Telegram Web Link
3 лютага 2023 года ў Беларусі выйдзе новая марка ў серыі “Птушкі Беларусі”! 😍

На ёй - звычайная туркаўка (обыкновенная горлица).

🕊 Гэта самы невялікі з нашых галубоў, прыкладна ў паўтара разы меншы за шызага голуба. Насяляе розныя тыпы лясоў.

За апошнія 30 гадоў колькасць туркаўкі ў Еўропе ўпала амаль на 80%. Цяпер від уключаны ў Міжнародны Чырвоны спіс як глабальна пагражальны са статусам уразлівага. Асноўнай прычынай скарачэння колькасці лічыцца паляванне ў час міграцыі ў краінах Міжземнамор’я.

📍 У дзень выпуску маркі на галоўным паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Да выпуску падрыхтавана і картка для картмаксімуму. Прыходзь набыць марку ў калекцыю ці адправіць з ёй ліст сябрам.

💌 Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнерка Марына Віткоўская.
👋 Ужо ў гэтую суботу афлайн-лекцыя “Звычайная туркаўка - птушка 2023 года” – паспей запісацца!

Што агульнага ў туркаўкі і чарапахі?
Якіх замежных "сваякоў" туркаўкі чакаюць беларускія птушкары?
Як і дзе пабачыць птушку года?
Чаму звычайная туркаўка хутка можа стаць незвычайнай?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў у суботу 4 лютага адкажа вопытны арнітолаг Сямён Левы. Пачатак а 10:00.

🎟 Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая. Запісвайся па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScvEl_n6fP0j5kvBF5kScid4e860F9RFNHlHnshDWMDfGEb2w/viewform.
Паглядзі, як прыгожа віецца гэтая рака! А многія такія рэкі ў Беларусі ператвораны ў роўныя каналы ці канавы.

🌿 Сёння - Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. Яны знікаюць хутчэй за ўсе астатнія экасістэмы Зямлі. 😔

Чаму так важна захаваць дзікія рэкі з іх поймамі і старыцамі?

🤲 Разлівы такіх рэк нясуць у сабе пажыўныя рэчывы, узбагачаючы глебу. Гэта важна і для сельскай гаспадаркі, і для дзікай прыроды: на паплавах і ў поймавых лясах многія птушкі ды іншыя жывёлы знаходзяць неблагі спажытак.

Калі рака каналізаваная, вада сплывае хутка і рэдка разліваецца. А значыць, знікаюць цэлыя экасістэмы з іх насельнікамі.

Працяг 👇
💧 Поймы і азёры-старыцы - прыродная абарона ад засухі, бо яны затрымліваюць ваду.

🌱 Поймавыя балоты, расліннасць рэк і асабліва іх старыц адфільтроўваюць з рачных вод нітраты і фасфаты, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.

🐟 Дзікія рэкі - выдатныя месцы для рыбалкі. Мелкаводдзі падчас паводкі ствараюць умовы для нерасту мноства відаў рыб. У каналізаванай рацэ такога відавога багацця рыбы, як у дзікай, не будзе.

💚 На прыгожай дзікай рацэ прыемней адпачываць, чым на рацэ-канале. Непарушаныя рэкі - надзвычай прывабныя месцы для экатурызму.

А ты любіш дзікія рэкі? Якая твая ўлюблёная? Раскажы ў каментарах!

📷 На фота – месца, дзе рака Гаўя сустракае Нёман пад Лідай. Фотаархіў ТАА "Дзікая прырода".

#дзікіярэкі #WorldWetlandsDay
Напэўна, ужо многія бачылі фотаздымкі, як п’яныя амялушкі (свиристели) валяюцца на зямлі ў непрытомнасці. 😳

Многія смяюцца з гэтага, але нічога смешнага тут няма: птушкі ў бядзе. Беспрытомныя, яны могуць замерзнуць або стаць лёгкай здабычай катоў, сабак і іншых драпежнікаў.

Амялушкі і праўда могуць страчваць успрыманне і каардынацыю, наеўшыся забрадзілых ягад.

🤲 Але птушкам можна дапамагчы. Трэба акуратна пакласці іх у цёмную скрынку і ператрымаць у цёплым месцы, пакуль не ачуняюць, а потым выпусціць.

Ці здараліся ў тваім жыцці такія выпадкі з непрытомнымі амялушкамі?

📷 Фота: Кацярына Фацеева.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі птушынымі фотаздымкамі, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" www.tg-me.com/ptushkafota.
Глядзі запіс лекцыі "Птушкі вялікага горада”! 🐦🏙

Як і навошта птушкі становяцца жыхарамі гарадоў?
Як яны прыстасоўваюцца да новых умоў?
Чым яны цікавыя арнітолагам?
Ці чакае гарады нашэсце птушак?

🌿 Гэта першая лекцыя з цыклу "ProПтиц на Биофаке", якая прайшла на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску 10 снежня 2022 года.

👀 Спасылка на запіс 👉 https://youtu.be/aUivErbwr24.
Белыя буслы ўжо рыхтуюцца да вясновай міграцыі! 🐦

Ужо цяпер белыя буслы, якія зімуюць у Афрыцы, перасоўваюцца на дзясяткі кіламетраў за дзень па адным і тым жа раёне, кормяцца, узнімаюцца і кружаць высока ў небе. Хутка ў дарогу!

🙌 Прыблізна 10 лютага белыя буслы пачнуць міграцыю з месцаў зімоўкі на поўнач, каб заняць свае гнёзды. Для гэтага птушкам патрэбна праляцець некалькі тысяч кіламетраў і пераадолець шмат выпрабаванняў:

▪️ птушкі могуць збіцца з маршруту і загінуць праз цяжкія ўмовы надвор’я;
▪️ нямала птушак памірае ад батулізму, птушынага грыпу і іншых хвароб, калі падчас міграцыі збіваюцца ў вялікія чароды;
▪️ часта птушкі становяцца ахвярамі паляўнічых і браканьераў;
▪️ шмат нашых буслоў разбіваецца падчас міграцыі аб правады.

🙏 Жадаем буслікам бяспечнага пералёту і вельмі чакаем дома! ❤️

📷 Фота: Carlos Delgado, commons.wikimedia.org.
30% Зямлі павінна атрымаць ахоўны статус да 2030 года!

Так званая мэта 30х30 прынята ў рамачнай праграме, якую прынялі 196 краін, уключаючы Беларусь, у снежні на 15-й Канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН аб біяразнастайнасці. 🌿

Зараз пад аховай 17% тэрыторыі і 10% марской акваторыі планеты. У Беларусі 9,1% плошчы аддадзена асабліва ахоўным прыродным тэрыторям (2022).

😕 Сёння глабальныя тэмпы вымірання відаў у дзясяткі-сотні разоў вышэйшыя, чым у сярэднім за апошнія 10 мільёнаў гадоў.

Да гэтага прывялі галоўным чынам страта прыродных экасістэм, іх фрагментацыя і змены клімату. Сетка звязаных паміж сабой ахоўных тэрыторый – найважнейшая рэч, каб спыніць знікненне відаў.

☝️ 30х30 – прамежкавая мэта, хаця і яна далася цяжка і невядома як будзе дасягацца. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што палова планеты павінна знаходзіцца ў натуральным стане, каб захаваць 80% відаў, справіцца з крызісам біяразнастайнасці і кліматычным крызісам.

📷 На фота рэспубліканскі заказнік Ельня, аўтар - @alv1k.

#cop15 #зменыклімату
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦉❤️ Толькі паглядзі, якая прыгожая і велічная сава! Пугача (филина) цяжка ўбачыць у дзікай прыродзе, але дзякуючы тэхналогіям можна назіраць анлайн!

Лаві падборку птушыных анлайн-стрымаў з розных краін. 🐦

1️⃣ Гняздо пугача ў Эстоніі. Пара гэтых птушак ужо пачала заляцанні. Спадзяёмся, гэты шлюбны сезон будзе ўдалым для іх.
https://www.youtube.com/watch?v=1jw2BUxDdVg

2️⃣ Гняздоўе шэрай кугакаўкі (серой неясыти) у Венгрыі. Чакаем птушак з дня на дзень. Гнездавы сезон пачнецца ў канцы лютага - пачатку сакавіка.
https://www.youtube.com/watch?v=UDr-yhHdOE4

3️⃣ Трансляцыя з гняздоўя сыча-сіпеля (домового сыча) у Венгрыі вядзецца круглы год, але самае цікавае адбываецца вясной, у сезон размнажэння.
https://www.youtube.com/watch?v=rCsAclI0AmQ

Працяг 👇
4️⃣ Сям’я сіпух у Ізраілі. У гэтай пары ўжо ёсць птушаняты. Цікава назіраць, як бацькі гадуюць малых.
https://www.youtube.com/watch?v=wxCWseuKTEw

5️⃣ Птушынае застолле на кармушцы ў Вуглянах - гэта нешта! А ў цёмны час, бывае, паказваюцца і звяры.
У каментарах пад стрымам знойдзеш умовы конкурсу скрыншотаў з анлайн-кармушкі. Трансляцыя працягнецца да канца лютага.
https://birdwatch.by/stalouka-2023.

А якія птушыныя стрымы глядзіш ты? Дзяліся ў каментарах!

📷 Відэа: Арліны клуб (Эстонія) і Youtube-карыстальнік liznm.
🕊️ Звычайная туркаўка (обыкновенная горлица) напраўду не зусім звычайная птушка. Яна вядзе скрытны лад жыцця, таму ў дзікай прыродзе нячаста можна любавацца яе вытанчанай прыгажосцю.

Песня ў туркаўкі простая – буркаванне «турр, турр», адкуль і пайшла беларуская назва птушкі 2023 года.

Вясной туркаўкі прылятаюць позна, калі на дрэвах пачынае з’яўляцца лісце, і адлятаюць у Афрыку рана – у пачатку верасня.

☝️ Калі ты ўбачыш птушку, падобную да звычайнай туркаўкі, гэтай зімой ці ранняй вясной – вельмі імаверна, што гэта іншы від, усходняя туркаўка (большая горлица), якая мігруе праз Беларусь.

Абавязкова фатаграфуй гэтую птушку і дасылай фота ў нашыя сацсеткі! Магчыма, менавіта ты адкрыеш гэты новы для нашай краіны від. 😉

📷 Фота: Andy Morffew, Wikimedia Commons.
🌿🐦 Ужо хутка вясна, прыляцяць белыя буслы і пачнуць займаць свае гнёзды. Падрыхтуйся іх сустракаць – правер, ці ў парадку буслянкі ў тваім наваколлі.

☝️ Штогод буслы іх надбудоўваюць. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое – больш за тону! Самастойна скінуць старое голле птушкі не могуць.

Цяжкая буслянка можа ўпасці, і здарыцца гэта можа і тады, калі ў ёй ужо вывеліся птушаняты.

Як дапамагчы буслам да іх прылёту?

Калі таўшчыня буслянкі большая за 30 см, скінь верхнія слаі вецця з буслянкі, калі ў цябе ёсць да яе доступ.
Абавязкова сачы пры гэтым за сваёй бяспекай і за бяспекай тых, хто знаходзіцца побач!

Калі буслянка на слупе ЛЭП, не чапай буслянку самастойна, а звярніся да электрыкаў. Папрасі іх скінуць верхні слой, каб таўшчыня буслянкі стала 15-20 см.

Працяг 👇
🪚 Калі буслянку скінула ветрам, можна зрабіць платформу з галля, жэрдак ці дошак сваімі сіламі. У НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах ёсць падрабязная інструкцыя па будаванні і ўсталяванні платформы для белых буслоў. Спампаваць PDF можна па спасылцы https://minpriroda.gov.by/uploads/files/Rekomendatsii-po-ustanovke-iskusstv-gnezdovij.pdf.

Але калі буслянка знаходзіцца на апоры ЛЭП, гэта небяспечна і для птушак, і для чалавека. У такім выпадку трэба звярнуцца ў мясцовае падраздзяленне “Белэнерга” і ўдакладніць пра магчымасць усталявання новай апоры і платформы для буслянкі.
🐮 Ці ведаеш ты, што вытворчасць ялавічыны – асноўная крыніца выкідаў парніковых газаў у харчовай галіне?

Яны ў 20 разоў вышэйшыя, чым пры вырошчанні бабоў. І зямлі для вытворчасці ялавічыны трэба ў 20 разоў болей – у разліку на 1 грам бялку.

Попыт на ялавічыну ды іншае мяса працягвае расці, таму пад новыя пашы ў свеце высякаецца больш і больш лясоў.

Што можа зрабіць кожны з нас?

Зменшыць колькасць ялавічыны ў сваім рацыёне. У ідэале ў цэлым мінімізаваць спажыванне мяса, але можна таксама замяніць ялавічыну на свініну або курыцу.

Мінімізаваць колькасць харчовых адходаў: купляй і гатуй столькі, колькі дакладна зможаш з’есці.

А што могуць зрабіць вытворцы і гандляры, чытай у матэрыяле ад Сусветнага інстытуту рэсурсаў:
https://wildlifebelarus.org/news/720420.html.

#зменыклімату
Прагульваешся каля вадаёмаў?

Калі ласка, не кармі вадаплаўных птушак хлебам!

Хлеб для вадаплаўных птушак – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. Гэты корм дае адчуванне сытасці, але не спрыяе нармальнай жыццядзейнасці птушкі. Гэта тое ж самае, калі б чалавек харчаваўся толькі фаст-фудам. 🍔

Лебедзям і качкам хапае натуральнай ежы ў прыродзе. Не адвучай птушак карміцца самастойна! 🙅

📷 На фота качка-крыжанка (кряква), аўтар – Марына Дзенясюк.
Да 2050 года 95% наземных экасістэм будзе дэградавана, калі будуць працягвацца цяперашнія тэмпы. 😕

Таму краіны свету паставілі мэту да 2030 года спыніць знішчэнне важных для біяразнастайнасці раёнаў і аднавіць або пачаць аднаўленне не менш за 30% дэградаваных экасістэм планеты.

Чаму гэта важна?

🐢 Калі дэградуюць экасістэмы, многія віды знікаюць, бо страчваюць месцы свайго пражывання. Спыніць крызіс біяразнастайнасці без захавання і аднаўлення экасістэм немагчыма. Сёння віды ў свеце знікаюць мінімум у дзясяткі разоў хутчэй, чым у сярэднім за апошнія 10 мільёнаў гадоў.

🌱  На дэградаванай глебе немагчыма эфектыўна весці сельскую гаспадарку, а значыць забеспячэнне людзей харчаваннем пад пагрозай.

🧘‍♀️  Здаровыя экасістэмы важныя для фізічнага і псіхічнага здароўя людзей. Дэградацыя экасістэм часам прыводзіць да з'яўлення новых патагенаў.

Працяг 👇
🌡️  Здаровыя экасістэмы могуць спрыяць змякчэнню наступстваў кліматычных змен і адаптацыі да іх. Дэградаваныя экасістэмы часта з'яўляюцца дадатковай крыніцай выкідаў парніковых газаў.

🌲🙅‍♀ Чым больш будуць дэградаваць экасістэмы, тым больш будзе губляцца сувязь у людзей з прыродай, а значыць, у іх будзе ўсё менш матывацыі для яе аднаўлення.

Мэта па аднаўленні экасістэм прынята 196 краінамі, уключаючы Беларусь, у снежні 2022 года ў Манрэалі на 15-й Канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН аб біяразнастайнасці.

📷 На фота рэспубліканскі заказнік Ельня, аўтар @alv1k.

#cop15 #зменыклімату
2024/09/25 14:17:45
Back to Top
HTML Embed Code: