Telegram Web Link
Дэлавэрская чайка прызнана самым незвычайным назіраннем 2022 года ў Беларусі паводле галасавання Клуб200.

🌎 Птушка гняздуе ў Паўночнай Амерыцы, аднак некаторыя асобіны рэгулярна наведваюць Еўропу і нават зімуюць там.

Аб візіце дэлавэрскай чайкі ў Беларусь стала вядома дзякуючы паведамленню фірмы Interrex — rings & telemetry, якая сочыць за перамяшчэннямі чайкі праз GPS-перадатчык.

Беларуская арнітафаўністычная камісія зацвердзіла рэгістрацыю на аснове спадарожнікавых дадзеных. Такім чынам дэлавэрская чайка стала 341-м відам у Спісе птушак Беларусі.

🐦 У гэтай птушкі нават ёсць асабістае імя – Кайзерка. Яго яна атрымала ў Польшчы, дзе адзначаецца на працягу ўжо 17 гадоў.

Яе акальцавалі ў польскім горадзе Шчэціне ў 2005 годзе. Тады ўзрост птушкі быў болей за два гады, а зараз ёй ужо каля 20 гадоў.

Цікава, ці наведае Кайзерка Беларусь у гэтым годзе?

📷 Фота: Іна Субоціна.
Калі б птушкі рабілі сэлфі. 😂

Працягваем збіраць найлепшае з рубрыкі #чевосмотреш. Яе запусцілі аматары дзікіх жывёл у чатах "Ціў-ціў" www.tg-me.com/ptushkachat і "Птушкі з фотастужкі" www.tg-me.com/ptushkafota.

❤️ Публікуй свае варыянты фота для рубрыкі ў каментарах!

📷 Аўтары фота: Іна Субоціна (качка-мандарынка / мандаринка), Павел Сацута (лясная завірушка / лесная завирушка), Анастасія Скачэк (качка-крыжанка / кряква).
Магчыма, і ў Беларусі гасцюе такая азіяцкая красуня?

Усходняя туркаўка (большая горлица), пра якую мы пісалі зусім нядаўна, адзначана ў Грэцыі 30 снежня 2022 года. Дзвюх птушак бачылі на ўсходняй дамбе вадасховішча Керкіні.

Залёты гэтых птушак у Еўропу рэдкія, але здараюцца. Цалкам магчыма, што ў Беларусі іх можна таксама сустрэць.

🐦 Усходняя туркаўка крыху большая за звычайную туркаўку (обыкновенную горлицу), але ў цэлым вельмі на яе падобная.

Калі ўбачыш птушку, падобную да звычайнай туркаўкі, абавязкова фатаграфуй яе і дасылай фота ў нашыя сацсеткі.

☝️ Гэтая птушка можа аказацца новым для Беларусі відам.

📷 Фота: усходняя туркаўка ў Грэцыі. Аўтар – Kostas Papadopoulos, www.facebook.com/groups/balkansrarebirdsightings.
🌡️ Праз пацяпленне ў Беларусь пачалі вяртацца птушкі!

Сярод птушак-мігрантаў існуюць дзве вялікія групы - дальнія (пералётныя птушкі) і бліжнія мігранты.

🐦 Пералётныя птушкі звычайна зімуюць у іншай кліматычнай зоне, чым гняздуюць. Яны адлятаюць задоўга да пачатку зімы, таму наўрад ці ведаюць, якая яна ў нас.

🐦 А вось бліжнія мігранты адлятаюць ад нас не далей за краіны Заходняй і Паўднёвай Еўропы. З паляпшэннем надвор'я яны могуць вяртацца, каб паспець заняць найлепшыя месцы для гнездавання.

Ужо ў першай палове студзеня ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях адзначалі чароды шэрых жураўлёў, шэрых гусей, гусей-гуменніц, белалобых гусей, а таксама вялікіх белых чапляў і кнігавак (чибисов).

Ці давялося табе ўжо ўбачыць каго-небудзь з гэтых птушак? А можа, у твае мясціны вярнуліся і іншыя птушкі-мігранты?

📷 Фота: Олексій Карпенко, commons.wikimedia.org.
Спіс птушак Беларусі павялічыўся на 5 відаў! 👏

Беларуская арнітафаўністычная камісія зацвердзіла і ўключыла ў спіс нашых птушак новыя віды:

🪶 Арлан-даўгахвост. Дзіўную птушку ўбачыла група птушкароў на рыбгасе Волма 22 жніўня 2021 года, а дома вызначыў па фота Андрэй Барадзін. Каб апынуцца ў Беларусі, гэты малады арлан-даўгахвост павінен быў здзейсніць вандроўку даўжынёй прынамсі 5 тысяч км!

🪶 Сiняхвостку адлавіў і акальцаваў арнітолаг Дзяніс Кіцель 14 верасня 2021 года на станцыі кальцавання “Сасновы бор” у Расонскім раёне. Гэтая птушка любіць хваёвыя лясы – калі бываеш там, назірай уважліва за птушкамі, магчыма, і табе пашчасціць убачыць гэты скрытны прыгожы від.

🪶 Таўстадзюбую пячураўку (толкстоклювую пеночку) таксама адлавіў і акальцаваў Дзяніс Кіцель на станцыі “Сасновы бор” - усяго праз пару тыдняў пасля сіняхвосткі. Гнездавы арэал гэтай птушкі ад нас далёка: найбліжэйшыя гняздуюць пад Навасібірскам. У Еўропу памылкова ляцяць некаторыя асобіны, таму еўрапейцы радуюцца кожнай такой сустрэчы.

Працяг👇
🪶 Дэлавэрская чайка ўпершыню адзначана 26 сакавіка 2022 года ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях дзякуючы спадарожнікаваму перадатчыку. А ўжо 31 сакавіка яе знайшлі птушкары ў Гомелі на Валатоўскім возеры. Птушка гняздуе ў Паўночнай Амерыцы, у апошнія дзесяцігоддзі рэгулярна залятае ў Еўропу, а асобныя птушкі нават застаюцца тут на зімоўку.

🪶 Арол-шуляк (ястребиный орёл) адзначаны 29 і 30 сакавіка ў Смаргонскім раёне дзякуючы спадарожнікаваму перадатчыку. Гэта маладая самка, якая нарадзілася на поўдні Францыі ў 2019 годзе. Від гняздуе ад Маўрытаніі да паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Кітая.

Цяпер у спісе птушак Беларусі 342 віды! 🐦

👀 Назірай за птушкамі ўважліва, фатаграфуй: магчыма, менавіта табе пашанцуе адкрыць новы для нашай краіны від! 😉

📷 Фота: Дзьмітры Якубовіч, birdwatch.by; (ілюстрацыйнае) Jason Thompson,. commons.wikimedia.org; Максім Косцін, birdwatch.by; Іна Субоціна; (ілюстрацыйнае) T. R. Shankar Raman, commons.wikimedia.org.
Звычайная туркаўка, птушка 2023 года - гераіня чарговай лекцыі з цыклу
“ProПтиц на Биофаке” ад біялагічнага факультэта БДУ! 💚

Што агульнага ў туркаўкі і чарапахі?
Якіх замежных "сваякоў" туркаўкі чакаюць беларускія птушкары?
Як і дзе пабачыць птушку года?
Чаму звычайная туркаўка хутка можа стаць незвычайнай?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў у суботу 4 лютага адкажа вопытны арнітолаг Сямён Левы. Пачатак а 10:00.

🎟 Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая – wildlifebelarus.org/biofac.
Здымай птушак анлайн і выйграй фотавызначальнік! ⚡️

Арганізатары стрыму з кармушкі каля Белавежскай пушчы абвясцілі конкурс “Скрыншот месяца са сталоўкі для птушак у Вуглянах”.

Умовы:

зарэгіструйся на сайце “Птушкі штодня” і назірай за трансляцыяй па спасылцы www.birdwatch.by/stalouka-2023

размясці скрыншот (колькасць неабмежаваная) або кароткае відэа да 2 хвілін са стрыму ў каментары пад акном трансляцыі

коратка падпішы свой скрыншот/відэа – якая сітуацыя ці міні-гісторыя прыцягнула тваю ўвагу.

☝️ Скрыншоты/відэа павінны адлюстроўваць нешта цікавае са стрыму. Напрыклад, узаемадзеянне птушак аднаго ці розных відаў паміж сабой, новы для трансляцыі від птушак або звяроў, вялікую колькасць птушак у кадры, іх незвычайнае размяшчэнне.

❗️ Падзеі ў стрыме можна адматаць да 12 гадзін назад.

Зычым цікавых назіранняў і поспехаў! 🤗

📷 Фота: Павел Сацута.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі птушынымі фотаздымкамі, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" www.tg-me.com/ptushkafota.
☝️ Чым больш змяняецца клімат, тым больш экстрэмальных пагодных з’яў. Вось чым быў адметны 2022 год для Беларусі.

❄️ Мінулая зіма стала адной з самых цёплых за ўсю гісторыю метэаназіранняў (заняла 11-е месца). Студзень 2022 увайшоў у дваццатку самых цёплых. Але менавіта ў студзені ў Касцюковічах адзначана мінімальная тэмпература паветра за мінулы год, –23,8 °С.

🌱 Кліматычная вясна наступіла на поўдні краіны 4-15 лютага – на 2-4 тыдні раней, чым звычайна.

Сакавік 2022 года стаў самым засушлівым з 1945 года. Ападкаў выпала ўсяго 17% ад кліматычнай нормы.

А красавік, наадварот, стаў самым вільготным за гэты ж перыяд назіранняў – колькасць ападкаў перавысіла дзве месячныя нормы.

☀️ Лета стала трэцім самым цёплым летам за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў з 1881 года!

У чэрвені былі зарэгістраваны трапічныя ночы, калі мінімальная тэмпература паветра за ноч складала +20 градусаў і больш. А 28 чэрвеня ў Лельчыцах адзначаны тэмпературны максімум па краіне, +34,3 °С.

Працяг👇
Мінулы жнівень стаў адным з самых цёплых за ўсю гісторыю метэаназіранняў і чацвёртым самым засушлівым з 1945 года. Ападкі склалі 37% кліматычнай нормы.

🍁 Восень увайшла ў 20 самых вільготных сезонаў з 1945 года.

Верасень стаў самым халодным за апошнія 20 гадоў. А кастрычнік – наадварот, чацвёртым самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

🚩 2022 адзначыўся пагоднымі катаклізмамі ва ўсім свеце:

⚡️ У верасні над ледзяным шчытом Грэнландыі ўпершыню ішоў дождж, а не снег.

⚡️ Траціну Пакістана затапіла, што прывяло да вялізных эканамічных страт і чалавечых ахвяр.

⚡️ Рэкордныя цеплавыя хвалі назіраліся ў Кітаі, Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

⚡️ Працяглая засуха на паўвостраве Самалі пагражае гуманітарнай катастрофай.

Экстрэмальныя перапады надвор'я будуць усё больш частымі. Каб прыстасавацца да гэтай новай рэальнасці, трэба запаволіць змены клімату. Чытай пра гэта больш па хэштэгу #зменыклімату.

Крыніца: belgidromet.by.

📷 Фота: белалобая гусь, аўтар - Віталь Некрашэвіч.
Замёрзлых птушак – амялушку (свиристель) і звычайнага гогаля – знайшлі ў гэтыя марозныя дні ў Іркуцку.

Яшчэ двум знясіленым ад нізкай тэмпературы гогалям, знойдзеным у лесе, пашанцавала болей. Іх знайшлі і адагрэлі людзі.

☝️ Гэтыя сітуацыі – толькі адзін з прыкладаў, да чаго могуць прывесці экстрэмальныя з'явы. І чым далей, тым часцей яны будуць адбывацца ва ўсім свеце. Таму вельмі важна запаволіць змены клімату.

📷 Фота: Алёна Гонт.

Крыніца: irk.ru.

#зменыклімату
Змены клімату прыводзяць да розных экстрэмальных пагодных з'яў: гэта могуць быць залевы, штормы, хвалі спякоты, а могуць быць надзвычайныя маразы. Такія перапады надвор’я вельмі цяжка адбіваюцца на чалавеку і на дзікай прыродзе: часам масава гінуць птушкі і дзікія звяры.

Вось нядаўні прыклад. З 19 студзеня ў Іркуцку (Расія) ударылі анамальныя маразы, якіх тут не было з 2001 года. Фіксавалася тэмпература -49 °C! 🥶

🐦 Для птушак такія ўмовы – вельмі сур’ёзнае выпрабаванне. Цяжка не толькі знайсці корм, але і засвоіць яго. Каб толькі пачаць працэс стрававання, наземнай птушцы трэба “разагрэць” унутры сябе ежу ад -40 да +40 °C! Тэмпература вады заўсёды вышэй за 0 – калі адкрытая вада, вядома, недзе засталася.

На працэс харчавання затрачваецца шмат энергіі, якую цяжка папаўняць. Таму часта птушкі замярзаюць. 😔

Працяг 👇
2024/09/25 16:19:38
Back to Top
HTML Embed Code: