Telegram Web Link
Набываючы штучныя кветкі на Радуніцу, мы, па сутнасці, купляем смецце. Яно шкодзіць прыродзе, вылучаючы таксічныя рэчывы, забруджваючы глебу, паветра і грунтавыя воды. 🙁

❗️ Штогод на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладання – ад ста да пяцісот гадоў. Другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць. 😰

Калі кветкавае смецце потым спальваюць, у паветра вылучаюцца цяжкія металы і дыяксіны. Яны псуюць здароўе людзей, а асабліва – дзяцей.

Ты можаш дапамагчы прыродзе – замяні пластыкавыя кветкі на жывыя!

🌷 🌱 Пасадзі жывыя кветкі ў гаршках, мнагалетнікі, карлікавыя кусты. Цюльпаны, нарцысы, касачы (ирисы) – кветкі, якія не маюць патрэбы ў частым паліванні, ці кусты, напрыклад, барбарыс, ядловец (можжевельник), тую. Галоўнае, выбірай непераборлівыя расліны, якія вытрымаюць засуху.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤩 Толькі паглядзі, які неверагодны ландшафт! Прыгажосць, праўда?

💧 Так гэтай вясной разліліся рэкі Іслач ды Валожынка. Раней такія вялікія паводкі былі ў Беларусі рэгулярна, амаль штогод, а цяпер бываюць нячаста – раз на некалькі гадоў. Асноўная прычына – змены клімату.

Паводка – паўнацэнная частка жыцця рэк. Без вялікай вады рэкі дэградуюць. Вялікая паводка вельмі важная: рака сама сябе ачышчае ад глею ды затораў і не зарастае.

🌱 Вясновае разводдзе карыснае і для сельскай гаспадаркі, асабліва ў тых рэгіёнах, дзе глебы пясчаныя. Разлівы рэк нясуць у сабе пажыўныя рэчывы, узбагачаючы глебу і напаўняючы яе вільгаццю.

Абавязкова наведай сёлета разлівы рэк, каб налюбавацца гэтым фантастычным відовішчам! Яны будуць яшчэ доўга трымацца. 🤗❤️

А можа, ты ўжо плануеш вандроўку на рачныя разлівы?

🎥 Відэа: архіў ТАА “Дзікая прырода”.

#дзікіярэкі
🤩 Вось такая нібы незямная госця з эльфійскага каралеўства, наведала Гомель у пачатку красавіка!

🦉Даўгахвостую кугакаўку заўважылі рамонтнікі на дрэве ў адным з двароў горада. Увагу да птушкі прыцягнулі шэрыя вароны, якія сваімі шумнымі і агрэсіўнымі паводзінамі спрабавалі прагнаць яе.

Даўгахвостая кугакаўка – "чырванакніжная" птушка і жыве на поўначы краіны, у іншых рэгіёнах залёты адзначаюцца рэдка.

У Гомелі дагэтуль яна была адзначана толькі аднойчы – у красавіку 2006 года.

☝️Але цікава тое, што ў яе яшчэ і афарбоўка незвычайная! 😍

Гэтая прыгажуня мае аберантную афарбоўку – у яе мутацыя, якая выклікае частковую страту пігментацыі. У норме даўгахвостая кугакаўка светла-шэрага колеру, вохрыстая, з цёмнымі пярэсцінамі (апошняе фота). А нашая госця вельмі светлая, з вохрыстымі пярэсцінамі.

Уважліва прыглядайся вакол, бо можна заўважыць сапраўдную рэдкасць нават у самых звычайных месцах. 😉

📷 Фота 1, 2 – аўтар Наталля Бачурынская; фота 3 – даўгахвостая кугакаўка ў звычайнай морфе, аўтар Аксана Суторміна.
Даўно марыш пасяліць каля сябе саву? А можа, хочаш павесіць дамок для рудахвосткі або сінічнік?

🐦 Якасныя і зробленыя з навуковым падыходам дамкі і кармушкі для птушак можна прыдбаць у Bisaigue Shliftik https://instagram.com/shliftik.by?igshid=YmMyMTA2M2Y=.

Дамкі і кармушкі для птушак зроблены з дошак або цэльнага дрэва і праслужаць доўгі час. Канструкцыя дамкоў прадугледжвае засцярогу ад драпежнікаў.

🤗 Далучайся да “Дзікага клуба”, каб набыць іх са зніжкай:

🔸 10% пры набыцці да 5 штук
🔸 15% пры набыцці 5-9 штук
🔸 20% пры набыцці 10 штук і болей.

Цісні на актыўную спасылку ў профілі, каб падаць заяўку ў “Дзікі клуб”. 🌿🦡

📷 На фота - звычайная рудахвостка.
Як лічыш, ці шмат у Беларусі яркіх птушак? Гіль (снегирь), зімародак, а хто яшчэ? Хочаш убачыць больш беларускіх птушак з экзатычнай афарбоўкай?

Прыходзь на выставу “Беларусь – краіна райскіх птушак” з выдатнымі фотаздымкамі нашай падпісчыцы Іны Субоцінай.

Іна працуе ўрачом, а ў вольны час змяняе белы халат на камуфляж і ездзіць у пошуках птушак па ўсёй краіне.

🎶 Кожную птушку з фота на выставе можна пачуць: трэба паднесці смартфон да qr-кода на фотаздымку.

📌 Выстава адчынена з 15 па 28 красавіка, з 10:00 да 22:00 штодзённа.
📌 Месца: Мінск, ТРЦ “Palazzo”, 3-ці паверх.

Выстава бясплатная. Для ўвахода дастаткова падпісацца на канал Smartpress.by у Viber.

📷 Фота 1 – удод (ілюстратыўнае); фота 2 – Іна Субоціна.
😍 Толькі паглядзі, як казырыцца гэты вялікі голуб! Ну і прыгажун!

🤗 Прапануем табе прыдумаць смешны подпіс да фота.

Наш варыянт: калі ў душы ты паўлін, але прырода стварыла цябе голубам. 😅

Пішы свае варыянты ў каментарах! 👇

📷 Фота: Наталля Бачурынская.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся да чату “Птушкі з фотастужкі”, www.tg-me.com/ptushkafota.
Птушкі нярэдка сутыкаюцца з шыбамі, асабліва падчас міграцый. Зрабі шкло заўважным для іх! 😔

Можна павесіць звонку шнуры (лепш браць парашутны шнур) на адлегласці 10 см адзін ад другога. Гэта не псуе віду з акна, затое адпужвае птушак ад шкла.

Можна наклеіць звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым "правіле далоні":

⬆️ па вертыкалі інтэрвал ад кропкі да кропкі павінен быць не большы за 5 см,
➡️ па гарызанталі паміж кропкамі павінна быць не больш за 10 см.

Калі ў цябе на акне ёсць маскітная сетка – вельмі добра! Яна таксама дапамагае птушцы заўважыць акно.

❗️ Калі птушка ўсё ж наляцела на шыбу і ляжыць нерухома, можа быць, яна толькі аглушаная. Пакладзі птушку ў цёмную скрынку на гадзіну, і калі яна ачуняе – выпусці на волю. Не трэба яе карміць ці паіць.

Дзяліся допісам з сябрамі, каб больш людзей ведалі, як уратаваць птушак ад гібелі! ❤️

📷 На фота – берасцянка (зяблик).
Заўтра, 19 красавіка, у Мінску выйдзе ў абарот новая птушыная серыя з 4 марак з тэмай “Асаблівасці вадаплаўных птушак”. 😍

🦆 Вадаплаўныя птушкі выдатна плаваюць і даюць нырца дзякуючы лапам-ластам. Але ў розных груп вадаплаўных птушак гэтыя ласты маюць свае асаблівасці, пра якія і расказваюць маркі.

📍 У дзень выпуску марак на галоўным паштамце Мінска будзе магчыма пагасіць марку на адмысловым канверце першага дня адмысловым штэмпелем, які выкарыстоўваецца толькі адзін дзень.

Да выпуску падрыхтаваны і паштовыя карткі з птушкамі. На іх маркі ў гэты дзень можна наклеіць з боку малюнка і пагасіць штэмпелем першага дня – так ствараецца калекцыйны картмаксімум, а можна даслаць яго сябрам у іншую краіну ці па Беларусі. Намінал марак пакрывае перасылку карткі за мяжу.

💌  Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак-арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнерка Марына Віткоўская.

Працяг 👇
Паглядзець маркі можна на сайце Белпошты https://www.belpost.by/philately/infolists/3587https://www.belpost.by/philately/infolists/3587.

📷 На фота лыска (лысуха), аўтар – Dennis Jarvis, Wikimedia Сommons.
Птушыныя кармушкі – вельмі добрая справа. Напоўненыя кормам, яны дапамагаюць птушкам перажыць халодны сезон. 🐦

Але некаторыя кармушкі вісяць гадамі і ператвараюцца ў смецце на дрэвах і кустах. Калі кармушка ўжо старая, зламаная, трэба яе здымаць і выкідваць.

🪺 Здараецца, што птушкі будуюць у кармушках гнёзды і гадуюць птушанят. У Мінску, напрыклад, у адной з кармушкак гнездавала шэрая валасяніца (серая мухоловка). Такія паводзіны птушак гавораць аб тым, што ў горадзе ёсць дэфіцыт ніш, прыдатных да гнездавання.

Калі кармушка ў добрым стане, можна пакінуць яе вісець хоць які час – магчыма нейкая птушка зробіць у ёй свой утульны дамок у перыяд размнажэння. 🐣

А яшчэ лепш - зрабі паўнавартасны дамок для птушак. 🤗❤️

📷 Фота: шэрая валасяніца (ілюстратыўнае).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💧 Нядаўна мы публікавалі прыгожае відэа разліву рэк Іслач і Валожынка і пісалі пра разводдзі і паводкі. Але нам указалі на памылку.

У чым жа адрозненне разводдзя і паводкі?

🔷 Разводдзе (рус. половодье) – гэта працяглае і павольнае павелічэнне воднасці ракі:

🔹 звычайна паўтараецца ў адзін сезон штогод (вясновыя разлівы рэк у Беларусі),
🔹 цягнецца некалькі тыдняў ці месяцаў,
🔹 узровень вады павышаецца з-за павольнага раставання снегу ці працяглых дажджоў,
🔹 звычайна вада выходзіць з рэчышча і затапляе прыбярэжныя тэрыторыі, але наступствы разводдзя звычайна не катастрафічныя.

🔶 Паводка – гэта хуткае і кораткачасовае падняцце ўзроўню вады:

🔸 можа быць амаль у любую пару года,
🔸 цягнецца некалькіх часоў ці дзён,
🔸 здараецца з-за моцнага дажджу ці з-за хуткага раставання снегу,
🔸 можа затапіць нізінныя землі, разбурыць дамбы і дамы, небяспечная для жыцця людзей.

#дзікіярэкі
2024/09/25 00:30:29
Back to Top
HTML Embed Code: