Telegram Web Link
🌳 Мы ўжо расказалі пра жыхара лісцевых лясоў беласпіннага дзятла і аматара ельнікаў крыжадзюба-яловіка – #МіжнародныДзеньЛясоў цісні на хэштэг, каб пачытаць.

🐦 А вось глушцы абіраюць для жыцця сасоннікі. Узімку яны кормяцца сасновай ігліцай.

Глушэц - сапраўдны патрыёт і можа ўсё жыццё пражыць у адным лесе. 🌲

У большасці месцаў рассялення ў нас глушэц — рэдкі від. Высечка лесу на такавішчах – адна з галоўных для яго пагроз.

📷 Фота: Jaan Künnap, Wikimedia Commons (CC BY-SA 4.0).

#InternationalDayofForests
🐦 Сярэдні дзяцел – жыхар старых дуброў. У Беларусі іх асабліва шмат на Палессі, таму гэты від у нас больш звычайны на поўдні краіны.

Высечы старыя дубровы лёгка, а вось аднавіць – не. Сярэдняму дзятлу патрэбныя дубровы са 100-200-гадовымі дрэвамі, у сярэднім 63 старыя дрэвы на ўчастку. 🌳

У Скандынавіі сярэдні дзяцел так і вымер – там знішчылі дубровы. У Даніі від перастаў гнездаваць у 1959 годзе, а ў Швецыі – ў 1982-м.

🙅‍♀️ У Швецыі стагоддзямі забаранялі гаспадарам высякаць дубровы нават на прыватных участках – яны належалі каралю. Дуб высякалі толькі для будаўніцтва караблёў. Пасля пратэстаў у 1830 годзе забарону знялі, і пачалася маштабная высечка дуброў. На ўрадлівай зямлі дуброў рабілі сельскагаспадарчыя палі.

Працяг 👇
🍃 Там і сям дубровы яшчэ заставаліся, але яны былі занадта раскіданыя. Сярэдні дзяцел – не аматар далёкіх падарожжаў і мае нізкую здольнасць да рассялення. Таму ізаляваныя папуляцыі пакрысе вырадзіліся.

📆 Гэты допіс прысвечаны сённяшняму Міжнароднаму дню лясоў. Цісні на хэштэг #МіжнародныДзеньЛясоў, каб даведацца пра насельнікаў іншых тыпаў беларускіх лясоў – ельнікаў, сасоннікаў і лісцевых.

Крыніца: Natursidan

📷 Фота: Мікалай Варабей.

#InternationalDayofForests
Ці ёсць у нас дэфіцыт водных рэсурсаў?

💧 Пакуль у цэлым вады краіне хапае: у Беларусі шмат падземных крыніц.

Але ў такіх сферах, як сельская гаспадарка, водны транспарт або малая гідраэнергетыка, дзе выкарыстоўваюцца паверхневыя воды, іх нястача ўжо адчуваецца.

🌡️ Ва ўмовах змены клімату за апошнія 20 гадоў у Беларусі аб'ём рачнога сцёку скараціўся на 21%! Прычым узімку сцёк павялічваецца праз зімовыя адлігі, а ўлетку – памяншаецца. Гэта дрэнна адбіваецца на тых экасістэмах, іх флоры і фаўне, да якіх мы прывыклі.*

🤲  Зараз асабліва важна захаваць балоты і тыя свабодныя рэкі, якія ў нас засталіся. Выпраставаныя рэкі хутчэй скідваюць надземныя і падземныя воды ў мора. А пра асушаныя балоты і гаворкі няма.

*Крыніца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

📷 На фота рака Прыпяць, аўтар – Анастасія Шабалтас.

#СусветныДзеньВодныхРэсурсаў
#WorldWaterDay #дзікіярэкі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сумаваў_ла па назіраннях за пустальгой?

⚡️ На https://birdwatch.by/pustalga-brest2023 пачаўся 14-ты сезон анлайн-трансляцыі з гнязда сокала-пустальгі ў Брэсце!

Колькі яек адкладуць птушкі, як будзе праходзіць інкубацыя і вылупленне птушанят, кармленне самкі і малых сокалаў, іх рост і змена паводзін – усё гэта мы ўбачым падчас трансляцыі з двух гнёздаў сакалоў! 🐣

🤗 Далучайся і ты! А калі заўважыш што-небудзь цікавае – пішы ў Тэлеграм-чат https://www.tg-me.com/+BarAm3iWtb5mNmY6.

🎥 Моманты з трансляцыі 2022 года.
😍 Сініца-апалонік – быццам пупышка на галінцы, якой хочацца танчыць і спяваць. Вясна! ☀️🌿

А ты бачыў_ла такую красуню-птушку?

📷 Фота: Сяргей Аднавал.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі птушынымі фотаздымкамі, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" www.tg-me.com/ptushkafota.
А ты ўжо запісаўся_лась на афлайн-лекцыю “Час соў”? Яна пройдзе ўжо заўтра! 🤗

Калі і дзе шукаць соў?
У чым сакрэт бязгучнага палёту?
На колькі градусаў паварочваецца савіная галава?
Навошта совам тры пары павек?
Дзе на самой справе вушы ў вушатай савы?
Якая сава самая бясстрашная?
Як пасяліць соў каля свайго жылля?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа арнітолаг Віталь Сахвон.

Пачатак лекцыі ў 10:00.
Адрас: Мінск, вул. Курчатава, 10.
Для ўваходу вазьмі з сабой пашпарт.
Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая – https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeiOHc-bCl53ND-zTQHU4mjgCyG53cKGmplcxi22xJUgsBJ8g/viewform.

 🤩 Толькі для слухачоў лекцыі – уваход у заалагічны музей БДУ бясплатны!

 📷 На фота – вераб’іны сычык. Аўтар - Вячаслаў Сасянкоў.

 Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі"
www.tg-me.com/ptushkafota.
Любіш дзікую прыроду? Далучайся да “Дзікага клуба”: https://forms.gle/MqMb9pcAPzQSwRfg6. 🌿🦡

Што табе гэта дасць?

📿 Эксклюзіўны аксэсуар – клубны стальны жэтон з лазернай гравіроўкай. Да першага жэтона дадаецца моцны шарыкавы ланцужок.

💻 6 закрытых анлайн-лекцый з нанятымі спікерамі аб дзікай прыродзе.

📖 Зніжкі на экскурсіі, друкаваную прадукцыю і платныя анлайн-курсы ТАА «Дзікая прырода».

🏆 Бясплатны ўдзел у двух нацыянальных прызавых чэмпіянатах па фотабёрдынгу. Для ўдзельнікаў без абанемента будзе прадугледжаны ўзнос.

🤝 Штогадовыя афлайн-сустрэчы (экскурсіі ці выступы) для ўдзельнікаў клуба са спецыялістамі ў гарадах, дзе будзе больш за 10 членаў клуба.

Прыбытак ад “Дзікага клуба” пойдзе на дапамогу дзікай прыродзе. 🙌❤️

📷 Фота: PBarlowArt.
🕊️ А ты ведаеш галубоў Беларусі?

Сямігадовая Эвеліна Куцалай са Слуцка ведае і ўмее іх адрозніваць. Паглядзі, як прыгожа яна намалявала птушку года – звычайную туркаўку – у кампаніі суродзічаў. 😍

Зможаш пазнаць, дзе на малюнку вялікі і шызы галубы, дзе голуб-клінтух, дзе звычайная, а дзе кольчатая туркаўка?
Толькі паглядзі, які мілы маленькі прыгажунчык! 😍

Чырвонагаловы каралёк – адна з самых дробных птушак Беларусі. Ён вельмі падобны да жоўтагаловага каралька, які ў нас зімуе, але крыху большы за яго – даўжынёй усяго 9-10 сантыметраў.

🐦 Гэтага малюпаса ў кампаніі жоўтагаловых заўважыў 23 сакавіка ў Брэсце Яўген Місіюк. Хутчэй за ўсё, птушка адпачывала падчас міграцыі. Навіна пра незвычайную сустрэчу трапіла ў мясцовы птушыны чат, і брэсцкія бёрдвочары не прапусцілі магчымасць палюбавацца рэдкай птушкай.

🔎 У Беларусі гэты від ніхто спецыяльна не вывучаў. Гэтыя птушкі сустракаліся на мяжы з Польшчай толькі да вайны. У пачатаку новага стагоддзя пачаўся распаўсюд гэтага заходнееўрапейскага віду на ўсход. Спачатку птушак заўважылі ў беларускай частцы Белавежскай пушчы, а потым у Гродзенскай, Мінскай, Гомельскай, Віцебскай абласцях. Хутчэй за ўсё, птушкі гняздуюць, але яшчэ ніхто не знайшоў гнязда гэтага віду ў Беларусі.

Працяг 👇
Асноўнае адрозненне чырвонагаловага каралька ад жоўтагаловага – белае брыво і чорная паласа праз вока (глядзі другое фота з жоўтагаловым для параўнання).

Прыглядайся ўважліва да чарод дробных птушак падчас міграцыі ў кустах і парках! Магчыма, і табе пашанцуе ўбачыць гэты від. 🤗

📷 Фота 1 – чырвонагаловы каралёк, аўтар Кацярына Хведанцэвіч; фота 2 – жоўтагаловы каралёк, аўтар Сяргей Аднавал.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Нясвіжскім раёне прачнуліся рабыя суслікі! 😊

📆 23 сакавіка Сяргей Шакала выявіў некалькі суслікаў, якія ўжо выйшлі са спячкі. Надвор’е было цёплае, з тэмпературай +16 градусаў, і звяркі паказаліся пасярод пажухлай травы. Яны паводзяць сябе вельмі асцярожна.

Рабы суслік уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Шэсць вядомых у нас калоній рабога сусліка адданыя пад ахову. Самая вялікая – пад Нясвіжам: яе плошча складае больш за 90 га, тут пражывае больш за 5000 суслікаў!

🎥 Відэа з архіву ТАА "Дзікая прырода".
🦡 Вось такія стальныя жэтоны з лазернай гравіроўкай ужо адправіліся да тых, хто запісаўся ў “Дзікі клуб”!

🤗 А наперадзе яшчэ шмат цікавага: лекцыі, фотабёрдынг, афлайн-сустрэчы.

Далучайся, каб быць на адной хвалі з дзікай прыродай! ❤️

https://birdingbelarus.by/dikiyklub/
Конь Пржавальскага ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. 🐴

☝️ Цяпер незаконнае паляванне на яго абыдзецца мінімум у 1200 базавых велічынь.

Цікавы факт: конь Пржавальскага захаваўся толькі дзякуючы развядзенню ў заапарках і рэзерватах. Сучасная сусветная папуляцыя вядзе пачатак ад 11 жывёл-заснавальнікаў і аднаго свойскага каня. Падобная гісторыя была з зубрам, які таксама быў знік з дзікай прыроды, і папуляцыю атрымалася аднавіць дзякуючы ўсяго дзевяці асобінам з няволі.

У Беларусь конь Пржавальскага трапіў з Украіны. У 2007 годзе ў нас заўважылі жарабца і дзвюх кабыл, якія пераплылі Прыпяць. А ў 2022 годзе ў Беларусі было ўжо 35 асобін гэтага віду.

🌿 Беларуская папуляцыя вельмі важная для выжывання віду. Да таго ж, гэтыя дзікія коні, вышчыпваючы траву, могуць натуральным чынам дапамагчы аднавіць лугавыя экасістэмы. Шмат паплавоў, якія раней гудзелі ўвесну ад качак, гусей і кулікоў, зарастае хмызнякамі і бур’яном, бо цяпер там не косяць траву і не пасвяць кароў.

📷 Фота: Валер Дамброўскі.
🌳🐦 Хочаш прывабіць птушак на свой падворак? Каліна, рабіна, крушына ўпрыгожаць участак, і калі заквітнеюць увесну, пачастуюць насякомых нектарам, а ўзімку накормяць сваімі ягадамі і насеннем птушак. 😋

Саджанцы ты можаш атрымаць з лесу, прычым бясплатна!

1️⃣ Звярніся ў найбліжэйшае лясніцтва ці лясгас.
2️⃣ Табе дадуць пералік аб'ектаў, на тэрыторыі якіх можна выкапаць саджанцы.
3️⃣ Але не выкопвай дрэвы самастойна! Супрацоўнікі лясніцтва пакажуць, дзе і якія пароды дрэваў можна выкопваць.
4️⃣ Высадзі дрэва на сваім участку. Май на ўвазе, што найлепш прыжываюцца маладыя дрэвы да трох гадоў.

🌱 Дрэвы можна атрымаць без абмежаванняў па колькасці.

Калі ласка, не высаджвай такія інвазіўныя віды як абляпіха крушынападобная і ірга. Яны шкодныя для нашай прыроды.

📷 Фота: дрозд-піскун, аўтар – Кацярына Вараб'ёва; амялушка, гіль,  аўтар – Іна Шкурко.
🐦 1 красавіка – Міжнародны дзень птушак. Як адзначыць гэты дзень? Вось некалькі ідэй:

🏡 зрабі дамок для птушак сваімі рукамі (цісні на хэштэг #птушыныядомікі);

🪶 схадзі на прыроду паназіраць за птушкамі;

🦡 далучайся да "Дзікага клуба" (https://birdingbelarus.by/dikiyklub/);

📖 пачытай цікавую кнігу пра птушак (Эмилия Голованова, Юрий Пукинский “Птичьи заботы”, “Путешествие в мир птиц” і г. д. – цікавыя апавяданні з жыцця савецкіх арнітолагаў);

🖥️ паглядзі цікавы фільм (“Расправь крылья” 2019, “Мой друг мистер Персиваль” 2019,
“Братья ветра” 2015);

🌱 пасадзі мясцовыя віды раслін на сваім участку ці ў двары: так ты створыш спрыяльны асяродак для птушак;

🤳 дапамажы іншым натхніцца дзікай прыродай - публікуй свае фота з птушкамі ў каментарах!

Беражы і цані птушак не толькі сёння, але і ўвесь год. 🕊❤️

📷 Фота: вялікі голуб (вяхирь), аўтар – Віталь Некрашэвіч.
2024/09/25 04:26:08
Back to Top
HTML Embed Code: