Telegram Web Link
Падкармі птушак у марозныя дні! ❄️ Але рабі гэта правільна! 🐦

🌰 🍎 Семкі, арэшкі, крупы, свежыя плады і ягады, а яшчэ тлушчы (несалёнае сала, масла) – ад гэтага птушкі дакладна не адмовяцца і прыляцяць па дабаўку.

🙅‍♀️Ні ў якім разе не кармі птушак рэшткамі са свайго стала. Не кладзі нічога смажанага, печанага і салёнага ў кармушку. Хлеб як чорны, так і белы, як свежы, так і сухі – непрыдатная ежа для птушак.

🥜 А якая ежа падабаецца птушкам на тваёй кармушцы? Хто да цябе прылятае? Раскажы ў каментарах.🤗

📷 Ілюстрацыі малявала Ezra W. Smith, greenpeace.ru.
Лініі электраперадачы часта дрэнна спраектаваны і прыводзяць да масавай гібелі птушак.

❗️Толькі ў нашай краіне штогод ад паражэння токам і ад сутыкнення з правадамі і апорамі гіне не меней за 280 тысяч птушак.

☝🏻Але гэтых смерцяў можна пазбегнуць.
Апублікавана новае даследаванне з максімальна поўным аглядам рашэнняў праблемы, якія ўжываюцца ў Еўрапейскім Саюзе.

Як уратаваць птушак ад сутыкнення з ЛЭП? Якія спосабы абароны птушак ад паражэння токам працуюць, а якія не?
Чытай у матэрыяле 👉🏻 wildlifebelarus.org/news/world/719580.html

📷 Сава-бярозаўка (ястребиная сова) на ЛЭП. Фота Erik Karits.
🎄 Хутка прыйдуць навагоднія святы, а разам з імі – мітусня, чэргі ў гандлёвых цэнтрах і тоны смецця.

Ці можна абысціся без пакупкі падарункаў у святы? Лёгка, калі падумаць пра тое, што марнуеш час і грошы, а потым падарунак ці як мінімум яго ўпакоўка могуць адправіцца ў сметніцу.

🖐🏻 5 правіл, каб атрымаць задавальненне ад свят і пры гэтым пазбегнуць непатрэбных трат і лішняга смецця:

🌟 1. Пачні цяпер і складзі спіс, каго і як павіншаваць. Гэта дапаможа пазбегнуць лішніх трат у навагодняй мітусні і не паддацца на маркетынгавыя хітрасці.

🌟 2. Не дары сувеніраў. Дары ўражанні, а не рэчы. Не саромейся дарыць грошы.

🌟 3. Калі ўсё-такі патрэбна нешта купіць, пачні пошукі з вінтажных рэчаў, яны больш экалагічныя. У сэканд-хэндах можна знайсці новыя вінтажныя абрусы з каляднымі матывамі на вышыўцы.

Працяг👇
🌟 4. Не купляй падарункавую ўпакоўку. Тую ўпакоўку, што падарылі табе, паспрабуй выкарыстаць паўторна.

🌟 5. Замест стаяння ў чэргах і пошукаў тавараў у інтэрнэт-крамах, лепш правядзі час з блізкімі. Прыгатуйце разам што-небудзь смачнае, выпраўцеся на шпацыр у лес, зладзьце ўтульны вечар.

❤️ Галоўныя на свеце рэчы – гэта не рэчы.
Навагоднія святы – гэта калі людзі збіраюцца і цешацца сустрэчы, а не адорваюць адзін аднаго дзяжурнымі падарункамі, таму што так прынята.

📷 Крыжадзюб-яловік (клест-еловик). Аўтар – Вольга Жмура.
Крыніца: greenpeace.ru.
Найцікавейшы выпадак адбыўся падчас трансляцыі з кармушкі birdwatch.by/stalouka-2023 у Белавежскай пушчы!

🐦 Побач з кармушкай пралятаў драпежнік, і сойка застыла, прыкінуўшыся паленцам. 😅 Яна баялася паварушыцца і прастаяла ў такім палажэнні 1,5 хвіліны. 🙈

У той час, як у іншай сойкі была супрацьлеглая рэакцыя на драпежніка побач – яна крычала пра небяспеку так, што чутна было за кіламетры. 😈

Далучайся да анлайн-назіранняў і ты, магчыма, таксама заўважыш нешта цікавае birdwatch.by/stalouka-2023.

https://youtu.be/aslHzHI6Lj4
🖤 Прыгажуня-сава на фота – даўгахвостая кугакаўка (длиннохвостая неясыть). Рэдкі для Беларусі від, уключаны ў Чырвоную кнігу.

Гэта буйная сава, нашмат буйнейшая за шэрую кугакаўку, з доўгім паласатым хвастом. Дыск твару аднатонны, на яго фоне ярка вылучаюцца чорныя бяздонныя вочы і жоўтая дзюба.

🦉Даўгахвостая кугакаўка – страшны сон для мышападобных грызуноў і подлеткаў птушак, але можа злавіць і каго буйнейшага, напрыклад, вавёрку. Як ва ўсіх начных драпежнікаў, у яе выдатныя слых і зрок, а адмысловае апярэнне робіць яе палёт цалкам бясшумным.

📷 Фота: Кацярына Латышава, Магілёў.
🐦 У мінулую суботу прайшла птушыная афлайн-лекцыя "Птушкі ў вялікім горадзе" ад арнітолага Віталя Сахвона, намесніка дэкана біялагічнага факультэта БДУ.

Гэта першая імпрэза ў межах цыкла пазнавальных лекцый "ProПтиц на Биофаке", чакай абвесткі пра наступныя і далучайся! 🤗

🥇 Таксама адбылося ўзнагароджанне прызёраў чэмпіянатаў "Birdrace-2022" і "Фотабёрдынг-2022", якія сёлета праводзіў факультэт.

👏🏻 Шчыра віншуем з выдатнымі вынікамі ўсіх пераможцаў чэмпіянатаў і дзякуем усім удзельнікам!
💥 Пацверджаны новы від птушак для Беларусі – арол-шуляк (ястребиный орёл)!
Праўда, "бачылі" яго ў нас толькі спадарожнікі. 😉

Птушка начавала ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці яшчэ 30 сакавіка 2022 года, але толькі цяпер арнітолаг Дзмітры Вінчэўскі атрымаў дэталёвую карту перамяшчэнняў арла-шуляка ад французскіх калег, якія і пазначылі гэтую птушку перадатчыкам.

🦅Арол-шуляк – від з разарваным арэалам і гняздуе пераважна ў невысокіх гарах у паўднёва-заходняй і паўночнай частках Афрыкі, у Еўропе на Пірэнейскім паўвостраве і ў некаторых краінах Міжземнамор’я, у Паўднёва-Усходняй Азіі і ад Аравійскага паўвострава да Афганістана, Пакістана і Індыі, а таксама ад Індакітая да паўднёвай часткі Кітаю і на Зондскім архіпелагу.

👏🏻 Калі Беларуская арнітафаўністычная камісія зацвердзіць гэтую рэгістрацыю віду, арол-шуляк стане 342-м відам для нашай краіны.

Больш інфармацыі пра рэгістрацыю новага віду 👉🏻 https://birdwatch.by/news/17312.
Фота ілюстрацыйнае, Imran Shah, commons.wikimedia.org.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыгажун таўстадзюб – майстар спорту па лузанні семак! На гэта можна глядзець бясконца!😍😋

Цікава, а да каго яшчэ з нашых падпісантаў на кармушку прылятае таўстадзюб?

📷 Дзякуем за відэа Паўлу Сацуту.
#птушкілякармушкі
2024/09/25 20:26:01
Back to Top
HTML Embed Code: