Telegram Web Link
“Дзікі клуб” пачынае сезон анлайн-лекцый!

👩‍💻 Першая лекцыя "Цікавыя факты пра запаведнікі і нацпаркі Беларусі" пройдзе ў наступную сераду, 28 лютага, а 19.00.

Наш лектар – Мікалай Чэркас, кандыдат біялагічных навук, арнітолаг, болей за 17 гадоў працаваў у нацпарку “Белавежская пушча”. Многім знаёмыя шыкоўныя альбомы пушчы з фотаздымкамі Мікалая.

Адкуль пайшлі запаведнікі і нацыянальныя паркі?
Як убачыць там нешта незвычайнае?
Якія прыродныя тэрыторыі – гонар нашай краіны, і што ў іх такога значнага?
Праблемы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый без гараскопаў.

Гэта толькі некаторыя пытанні, на якія адкажа Мікалай. Ты таксама зможаш задаць яму свае пытанні пасля лекцыі.

Для тых, у каго не атрымаецца прысутнічаць анлайн, цягам месяца будзе даступны запіс лекцыі.

Далучайся да “Дзікага клуба”, каб паглядзець!

Увесь прыбытак ад клуба мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️
Прымаем заказы на эксклюзіўны дзікі мерч! Не спазніся.

Радасна паведамляем, што мы запусцілі футболкі і шоперы з нашым сімвалам – барсуком Ясем! 🦡

👕 Памеры жаночых (прыталеных) і мужчынскіх футболак ад S да XXXL. Тканіна 100% бавоўна, высокай шчыльнасці 150 г/м2.

Для прынтоў будзе выкарыстаны ДТФ друк, адзін з самых якасных – карцінка доўга не выцвітае.

Такія вырабы будуць доўга радаваць свайго гаспадара ці гаспадыню.

Колеры футболак: белы, чорны, зялёны хакі, сіні.

Даступныя тры прынты.

🛍️ Таксама можна замовіць стыльныя бэжавыя і чорныя шоперы з такімі ж самымі прынтамі. Тканіна 100% бавоўна павышанай шчыльнасці 168 г/м2.

👛 Кошт футболкі – 70 рублёў, шопера – 60 рублёў. Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі.

Заказы прымаем да раніцы 26 лютага. Гатоўнасць мерчу – 6-7 сакавіка.

🎁 Паспей замовіць майку з барсуком або шопер, каб на 8 сакавіка ў цябе ўжо быў гатовы падарунак! https://clck.ru/38zTxq

Увесь прыбытак ад мерчу пойдзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

(c) Выява ад freeman_studio на Freepik
Нічога сабе! Егіпецкая гусь (нильский гусь) у Скідзелі.

🪿Пару незвычайных птушак сфатаграфаваў Аляксандр Пахутка 21 студзеня ў Скідзелі пад Гродна. Аказалася, што гэта пара егіпецкіх гусей, другая рэгістрацыя для нашай краіны.

Скідзельцы сцвярджаюць, што гусі прылятаюць сюды ўжо другі год запар і займаюць гняздо гракоў. Але невядома, ці было ў іх летась патомства.

🌍Егіпецкая гусь паходзіць з Афрыкі, дзе гняздуецца амаль ва ўсіх краінах. Від звычайны. Птушак сотні гадоў трымаюць у прыватных калекцыях у Заходняй Еўропе. Са збеглых з няволі птушак паходзяць сучасныя моцныя папуляцыі ў Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Бельгіі, Германіі, Даніі і Польшчы. Але і гэтыя, і нават некаторыя суседнія краіны ўжо пакутуюць ад егіпецкіх гусей. Гэты від стварае гібрыды з качкамі і гусямі іншых відаў, напрыклад, з крыжанкай.

Від агрэсіўны ў адносінах да іншых птушак. Гэта можа абмежаваць даступнасць месцаў здабычы ежы, што асабліва важна падчас лінькі (летам), калі многія віды вадаплаўных птушак не могуць лётаць.

У Нідэрландах і Бельгіі ёсць доказы таго, што егіпецкія гусі могуць выклікаць скарачэнне колькасці іншых вадаплаўных птушак праз свае агрэсіўныя паводзіны. Яны нават праганялі шулякоў-галубятнікаў і канюхоў-мышаловаў з іх гнёздаў.😳

Егіпецкія гусі могуць пачаць размнажэнне ўжо ў лютым, заняўшы найбольш прыдатныя месцы для гнездавання раней за іншых птушак.

Жорсткая тэрытарыяльнасць прыводзіць да таго, што егіпецкія гусі могуць затапіць іншых птушак: вядомыя выпадкі з качкай-крыжанкай, чаротніцай, дамавым вераб’ём, шпаком, сарокай і чорным драздом. У ПАР, Вялікабрытаніі і Нідэрландах від прызнаны шкоднікам сельскай гаспадаркі.

У Беларусі гэты від зарэгістраваны ўпершыню ў 2020 годзе ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Там была адзначана пара. Магчыма, гэта тая самая пара. Гэтыя гусі жывуць 15+ гадоў.

Працяг 👇🏻
Не ўсім новым відам трэба радавацца. Егіпецкая гусь – патэнцыяльна небяспечны від для беларускай прыроды. У ЕС від уключаны ў Спіс найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў.

Падзяліся гэтым допісам з сябрамі! 🙌🏻

📷 Фота Кацярыны Хведанцэвіч.

#інвазіўныявіды
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Уключы гук і глядзі да канца!

Вясна ляціць! У Беларусь вяртаюцца птушкі.

Жыццё кіпіць: на поўдні і захадзе Беларусі на палях і балотах танцуюць шэрыя жураўлі. У небе пралятаюць чароды шэрых і белалобых гусей, гусей-гуменніц. Прыляцелі і першыя палявыя жаўрукі, і кулікі – кнігаўкі (чибисы) і залацістыя сеўкі (золотистые ржанки).

Пачалася вясновая міграцыя птушак – адна з самых цікавых з’яў прыроды. ❤️

Выбірайся на прыроду, любуйся птушкамі і слухай іх песні і гоман. Побач са звычайнымі відамі ўвесну можна ўбачыць і сапраўдныя рэдкасці. 🐦

Падзяліся гэтым відэа з сябрамі! Няхай і яны адчуюць радасць і натхненне ад вясновага гімну птушак. ☺️

А ў каментарах падзяліся, хто ўжо прыляцеў у твае мясціны.

🎥 Дзякуем за відэа Яўгену Місіюку.
Адгадай, што робіць на гэтым здымку Мікалай Чэркас?

Падказка: тут ён у экспедыцыі ў Казахстане. 😉

☝🏻 Нагадаем: ужо ў сераду 28 лютага Мікалай правядзе першую дзікую лекцыю ў гэтым сезоне. Лекцыя эксклюзіўная, толькі для ўдзельнікаў “Дзікага клуба”. Яны змогуць задаць яму пытанні і даведацца з першых рук цікавосткі пра нашы нацпаркі і запаведнікі.

🌿 Мікалай – паляшук з возера Князь (Чырвонае) асоба харызматычная і з гумарам. Сапраўдны лясны жыхар, ведае лес так, як мала хто. Нарадзіўся ён на лесапасадцы, дзе працавала яго матуля, і там правёў першыя месяцы жыцця.

У сярэдзіне 1980-х гадоў далучыўся да арніталагічнага таварыства і студэнцкай дружыны аховы прыроды.

Падаў з дрэваў, тануў у балоце, вяз у зыбучых пясках – але выбраўся з усіх нягод і нясе агмень асветы! Не прапусці лекцыю, далучайся да клуба!

А адгадку да фота пішы ў каментарах. 🙂

Адказы апублікуем заўтра ў сторыз у нашым Інстаграм. 🙌🏻

📷 Фота з архіву Мікалая Чэркаса.
Птушка года: факт № 11 з 15.

🦆 Многія вароны ўмеюць ускрываць грэцкія арэхі там, дзе яны растуць. Маладыя птушкі вучацца ў старэйшых.

Грэцкія арэхі высаджаны ўжо амаль па ўсёй Беларусі, але яшчэ не ўсюды вароны і гракі навучыліся іх ускрываць. Шэрыя вароны кідаюць арэхі на асфальт з вышыні, каб ён трэснуў.

У некаторых гарадах Японіі вароны навучыліся выкарыстоўваць святлафоры на скрыжаваннях і пешаходных пераходах. Яны забіраюць ласыя кавалачкі ці разбіты арэх, калі машыны спыняюцца на чырвонае.

☝🏻 Калі табе здарыцца назіраць, як шэрыя вароны паводзяцца з арэхамі, дасылай свае паведамленні ў Тэлеграм-чат, прысвечаны птушцы года @ptushkahoda. Мы будзем збіраць паведамленні аб такіх назіраннях, каб скласці карту пражывання самых прасунутых варон!

Больш цікавых фактаў пра шэрую варону шукай па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота Кацярыны Вараб’ёвай.

#дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Гэта будзе шыкоўная лекцыя – раскажы пра яе сябрам, падзяліся гэтым відэа!

👉🏻 А падрабязнасці пра лекцыю чытай тут!
💚У гэтую нядзелю 3 сакавіка – Сусветны дзень дзікай прыроды. Як яго адзначыць і дапамагчы дзікай прыродзе?

🌿Далучайся да "Дзікага клуба" і атрымаеш эксклюзіўную інфармацыю і знойдзеш сяброў апантаных прыродай.
🌿Набывай вызначальнік дзікіх птушак Беларусі і вясновыя значкі-піны з птушкамі і кветкамі https://birdingbelarus.by/products/
🌿Удзельнічай у лекцыі Святланы Грышкевіч пра птушак у беларускай міфалогіі 5 сакавіка (глядзі замацаваны пост)

Увесь прыбытак ад клуба, лекцыі і кніг ці значкоў ідзе на захаванне дзікай прыроды!

А яшчэ ты можаш:

🌿далучыцца да чату беларускіх птушкароў @ptushkachat
🌿схадзіць на прагулку паназіраць за дзікай прыродай і птушкамі, а назіранні занесці на observation.org
🌿падзяліцца гэтым допісам, каб больш людзей даведаліся, як падтрымаць прыроду

Беражы і цані дзікую прыроду не толькі 3 сакавіка, але і ўсё жыццё. 🕊❤️

Дзякуем за фота з ваўком Таццяне Алешка🙌
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💙 Добрыя навіны з Белавежскай пушчы. Тут абваднілі асушаныя балоты – ўрочышча Зубрыца і Галева балота, што ў Камянецкім раёне. А гэта значыць, што цяпер гэтыя важныя ўчасткі змогуць накопліваць ваду і жывіць ёй лясныя экасістэмы.

Забалочаныя ўчасткі знаходзяцца на тэрыторыі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, да таго ж іх значная частка месціцца ў запаведнай зоне. А вакол іх знаходзяцца высокаўзроставыя лясы, найбольш багатыя экасістэмы пушчы.🌲

Агульная плошча забалочвання – 540 гектар. Супрацоўнікі нацпарку пабудавалі на каналах каля 80 глухіх земляных перамычак-плацін.

На гэтым пушчанцы спыняцца не збіраюцца: у планах – знайсці грошы, каб аднавіць гідралагічны рэжым балот Глыбокае і Дзікое.👏

Наша павага!

Дзякуем за добрыя навіны навуковаму супрацоўніку Белавежскай пушчы Антону Кузьміцкаму.
2024/09/22 18:19:44
Back to Top
HTML Embed Code: