Telegram Web Link
🕊️ Птушка 2023 года Беларусі адлятае на зімоўку.

З другой паловы жніўня звычайныя туркаўкі (обыкновенные горлицы) пачынаюць качаваць у чародках па 5-8 птушак. Нярэдка іх можна сустрэць на палях разам з вялікімі галубамі (вяхирями). Адлёт птушак працягваецца да другой паловы верасня.

Калі птушкі ляцяць у Афрыку, на іх палююць, галоўным чынам у Іспаніі, Грэцыі і Італіі. Штогод паляўнічыя забіваюць каля 2 млн туркавак, сярод іх гіне шмат маладых птушак. 😕

Паляванне і браканьерства – важныя прычыны, чаму за апошнія 20 гадоў колькасць звычайнай туркаўкі скарацілася ў Еўропе амаль на 80%!

Пазычым туркаўкам бяспечнага падарожжа і вельмі чакаем назад у наступным годзе! ❤️🤞

🐦 Хочаш лепш адрозніваць птушак? Набывай наш птушыны вызначальнік з добрымі фотаздымкамі:
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/

Ці бачыў_ла ты туркавак сёлета?

📷 Фота Іны Субоцінай.
📆 29 жніўня 1951 года – чорны дзень у гісторыі запаведнікаў. Тады была падпісана пастанова Савета Міністраў СССР № 3192 “Аб запаведніках”.

Многія каштоўныя прыродныя экасістэмы ў выніку былі цалкам страчаны.

☝️ У гэты дзень 72 гады назад у СССР ліквідавалі 88 запаведнікаў са 128-мі. У тым ліку ў БССР ліквідавалі 2 запаведнікі – Вялаўскі ў Маладзечанскай вобласці і Бярэзінскі ў Мінскай.

Так, гісторыя знакамітага сёння Бярэзінскага запаведніка была вельмі няпростай. Ён быў створаны амаль стагоддзе таму, у 1925-м. У 1951 ліквідаваны – замест яго зрабілі Вялікарэцкі лясгас і пачаліся інтэнсіўныя рубкі, сляды якіх у выглядзе лесапасадак на іх месцы добра відаць і сёння.

Працяг 👇
Таксама ў межах былога запаведніка зрабілі паляўнічы заказнік. У 1953-1954 гадах сюды завезлі для акліматызацыі амерыканскую норку. Яе выпусцілі ў возера Палік, і потым гэты від рассяліўся па ўсім басейне вярхоўя Бярэзіны. Зараз гэты інвазіўны від ужо выцесніў нашу абарыгенную еўрапейскую норку.

🌿 Толькі ў 1958 годзе Бярэзінскі запаведнік аднавілі.
А вось Вялаўскі запаведнік свайго статуса не вярнуў.

📷 На фота Домжарыцкае балота ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, аўтар Dalibor, Wikimedia Commons.
🐦 Гэты мілы невялікі кулічок з пясочнікаў у зімнім пяры – пясчанка. Ён гняздуецца толькі ў арктычнай тундры, у самых суровых умовах, дзе лета ўсяго 2 месяцы. У невялікай колькасці яны наведваюць Беларусь падчас міграцыі.

#дзікіфакт: Гнёзды пясчанак знойдзены нават за 960 км ад паўночнага полюса! 😯

Пясчанак можна сустрэць узімку на пясчаных пляжах паўднёвай Еўропы і Афрыкі. Аднак арнітолагі заўважылі, што іх становіцца менш, як і некаторых іншых іх суседзяў. І адна з галоўных прычын – змены клімату.

🌡️ Арктычная прырода пакутуе ад пацяплення больш за ўсе астатнія рэгіёны. Тут тэмпы тэмпературнага росту ў 2-4 разы хутчэйшыя, чым у іншых месцах. А гэта значыць, што месцы размнажэння пясчанак вельмі хутка могуць быць страчаны.

Крыніца: Сяргей Волкаў, арнітолаг, кандыдат навук.

📷 Фота Алёны Ціхановіч, Вілейскі раён, @ptushkafota.
Твой твар, калі зразумеў, што сёння апошні дзень лета. 😅

Як прайшло тваё лета?

📷 На фота Кацярыны Фацеевай жоўтагаловы каралёк, @ptushkafota.
Яны ўжо зарэгістраваліся на BirdRace-2023. А ты? 😃

Паспей зарэгістравацца да 18.00 пятніцы 1 верасня!

Глядзі спіс каманд тут:
https://birdingbelarus.by/dikij-blog/spisok-komand-na-birdrace-2023/

Там жа знойдзеш і спасылку на рэгістрацыю. 😉

📷 Фота са старонкі Comedy Wildlife Photography Awards, Facebook.
Ціў! Правярай, хто што прапусціў.

Падборка самага цікавага за жнівень.

🔹Незвычайныя назіранні: чорная варона ў Беларусі, бусляняты-гібрыды ад чорнага і белага буслоў у Германіі, канюх-прыёмыш у бацькоў-арлоў у Венгрыі
🔹Мілата: відэа з гаспадарлівым барсучком
🔹Наша праца: прыгоды нашых спецыялістаў у дзікай пушчы сярод мядзведзяў і сонь
🔹Для ўдумлівага чытання: вялікая гутарка з арнітолагам Віталём Сахвонам
🔹Парады: як пачысціць птушыны дамок, што рабіць, калі ў дом заляцеў кажан

Нагадваем, што сёння апошні дзень рэгістрацыі на ”птушыныя гонкі” BirdRace-2023

А што цікавага ў верасні?

🔹Чэмпіянат па фотабёрдынгу 30 верасня (на наступным тыдні абвесцім рэгістрацыю)
🔹2 закрытыя лекцыі для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” – далучайся!
🔹Экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны” ў Мёрах 23 верасня
🔹Восеньскія дні назірання за птушкамі 30 верасня і 1 кастрычніка

Заставайся з намі, пра ўсё раскажам! 😉

📷На фота Іны Субоцінай з @ptushkafota – дамавы верабей у мінскім парку Грэкавай.
💧 Беларускія рэкі цякуць у розныя моры: адны ў Балтыйскае, другія – у Чорнае.

Водападзел гэтых рачных басейнаў цягнецца праз усю Беларусь. Але праз водападзел некаторыя рэкі Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў звязаны штучнымі каналамі.

Іх пракапалі яшчэ ў 18-19 стагоддзях – галоўным чынам дзеля сплаву драўніны. Зараз гэтыя каналы людзьмі амаль не выкарыстоўваюцца.

🐟 Але імі вельмі добра карыстаюцца чужародныя віды, якія трапляюць у Беларусь і выцясняюць тут мясцовыя віды.

З Украіны ў Прыпяць падняліся бычок-цуцык, бычок-кругляк і бычок-ганец, і нават іголка-рыба чарнаморская – і яны праз тыя каналы могуць тапіць ў рэкі Балтыйскага басейна, а потым і ў само Балтыйскае мора.

🦞 Уверх па рэках у Беларусь з Польшчы прыйшлі завезеныя ў Еўропу паласатыя амерыканскія ракі. Яны здольныя пераносіць надзвычай патагеннае для абарыгенных відаў ракаў захворванне – рачую чуму, але самі ёй не хварэюць. І паколькі водныя сістэмы звязаны – яны ўжо трапілі ў рэчкі Чарнаморскага басейна.

Працяг 👇
Так, дзякуючы чалавеку, адбываецца біялагічнае забруджванне вадаёмаў.

📷 На фота рака Прыпяць у амаль некранутым стане, архіў ТАА “Дзікая прырода”.
Як мігруюць белыя буслы?

👉🏻 Зручныя ўмовы для палёту буслоў – гэта ўзыходныя патокі нагрэтага зямлёй паветра – тэрмікі. Буслы ў часе палёту лунаюць. Калі б яны мусілі пастаянна махаць крыламі, то памерлі б ад знясілення яшчэ да таго, як пакінулі б месца гнездавання.

У кожнай буслінай чарадзе ёсць лідары, якія вырашаюць, калі група адправіцца ў падарожжа, і ёй кіруюць. Яны – найлепшыя авіятары. Як іх пазнаць? У тэрмічных патоках яны рухаюцца па больш нестандартных маршрутах, шукаючы найлепшыя умовы для пад’ёму, як быццам вывучаюць іх метадам спроб і памылак. Таму яны мусяць часта карэктаваць свой палёт. Астатнія буслы назіраюць за іх палётам і падымаюцца па больш стандартных траекторыях. 👇👇👇
Маладыя буслы выкарыстоўваюць актыўны палёт (махаюць крыламі) амаль у чвэрць разоў часцей, чым дарослыя. Гэта павялічвае выдаткі энергіі на 14%. Яны не кампенсуюць яе карацейшым палётам, даўжэйшым адпачынкам або больш інтэнсіўным кармленнем падчас прыпынку. Акрамя таго, яны менш часу надаюць догляду за апярэннем – апаратам, неабходным для палётаў.

Матывацыя, каб паспяваць за вопытнымі птушкамі, мацнейшая за ўсё астатняе. Калі маладыя не паспяваюць, то адстаюць і далучаюцца да іншай чарады, што адбываецца ўжо ў першыя дні міграцыі. Таму яны не перамяшчаюцца сямейнымі групамі, як прынята лічыць.

Тым болей з улікам абмежаванняў яны часта вылятаюць раней, чым большая частка дарослых, стартуючы з першымі чародамі. Падчас пералёту яны адстаюць ад чародаў па некалькі разоў, кожны раз трапляючы ў новыя. Лятуць, спрабуючы не адставаць ад іх. У выніку выжываюць тыя, хто найлепш дапасаваўся. Такім чынам вылучаюцца наймацнейшыя з наймацнейшых авіятараў.

🙌  Ужо на першых хвілінах палёту можна прадказаць, як далёка заляціць малады бусел. Той, хто часцей выкарыстоўвае актыўны палёт падчас міграцыі, будзе зімаваць бліжэй – часта не вылеціць нават з Еўропы. Толькі найлепшыя авіятары далятаюць да Афрыкі.

💔 Але адлёт буслоў – гэта для нас двайная нагода для смутку. Па-першае, бо болей не пабачым іх на палях і лугах аж да наступнай вясны. А па-другое, бо многіх з іх, асабліва сёлетні маладняк, чакае смерць.

❗️Каля 75% маладых буслоў гіне ў першы год жыцця падчас міграцыі. Большасць загіне ў выніку паражэння электрычным токам. Астатнія скончаць сваё жыццё ў выніку знясілення, драпежніцтва, сутыкненняў з транспартам або будуць забітыя падчас палёту праз Сірыю або Ліван. 😔

Тэкст: Adam Zbyryt.
Пераклад: Алеся Птушка.

📷 Фота: Дзмітрый Іваноў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😍 Ох як смачна! Малады рабы суслік з вялікім апетытам паядае насенне траў – рыхтуецца да зімы.

🌿 Насенне больш каларыйнае за сцёблы, і суслікам трэба спяшацца, пакуль яно не апала. Трэба набраць як мага больш тлушчу перад зімовай спячкай!

Зараз большасць дарослых суслікаў ужо спяць на сваіх мяккіх падсцілках кожны ў сваёй нары. Уваход яны заклалі зямлёй – маўляў, да вясны не турбуйце.

Першымі ў спячку кладуцца самцы, самкі амаль на месяц пазней. Маладыя ж суслікі ўпадаюць у спячку апошнімі.

🎥 Відэа з архіву ТАА “Дзікая прырода”.
Каго “схапілі за хвост” бёрдрэйсеры ў мінулую суботу?

Удачу, сыча і чырвоную чаплю! Але гэта далёка не ўсё. 😉

Якія рэдкасці сустрэліся птушкарам і хто перамог на юбілейных спаборніцтвах BirdRace – чытай тут:
https://birdingbelarus.by/dikij-blog/pobedy-i-redkosti-yubilejnogo-birdrace/

📷 На фота Іны Субоцінай чырвоная чапля, Пінскі раён, 2022 г.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Толькі паглядзі, які здаравенны выварацень елкі! 😯

Яго знайшлі нашы спецыялісты Вадзім Пракапчук і Юрый Янкевіч падчас экспедыцыі ў гідралагічным заказніку “Шчыток” у Круглянскім раёне на Магілёўшчыне. Магчыма, заказнік дзякуючы нашым даследаванням атрымае нацыянальны статус. Ветравалу там шмат.

🌲 Ветравалы натуральным чынам вызваляюць плошчу для маладога лесу. Старыя дрэвы не толькі вызваляюць месца для маладых дрэў, але і забяспечваюць іх пажыўнымі рэчывамі.

Вырубка дрэў таксама вызваляе плошчу для маладога лесу. Але высечаныя дрэвы выдаляюцца з лесу – а гэта тоны і тоны арганікі. А дадаткова лес ніхто не ўгнойвае. Такім чынам лясная глеба страчвае пладавітасць. У мёртвай драўніне жывуць сотні відаў грыбоў, раслін і жывёл.

Ветравалы не праблема для лесу, гэта праблема толькі для лясной гаспадаркі.

🎥 Відэа Вадзіма Пракапчука.

#ДзікіяЭкспедыцыі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Ура! Рэгістрацыя на чэмпіянат па фотабёрдынгу адкрыта: https://birdingbelarus.by/autumnphotobirding

Правер, колькі відаў птушак зможаш сфатаграфаваць за 7 гадзін! 😉

Неабавязкова вельмі добра ведаць шмат птушак! Многія віды ты вывучыш у працэсе, вызначаючы іх па фота. Карыстацца вызначальнікам можна і трэба.

☝️ Неабавязкова, каб фоткі былі вельмі якасныя і мастацкія. Дастаткова, каб можна было пазнаць від. А для найлепшых фота ёсць асобныя намінацыі.

🦡 Калі ты ў “Дзікім клубе”, удзел для цябе бясплатны. Калі яшчэ не – далучайся, бо акрамя чэмпіянату там шмат цікавага – закрытыя лекцыі, бонусы, чат з аднадумцамі:
https://birdingbelarus.by/dikiyklub

Пенсіянеры і людзі з інваліднасцю могуць удзельнічаць бясплатна па-за конкурсам. Або на агульных умовах – на выбар.

🎥 Відэа Уладзіміра Бондара і Анастасіі Скачэк.
🪶Следам ад сутыкнення птушкі з шыбай можа быць пакінутае на шкле пёрка.

Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі паверхнямі гінуць мільёны птушак.😢

Птушкі не ўспрымаюць празрыстую і люстраную паверхню як перашкоду, а наадварот – бачаць у шкле адлюстраванне звыклай для сябе прасторы, куды можна паляцець.

Гэтая праблема вельмі сур’ёзная, але непрыметная – пацярпелых птушак у гарадах падбіраюць каты, сабакі, лісы, вожыкі, чайкі, вавёркі, куніцы, крумкачовыя птушкі.

Некаторыя птушкі здольныя паляцець пасля ўдару, але не заўсёды выжываюць.

🤲Дапамажы птушкам! Зрабі сваё акно заўважным для іх.
Наклей звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым "правіле далоні":

⬆️ па вертыкалі інтэрвал ад кропкі да кропкі павінен быць не большы за 5 см,
➡️ па гарызанталі паміж кропкамі павінна быць не больш за 10 см.

Шкло з налепкамі па “правіле далоні”, робіцца добра заўважным для птушак.

❤️Дзяліся допісам з сябрамі, каб больш людзей ведалі, як уратаваць птушак ад траўм і гібелі!

📷 Фота: Fundacja Szklane Pułapki.
Што адбываецца на гэтым фота? Што гэта за птушка такая? 😄

Адгадвай у каментарах!

Ужо хутка раскажам, што да чаго. 😉

📷 Фота Сямёна Левага.
Любіш фатаграфаваць птушак? А можа любіш, але не вельмі добра разбіраешся ў іх? Запісвайся на Восеньскі нацыянальны чэмпіянат па фотабёрдынгу! 😍

🐦 Гэта вельмі добрая нагода пазнаёміцца з птушкамі бліжэй: ты атрымаеш зваротную сувязь і даведаешся, якія віды вызначаны правільна ці няправільна, якія віды засталіся нявызначанымі – і па якіх прыкметах іх можна было пазнаць. Многія птушкары-пачаткоўцы цэняць чэмпіянат акурат за такі фідбэк.

Сваімі ўражаннямі дзеліцца ўдзельнік аднаго з чэмпіянатаў Аляксандр Мацкевіч:

💬 “Чэмпіянат спадабаўся, гэта быў мой першы раз — добры выклік, каб праверыць сябе. У першую чаргу было жаданне паспрабаваць свае сілы: я і прыблізна не ўяўляў, колькі птушак магу знайсці за гэты час.
Нечакана для сябе ўбачыў сачыўку (чечевицу) — раней да чэмпіянату не сустракаў. Каля трох разоў пралятаў побач зімародак, але, на жаль, здымак зрабіць не атрымалася”.

👇👇👇
2024/09/23 16:32:39
Back to Top
HTML Embed Code: