Telegram Web Link
Нават проста знаходзіцца доўгі час каля савы не варта. Сваёй прысутнасцю побач ты можаш выдаць месцазнаходжанне савы драпежнікам і ніколі не заўважыш гэтага. 😳

Калі ласка, беражы птушак і не турбуй, калі назіраеш за імі! ❤️🐦

📷 На фота – барадатая кугакаўка.
Гілі (снегири). ❤️

Самы жывучы міф пра гэтых птушак, што яны прылятаюць да нас толькі ўзімку з нейкіх суровых краёў. 😁

Але насамрэч яны жывуць у Беларусі круглы год. Проста зімой, калі кармавая база ў лесе скарачаецца, перабіраюцца бліжэй да чалавека, тады мы іх і заўважаем. Да кагосьці гілі прылятаюць нават на кармушку.

Калі табе яшчэ не пашчасціла пабачыць гэтых прыгожых птушак, палюбуйся прыгожымі фотаздымкамі гілёў ад нашых падпісчыкаў. 🤗

А табе пашанцавала ўбачыць гілёў гэтай зімой?

📷 Фота: Кацярына Фацеева, Сяргей Аднавал.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі птушынымі фотаздымкамі, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" www.tg-me.com/ptushkafota.
Сезон вясновага палявання на вадаплаўных птушак адкрыўся.

Сёлета паляванне дазволена з 11 сакавіка па 14 траўня. Птушкі асабліва ўразлівыя ў гэты час: яны вяртаюцца пасля складанай міграцыі, пачынаюць сезон размнажэння. 🐦

Гукі стрэлаў турбуюць птушак незалежна ад таго, паляўнічы гэта від ці не. Бывае, што ахвярай паляўнічага выпадкова становяцца самкі і забароненыя для здабычы віды птушак.

Як паляўнічаму зменшыць негатыўны ўплыў на дзікую прыроду?

Паляваць толькі ў пачатку сезона, бліжэй да зімы.

Вызначыць для сябе дзённы ліміт здабычы і не перавышаць яго нават пры добрым лёце качак і гусей. Напрыклад, не больш за дзве птушкі за дзень.

Не браць на паляванне на птушак паўаўтаматычную стрэльбу з магазінам, разлічаным на больш чым два зарады (ва Усходняй Еўропе гэта забаронена, таму што пакідае птушкам значна менш шанцаў выжыць).

Працяг 👇
Не выкарыстоўваць электронныя вабікі (яны забаронены ва Усходняй Еўропе і Расіі).

Для палявання каля вадаёмаў выкарыстоўваць стрэльбы пад стальны шрот, а не свінцовы.

Гэтыя самаабмежаванні дапамогуць зменшыць прэсінг на вадаплаўных птушак. 🦆

📷 Фота: шэрая гусь, аўтар - Marie-Lan Taÿ Pamart, Wikimedia Commons.
Свабодныя рэкі – гэта такая прыгажосць! ❤️

Многія краіны актыўна вызваляюць рэкі ад плацін.

Летась у ЗША прыбралі 65 дамб, аднавіўшы свабоднае цячэнне рэк амаль на 700 км. Рэкордным годам для краіны быў 2018-ты, калі ліквідавалі 110 плацін. У Еўрасаюзе ў рэкордным 2021 годзе дэмантавалі 239 малых і вялікіх плацін.

Навошта пазбаўляцца плацін?

🌊 Многія плаціны на рэках старыя, у кепскім стане. Моцная паводка можа іх разбурыць і прывесці да чалавечых ахвяр і разбурэнняў.

🚣‍♂️ У ЗША нават малыя плаціны засмоктваюць у гідраўлічную выемку і топяць плыўцоў, рыбакоў і байдарачнікаў.

💧 У рэках, якія аднавілі натуральную плынь, паляпшаецца якасць вады і аднаўляюцца гістарычныя папуляцыі рыб, так як рыбы могуць падняцца цяпер супраць плыні. Павышаецца рэкрэацыйны патэнцыял гэтых рэк уніз па цячэнні.

Працяг 👇
🐟 Свабодныя рэкі крытычна важныя для рыб, якія мігруюць паміж морам і прэснымі вадаёмамі. У Беларусі гэта ласосі і вугор.

💦 Плаціны змяняюць экасістэмы не толькі навокал сябе, але і ніжэй па плыні.

💭 Вада ў вадасховішчы, утвораным з дапамогай плацін, застойваецца і змяшчае мала кіслароду. Раскладанне арганікі на дне прыводзіць да выкіду ў атмасферу метану - парніковага газу, як і вадзяная пара.

💙 Акурат сёння, 14 сакавіка, адзначаецца Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін і ў абарону рэк, вады і жыцця.

Крыніцы: American Rivers, Dam Removal Europe.

📷 Фота: рака Гаўя, архіў ТАА "Дзікая прырода".

#InternationalDayofActionforRivers #дзікіярэкі
Першы вялікі арлец ужо ў Беларусі! 👏

📆 Вялікі арлец Блонд вярнуўся да нас 11 сакавіка. Гэта самая ранняя дата прылёту нашых пазначаных перадатчыкамі арляцоў.

Адначасова з Блондам 5 сакавіка вырушыла і Альжуся, якая таксама, як і ён, зімавала ў Грэцыі. Але пакуль яна затрымалася ў дарозе.

🦅 Зараз мігруюць сем беларускіх арляцоў з 17-ці, не лічачы Блонда. Астатнія птушкі засталіся далёка ззаду, а некаторыя з іх яшчэ не пачыналі рухацца.

Дзякуй за інфармацыю Валеру Дамброўскаму! 🤝

📷 Вялікі арлец Блонд, фота Валера Дамброўскага.
Першыя буслы ўжо вярнуліся ў Беларусь! ❤️🐦

🌿 9 сакавіка белы бусел прыляцеў на гняздо ў вёсцы Козікі Івацэвіцкага раёна – паведаміў Аляксандр Іваноў, егер заказніка “Выганашчанскае”.

🌿 10 сакавіка двух буслоў адзначыла Вера Ігнацюк каля вёскі Гвозніца Маларыцкага раёна.

🌿 14 сакавіка ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці двух буслоў бачыў Андрэй Асташэня.

🌿 Сёння трох буслоў, якія ляцелі ў небе, адзначыла ў Мінску Кацярына Букас.

🌿 Ёсць паведамленні, што на Піншчыне і ў вёсцы Смычок Буда-Кашалёўскага раёна таксама ўжо назіралі белых буслоў.

А ты ўжо бачыў_ла белых буслоў гэтай вясной?

📷 Фота: Аляксандр Добуш.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі птушынымі фотаздымкамі, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" www.tg-me.com/ptushkafota.
🌿 🐦 Сакавік! Птушкі вяртаюцца на свае месцы гнездавання, а ў хатніх катоў пачынаецца шлюбны перыяд, калі самцы паводзяцца вельмі агрэсіўна.

Абарані свайго ката і дзікую прыроду! Коцікі на вольным выгуле забіваюць мільёны птушак і дробных звяркоў, чым наносяць немалую шкоду дзікай прыродзе. Ды і самі могуць пацярпець: трапіць пад машыну, падчапіць хваробу, атрымаць сур’ёзныя траўмы ў бойках паміж сабой. 😾

Здараецца, што каты пасля выгулу вяртаюцца з моцна пракушанымі лапамі, спінамі і выдзертымі вачамі.

🦠 Акрамя таго, каты могуць перадаваць адно аднаму вірусныя інфекцыі. Напрыклад, вірус імунадэфіцыту (так званы “каціны СНІД”), які перадаецца праз укусы. Часцей за ўсё ім заражаюцца агрэсіўныя самцы на вольным выгуле. Лячыць гадаванца цяжка, доўга і дорага, а бывае позна ці немагчыма.

Часта гаспадары адмаўляюцца ад вольнага выгулу для сваіх катоў толькі пасля таго, як тыя атрымалі сур'ёзную траўму.

Любіш свайго коціка – трымай яго дома. Гэта бяспечней і для самой жывёлы ды яе гаспадара, і для птушак. 🙌❤️
У заказніку “Налібоцкі” выявілі незаконную санітарную рубку.

⚖️ У лютым 2023 года прайшоў суд па справе 2020 года, калі ў Налібоцкай пушчы вырубілі 1224 дрэвы. Дазвольныя дакументы на вырубку былі аформлены з парушэннямі, без абследавання лясных участкаў.

Лясгас сцвярджаў, што гэтыя дрэвы былі масава пашкоджаны хваробамі і ствалавымі шкоднікамі.

☝️ Аднак Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету прыйшла да высновы, што суцэльная санітарная рубка была незаконнай. Дрэвы былі жывымі і мелі біялагічную ўстойлівасць. Вырубілі “хворы” лес нават у ахоўных месцах пражывання і вырастання “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін.

Замест аздараўлення лесу, была пашкоджана асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя – рэспубліканскі заказнік “Налібоцкі”, унікальны дрэўны масіў – дом арляцоў, тэрыторыя, важная для птушак, міжнароднага значэння, аб’ект Смарагдавай і Нацыянальнай экалагічнай сетак. 🌿🦅

Працяг 👇
💶 Лясгас аштрафавалі на 367 344 беларускіх рублёў 46 капеек – на сёння гэта амаль 121,5 тысяча еўра. Гэты вырак застаўся ў сіле пасля абскарджвання першага прысуду.

Крыніца: Эканамічны суд Гродзенскай вобласці.

📷 Фота: Ганна Ільінкова і Аляксандр Анкуда. Канюк-мышалоў у Налібоцкай пушчы.
Хочаш даведацца больш пра беларускія балоты? 💧🌿

Прыходзь на навукова-папулярную лекцыю “Не Ельняй адзінай: праваднік у свет беларускіх балот”.

📆 Яна пройдзе ў сераду 22 сакавіка, пачатак а 19:00.

🔹 Ці шмат у Беларусі балот і чым яны адметныя?
🔹 Для каго балоты - дом?
🔹 Як ахоўваюць і аднаўляюць балоты?
🔹 Што пагражае балотам сёння?

На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажа балотазнаўца Дзмітрый Грумо.

📍 Адрас: Мінск, вуліца Акадэмічная, 27.
📍 Уваход вольны.
Хто з птушак вярнуўся ў Беларусь? ☀️💚

🐦 Вялікія галубы (вяхири) ужо буркуюць у Брэсце і Жабінцы.

🐦 Белыя пліскі (белые трясогузки) былі адзначаны ў Брэсце, Мядзеле, у Маларыцкім і Камянецкім раёнах.

🐦 Ёсць паведамленні, што і чорных буслоў ужо бачылі на Палессі.

🐦 На Маларытчыне адзначаны стрынаткі-чаротаўкі (тростниковые овсянки).

🐦 Ляцяць чорныя дразды, берасцянкі (зяблики).

🐦 Дрозд-спявун ужо спявае ў Жабінцы.

🐦 Слонкі (вальдшнепы) адзначаны на Камянеччыне і ў Мінску.

А каго з птушак, якія ўжо прыляцелі, ты бачыў_ла на гэтым тыдні?

📷 На фота – белая пліска.
Хочаш даведацца больш пра жыццё соў? Прыходзь у суботу 25 сакавіка на афлайн-лекцыю “Час соў”. 🤗

Калі і дзе шукаць соў?
У чым сакрэт бязгучнага палёту?
На колькі градусаў паварочваецца савіная галава?
Навошта совам тры пары павек?
Дзе на самой справе вушы ў вушатай савы?
Якая сава самая бясстрашная?
Як пасяліць соў каля свайго жылля?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа арнітолаг Віталь Сахвон.

Пачатак лекцыі ў 10:00.
Адрас: Мінск, вул. Курчатава, 10.
Для ўваходу вазьмі з сабой пашпарт.
Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая – https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeiOHc-bCl53ND-zTQHU4mjgCyG53cKGmplcxi22xJUgsBJ8g/viewform.

🤩 Толькі для слухачоў лекцыі – уваход у заалагічны музей БДУ бясплатны!

📷 На фота – вераб’іны сычык.
Дамавы верабей – такая распаўсюджаная птушка, што цяжка паверыць, быццам нешта пагражае яго папуляцыі. 😳

Але ў 2021-м апублікаваныя вынікі даследаванняў паказалі, што ў ЕС гэты від – лідар па скарачэнні папуляцыі. З 1980 года яна скарацілася ўдвая і стала меншай на 247 мільёнаў птушак.

🐦 Папуляцыя палявога вераб’я ў ЕС скарацілася на 30 мільёнаў птушак за 40 гадоў. У цэлым назіраецца тэндэнцыя масавага скарачэння колькасці распаўсюджаных відаў птушак.

Навукоўцы не ведаюць, па якіх прычынах змяншаюцца папуляцыі гарадскіх птушак. Але лічаць, што гэта можа быць недахоп ежы, птушыная малярыя і забруджванне паветра выхлапамі аўтамабіляў.

🐛 Штучныя газоны непрывабныя для насякомых і даюць мала насення. Праблема для вераб’ёў таксама - абнаўленне фасадаў будынкаў, калі доступ у старыя гнездавыя нішы блакуецца. 🏢

📆 Сёння – Сусветны дзень вераб’я. Ён прысвечаны таму, каб павысіць дасведчанасць пра праблемы дамовага вераб’я і іншых гарадскіх птушак.

Крыніца: BirdLife International, RSPB.

📷 Фота: Мікалай Варабей.
🌲🌳 Лясы бываюць розныя: ольсы, ельнікі, дубровы…

📆 Сёння, у Міжнародны дзень лясоў, раскажам пра некаторыя тыпы беларускіх лясоў і пра іх жыхароў.

🐦 Крыжадзюб-яловік (клёст-еловик) – сапраўдны фанат ельнікаў. Гэта адразу відаць з назвы птушкі.

Ягоная дзюба слабаватая для сасновых шышак, і ён корміцца яловым насеннем. Ураджайнасць ялін не кожны год высокая ў адным месцы, таму крыжадзюбы-яловікі шмат падарожнічаюць у пошуках месцаў, багатых на корм.

Ці бачыў_ла ты гэтую птушку?

📷 Фота: Dario Quattrin, Wikimedia Commons (CC BY-SA 4.0).

#МіжнародныДзеньЛясоў #InternationalDayofForests
Працягваем знаёміць з насельнікамі розных тыпаў беларускіх лясоў. 🌿🌳

🐦 Беласпінны дзяцел моцна залежыць ад лісцевых парод: бяроза, чорная і шэрая вольха, вярба, асіна. У лясной гаспадарцы гэтыя пароды лічацца не вельмі выгаднымі.

У Швецыі лесаводы ўмудрыліся замяніць амаль татальна гэтыя віды ў лясах на сасну і елку. Беласпінны дзяцел там вымер. Тады завезлі дзятлаў, злоўленых у Эстоніі. Яны не прыжыліся. 😳

💡 Стала зразумела, што трэба мяняць лясную палітыку. Лесаводаў абавязалі падсаджваць лісцевыя пароды ў хвойныя пасадкі. Дзятлаў разводзяць і выпускаюць у лясы. Цяпер іх ужо каля 60, але па разліках навукоўцаў для самааднаўлення папуляцыя павінна складаць не менш як 250 птушак.

☝️ Замежны вопыт, які важна ўлічваць, каб не паўтараць чужых памылак.

Крыніца: Naturskyddsforeningen.

📷 Фота: Andrey Gulivanov, Flickr (CC BY 2.0).

#МіжнародныДзеньЛясоў #InternationalDayofForests
2024/09/25 06:28:13
Back to Top
HTML Embed Code: