Telegram Web Link
Птушка года: факт № 9 з 15.

🦆 Шэрая варона – такая знаёмая кожнаму птушка. Многія ведаюць, што вароны – вельмі разумныя стварэнні. Але чаму?

#дзікіфакт Мозг некаторых варон прапарцыянальна большы за чалавечы. Навукоўцы параўноўваюць інтэлект варон з інтэлектам сямігадовага дзіцяці.

Крумкачы (вОроны), вароны і папугаі маюць самыя вялікія суадносіны памераў мозгу і цела сярод птушак. У іх значна больш высокая шчыльнасць нейронаў у пярэднім мозгу, чым у прыматаў. Тэарэтычна, наяўнасць большай колькасці нейронаў прыводзіць да лепшага кагнітыўнага мыслення.

А ты ведаў_ла гэта пра шэрую варону?

👉 Больш цікавых фактаў пра яе знойдзеш па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота Іны Шкурко.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎤 Дзікія лекцыі – адна з галоўных прычын, чаму людзі далучаюцца да “Дзікага клуба”.

👩‍💻 Гэта анлайн-сустрэчы з крутымі спікерамі – арнітолагамі, заолагамі, батанікамі, прыродаахоўнікамі. Кожны спікер загадзя рыхтуе цікавую лекцыю па тэме.

☝️ А вось тэмы лекцый клубаўцы выбіраюць самі, галасаваннем. Сёлета такіх закрытых эксклюзіўных анлайн-лекцый аб прыродзе будзе восем.

Хутка даведаемся, якія тэмы абяруць клубаўцы на 2024 год: да 12 лютага ўключна ў “Дзікім клубе” праходзіць галасаванне за тэмы будучых лекцый.

😉 Паспей далучыцца да “Дзікага клуба” зараз, каб прагаласаваць за тэму, якая цікавая менавіта табе! https://birdingbelarus.by/dikiyklub

🎁 Клубны абанемент можна набыць і ў падарунак чалавеку, які цікавіцца дзікай прыродай.

Увесь прыбытак ад клуба ідзе на дапамогу дзікай прыродзе Беларусі. ❤️

Да сустрэчы ў “Дзікім клубе”! Stay wild! 🦡

📷 Фота @wildlife_bel.
❤️ Прыгажуняў амялушак (свиристелей) ужо ведаюць многія нашы падпісчыкі і дасылаюць шмат прыгожых фотаздымкаў у Тэлеграм.

Але ці многія могуць адрозніць самца амялушкі ад самкі? Аказваецца, гэта не так проста, але мы раскажам сакрэт! 😉

🔸 Па-першае, звярні ўвагу на горла птушкі: у самца чорная пляма з выразным краем (фота 1), а ў самкі край плямы размыты (фота 2).

🔸 Па-другое, глядзі ўважліва на крыло: у дарослых птушак жоўтая палоска ўздоўж першарадных махавых пёраў разам з белымі беражкамі на канцы пёраў ствараюць на крыле літары V. У маладых птушак белых рысачак няма, толькі жоўтыя.

А калі ў птушкі ўвогуле няма чырвоных кончыкаў другарадных махавых, то гэта маладая самка.

Захавай пост, каб не забыць, і падзяліся з сябрамі!

Вызначыш пол і ўзрост птушак на трэцім фота?

📷 Фота Іны Шкурко, Ганны Крыванос.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рэдкая птушка можа прыляцець да цябе на кармушку!

Так здарылася з Кацярынай Крупянковай з Брэста, да якой на кармушку завітала малая чачотка. 🤩

Малая чачотка (Carduelis flammea cabaret) – гэта падвід звычайнай чачоткі, які сустракаецца ў Беларусі падчас зімоўкі. Некаторыя вучоныя лічаць яе асобным відам.

#дзікіфакт Раней яны гнездаваліся толькі на Брытанскіх астравах і ў Альпах. Але зараз гэтая форма распаўсюджваецца на ўсход і загнездавалася нават на поўдні Польшчы.

🐦 Малая чачотка адрозніваецца ад іншых падвідаў чачоткі меншым памерам, моцнай рыжай афарбоўкай верхняй часткі цела, інтэнсіўным вохрыстым налётам па баках жывата і грудзей (у самак і самцоў-першагодкаў). У старых самцоў гэтай формы шчокі і грудзі маюць насычанае вінна-ружовае адценне. Бывае цяжка яе вылучыць сярод соцень звычайных чачотак.

Якія рэдкія госці прыляталі да цябе на кармушку?

Падзяліся гэтым відэа з сябрамі! 🙌

🎥 Дзякуем за відэа Кацярыне Крупянковай.
Цікавае даследаванне: кажаноў прызналі супергероямі ў барацьбе з супершкоднікамі лясной гаспадаркі.

🐛 Паходны шаўкапрад (Thaumetopoea pityocampa) вядомы сваімі вусенямі з раздражняльнымі валасамі і эканамічнай шкодай, якую яны выклікаюць у хвойных лясах.

Гэта адзін з самых шкодных відаў для гаспадарак у хваёвых і кедравых лясах у Паўднёвай Еўропе, Сярэдняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Праз валасатасць гэтых вусеняў не любяць есці птушкі. Але іншая справа - кажаны!

🦇 Лясныя кажаны – падкаваносы, начніцы, вушаны, якія палююць на матылькоў, выкарыстоўваюць кароткія рэхалакацыйныя сігналы. Вусені шаўкапрада іх слаба ўспрымаюць і робяцца лёгкай здабычай. Чым большая разнастайнасць і колькасць кажаноў у лесе, тым лепш яны змагаюцца з гэтым вусенем.

Але кажаны звычайна не лятаюць паляваць далёка ад сваіх дзённых сховішч. Ім патрэбны або стары лес/старыя дрэвы з дупламі і адсталай карой, або штучныя сховішчы. Маладыя ж плантацыі хвоі не маюць месцаў, дзе могуць прытуліцца нашыя супергероі.

📷 На фота вушан звычайны, аўтар Віталь Некрашэвіч.
🐦 Птушкі з тваёй кармушкі на легендарных значках!

Гэтыя металічныя піны калекцыянуюць многія птушкары. Яны такія мілыя і рэалістычныя, праўда? 🤩

🦅 Налятай, пакуль птушачкі не разляцеліся! Некаторых відаў засталося мала.

Што важна: прыбытак ад значкоў ідзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️

Кошт значка – 15 рублёў. А для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” добрая зніжка. 😉

Асартымент значкоў і падрабязнасці ў нас на сайце https://clck.ru/38oVhA
Птушыныя хаўтуры?

🐦 Мы ўжо з вамі ведаем, што ў шэрых варон вельмі развіты інтэлект. Ёсць у гэтых птушак і свае рытуалы.

#дзікіфакт Калі варона памірае, яе родзічы і суседзі могуць сабрацца на «хаўтуры». Выгляд мёртвай вароны звычайна прыцягвае чараду суродзічаў. Падчас развітання вароны амаль ніколі не датыкаюцца да мёртвай птушкі. Лічыцца, што так яны спрабуюць даведацца аб магчымых новых пагрозах.

👉 Цікавыя факты пра шэрую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота з чату "Птушкі з фотастужкі".

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату @ptushkafota.
Дзякуй усім, хто падтрымлівае дзікую прыроду! ❤️

У траўні 2023 года мы даведаліся, што сельгаспрадпрыемства выкінула салому з гноем на ахоўнае месца пражывання рабога сусліка.

☝🏻 Гэта частка самай вялікай калоніі віду ў краіне (і, магчыма, у свеце), і землекарыстальнік парушыў закон.

Мясцовыя і абласныя прыродаахоўныя органы праігнаравалі праблему. Але пасля некалькіх нашых зваротаў усё ж была адкрыта адміністратыўная справа супраць галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства. Салому і гной з калоніі суслікаў прыбралі. Спадзяемся, што цяпер супрацоўнікі гаспадаркі будуць больш абачлівыя.

Увесь прыбытак кампаніі "Дзікая прырода" ідзе на ахову прыроды Беларусі. 🤲🏻

Хочаш унесці сваю лепту ў добрую справу?

Далучайся да "Дзікага клуба" https://clck.ru/38riAZ

Stay Wild! 🦡

📷 Фота рабога сусліка Кацярыны Вараб'ёвай, @ptushkafota; на фота 2, 3 – куча гною і сляды ад сельгастэхнікі на калоніі рабых суслікаў, архіў ТАА "Дзікая прырода".

#ДзікіяЭкспедыцыі
❗️ З 16 лютага забаронена разбураць птушыныя гнёзды! 🪺

У некаторых птушак ужо пачаўся гнездавы сезон, і ў гняздзе грака можа апынуцца вушатая сава з яйкамі ці нават птушанятамі.

Забарона на разбурэнне птушыных гнёзд дзейнічае па 14 жніўня ўключна.

☝️ Абразанне галін з гнёздамі караецца штрафам.

Што рабіць, калі пасля 15 лютага ты заўважыш, што нехта разбурае гнёзды?

Трэба адразу ж пазваніць у раённую інспекцыю Мінпрыроды. Можна зарэгістравацца і напісаць у абласны камітэт Мінпрыроды  праз сайт адзінай сістэмы паведамленняў https://обращения.бел

Паведамі дату і месца здарэння, пастарайся зрабіць фота ці запісаць відэа. Варта зняць нумар пад’ёмніка і іншых машын, калі адбываецца абрэзка дрэваў з дапамогай такой тэхнікі. Калі магчыма, зафіксуй, што знаходзіцца ў гнёздах, калі яны апынуліся на зямлі. Перапішы ці здымі на фота надпісы на спецвопратцы. Чым больш інфармацыі і доказаў, тым лепш.

📷 На фота Віталя Некрашэвіча грак збірае галінкі для будавання гнязда.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату @ptushkafota.
А ты можаш бегаць з хуткасцю аўтамабіля? Заяц-бяляк можа!

Ён амаль не пахне, пастаянна точыць зубы, бо яны растуць усё жыццё, і можа даць сур'ёзны адпор.

🐇 Усё самае цікавае пра гэтага звера расказала для нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” Аляксандра Ларчанка, навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 👉🏻 https://smartpress.by/idea/zoo/61880

📷 Фота: Віктар Казлоўскі.
⚡️ Сябры, мы запускаем мерч з нашым сімвалам – барсуком Ясем! 🦡

Ужо хутка адкрыем заказы на нашу калекцыю маек.

Але спачатку дапамажыце нам, калі ласка, выбраць прынты!
Зрабіць гэта можна да заўтра (22 лютага) уключна:

👉🏻 https://forms.gle/gdY57W3Km4WtAU9j7

Увесь прыбытак ад маек пойдзе на ахову дзікай прыроды. ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Зрабі сабе падарунак на Дзень роднай мовы! ❤️

Запрашаем усіх на анлайн-лекцыю “Зямля пад белымі крыламі: птушкі ў міфалогіі беларусаў”. Лекцыя пройдзе на беларускай мове.

Наша лектарка – Святлана Грышкевіч, аматарка птушак і гісторыі Беларусі.

Святлана раскажа пра ролю дзікіх і міфічных птушак у павер’ях і абрадах нашых продкаў, а таксама пра птушыную сімволіку ў народнай творчасці і мастацтве.

📆 Лекцыя пройдзе 5 сакавіка а 19.00 на платформе Zoom. Запіс будзе.

👛 Кошт лекцыі – 15 рублёў. Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” – бясплатна.

Увесь прыбытак ад лекцыі пойдзе на ахову прыроды Беларусі.

‼️ ВАЖНА! Пры аплаце лекцыі абавязкова напішы свой актуальны e-mail - мы дашлем на яго спасылку на лекцыю.

Спасылка на аплату лекцыі https://clck.ru/38z3UU

Далучайся! 🤗

📷 Фота Дзмітрыя Іванова, @ptushkafota.
2024/09/22 20:30:34
Back to Top
HTML Embed Code: