Telegram Web Link
🐦 У Беларусі вясновая міграцыя птушак набірае абароты.

Ужо вярнуліся шэрыя жураўлі, гусі, кнігаўкі, жаўрукі, шпакі. Ці не рызыкуюць гэтыя птушкі замерзнуць, калі вясной удараць маразы?

Чаму самцам важна заняць тэрыторыю? Якія птушкі пачынаюць гнездавы сезон самымі першымі, і хто з птушак размнажаецца ў Беларусі круглы год? У інтэрв'ю Smartpress расказвае арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі https://smartpress.by/idea/zoo/62559

📷 На фота шэрыя жураўлі, архіў ТАА "Дзікая прырода".
👋 Вітаем усіх новенькіх падпісчыкаў нашага канала!

Мы – кампанія “Дзікая прырода”. Мы ствараем цікавыя прадукты і ўвесь прыбытак ад іх накіроўваем на ахову прыроды Беларусі.

У нас на старонцы ты знойдзеш:

🌿 цікавыя факты пра дзікую прыроду Беларусі
🌿 анонсы нашых і партнёрскіх актыўнасцяў, звязаных з дзікай прыродай: лекцыі, конкурсы, выставы
🌿 прыгожых птушак і звяроў, тэставанкі і інтэрактыў у сторыз
🌿 важныя памяткі і парады ў вечных сторыз.

👉🏻 Як жа мы ахоўваем прыроду? Чытай матэрыялы па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

Як ты можаш дапамагчы дзікай прыродзе Беларусі?

🌱 Далучыцца да "Дзікага клуба"
🌱 Набыць наш мерч з варонай
🌱 Набыць нашы значкі-піны з птушкамі
🌱 Набыць запіс анлайн-лекцыі "Топ-10 птушак-рэкардсменаў Беларусі" з арнітолагам Віталём Кашчэевым

Сёлета ў продажы з’явяцца іншыя цікавыя прадукты! Stay wild! 😉

Падзелішся, чым цябе прывабіла нашая старонка?🥰

Барсук Ясь, натхняльнік кампаніі
У Беларусі ўжо прачнуліся першыя суслікі! 😊

📆 Сёлета гэта здарылася 27 лютага – амаль на месяц раней, чым у мінулым годзе! Можа, беларусам трэба ўвесці свой Дзень сусліка накшталт Дня сурка? Паглядзім, наколькі дакладны прагноз надвор’я на вясну выдалі суслікі. 😁 Назіраннем падзяліўся Сяргей Шакала на сваёй старонцы ў Facebook.

Рабы суслік уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Апошнія калоніі суслікаў ахоўваюцца дзяржавай, зацікаўленымі арганізацыямі і мясцовымі энтузіястамі.

📷 Фота Дзмітрыя Іванова.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак і звяроў або проста любіш разглядаць прыгожыя фота з імі, далучайся да чату @ptushkafota
Сезон вясновага палявання на вадаплаўных птушак адкрыецца ўжо ў гэтую суботу.

Сёлета паляванне дазволена з 9 сакавіка па 12 траўня.

Ёсць віды, паляванне на якія дазволена, але страляць іх не варта.

🐦 Качка-чырка (чирок-трескунок) – колькасць гэтага віду ў свеце імкліва скарачаецца. Адстрэл самцоў вясной толькі паскарае гэты працэс.

🐦 Шэрая гусь – была ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі ў 2004-2005 гадах. Яе колькасць у краіне была ўсяго 250 пар. Папуляцыі трэба даць час для аднаўлення.

🐦 Белалобая гусь – колькасць гэтага віду расце, але ёсць вялікая рызыка пераблытаць яго з глабальна ўразлівай гуссю-піскулькай, паляванне на якую ў нас забаронена. На жаль, амаль кожны год вясной гэты “чырванакніжны” від трапляе тут пад стрэлы.

🐦 Вясновае паляванне дазволена і на шызых галубоў. Аднак лепш не страляць увесну па іх, бо шызага голуба лёгка пераблытаць з голубам-клінтухам, які знаходзіцца ў Беларусі пад аховай.

Калі ласка, падзяліся гэтым допісам са знаёмымі паляўнічымі! 🙏

📷 На фота белалобая гусь, аўтар Сяргей Аднавал.
А ты ведаў_ла, што самкі драпежных птушак і соў часцей за ўсё буйнейшыя за самцоў?

На фота пара шулякоў-галубятнікаў (ястреб-тетеревятник). У гэтых птушак самкі могуць важыць да 45% больш за самцоў.

🌺🐦 Віншуем з 8 сакавіка тых, хто святкуе! І няважна, хто ў вашай пары буйнейшы памерам, галоўнае, каб у ёй былі мір і згода!

📷 Фота з сайта o-prirode ru.

#дзікіфакт
Дапамажы даведацца болей аб шэрай вароне!

🐦 Шэрая варона – птушка 2024 года. Птушка ўсім знаёмая, але ці шмат мы пра яе ведаем?

Сёлета мы запланавалі шмат актыўнасцяў, якія дапамогуць многім людзям даведацца пра варону болей і паглядзець на гэтую цікавую разумную птушку па-новаму.

👉🏻 Чытай пра ўсе актыўнасці і выбірай найбольш цікавыя для сябе па спасылцы https://birdingbelarus.by/dikij-blog/znakomaya-neznakomka-pomogite-uznat-bolshe-o-pticze-goda-seroj-vorone

Усе анонсы варушнякоў будзем публікаваць у нашых сацсетках. Заставайся на сувязі! 🙌🏻

А цікавыя факты пра шэрую варону ты ўжо можаш пачытаць па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота Віталя Некрашэвіча, @ptushkafota.
Толькі паглядзі, якая мілата! 😍

Гэта мыш-малютка – адзін з самых дробных грызуноў у свеце. Яна сустракаецца па ўсёй Беларусі, але яе мала хто бачыў.

🐭 Мыш-малютка віе гнёзды, як птушка, спрытна караскаецца па тоненькіх травінках, нібы акрабатка, і нават атрымлівае падарункі ад чэмпіёнаў Уімбэлдана.

👉🏻 Аб мышах-малютках у рамках нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” расказвае Яўген Машкоў, навуковы супрацоўнік цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі https://smartpress.by/idea/zoo/62659

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко.
😍 У Беларусь вяртаюцца белыя буслы!

Ужо ў пачатку сакавіка першыя птушкі былі адзначаны ў Гродзенскім, Шчучынскім, Слуцкім, Кобрынскім і Бярозаўскім раёнах.

🪹 Першымі на гнездавы ўчастак прылятаюць самцы і займаюць старыя гнёзды. Праз 3-4 дні да самцоў падцягваюцца самкі.

👀 Сачы за небам! А можа ты ўжо бачыў_ла белых буслоў у сваёй мясцовасці? Напішы ў каментарах!

📷 Фота Віталя Некрашэвіча.

Калі ты не маеш з кім пагаманіць пра птушак, падзяліцца назіраннямі, або хочаш знайсці кампанію для птушкавання, далучайся да Тэлеграм-чату “Ціў-ціў” @ptushkachat
Птушка года: факт № 12 з 15.

#дзікіфакт: Шэрыя вароны могуць запомніць твар чалавека і затаіць крыўду.

🦆 У адным эксперыменце вароны запомнілі чалавека, які іх лавіў. І праз некаторы час яго пераследавалі ўжо ўсе навакольныя вароны. Птушкі не забылі ягоны твар нават праз некалькі гадоў, а таксама перадалі сваё стаўленне новым пакаленням. Таму не крыўдзі шэрых варон!

👉🏻 Сябра, мы падрыхтавалі ў гэтым годзе шмат актыўнасцяў, звязаных з шэрай варонай. Глядзі ўвесь спіс па спасылцы https://birdingbelarus.by/dikij-blog/znakomaya-neznakomka-pomogite-uznat-bolshe-o-pticze-goda-seroj-vorone

Выбірай, якая актыўнасць цікавая менавіта табе і далучайся! Твой удзел дапаможа людзям паглядзець на гэтую цікавую разумную птушку па-новаму. Анонсы варушнякоў будзем публікаваць у нашых сацсетках. 🙌🏻

Іншыя цікавыя факты пра шэрых варон шукай па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота Анастасіі Скачэк, @ptushkafota
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤲 Ламаць, каб захаваць: зараз многія краіны актыўна вызваляюць рэкі ад плацін, бо ўжо даказаны іх негатыўны ўплыў на экасістэмы.

Так, ёсць у плацін і плюсы: яны накопліваюць ваду, якая неабходна і для піцця, і для арашэння палёў у сельскай гаспадарцы. Без плаціны не зробіш гідраэлектрастанцыю – а гэта крыніца аднаўляльнай энергіі. Плаціны ствараюць вадасховішчы, гэта развівае рыбалоўства ў рэгіёне.

Але ж плаціны – не толькі карысць, але і праблемы для экасістэм і жывых істот.

▪️ Плаціны прыводзяць да страты біяразнастайнасці - на ўчастках рэк з плацінамі няма такога відавога багацця, як там, дзе поймы рэк захаваліся ў натуральным стане.
▪️ Плаціны перашкаджаюць міграцыі рыб. Свабодныя рэкі крытычна важныя для рыб, якія мігруюць паміж морам і прэснымі вадаёмамі. У Беларусі гэта ласосі і вугор. У свеце 25% відаў рыб знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і амаль на палову з гэтых відаў негатыўна ўздзейнічаюць плаціны.
▪️ Плаціны не даюць перамяшчацца ўніз па вадацёку донным адкладам. Усё скопліваецца на дне вадасховішча. Гэта кепска для рыбалоўства і сельскай гаспадаркі.
▪️ Вада ў вадасховішчы, утвораным з дапамогай плацін, застойваецца і змяшчае мала кіслароду. Раскладанне арганікі на дне прыводзіць да выкіду ў атмасферу метану - парніковага газу, як і вадзяная пара.
▪️ Плаціны ўздзейнічаюць на ўзровень вады ў рацэ, што ўплывае на падземныя воды. Пад'ём узроўню грунтавых вод зніжае рост дрэў. Паступова змяняецца раслінны і глебавы покрыў. Пагаршаецца аэрацыя глебы, зніжаецца хуткасць раскладання падсцілкі. Глеба забалочваецца.

💙 Сёння, 14 сакавіка, адзначаецца Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін і ў абарону рэк, вады і жыцця.
Па ацэнках даследчыкаў, толькі каля траціны ўсіх буйных рэк у свеце свабодна цякуць без якіх-небудзь перашкод.

Старыя плаціны, вялікія і малыя, ад якіх больш шкоды, чым карысці, актыўна і мэтанакіравана разбураюцца па ўсім свеце.

Працяг 👇🏻
💦 У рэках, якія аднавілі натуральную плынь, паляпшаецца якасць вады і аднаўляюцца гістарычныя папуляцыі рыб, бо рыбы могуць падняцца цяпер супраць плыні. Павышаецца рэкрэацыйны патэнцыял гэтых рэк уніз па цячэнні.

📷 Фота: South Karelia Recreation Area Foundation.

#InternationalDayofActionforRivers #дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
🐦 Новая дзікая лекцыя пройдзе анлайн 22 сакавіка! Даведаемся аб тым, як мігруюць нашы птушкі.

Наш лектар – Павел Пінчук, арнітолаг, кіраўнік Тураўскай станцыі кальцавання, супрацоўнік нацпарку “Прыпяцкі”.

Павел амаль усё жыццё прапрацаваў на Палессі. Але даводзілася яму лётаць за кулікамі і кальцаваць іх і на Чорным моры, і на Азоўскім, і нават на Чукотцы.

Хто з нашых птушак лётае вышэй, чым Эверэст?
Куды ляціць большасць нашых птушак? (Спойлер – не на поўдзень)
Якія беларускія птушкі ляцяць зімаваць… на поўнач?
Які час для нашых пералётных птушак самы цяжкі?

Гэта толькі некалькі пытанняў, на якія адкажа Павел. А свае пытанні ты зможаш задаць у канцы лекцыі.

Чакаем цябе на лекцыі, будзе цікава! Каб трапіць на лекцыю, далучайся да “Дзікага клуба”!

🤲 Далучыўшыся да клуба, ты падтрымліваеш дзікую прыроду Беларусі, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты.

👉🏻 Падрабязней аб тым, як мы дапамагаем захоўваць прыроду Беларусі, чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

📷 Фота Алега Аляксевіча, @ptushkafota.
Зможаш правільна вызначыць усіх птушак на фота? Пішы свае адказы ў каментары!

👉🏻 Гэтых птушак часцей за ўсё блытаюць адну з адной і называюць адным словам “варона”. Усе яны належаць да сямейства крумкачовых, але гэта розныя віды птушак.

Хочаш навучыцца адрозніваць каўку ад грака, а грака ад шэрай вароны? Набывай наш бестселер – фотавызначальнік птушак Беларусі! 📗

У кнізе ты знойдзеш:

🐦 229 відаў птушак Беларусі;
🐦 691 якасную і арыгінальную фатаграфію;
🐦 інфармацыю пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, прыкметы і галасы кожнага віду.

У кнізе 248 старонак і невялікі фармат, яе зручна браць з сабой на прагулку або ў паездку. Калі кніга пад рукой, значна прасцей і хутчэй вызначыць новы від птушак або даведацца, як правільна завецца ўжо знаёмая візуальна птушка.

Набыць вызначальнік птушак можна ў нас на сайце або ў краме Акадэмкнігі.

📷 Фота Віталя Некрашэвіча і Аляксея Вайцянкова з чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota.

#птушка2024года
⚡️ Цікавае назіранне: палескі чорны бусел знайшоўся ў Партугаліі.

У лістападзе 2023 года птушкарка Isa Cabecinhas назірала чорных буслоў у Партугаліі. У аднаго з чорных буслоў было кольца з нумарам 3В53 – ён яшчэ птушанём быў акальцаваны на гняздзе на Палессі ў Беларусі ў ліпені 2022 года.

🌍 У Еўропе ў буслоў і многіх іншых птушак ёсць дзве групоўкі, якія ляцяць у Афрыку падчас сезоннай міграцыі рознымі шляхамі. Птушкі з Заходняй Еўропы ляцяць праз Гібралтар заходнім шляхам. Птушкі з Усходняй Еўропы – усходнім шляхам праз Басфор. Нашы буслы ляцяць якраз усходнім шляхам. Таму вельмі цікава, што наш чорны бусел апынуўся на зімоўцы ў Партугаліі.

Напрамкі міграцыі ў птушак закладзены на генетычным узроўні. Магчыма, гэты чорны бусел – гібрыд птушак з усходняй і заходняй групоўкі. Магчыма таксама, што заходняя групоўка засяляе часткова захад Беларусі.

Каб атрымаць больш інфармацыі аб міграцыі чорных буслоў, трэба кальцаваць птушак каляровымі кольцамі ці вешаць на іх больш спадарожнікавых перадатчыкаў.

Зараз з белымі бусламі пачалі вяртацца і чорныя. Назірай за небам уважліва, сустракай буслоў на радзіме! ❤️

📷 На фота Isa Cabecinhas наш чорны бусел (з правага боку), які быў акальцаваны арнітолагамі Юрыем Янкевічам і Дзянісам Піпко ў Кобрынскім раёне; карта маршрутаў адлёту чорных буслоў у вырай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дразды-спявуны вярнуліся ў Беларусь. ❤️

🐦 Дразды-спявуны (певчие дрозды) насяляюць розныя тыпы лясоў. А падчас міграцыі яны спыняюцца адпачыць і падсілкавацца амаль паўсюль.

🎶 Дрозд-спявун лічыцца добрым спеваком. Яго песня гучная, мерная і павольная, складаецца з флейтавых гукаў, гучных прыгожых посвістаў і кароткіх трэляў. Кожная фраза песні паўтараецца.

Пачуць яго можна з сярэдзіны сакавіка да пачатку ліпеня. Падчас спеву птушка часта ўсаджваецца на верхавіну дрэва. Найбольш актыўна ён спявае з раніцы і ўвечары.

А ты сёлета ўжо чуў_ла дразда-спявуна?

🎥 Відэа Аляксандра Лічко з Тэлеграм-чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota

#галасыптушак
🐦 Міграцыя птушак – адзін з самых цікавых цудаў прыроды. Запрашаем на закрытую дзікую лекцыю, якая пройдзе анлайн ужо ў гэтую пятніцу 22 сакавіка!

Аб міграцыі нашых птушак раскажа Павел Пінчук – арнітолаг, аматар вытанчаных кулікоў, кіраўнік Тураўскай станцыі кальцавання, супрацоўнік нацпарку “Прыпяцкі”.

Тураўская станцыя кальцавання – першая ў Беларусі, сёлета ёй будзе 25 гадоў. За гэты час атрымалася здабыць процьму цікавай інфармацыі пра міграцыю нашых кулікоў і іншых птушак.

У лекцыі будзе інфармацыя, якую проста так не знайсці ў пошуку Гугла.

Гэта ўжо другая лекцыя, якая сёлета праходзіць у "Дзікім клубе", а наперадзе яшчэ:

🔹Пра ўнікальны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
🔹Лясныя таямніцы: што ёсць у дзікім лесе, чаго няма ў лесапасадках.
🔹О грибах – как их отличать, где какие растут, как влияют на биоценоз и просто интересные факты.
🔹Красная книга, помощь исчезающим видам, практические советы что может сделать каждый из нас.
🔹Бессмертные экосистемы: об удивительной жизни болот (тэма прапанавана лектарам, крутым спецыялістам па балотах).
🔹Пра дзённых птушак-драпежнікаў.

Першыя дзве лекцыі “Цікавыя факты пра запаведнікі і нацпаркі Беларусі” і “Як мігруюць нашы птушкі” можна будзе паглядзець у запісе.

Каб трапіць на лекцыю, далучайся да "Дзікага клуба"!

🤲 Далучыўшыся да клуба, ты падтрымліваеш дзікую прыроду Беларусі, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты. Аб гэтым чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

Падзяліся гэтым допісам з тымі, хто цікавіцца птушкамі і роднай прыродай! 🤗

📷 На фота кнігаўка (чибис), аўтар Сяргей Аднавал.
🐦 Сёння, у Сусветны дзень вераб’я, мы прапануем табе вераб’іны #птушыныквіз!

Правер сябе, наколькі добра ты ведаеш гэтых цудоўных птушак. Паляцелі!

📷 Фота Іны Шкурко
2024/09/22 16:25:57
Back to Top
HTML Embed Code: