Telegram Web Link
Не толькі птушкам патрэбныя дамкі! 🦇

Зрабілі дамкі для птушак на лецішчы? Птушкі ядуць насякомых удзень, а кажаны палююць на іх уначы, прычым усё лета. Ты можаш зрабіць домік
для іх сваімі рукамі!

На што звярнуць увагу?

🔹 Домік павінен быць без шчылін, каб не было скразнякоў і ўнутр не трапляла вада.
🔹 Памер шчыліны-ўвахода – 15-20 мм. Усе астатнія памеры прыблізныя.
🔹 Лепш узяць не цвікі, а самарэзы.
🔹 На ўсіх унутраных сценках зрабі пілой ці стамескай гарызантальныя пазы, каб
кажаны маглі зачапіцца лапкамі – яны адпачываюць, вісячы галавой уніз.
🔹 Таксама зрабі такія ж прапілы на канцах сценак В і С, дзе яны выступаюць.
🔹 Абірай драўніну не апрацаваную хімічнымі сродкамі.

Працяг 👇
Як падвесіць дамок для кажаноў?

Для ўмацавання вазьмі вязальны дрот або металічны трос.
Размясці домік на ствале дрэва (пажадана хвойнага) або будынка на
вышыні ад 3 да 6 метраў, лепш вышэй.
Лепш размяшчаць на адным дрэве некалькі домікаў наўкол ствала.
Домік трэба вешаць так, каб на яго не падала штучнае святло ўначы.
Вельмі добра, калі побач ёсць вадаём.

Кажаны аддзячаць табе! 🤗
Дзе-нідзе ў Беларусі ўжо растае снег, сонца падсушвае леташнюю траву – і прачынаюцца аматары палаў.

Чаму людзі, а часам і цэлыя гаспадарчыя прадпрыемствы падпальваюць траву – нягледзячы на забарону? 😕

Хтосьці так “прыбірае тэрыторыю”, хтосьці памылкова думае, што гэта павысіць ураджайнасць, а хтосьці проста забаўляецца. 
Але гэта небяспечная “забава”!

Чаму нельга падпальваць траву

🪺 У агні гіне шмат насякомых,  амфібій, паўзуноў, звяроў (зайчаняты, вожыкі), гнёзды кнігавак, палявых жаўрукоў, качак.

🧒 Агонь можа прывесці да гібелі людзей, у тым ліку дзяцей.

🔥 Палы травы могуць прыводзіць да тарфяных і лясных пажараў.

🌱 Палы збядняюць відавое багацце расліннасці, выпальваюць перагной.

☣️ Цяжкія металы і радыеактыўныя часцінкі з попелам трапляюць у паветра і лёгкія чалавека.

Працяг 👇
Што рабіць, калі станеш сведкам вясновага палу?

Неадкладна паведамляй выратавальнікам з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – звані па нумары 101.

Памятай: выпальванне сухой расліннасці забаронена законам, за гэта можна атрымаць штраф ці нават крымінальную адказнасць. Падрабязнасці глядзі ў артыкуле 16.40 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях і ў артыкулах 270, 276 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

📷 На фота – кралька (варакушка), аўтар Віталь Кашчэеў.
👋 Гэй, сябрук! На сувязі барсук. Гэта я – завадатар у “Дзікім клубе”.

Давай знаёміцца бліжэй. Я не надта ахвочы паказвацца “на людзях” і жыву ў лесе пад зямлёй, выходжу адтуль толькі ў прыцемках. 🦡

❤️ Люблю свой дом і сям’ю: некалькі пакаленняў дзесяцігоддзямі могуць жыць у адной нары.

🤩 І што гэта за нара! Пад зямлёй у мяне – сапраўдны лабірынт, з якога ёсць некалькі выхадаў.

А ты дамасед ці любіш вандроўкі?

📷 Фота: Caroline Legg, Flickr.
Добрая навіна! У продажы з’явіўся кішэнны вызначальнік птушак. 😍

Выдатны падарунак сабе ці знаёмым аматарам птушак. 🤗💚

🐦 229 відаў птушак Беларусі;

🐦 691 якасная і арыгінальная фатаграфія;

🐦 248 старонак;

🐦 інфармацыя пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, прыкметы і галасы кожнага віду;

🐦 аўтарытэтныя аўтары-арнітолагі, сярод якіх - кандыдат біялагічных навук Ірына Самусенка;

🐦 невялікі фрамат – зручна браць з сабой (11,3х16,6 см).

Набывай у нас па найлепшай цане! А для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” ёсць добрая зніжка. 😉

Падрабязнасці глядзі па спасылцы https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/.
Хто з птушак яшчэ прыляцеў у Беларусь? Нягледзячы на тое, што ў краіне яшчэ дзе-нідзе ляжаць снягі, птушыная міграцыя працягваецца. ❤️🕊

🐦 Чорнагаловыя ерчыкі (черноголовые чеканы) былі адзначаны на поўдні Беларусі.
🐦 Прыляцелі і кулікі: вялікі грыцук (большой веретенник), бакас, кулік-случок (травник), кулік-чарняк (черныш), баталён (турухтан), вялікі кулён (большой кроншнеп).
🐦 Пячураўкі-ценькаўкі спяваюць вясновыя песні на поўдні Брэсцкага раёна.
🐦 Белабровыя дразды пацешылі сваёй прысутнасцю Магілёўскі, Быхаўскі, Любанскі, Брэсцкі і Маларыцкі раёны.
🐦 Палявая падкаменка (обыкновенная каменка) адзначана ў Любанскім і Брэсцкім раёнах.
🐦 Малінаўкі (зарянкі) скачуць ужо ва ўсіх абласцях Беларусі.
🐦 Лугавы свірстун (луговой конёк) адзначаны ў Маларыцкім, Любанскім, Лёзненскім і Магілёўскім раёнах.

А каго з птушак, якія ўжо прыляцелі, ты бачыў_ла ў апошні час?

📷 Фота: белабровы дрозд – Яўген Місіюк; пячураўка-ценькаўка – Алег Аляксевіч; вялікі грыцук, ерчык чорнагаловы – Кацярына Хведанцэвіч.
Падарунак буслам ад беларускіх энергетыкаў! 🤗❤️

Яны ўсталявалі больш за 200 платформ пад буслянкі на слупах ліній электраперадачы. Гэта абароніць і птушак, і электрасеткі.

Траціна беларускай папуляцыі белых буслоў часта будуе гнёзды на апорах ЛЭП, а гэта небяспечна. Бывае, птушкі б’юцца токам аб правады, а часам гнёзды загараюцца праз кароткае замыканне. 😕

☝️ Белы бусел уваходзіць у пяцёрку відаў птушак, якія часцей за ўсё гінуць ад удараў токам на ЛЭП у нашай краіне. Пры гэтым прычынай 77% адключэнняў электрасетак у нас з’яўляюцца таксама менавіта белыя буслы. 

Энергетыкі звычайна скідвалі гнёзды буслоў са слупоў ЛЭП і нават прыварвалі на іх адмысловыя арматурыны-«яршы», каб не даць птушкам загнездавацца. Але гэта дапамагала толькі часткова, а калі-нікалі птушкі нават калечылі аб «яршы» крылы.

Працяг 👇
🙌 Але выгадней ставіць новыя бяспечныя буслянкі, чым бясконца едзіць рамантаваць лініі электраперадач, скідваць і вывозіць птушыныя гнёзды.

Крыніцы: Мінэнэрга, дадзеныя даследавання НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі.

📷 Фота: Віктар Выскварка.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся ў чат "Птушкі з фотастужкі", www.tg-me.com/ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
За гнездаваннем якіх птушак можна зараз паназіраць анлайн? Лаві падборку трансляцый! 🐦🥰

1️⃣ Трансляцыя адразу з двух гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце. Чакаем з дня на дзень, калі птушкі адкладуць першае яйка. https://birdwatch.by/pustalga-brest2023

2️⃣ Трансляцыя з гнязда белых буслоў у вёсцы Белыя Лугі Гродзенскай вобласці. Пара ўсё сядзіць на гняздзе.
https://www.youtube.com/live/V9P8EXFDHWM?feature=share

3️⃣ Сокалы-падарожнікі гняздуюць на званіцы Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Бэрклі, ЗША. https://www.youtube.com/live/7nvCVS2TRRk?feature=share

4️⃣ Гняздо чорных буслоў на 120-гадовым дубе ў Вольштынскім лясніцтве, Польшча. Першы бусел ужо быў каля гнязда 2 красавіка. Зычым удалага гнездавання. https://www.youtube.com/live/da_2qiF6sds?feature=share

Працяг 👇
5️⃣ Пара скоп ужо аднаўляе сваё гняздо, Польшча. https://www.youtube.com/live/0EMbQd8054o?feature=share

6️⃣ Самачка шуляка-галубятніка ўжо сядзіць на гняздзе ў Эстоніі.
https://www.youtube.com/live/jpqzMa291dI?feature=share


Назіраеш за птушкамі анлайн? Якія ў цябе ўлюбёныя трансляцыі? 🤗

🎥 Відэа: Komitet Ochrony Orłów.
🐸 Зараз, калі настаў час размнажэння жаб і рапух, можна заўважыць, што некаторыя жабы - блакітнага колеру.

Гэта самцы вастрамордай жабы. У шлюбны перыяд самкі застаюцца карычневымі, а самцы мяняюць колер як у бачным для чалавека спектры (сінім), так і ў ультрафіялетавым.

🤩 #дзікіфакт: Шлюбны рытуал вастрамордых жаб выглядае эфектна: на паверхні вады ў пастаянным руху мноства блакітных самцоў, якія буркочуць так, нібыта журчыць ручай. Сіні колер у дзікай прыродзе сустракаецца рэдка, таму відовішча сапраўды незвычайнае. І гэта здараецца толькі з вастрамордымі жабамі, у іншых жаб такога шлюбнага ўбрання няма.

Працяг 👇
🔎 Але аб гэтым дзіўным феномене мала што вядома. Магчыма, такі механізм змены колеру патрэбны вастрамордым жабам для таго, каб паведаміць іншым самцам, што ты таксама самец – каб не марнаваць час на адносіны з прадстаўніком свайго ж полу. Бо шлюбныя паводзіны жаб даволі энергазатратныя – у гэты перыяд яны амаль нічога не ядуць, самцы расходуюць энергію з пажыўных рэчываў, якія назапашаны яшчэ з мінулага лета ў печані і тлушчавых целах.

💙 Цікава, што блакітная афарбоўка рэгулюецца зменай узроўню палавых гармонаў і трымаецца толькі ў перыяд абуджэння, калі самцы пяюць і ўтрымліваюць самак. Пасля гэтага яны ізноў становяцца карычневымі.

Крыніцы: Адам Збырыт, Мікалай Гуркоў.

📷 Фота: Carsten Siegel, Frank Liebig, Wikimedia Commons.
Гэй, сябрук! На сувязі барсук, завадатар у “Дзікім клубе”. 🌿🦡

Я тут даведаўся, што некаторыя людзі зараз спяшаюцца да лета скінуць вагу.

А я вось нядаўна вылез са спячкі – худы як шчэпка, куды ўжо далей! Буду паціху ад’ядацца. 😋

Але па-сапраўднаму ўбірацца ў форму я пачну ўвосень, як спадзе спякота. Пакруглею – вачэй не адарвеш! Аднак не ў прыгажосці справа. Калі не назапашу тлушчу – як я выжыву зімой?

🤩 Уяві сабе: у канцы восені ў мяне будзе тлушчу больш за траціну ўсёй маёй масы!

А ты сочыш за сваёй формай?
2024/09/25 02:36:59
Back to Top
HTML Embed Code: