Telegram Web Link
Якія наступствы нясе далейшы рост глабальнай тэмпературы?

🌊 Павышэнне ўзроўню мора.
Мяркуецца, што пры глабальным павышэнні тэмпературы на 1,5 °С, ён будзе прыблізна на 10 см ніжэйшы, чым пры глабальным пацяпленні на 2 °С. Гэта азначае, што амаль на 10 млн чалавек менш зазнаюць звязаныя з гэтым прыродныя катаклізмы.

🧊 Марскі лёд.
Пры глабальным пацяпленні на 1,5 °С Паўночны Ледавіты акіян быў бы свабодны ад лёду летам раз на стагоддзе, а пры пацяпленні на 2 °С — раз на 10 гадоў. Для такіх відаў, як белы мядзведзь, гэта вельмі небяспечна. Марскі лёд неабходны для іх выжывання. Белыя мядзведзі, якія маюць пастаянны доступ да марскога лёду, могуць паляваць круглы год. Але там, дзе лёд улетку цалкам растае, яны вымушаны праводзіць некалькі месяцаў на сушы і выжываць галоўным чынам за кошт накопленых запасаў тлушчу.

🐚 Здароўе акіяна.
Нават пры глабальным пацяпленні на 1,5 °С колькасць каралавых рыфаў зменшыцца на 70—90 %, а пры пацяпленні на 2 °C будзе страчана больш за 99 %.

Працяг👇
🌿 Біяразнастайнасць.
Пры пацяпленні на 1,5 °С уздзеянне на біяразнастайнасць і экасістэмы будзе менш інтэнсіўным, але ўсё ж закране тысячы відаў. Мяркуецца, што пры пацяпленні на 1,5 °С кліматычна абумоўлены геаграфічны арэал скароціцца больш як удвая для 6 % насякомых, 8 % раслін і 4 % пазваночных, а пры глабальным пацяпленні на 2 °С гэта будзе 18 % насякомых, 16 % раслін і 8 % пазваночных. Асаблівая рызыка дэградацыі і страты ў выніку зменаў клімату існуе для тундры ў высокіх шыротах і барэальных лясоў.

🌡 Цеплавыя хвалі.
Калі тэмпература на Зямлі вырасце на 1,5 °С, а не на 2 °С, то ўздзеянне моцных цеплавых хваль могуць зазнаць на 420 млн чалавек менш.

💦 Вада.
У залежнасці ад будучых сацыяльна-эканаміжных умоў абмежаванне глабальнага пацяпленяя на ўзроўні 1,5 °С замест 2 °С можа амаль напалову скраціць долю людзей, якія сутыкаюцца з ростам недахопу вады, звязаным са зменамі клімату.

☝️Паводле Парыжскага пагаднення, 1,5°С – рэалістычны ўзровень павышэння тэмпературы на Зямлі, да якога мы павінны імкнуцца, 2°С – дапушчальны.
Але апошні даклад ЮНЕП (Праграма ААН па навакольным асяроддзі) кажа пра тое, што пры адных толькі цяперашніх мерах гэтых мэтаў нам не дасягнуць. Без дадатковых дзеянняў глабальная тэмпература можа падняцца да 2100 года на 2,8%. #зменыклімату

Крыніца: public.wmo.int
📷 На фота белалобая гусь, @ptu6ki.
Птушыныя цікавосткі на афлайн-лекцыях! Нарэшце! 😍
Біялагічны факультэт БДУ запускае цыкл лекцый “ProПтиц на Биофаке”!

У суботу 10 снежня пройдзе першая лекцыя – “Птушкі ў вялікім горадзе”.
🐦

Навошта птушкі “пераязджаюць” у гарады?
Як у іх змяняецца лайфстайл?
Якія часткі горада самыя птушыныя?
Ці чакае гарады нашэсце птушак?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа вопытны арнітолаг, намеснік дэкана біялагічнага факультэта БДУ Віталь Сахвон.

🎟 Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая – wildlifebelarus.org/biofac.

🥇Таксама на імпрэзе адбудзецца ўзнагароджанне прызёраў чэмпіянатаў “Birdrace-2022” і “Фотабёрдынг-2022”.
Анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы пачала новы сезон! 🐦🐭
👩‍💻 Заходзь на birdwatch.by/stalouka-2023 і падглядай, хто завітвае за ласункамі!

Кругласутачны фармат дазволіць назіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём пераважна звяроў.🐰

Як і ў мінулыя разы, сталоўка для дзікіх жывёл з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў ваколіцах невялічкай пушчанскай вёсачцы Вугляны, што на Камянеччыне. Месца, дзе ўсталявана камера, уяўляе сабой невялічкую паляну паміж нізінным балотцам, сасновым і вольхавым лесам. Якраз тут праходзіць звярыны пераход, ды і чародкі вераб’іных карыстаюцца гэтым калідорам.

Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць і неверагодны антыстрэс, вельмі раім! 🤗 #птушкілякармушкі

📷 Сойка. Скрыншот мінулагодняга стрыма.
❄️ Як толькі ў Беларусі выпадае снег, адразу з'яўляюцца паведамленні пра рэгістрацыі сняжурак (пуночек).🥰

Гэтая птушка гняздуе ў тундрах Еўропы і Азіі, а ў нашай краіне рэгулярна адзначаецца толькі падчас транзітных міграцый i часам на зімоўцы.

🙋‍♀️ Зараз самы час яе ўбачыць! Чародкі сняжурак можна знайсці на прыбраных палях, узбочынах дарог, дзе яны кормяцца насеннем пустазелля.

А табе ўжо пашчасціла сустрэць сняжурку?

📷 Гэтых сняжурак сфатаграфаваў Сяргей Рэзаў у Мінскім раёне.
Сойка і пачастункі як асобны від мастацтва.😍😅

Ежа ў сойкі досыць разнастайная: насякомыя, мышападобныя грызуны, яшчаркі, жабы, дробныя птушкі, падліна, жалуды, насенне граба, ясеня і іншых раслін, лясныя арэхі, чарніцы і дурніцы.🍒🌰🐰

Пасля сезона размнажэння сойкі гуртуюцца ў чароды і качуюць, заўважна часцей сустракаюцца ў населеных пунктах, могуць наведваць і кармушкі для птушак, дзе можна ўбачыць такія сітуацыі, як на фота. 🤗

📷 Фота: Іна Шкурко, Кацярына Фацеева, Таццяна Алешка, Валер Пясецкі, @ptushkafota.
Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе! 👏🏻

Пра еўрапейскі конкурс на самае вялікае і самае цяжкае гняздо белага бусла мы пісалі раней – і беларусы даслалі на яго свае фотаздымкі. 📷

На фота аднаго з пераможцаў, нашага падпісанта Юрыя Шакеля, – гняздо буслоў дыяметрам 2,5 метра і вышынёй 1,5 метра! 😯

Буслы аблюбавалі адну з ацалелых сцен старога бровара ў вёсцы Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці і зрабілі там сваё шыкоўнае гняздзечка, у якім штогод выводзяцца птушаняты.🐣❤️

📌 Усе буслы штогод надбудоўваюць гняздо. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое – больш за 800 кг!
Блізяцца святы, і многія пачынаюць запасацца петардамі і феерверкамі. Мы заклікаем устрымацца ад іх выкарыстання: шкода дзікім жывёлам ад іх можа быць значная! 🙅

💥 Выбухі – стрэс для дзікіх жывёл. Петарды і ракеты запускаюць звычайна позна ўвечары і ўначы, калі цёмна. Большасць птушак у гэты час спіць. Калі пачынаюцца выбухі, чароды ўздымаюцца, але кепска арыентуюцца і могуць разбіцца аб будынкі.

Нядаўнія даследаванні паказалі, што феерверкі прымушаюць гусей шукаць іншае месца начлегу на адлегласці нават да 500 км!

Працяг 👇
Навукоўцы з Max Planck Institute of Animal Behavior (Германія) і Інстытута экалогіі (Нідэрланды) з дапамогай GPS-трэкераў восем сезонаў адсочвалі наступствы навагодніх феерверкаў для сотняў прадстаўнікоў розных відаў арктычных гусей, якія зімуюць на тэрыторыі Германіі, Даніі і Нідэрландаў.

Дадзеныя пра перамяшчэнні гусей чатырох відаў перад і адразу пасля Новага года паказалі, што ў першую ноч студзеня птушкі раптоўна адляталі з месцаў начлегу і перамяшчаліся далёка ад населеных пунктаў.

😕 Напалоханыя феерверкамі гусі спалі ў сярэднім на дзве гадзіны менш, чым у папярэднія ночы, і часам без адпачынку ляцелі на вялікія адлегласці (да 500 км!). Такія паводзіны да гэтага ў іх падчас зімовак не адзначаліся.

Аднак найгоршым было тое, што пасля навагодніх святаў такія напалоханыя феерверкамі гусі харчаваліся нашмат даўжэй (каб аднавіць страчаную падчас працяглага пералёту энергію) і ўжо ніколі не вярталіся на папярэдняе месца начлегу.

Крыніца: https://birdwatch.by/news/17307.
📷 Белалобая гусь. Аўтар – Марына Дзенясюк.
👋🏻 Ужо заўтра афлайн-лекцыя "Птушкі ў вялікім горадзе" – паспей запісацца!

Навошта птушкі "пераязджаюць" у гарады?
Як у іх змяняецца лайфстайл?
Якія часткі горада самыя птушыныя?
Ці чакае гарады нашэсце птушак?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа вопытны арнітолаг, намеснік дэкана біялагічнага факультэта БДУ Віталь Сахвон.

🎟 Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая – wildlifebelarus.org/biofac.

🥇Таксама на імпрэзе адбудзецца ўзнагароджанне прызёраў чэмпіянатаў "Birdrace-2022" і "Фотабёрдынг-2022".

Арганізатар цыкла пазнавальных лекцый "ProПтиц на Биофаке" – біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
2024/09/26 21:47:15
Back to Top
HTML Embed Code: