Telegram Web Link
📷 Фота: HalinaNA
📷 Фота: Кацярына Фацеева
А гэта хто, пазнаеш?
Anonymous Quiz
80%
Сарока
8%
Каўка
4%
Грак
8%
Сойка
📷 Фота: Сяргей Аднавал
📷 Фота: Сяргей Аднавал
📷 Фота: lesha b.
📷 Фота: Віктар Рындзевіч
👋 Гэй, сябра! Як твае выходныя?

Ці атрымалася зрабіць іх дзікімі? Прагуляцца па мясцах, дзе няма людзей, толькі жывёлы і расліны? Паназіраць за жывёламі?

Дзяліся ў каментарах! 🤗

🌿 А калі хочаш быць яшчэ бліжэй да дзікай прыроды, запрашаем у “Дзікі клуб”: https://birdingbelarus.by/dikiyklub

Born to be wild. 🐾
💥 Беларусь наведала рэдкая птушка! У вёску Выхадцы Лёзненскага раёну заляцеў белагаловы сіп. Яго сфатаграфала 7 чэрвеня Юлія Прудоўская.

Гэты від адзначаўся ў нас усяго некалькі разоў, упершыню – у 1924 годзе ў Віцебскім раёне. Адна з апошніх рэгістрацый адбылася таксама на Віцебшчыне, у жніўні 2016 года.

Гэтым разам дзякуючы паведамленню ў Клуб200 сіпа змаглі пабачыць многія птушкары. І нават стаць сведкамі мясцовай “драмы”: галодны драпежнік цягам некалькіх дзён паеў буслянят у некалькіх гнёздах у навакольных вёсках. Дарослыя белыя буслы не змаглі абараніць сваіх птушанят.

🦅 Белагаловы сіп – вельмі моцная птушка, размах крылаў – амаль тры метры. Звычайна ён харчуецца падлінай і не прыстасаваны паляваць на жывую здабычу, але можа забіваць аслабленых жывёл.

😲 Расказваюць, што жыхары спрабавалі адпудзіць драпежніка стрэламі з драбавіка. Пра тое, што забіваць сіпа нельга, ім ужо расказалі. Усе дзённыя драпежныя птушкі ў Беларусі - пад аховай закона, і грашовае пакаранне за забойства сіпа вельмі істотнае.

Як птушка апынулася ў Беларусі?

Найбліжэйшы гнездавы арэал белагаловага сіпа – Балканы і Крым. Гэты від для палёту выкарыстоўвае тэрмікі — цёплае паветра, разам з якім ён падымаецца ўверх. А потым дзясяткі кіламетраў можа лунаць у любым кірунку да наступнага тэрміка. Дзякуючы добраму надвор’ю, птушка, лунаючы, праляцела незаўважанай паўднёвую і цэнтральную Беларусь.

Відавочна, згаладнеўшы пасля доўгага пералёту, сіп і апусціўся ў адной з вёсак Віцебшчыны. Птушкары прыязджаюць да сіпа амаль штодня. Невядома, калі адбудзецца наступны візіт гэтай птушкі ў Беларусь.

📷 Фота: Алёна Ціхановіч, Іна Субоціна, Таццяна Алешка, Юлія Прудоўская.
Практычна кожны горад краіны патэнцыйна знаходзіцца ў зоне рызыкі пры гарэнні тарфянікаў. 😨

А ўсё таму, што ў нас іх шмат асушылі. 😔 Адзінае эфектыўнае рашэнне ў барацьбе з тарфянымі пажарамі – забалочванне дэградаваных тарфянікаў.

Гэта пацвердзіла і новае даследаванне па Палессі, апублікаванае ў траўні: яно паказала, што аднаўленне водна-балотных угоддзяў можа паменшыць імавернасць разбуральных пажараў на вялікіх плошчах.

🌲 Пажары ў дзікай прыродзе – нармальная з’ява, якая дапамагае аднаўляцца некаторым тыпам лясоў.

Большая частка натуральных лясных пажараў займае невялікую плошчу. Але пры недастатковай вільготнасці маштабы пажараў могуць стаць разбуральнымі для экасістэм.

🔥 Самыя сур’ёзныя і складаныя для тушэння пажары на Палессі адбываюцца акурат у асушаных поймах рэк, на асушаных тарфяніках або парушаных балотах. Пачынаюцца яны пераважна там, дзе вяскоўцы выпальвалі палеткі перад пачаткам і пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ.

Адзін з буйных пажараў – плошчай 97 км2  – адбыўся ў Чарнобыльскай зоне адчужэння, дзе пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС захоўваецца высокі ўзровень радыеактыўнага забруджвання. Пажары ў гэтай частцы Палесся могуць мець асабліва сур’ёзныя наступствы для здароўя людзей.

📷 Пажарышчы на Тураўскім балонні, аўтар – Максім Бялоцкі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🕊️ Працягваем знаёміцца з галасамі нашых лясных галубоў! А табе даводзілася чуць спеў вялікага голуба (вяхиря)?

Яго нізкае глухое буркаванне людзі часам прымаюць за вухканне пугача або куванне зязюлі. 🙂

Вялікі голуб самы буйны з еўрапейскіх галубоў – прыкладна ў паўтара разу большы за шызага голуба. Насяляе лясы, але зараз часта сустракаецца і ў гарадскіх парках ды дварах.

🎶 Буркаванне вялікага голуба можна пачуць з ранняй вясны да восені. Самцы пяюць, седзячы ў кроне дрэва. Час ад часу яны зрываюцца ў шлюбны палёт: гучна лопаюць крыламі адным аб другое, потым планіруюць уніз і зноў узнімаюцца.

📷 Фота: Сяргей Рэзаў.
Кажаш, лета? А ў кагосьці працягваецца вясновая міграцыя! 🙂

Пакуль у Мінску па газонах скачуць подлеткі, а птушаняты кнігавак трэніруюць крылы, кулікі з Афрыкі і Заходняй Еўропы спяшаюцца на радзіму, у арктычную тундру. Там яшчэ снег і лёд, але пакуль яны даляцяць, павінны з’явіцца праталіны, дзе можна зрабіць гняздо.

🐦 Шыкоўныя чорна-белыя сяўцы (тулесы), “мікраскапічныя” малыя кіркуны (кулики-воробьи), белахвостыя пясочнікі, кулікі-гразевікі, чырвонаваллёвікі (краснозобики) і вялікія кіркуны (чернозобики).

🔍 Большасць з іх заўважыць і пазнае толькі арнітолаг або спрактыкаваны птушкар.

Людзям не падабаюцца гразевыя водмелі і глеістыя адкладанні, але большасць гэтых відаў на міграцыі залежыць менавіта ад іх. Любяць гразь, як дзеці! 😅

А плывунчыкі могуць плаваць кругамі ў вадаёме, ствараючы на плыткаводдзі маленькія віры, якія падымаюць да паверхні ласункі.

#дзікіфакт: У гэтых унікальных птушак самкі прыгажэйшыя і большыя за самцоў. Самкі прывабліваюць самцоў, б’юцца за тэрыторыю, абараняюць гняздо і партнёра. Адклаўшы яйкі, яны вяртаюцца ў вырай, пакінуўшы шчаслівых таткаў выседжваць яйкі.

Хочаш лепш адрозніваць кулікоў і іншых птушак? Раім  круты вызначальнік: https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/

📷 На фота: кругланосы плывунчык, аўтар - Andrew C, Wikimedia Commons, CC BY 2.0.

#птушыныяцікавосткі
2024/09/24 14:33:50
Back to Top
HTML Embed Code: