Telegram Web Link
Ці ведаеш ты, што ў Беларусі жывуць тры віды яшчарак? Калі ведаеш, якія гэта віды – пішы ў каментарах!

🦎 Яшчарка – дзівоснае стварэнне. Яна можа адкідваць хвост, калі ёй пагражае небяспека. Адкінуты хвост выгінаецца, адцягваючы ўвагу драпежніка і даючы яшчарцы збегчы.

#дзікіфакт: Хвост абломваецца пасярэдзіне любога хваставога пазванка. Самае цікавае, што потым вырастае новы хвост. Але новы хвост ужо мае пазванкі іншай пабудовы і не можа абломвацца. Яшчарка страчвае шанс збегчы ад драпежніка, калі згубіла хвост – напрыклад, у цябе ў руках. Лепш ніколі не лаві яшчарак.

🦎 Без хваста жыццё яшчаркі непаўнацэннае. Але ў выпадку небяспекі ёй лепей страціць свой хвост, чым жыццё. Таму не лаві яшчарак дзеля забаўкі, беражы іх спакой. ❤️

📷 На фота яшчарка порсткая (прыткая ящерица), аўтары – Іна Субоціна, JuliaTW, Wikimedia Commons, CC BY-SA 4.0.
Кулікі-дзівакі! На дварэ лета, але ў адных кулікоў яшчэ ідзе вясновая міграцыя – яны ляцяць на гнездаванне ў тундру, а ў куліка-случка ўжо восеньская. 😯

🐦 Кулік-случок (травник) выпраўляецца на месцы зімоўкі ўжо ў канцы траўня. Спачатку пакідаюць Беларусь самкі, пасля вылуплення птушанят.

Фактычна яны прылятаюць да нас на месцы гнездавання толькі на два месяцы, а большую частку года праводзяць у Грэцыі і Ізраілі.

😍 Адметная рыса куліка-случка – чырвона-аранжавыя доўгія лапкі, таму яго другая назва "чырвананожка".
Дзюба ў гэтай стройнай птушачкі таксама аранжавая, сярэдняй велічыні і на кончыку чорная.

У Беларусі гняздуецца каля 50.000 пар гэтага віду. Для гнездавання яны абіраюць адкрытыя балоты, тарфянікі, лугі і пашы.

Давай пазычым кулікам добрага палёту! І да сустрэчы наступным летам! 🤗

📷 Фота: Дзмітрый Іваноў, @ptushkafota.

#міграцыяптушак #EastAtlanticFlyway #EAF #flyways #птушыныяцікавосткі
Кажаце, клімат не мяняецца? 🤔

З 7 па 11 чэрвеня 2023 года пастаўлены новы глабальны рэкорд цёплага надвор’я: пачатак чэрвеня стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў. І такіх экстрэмальных з’яў будзе больш.

А што ў нас? Мабыць, многія ўжо адчулі, што і ў нас чэрвень экстрэмальны.

☀️ У Беларусі лета пачалося з працяглай засухі па большай частцы краіны. У Мінску больш за 40 дзён не было добрага дажджу - толькі сёння нарэшце над горадам прайшла навальніца.

Захаду пашанцавала больш – там днямі прайшлі вялікія ліўні, але прагнозы і тут "гарачыя": абяцаюць да 28 градусаў спякоты.

🌡️ Кліматолагі прагназуюць, што праз змены клімату лета ў Беларусі з кожным годам будзе ўсё больш гарачым.

🐦 Не забывай паклапаціцца пра птушак у спякотныя дні - пастаў для іх паілкі ці купальню. ❤️

📷 На фота купаецца вялікая сініца, аўтар – Мікалай Варабей.
Знаёмся - вялікі кулён (большой кроншнеп).
Уладальнік адной з самых уражальных дзюб сярод кулікоў! 👏😍

Падрыхтавалі 9 цікавых фактаў пра яго. Правярай, колькі з іх ты не ведаў_ла. 👇

1️⃣ Вялікі кулён – самы буйны кулік Беларусі, размах крылаў дасягае 1,1 м, а вага – 1 кг! 😮

2️⃣ Мае доўгую загнутую ўніз дзюбу да 13 см даўжынёй, з дапамогай якой харчуецца насякомымі і чарвякамі, а ўвосень і ягадамі. 🕷️

3️⃣ Самка буйнейшая за самца, а яе дзюба больш доўгая. ☝️

4️⃣ Гняздуе на паплавах, нізінных і верхавых балотах, на палях сеяных траў. 🌱💧

5️⃣ Любіць ствараць калоніі – так бяспечней: больш вачэй пільнуюць драпежнікаў і разам лягчэй яго адагнаць. 🦅

6️⃣ Могуць выкарыстоўваць сокалаў-пустэльг у якасці целаахоўнікаў: часам гняздуюць паблізу іх гнёздаў, а сокалы адганяюць аматараў яек – крумкачовых і іншых драпежнікаў.

7️⃣ У свеце гэты від мае статус патэнцыйна ўразлівага. У Беларусі як від, які знікае, уключаны ў Чырвоную кнігу. У нас яго папуляцыя змяншаецца: ацэнка змянілася з 950-1200 пар (1997) да 700-1000 пар (2015). 🙁

8️⃣ Асноўныя пагрозы: меліярацыя; зарастанне паплавоў і балот; вясновыя палы травы; турбаванне ў перыяд размнажэння; браканьерства; птушыны грып. 🔥

9️⃣ Зімуюць у Заходняй ды Паўднёвай Еўропе і ў Афрыцы.

📷 Фота: Cezary Korkosz.

#міграцыяптушак #EastAtlanticFlyway #EAF #flyways
🌳 Другая закрытая дзікая лекцыя “Тайны деревьев” (“Таямніцы дрэваў”) пройдзе ў аўторак 27 чэрвеня а 19.00.

Далучайся да “Дзікага клуба”, каб паглядзець! 🤗

👨‍🎓 Лектар – Аркадзь Скуратовіч, адзін з найлепшых папулярызатараў батанікі ў Беларусі, цудоўны і таленавіты апавядальнік.

🌿 Дрэвы-двайнікі: як навучыцца іх адрозніваць?
🌿 Што яднае вольху і лубін (люпин)?
🌿 Чаму ў лістоўніцы іголкі ападаюць кожны год, а ў елкі і сасны – не?
🌿 Колькі можа каштаваць бярозавае палена?
🌿 Дрэвы паркаў, лясоў і падворкаў – колькі іх, розных, у Беларусі?
🌿 Восеньская афарбоўка лісця – што гэта такое?

Вось толькі некаторыя пытанні, на якія адкажа Аркадзь Мікалаевіч. Ты таксама зможаш задаць яму свае пытанні пасля лекцыі.

Be wild! Далучайся да Дзікага клуба! 🦡

👉 https://birdingbelarus.by/dikiyklub/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲🕊 Мы ўжо пазнаёміліся з галасамі двух лясных галубоў – звычайнай туркаўкі (обыкновенной горлицы) і вялікага голуба (вяхиря).

🐦 Прадстаўляем табе яшчэ аднаго жыхара лясоў – голуба-клінтуха.

Ён вельмі падобны да шызага голуба, але жыве ў лясах. Каб адрозніць іх на палях ці правадах, звярні ўвагу на вялікія цёмныя вочы клінтуха, ружовую дзюбу з белаватым кончыкам, вузкія чорныя палоскі на крылах, шэрае, а не белае надхвосце.

Птушка паводзіцца даволі скрытна, але можа выдаць сябе голасам.

#дзікіфакт: Голуб-клінтух адзіны з нашых галубоў, які селіцца ў дуплах.

🎶 Буркуе клінтух да сярэдзіны ліпеня, бо некаторыя пары паспяваюць за лета выгадаваць 2-3 вывадкі.

А табе даводзілася сустрэць ці пачуць гэтага прыгожага голуба?

☝️ Хочаш лепш адрозніваць птушак – набывай сабе ў дапамогу наш кішэнны вызначальнік птушак з добрымі фотаздымкамі:
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/

📷 Фота: Frank Vassen, Wikimedia Commons, CC BY 2.0 (памер фота зменены).
Прычым каровы да кулікоў?

Пойма Прыпяці – важнае месца для гнездавання водна-балотных птушак, але яна хутка зарастае хмызняком.

Гэта забірае "жылплошчу" ў птушак: кулікам і качкам няма дзе рабіць гнёзды.

🌿🐄 Калі тут нарыхтоўвалі сена, пасвілі кароў, хмызнякі не паспявалі вырасці. Таму паплавы і адкрытыя асаковыя балоты захоўваліся.

А цяпер і людзі трымаюць менш кароў, і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы паступова пераводзяць быдла цалкам на стойлавае ўтрыманне.

☹️ Як вынік - адкрытыя ўчасткі балотаў і паплавоў хутка зарастаюць, пазбаўляючы “дома” рэдкія віды раслін і жывёл, якія могуць жыць толькі ў такіх экасістэмах.

У птушак на міграцыі застаецца менш месцаў, каб спыніцца, адпачыць і падмацавацца. Гэта можа прывесці як да змены міграцыйных шляхоў, так і да знікнення птушак, калі новыя маршруты будуць патрабаваць больш энергіі, несці больш небяспекі.

Каб паплавы заставалася прывабнымі і прыдатнымі для птушак, іх важна захоўваць. Як? Штогод трэба вызваляць іх ад кустоў і маладых дрэўцаў, а яшчэ лепш – касіць сена ці арганізаваць там выпас кароў, коней, іншых капытных.

🙂 І тады пойма Прыпяці будзе гасцінна сустракаць пералётных птушак, якія спыняюцца ў нас на адпачынак або пасля зімоўкі будуць вяртацца на гнездаванне.  

📷 Фота: архіў ТАА "Дзікая прырода".

#міграцыяптушак #EastAtlanticFlyway #EAF #flyways
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🪲 Гэтая рэдкая прыгажуня – самка жука-рагача, або жука-аленя. Яна шле табе прывітанні з Гомельшчыны.

Нашы спецыялісты Вадзім Пракапчук і Юрый Янкевіч абследуюць тут Старую Віць – тэрыторыю, важную для птушак. Яны шукаюць рэдкія віды і біятопы, якія трэба перадаць пад ахову. Гэта неабходна для таго, каб павысіць ахоўны статус тэрыторыі.

#дзікіфакт: Жук-рагач - самы вялікі жук у Беларусі, даўжыня цела можа дасягаць 8 сантыметраў!

🐛 Лічынкі насякомага развіваюцца 4-6 гадоў у драўніне мёртвых лісцевых дрэў, пераважна дуба.

Жук-рагач уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Асноўныя пагрозы для яго - вырубка старых шыракалісцевых лясоў, асабліва дуброў, выдаленне сухастойных дрэў і ветравалаў. 🌳🪓

Хочаш падтрымаць ахову прыроды Беларусі? Далучайся да “Дзікага клуба”: https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

Увесь прыбытак ад нашай дзейнасці ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. 💚

🎥 Відэа: Вадзім Пракапчук, Старая Віць.

#ДзікіяЭкспедыцыі
🐦 Знаёмся, вялікі грыцук (большой веретенник) — вялікі і элегантны!

🌍 Увесну мноства гэтых кулікоў, вяртаючыся з зімоўкі ў Заходняй Еўропе і Афрыцы, спыняецца адпачыць у пойме Прыпяці – столькі вялікіх грыцукоў адразу пакуль не бачылі больш нідзе ў Еўропе! 

Максімальная колькасць гэтых птушак – 20 тысяч асобін — была зарэгістравана ў ваколіцах Турава ў заказніках “Тураўскі луг” і “Сярэдняя Прыпяць”. 😯

Частка птушак застаецца гнездавацца тут, іншыя працягваюць міграцыю.

🤗 У вялікіх грыцукоў, якія гняздуюць у Беларусі, ужо растуць птушаняты. 

Іх бацькі – прыклад адданасці адно аднаму. Незалежна ад таго, што птушкі з адной пары зімуюць паасобку, кожную вясну яны ўз'ядноўваюцца ў тых жа месцах гнездавання. 

Праўда, калі цягам трох дзён другая птушка з пары не з'явіцца, то першая знаходзіць сабе новага партнёра. Тым не меней, пары захоўваюцца доўгія гады.

Даказана, што вялікія грыцукі могуць заставацца ў адной пары аж 25 гадоў! Яны і яйкі выседжваюць разам, змяняючы адно аднаго на гняздзе.

А табе пашчасціла калісьці ўбачыць вялікага грыцука?

📷 Фота: Андрэй Шэўчык.

#міграцыяптушак #EastAtlanticFlyway #EAF #flyways
Увага! У "чырванакніжных" сокалаў-пустэльг птушаняты вылятаюць з гнёзд і пачынаюць дарослае жыццё. На зямлі яны могуць стаць ахвярай катоў і сабак, трапіць пад колы машын. Шмат людзей знаходзяць сакалянят, але не ведаюць, што з імі рабіць. 🦅

Бачыш птушаня пустальгі на зямлі? Расказваем, як дапамагчы сакаляняці. Абавязкова прачытай гэтую памятку і падзяліся з сябрамі! 👇🏻
https://wildlifebelarus.org/news/705083.html

📷 Подлетка пустальгі сфатаграфаваў у Брэсце Міхаіл Лук'янчык.
Ну і мем зрабіў нам барсук Ясь, завадатар у “Дзікім клубе”! 😂

А ўсё да таго, што заўтра, 27 чэрвеня, для ўдзельнікаў клуба пройдзе анлайн-лекцыя “Тайны деревьев” (“Таямніцы дрэваў”). Пачатак а 19.00.

Далучайся да “Дзікага клуба”, каб паглядзець! 🤗

👨‍🎓 Наш лектар – Аркадзь Скуратовіч, адзін з найлепшых папулярызатараў батанікі ў Беларусі, цудоўны і таленавіты апавядальнік.

🌿 Дрэвы-двайнікі: як навучыцца іх адрозніваць?
🌿 Што яднае вольху і лубін (люпин)?
🌿 Чаму ў лістоўніцы іголкі ападаюць кожны год, а ў елкі і сасны – не?
🌿 Колькі можа каштаваць бярозавае палена?
🌿 Дрэвы паркаў, лясоў і падворкаў – колькі іх, розных, у Беларусі?
🌿 Восеньская афарбоўка лісця – што гэта такое?

Гэта толькі некаторыя пытанні, на якія адкажа Аркадзь Мікалаевіч. Ты таксама зможаш задаць яму свае пытанні пасля лекцыі.

Сустрэнемся на лекцыі! Be wild! 🦡
👉 https://birdingbelarus.by/dikiyklub/
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☀️ Прыпякае, хочацца на рэчку? Травень і чэрвень у Беларусі выдаліся надзвычай засушлівыя. А далей – болей (прывітанне зменам клімату).

💧 Дзікія рэкі – такія, як гэтыя прыгожыя рэчкі Іслач і Валожынка, – надзвычай важна захаваць. Яны дапамагаюць змагацца з засухамі.

Рэч у тым, што па рацэ, якую ператварылі ў роўны канал без меандраў-звіваў, вада  сплывае хутка, не затрымліваецца.

А па звілістым рэчышчы вада цячэ марудна. Поймы і старыцы, якія ўтварыліся ўздоўж звілістага рэчышча, затрымліваюць ваду, як губка, – гэта прыродная абарона ад засухі.

🎥 Відэа: Іслач (злева), Мінская вобласць; Валожынка, Мінская (да зліцця з Іслаччу, ніжні левы кут відэа) і Гродзенская вобласці. Архіў ТАА “Дзікая прырода”.
👋 Прывітанне, сябра! Нядаўна мы публікавалі пасты з галасамі нашых лясных галубоў. 🕊 Ці атрымалася ў цябе запомніць, як яны спяваюць? Давай праверым!

🤗 Падрыхтавалі для цябе відэатэставанку з галасамі трох нашых лясных галубоў. Паслухай іх уважліва і пішы ў каментарах, каго пазнаў_ла!

🎥 На фота і відэа дзіцячыя малюнкі пераможцаў конкурсу "Туркаўка і яе родзічы" (арганізатар – біялагічны факультэт БДУ): 1. Даніла Кушэль, 15 гадоў, г. Слуцк; 2. Дыяна Вялічка, 17 гадоў, г. Верхнядзвінск; 3. Надзея Бародзіч, 10 гадоў, г. Слуцк; 4. Аліса Швалёва, 7 гадоў, г. Слуцк.

#птушыныквіз
2024/09/24 16:28:14
Back to Top
HTML Embed Code: