Telegram Web Link
7️⃣ Гэты невялікі кулік, якія важыць усяго 50 грамаў, сапраўдны марафонец сярод пералётных птушак. Ён здольны праляцець 14 000 км паміж месцамі гнездавання і зімоўкі.

📷 Фота Іны Шкурко.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8️⃣ Гэтыя птушкі – прыклад адданасці адзін аднаму. Кожную вясну яны ўз’ядноўваюцца ў тых жа месцах гнездавання. Даказана, што яны могуць заставацца ў адной пары аж 25 гадоў!

📷 Фота Максіма Косціна.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як табе тэставанка? Ці былі складанасці ў вызначэнні кулічкоў?

🦆 Калі хочаш лепш адрозніваць кулікоў і іншых птушак, раім круты вызначальнік:
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ты, напэўна, заўважаў_ла шышкападобны нараст над дзюбай у лебедзяў-шыпуноў? А ці ведаеш ты, якая яго роля ў жыцці птушак?

🦢 Гэты нараст ёсць у лебедзяў абодвух полаў, але ў самцоў ён большы, чым у самак. Здаецца, гэтая асаблівасць павінна граць важную ролю пры выбары птушкамі партнёру, але цікава тое, што тут яна не мае значэння.

#дзікіфакт: Памер нарасту на дзюбе ў шыпуноў мяняецца на працягу года. У гняздуючых самцоў нараст болей, чым у не гняздуючых асобін. Найвялікшага памеру нараст у самцоў дасягае падчас вылуплення птушанят. Ключавая роля самца – абарона патомства ад драпежнікаў і тэрыторыi ад іншых лебедзяў (самец нават можа забіць чужынца). ⛔️

🪶 Найменшага памеру нараст над дзюбай дасягае пад час лінькі, калі замена пёраў з’яўляецца моцнай нагрузкай на арганізм.

У гняздуючых самак таксама большы нараст, чым у тых, хто не прыступіў да гнездавання. Але ў перыяд кладкі і наседжвання нараст у самак памяншаецца. Магчыма, гэта таксама звязана з нагрузкай на арганізм птушкі ў гэты перыяд.

⚖️ У больш цяжэйшых асобін абодвух полаў нараст над дзюбай большы.

Нараст памяншаецца з узростам птушкі, дасягаючы найвялікшага памеру паміж 8 і 14 гадамі жыцця, а потым змяншаецца.

Крыніца: Адам Збырыт.
Скрыжуем лапкі на ўдачу перад вылетам!🤞🧡

Міграцыя – магутны фактар натуральнага адбору. З тых птушанят, што пачалі лётаць, на наступны год выжывае менш за палову! 😯

Якія выпрабаванні праходзяць птушкі падчас міграцыі?

▪️ На шляху міграцыі бываюць складаныя ўчасткі. Напрыклад, калі вераб’іныя ляцяць з Ізраіля ва Усходнюю Афрыку, ім трэба перасекчы пустыню Сахара. Калі ў птушкі будзе недастаткова энергіі і яна не знойдзе аазіс, яна загіне. 🏜

▪️ Шмат птушак гіне ад драпежнікаў. 🦅

▪️ Тайфуны, цыклоны, рэзкія змены надвор’я, пажары могуць збіваць птушак з маршруту. Надвор’е можа і фізічна забіваць птушак: трапіўшы ў моцны халодны дождж, яны могуць загінуць ад пераахаладжэння.

▪️ Нямала птушак памірае ад батулізму, птушынага грыпу і іншых хвароб. Гэта звязана з тым, што падчас міграцыі птушкі збіраюцца ў вялікія чароды.

❗️ Натуральных перашкод і пагроз, як бачым, шмат, але нямала і створаных чалавекам.

▪️ Птушкі, якія ляцяць ад нас ва Усходнюю Афрыку праз Бліжні Усход, Кіпр, Мальту, часта становяцца ахвярамі браканьераў, якія забіваюць іх для рэстаранаў ці проста каб пахваліцца сваёй “зухаватасцю”. Птушкі, якія ляцяць у Заходнюю Еўропу, трапляюць пад моцны прэс паляўнічых у Францыі, Італіі і Іспаніі. 😟

▪️ Бадзяжныя кошкі забіваюць мільёны птушак, асабліва маладых вераб’іных, аслабленых пералётам. 🐈

▪️ Шмат нашых буслоў і іншых птушак разбіваецца падчас міграцыі аб правады, мільёны птушак гінуць, сутыкаючыся з шыбамі будынкаў. 🏠 Зрабі свае вокны бяспечнымі для птушак 👉 https://wildlifebelarus.org/news/718575.html.

▪️ Адзін з найважнейшых фактараў гібелі птушак на міграцыі – знікненне месцаў кармлення, напрыклад, асушэнне прыбярэжных зон. Знішчэнне лясоў, зарасцей трыснягу, разворванне паплавоў таксама вядзе да гібелі птушак.

📷 На фота Рамана Чалея вялікі зуёк (галстучник), @ptushkafota.

#міграцыяптушак #EastAtlanticFlyway #EAF #flyways
Архідэі і іншыя пярліны Хаваншчыны. #ДзікіяЭкспедыцыі

Спёка, хочацца ў цянёк, пад лясныя шаты? А нашы спецыялісты могуць упэўнена сказаць: і там таксама горача! 🥵

Ім даводзіцца находжваць дзясяткі кіламетраў па гушчарах. Вось паслухайце Вадзіма Пракапчука:

"Спім нямнога, ходзім вельмі многа: 15-20 км кожны дзень па лясах, якія могуць быць з заваламі, канавамі, затопленымі ольсамі. Пастрайнелі, пахарашэлі. П’ем шмат вады, яе носім у заплечніку з сабой па 3-4 літры. Ёсць маршруты, дзе зранку выйшаў, увечары прыйшоў. Ёсць на некалькі гадзін, тады збіраемся ў прызначаным месцы і пераязджаем на іншы біятоп".

Вось на Хаваншчыне нашаму спецыялісту Юрыю Квачу собіла ўлезці ў такі буралом, што давялося даць вялікага кругаля, каб абысці яго. Ды яшчэ ў кампаніі прыставучых камароў:

"Я ўжо падумаў набыць капялюш з сеткай, але шукаць у ім расліны нязручна, - расказвае Юрый. - На Хаваншчыне як сядзеш запісваць каардынаты “чырванакніжных” раслін, камары аблепліваюць, у нос, у рот лезуць, а трэба пісаць - і не можаш".

🌲🦅 Хаваншчына – гэта тэрыторыя, важная для птушак, у Івацэвіцкім раёне плошчай 17308 га. Яна была вылучана ў свой час для глабальна пагражальнага віду птушак – вялікага арляца (большого подорлика). Тут шмат забалочаных бярэзнікаў і ольсаў.

Прыблізна палова гэтай тэрыторыі мае статус мясцовага заказніка і знаходзіцца пад аховай. Дзякуючы працы нашых спецыялістаў, спадзяёмся, удасца перадаць пад ахову новыя ўчасткі, а магчыма, нават надаць заказніку статус рэспубліканскага і пашырыць яго межы.

Тут Вадзім Пракапчук, Юрый Квач і Юрый Янкевіч знайшлі рэдкія прыгожыя архідэі – венерын чаравічак і тайнік яйцападобны. Пабачылі цэлыя “плантацыі” чарамшы і зубніцы клубняноснай, пра якую мы нядаўна пісалі. Знайшлі месцы, дзе гняздуюць беласпінныя дзятлы, драчы (коростель), чаплі-бугаі (большая выпь). Адшукалі нару барсука і месцы, дзе жывуць балотныя чарапахі і матылёк чорны апалон.

Усяго яны знайшлі тут 267 месцаў з рэдкімі відамі, а таксама рэдкіх і тыповых біятопаў, якія будуць перадавацца пад ахову. 🤲

Працяг 👇
Уражвае? Ты можаш падтрымаць гэтую важную працу!

🦡 Набывай абанемент “Дзікі клуб”: увесь прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі: https://birdingbelarus.by/dikiyklub 💚

А ты атрымліваеш доступ да закрытых лекцый, бонусаў і іншых цікавых магчымасцяў. Be wild! 🐾

📷 На фота венерын чаравічак, аўтар Agnieszka Kwiecień, Wikimedia Commons.
🐦 Свіргулі (стрижи) – сапраўдны паветраны пыласос. 😅

Шырока адкрыўшы рот, чорны свіргуль ловіць як падхватнікам (сачком) паветраны планктон з насякомых і павучкоў. 🦟🕷️ Ён склейвае іх сліной і трымае ў паддзюб'і. Атрымліваецца такі шарык (болюс) з насякомых памерам каля 1 см і вагай каля 1 грама. Гэты шарык свіргуль нясе ў гняздо, каб накарміць птушанят.

#дзікіфакт: Калі надвор’е вільготнае, свіргуль у пошуку насякомых можа ўлятаць нават да 800 км на некалькі дзён! 😲

Птушаняты падчас дажджоў цярпліва чакаюць у гняздзе бацькоў, снізіўшы тэмпературу цела і запаволіўшы функцыі розных органаў.

У такім стане свіргуляняты могуць чакаць ад 48 гадзін да 10 дзён, і страціць за гэты час да 50% масы цела.

📷 На фота Паўла Сацуты свіргуль нясе ў сваім паддзюб'і болюс.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі, далучайся ў чат "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
👋 Лаві падборку самага цікавага за ліпень ад барсучка Яся. Правярай, што прапусціў_ла! 🦡

🐦 Змешаныя пары чорных і белых буслоў, а таксама сямейная пара з дзвюх самак белага бусла. Глядзі, якія птушаняты нарадзіліся ў змешанай пары!

🐦 Першы доказ гнездавання чырвонагаловага каралька ў Беларусі.

Важныя пасты: гняздо ў трубе, што рабіць, калі знойдзеш кажаня.

🐍 Вераценніца – змяя ці яшчарка без ног?

🪺 У Швейцарыі праз 400 год загнездаваў зніклы від птушак.

👍 Тэставанка: наколькі добра ты ведаеш кулікоў?

А па хэштэгу #дзікіфакт знойдзеш цікавосткі пра птушак, звяроў і дзікую прыроду. Be wild! 🐾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Незвычайнае назіранне: чорная варона ў Беларусі!

Беларусы часта скардзяцца на чорных варон, блытаючы варон з каўкамі (галками) і гракамі (грачами). Беларускія вароны – шэрыя. І вось нарэшце і ў нас заўважылі чорную варону. Пакуль што адзіную на ўсю краіну! Гэты падвід распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе і за Уралам.

🐦 Незвычайныя паводзіны для грака заўважыла Іна Субоціна 30 ліпеня 2023 года ў Тураве: птушка прыляцела на падворак паласавацца рыбнымі вантробамі.

💬 "Я сядзела на ганку, убачыла чорную птушку, якая праз хвіліну зляцела з даху на дарогу, куды я ўначы выкінула трыбух ад рыбы. Вярнулася ў хату па камеру. Калі пачала падыходзіць, птушка ўзляцела на дах з рыбнымі вантробамі. Паклікала астатніх, хто быў дома, каб паглядзелі. Адразу мільганула думка аб чорнай вароне: птушка была акурат з варону памерам. Думалі таксама, што можа быць малады грак. Але калі яна прыляцела зноў, я зрабіла фота ў палёце: па пяры выглядае дарослай варонай у ліньцы, хвост прамы (у крумкача павінен быць ромбападобны). Адправілі арнітолагу ў Францыю здымкі, там чорныя вароны гняздуюцца. І першаснае заключэнне – што гэта чорная варона,” – расказвае Іна Субоціна.

У Беларусі чорная варона вядомая толькі па дзвюх асобінах, здабытых у 1931 і 1949 гг. у Гродзенскай вобласці.

🔎 Многія вучоныя лічаць чорную і шэрую варону падвідамі аднаго віду (да таго ж, гэтыя птушкі даюць пладавітыя гібрыды). Але некаторыя сістэматыкі вылучаюць яе ў асобны від.

Чорную варону цяжка адрозніць ад маладога грака.

📩 Уся інфармацыя аб птушцы адпраўлена ў Беларускую арніта-фаўністычную камісію. Толькі пасля разгляду камісіі будзе вынесена рашэнне аб рэгістрацыі.

📷 На 1 фота Іны Субоцінай – чорная варона; на 2 фота Аксаны Казаковай – малады грак.
📆 2 жніўня – Дзень экадоўгу. Сёння чалавецтва патраціла ўвесь аб’ём аднаўляльных рэсурсаў, якія планета здольная аднавіць за год.

☝️ З гэтага дня мы пачынаем спажываць звыш нормы, памяншаючы запасы рэсурсаў, накопленых прыродай за гісторыю планеты. 🌍

Што асабіста ты можаш зрабіць, каб зберагчы прыродныя рэсурсы?

🔹Хаця б адзін дзень на тыдзень не есці мяса,
🔹выкарыстоўваць LED-лямпачкі,
🔹не выкідваць, рамантаваць сапсаваныя рэчы,
🔹знізіць хуткасць, калі едзеш у аўто,
🔹спажываць мясцовыя прадукты
🔹далучыцца да “Дзікага клуба” https://birdingbelarus.by/dikiyklub: увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.

📷 Фота зроблена нашым спецыялістам Юрыем Янкевічам падчас экспедыцыі па выяўленні рэдкіх відаў і біятопаў на Хаваншчыне – тэрыторыі, важнай для птушак.

#earthovershootday #worldenvironmentday
Віталь Сахвон – чалавек, якога любоў да птушак і прыроды з дзяцінства прывяла да працы ва ўніверсітэце. А яшчэ – стваральнік сайта пра гарадскіх птушак. 🐦

«Cайт будзе важным месцам збору інфармацыі ад арнітолагаў-аматараў і не толькі. Бо мая мэта на найбліжэйшыя гады – запусціць праект па складанні атласа птушак Мінска, накшталт тых, што ствараюцца ў Еўропе, Расіі па пэўным узоры. У гэтай справе я моцна спадзяюся на птушкароў. У канцы года ці ў пачатку наступнага я планую запусціць гэты праект і прыцягнуць у каманду самых актыўных з іх. Спадзяюся на падтрымку з іх боку».

❤️ Натхняйся назіраннямі за птушкамі і дзікай прыродай у нашым новым інтэрв’ю 👇

https://wildlifebelarus.org/news/723834.html
👋 Вітаем Людгера і Ліну! 😍

Гэта імёны, якія атрымалі бусляняты міжнародна вядомай пары чорнага і белага буслоў з Германіі (Людэр, Ніжняя Саксонія).

🐦 Цяпер вядомы і пол буслянят: большая па памеры цёмная птушка – самец Людгер (каранёвая форма ад назвы месца нараджэння), меншая птушка – яго сястра Ліна (утворана ад die Kleine - “маленькая”).

🤗 А ўчора раніцай Людгер зрабіў свой першы палёт! Яго маці, чорная бусліха Ісіда, адразу аказалася побач і суправаджала яго нейкі час.

У бліжэйшыя дні гэтыя дзівосныя бусляняты пакінуць бацькоўскае гняздо.

📷 Крыніца і фота Arne Torkler, Facebook.
2024/09/24 00:21:21
Back to Top
HTML Embed Code: