Telegram Web Link
7 чэрвеня – Сусветны дзень свіргуля (стрижа). У многіх яго пранізлівы крык асацыюецца з летнімі дзянькамі.

Стыхія свіргуля – паветра: у палёце яны не толькі ловяць насякомых, але і спяць, і нават любяцца. ❤️ Калі ж птушка апынаецца на зямлі, яна можа быць бездапаможнай.

Як дапамагчы свіргулю, які ўпаў, і пры гэтым не пашкодзіць птушцы?

🤲 Захавай сабе гэтую памятку і падзяліся з сябрамі, каб ведаць, што рабіць, калі знойдзеш свіргуля на зямлі.

📷 Фота: Klaus Roggel, Wikimedia Commons, Мікалай Варабей.
🐦 У Беларусі – сезон подлеткаў. Птушаняты вучацца лётаць: не забірай іх дадому!

🤲 Захоўвай памятку і рабі рэпост, каб больш людзей даведаліся, што рабіць і чаго рабіць нельга, калі знайшлі птушаня.

☝️ Увага! Калі на зямлі ты бачыш птушаня голуба або свіргуля (стрижа) – яму трэба дапамога. Парады па дапамозе птушанятам галубоў ты можаш атрымаць у валанцёркі Зоі Кенько – [email protected]. Парады па дапамозе свіргулянятам чытай у групе vk.com/strizh_by.

📷 На фота – подлетак сойкі, аўтар Іна Шкурко.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☀️ Падчас спякотнага надвор'я не забудзься пра нашых маленькіх сяброў – рэгулярна напаўняй чыстай вадой паілкі і купальні для дзікіх птушак! 💦🐦

Як іх зрабіць, ты можаш даведацца па спасылцы

https://wildlifebelarus.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/ptushki-i-vada-pailki-i-kupalni.

🎥 На відэа плёскаецца рудахвостка-чарнушка (горихвостка-чернушка). Аўтар – Павел Сацута.
☀️ Пачатак лета – час птушанят! Часта яны зусім не падобныя да сваіх бацькоў.

🐦 Прапануем табе #птушыныквіз з фотаздымкамі ад нашых падпісчыкаў з чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota!

Каго з птушыных дзетак зможаш пазнаць на фота?
📷 Фота: Віталь Некрашэвіч
📷 Фота: Сяргей Аднавал
2024/09/24 12:30:22
Back to Top
HTML Embed Code: