынаем праз 10 хвілін. Вынікі сёння ў 23:00 па Менску.

Намінанты:

«Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі» — ён тшацельна яе скрываў, а яны знайшлі. Расследаванне BELPOL прысвечана сакрэтнай рэзідэнцыі дыктатара. Раскрыта ўсё: ад каштарысу выдаткаў да "Душа впечатлений".

«Разарваная Беларусь» — яны не прадаюць Радзіму нават за мільён даляраў. Беларусы, якія былі вымушаны з'ехаць з краіны, але гатовы вярнуцца пры першай магчымасці — героі фільма Сашы Івуліна.

«Жах Акрэсціна» — лукашэнкаўскія каты хацелі знішчыць сведчанні сваіх злачынстваў, але «Альянс расследавальнікаў Беларусі» сабраў доказы таго, што гвалт праводзіўся па ўказанні зверху.

Якая розніца на якой мове?! — блогер Konan Ŭ! дае жорсткі адказ Максіму Кацу, у якога відавочная каша ў галаве наконт гісторыі Беларусі і нашай мовы.

Інтэрв'ю Ігара «Янкі» Янкова — суровая размова Мікіты Мелказёрава з самым медыйным беларусам на вайне сабрала болей за 1,1 млн праглядаў. Янкі распавёў пра стаўленне да палону, віртуальную сустрэчу з Лукашэнкам і тое, як выжыць пасля 155 аскепкаў.

«Уся праўда пра забастоўку на БТ» — грунтоўны дакументальны фільм ад каманды «Честные люди» пра тое, як пачынаўся і чым закончыўся страйк на галоўным тэлеканале краіны, а таксама пра смелых людзей, якія знайшлі сілы не маўчаць.

«Як сілавікі зарабляюць на мігрантах» — доказы таго, як Лукашэнка раздае карупцыйныя даходы сілавікам на прыкладзе крызісу з мігрантамі. Схемы, праслухоўкі званкоў і вочная стаўка — прафесійная праца БРЦ.

Інтэрв'ю Валерыя Сахашчыка — шчырая размова Насты Роўды з Валерыем Сахашчыкам пра вайну і мір, бізнес і сям'ю, ПКК і Сахашчыка, Беларусь і Украіну. А таксама пра грамадзянскі дыялог, як галоўную задачу.

«Мяцеж Прыгожына, Лукашэнка і Дудзь» — 7 хвілін бесперапыннага смеху і жорсткіх панчаў Камісаранкі ў адрас чык-чырыка, аграрнага ката Леапольда, красаўчыка, які ўсё разруліў.

Іншы варыянт
— цісніце сюды, калі не падабаецца шортліст. Магчыма, мы не пабачылі таго, што любіць большасць

Выбар, які дакладна варта зрабіць ✔️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube Беларусi pinned ««Відэа года 2023» у беларускім YouTube:»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube Беларусi
«Відэа года 2023» у беларускім YouTube:
Хочаце ўбачыць фільм «Разарваная Беларусь» лаўрэатам намінацыі «Відэа года 2023»? 🎥

Галасаванне сёння вельмі шчыльнае: другое і пятае месцы падзяляюць усяго 26 галасоў, але першую пазіцыю больш упэўнена займае Саша Івулін і яго кранальны фільм на канале «ЧестнОК» — 22% ці 371 голас.

Да фінішу яшчэ доўгіх 5 гадзін, таму сітуацыя можа хутка змяніцца. Галасуем і дзелімся апытанкай з сябрамі і сяброўкамі, калі гэта для вас бяспечна:
👉 https://www.tg-me.com/youtube_by/8461
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from ОБЫЧНОЕ УТРО
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як святкаваць Новы год па-беларуску?

Блогеры ANI MINSK распавялі пра лайфхакі, якія дапамогуць зрабіць выдатную беларускую імпрэзу 🎊

🥳 Глядзіце, як выглядаюць беларускія традыцыі з новымі сэнсамі

Галасуй за «Відэа года 2023» у беларускім YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Да канца галасавання засталася ўсяго адна гадзіна 😲

Зрабіць свой выбар можна тут:
👉 https://www.tg-me.com/youtube_by/8461

Галоўныя прэтэндэнты на перамогу: Саша Івулін і фільм "Разарваная Беларусь", Слава Камісаранка і стэндап пра мяцеж Прыгожына і флягу чык-чырыка, інтэрв'ю Сахашчыка для ТОК і Янкі для жыццё-маліна.


Каго падтрымліваеце?
❤️ - Фільм Івуліна "Разарваная Беларусь"
👍 - Слава Камісаранка і яго стэндап
🔥 - Сахашчык на канале ТОК
🥰 - Янкі на канале жыццё-маліна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Фільм «Разарваная Беларусь» — пераможца намінацыі «Відэа года 2023» 🏆

🎉 Віншуем Сашу Івуліна з неверагодным камбэкам у беларускі YouTube. Спадзяемся, што гэты камбэк будзе апошнім у жыцці блогера, зычым новых файных праектаў і вельмі жадаем, каб ЧестнОК перамог вусатага Дракулу.

Вынікі галасавання:

🥇 Фільм Івуліна «Разарваная Беларусь» — 21% (430 галасоў)
🥈 Стэндап Камісаранкі «Мяцеж Прыгожына, Лукашэнка і Дудзь» — 13% (258 галасоў)
🥉 Інтэрв'ю Мікіты Мелказёрава з Ігарам «Янкі» Янковым — 12% (239 галасоў)

Усяго ў апытанцы ўзялі ўдзел 1999 чалавек.

Заўтра а 11-й па Менску чакайце новую намінацыю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выбіраем найлепшы забаўляльны праект 2023 года ☄️

🕚 Пачынаем праз 10 хвілін. Вынікі сёння ў 23:00 па Менску.

Намінанты:

panstandup — беларускія паны сабраліся, каб рабіць гумар на роднай мове. Стэндапы, днавіны і нават пазакласныя чытанні

Галубыя какарды — вясёлыя ментаўскія матывы ад Андрэя Павука і Ільі Саленкова. Дастаецца ўсім аматарам дыктатуры, як Лукашэнку, так і Чамаданіхе з Качаніхай.

еўраначОс — Яленаўна з TikTok перабралася ў YouTube і працягвае барацьбу з заходнімі каштоўнасцямі. Ці зможа Марго Ляўчук забраць другую намінацыю ў гэтым годзе?

Жопа с усами — вам можа падацца, што гэта канал пра Лукашэнку, навіны Беларусі, палітыку і Пуціна, але гэта абсалютна не так. Усе супадзенні выпадковыя, а персанажы — выдуманыя.

о(б)суждаем — калі трэба прасмажыць штосьці лукашэнкаўскае ці імперскае, вэлкам да Вані Пруса і Глеба Сямёнава. Сумна дакладна не будзе.

Овощевоз — «Угадай мелодию» здаровага беларуса. Калі раней не глядзелі, то цяпер пятнічны вечар вы будзеце праводзіць з якаснай (а бывае і крынжовай) музыкай.

Хай Так TV — Зуй, Ваданосава і Дудзінскі ў перамешку з сатырычна-іранічнымі скетчамі і песнямі — што можа быць лепей для прагляду на выходных.

ЧинЧинЧенэл — шлях чыноўнікаў Сяргея Мікалаевіча і Мікалая Сяргеевіча ўражвае: спачатку праляцелі кукухай, потым узялі Берлін, а напрыканцы ўвогуле апынуліся, як тая бульба, у мундзірах.

Чык-чырык — яны збіраюць увесь трэш беларускага твітара, і ім за гэта нават не сорамна.

Іншы варыянт — цісніце сюды, калі не падабаецца шортліст. Магчыма, мы не пабачылі таго, што любіць большасць.

Выбар, які дакладна варта зрабіць ✔️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/28 21:38:08
Back to Top
HTML Embed Code: