Telegram Web Link
Позняя восень і зіма – складаны час для птушак. Дні кароткія, ночы халодныя, таму трэба з'есці шмат ежы за кароткі тэрмін, каб хапіла сіл дажыць да раніцы. А з-пад снегу і лёду корм увогуле бывае не дастаць.

🐦 Каб дробным птушкам было лягчэй перажыць маразы, можна павесіць за акном або на дрэве кармушку. Птушкам патрэбна высокаэнергетычная ежа (з высокім утрыманнем тлушчу) – таму раім падкормліваць птушак несалёным нясмажаным насеннем сланечніку, арахісам ці павесіць кавалачак сала.

👀 А назіраць за птушкамі, якія прылятаюць на кармушку, – асабліва з дзеткамі – асобнае задавальненне. 😍
#птушкілякармушкі

📷 Фота: Іна Шкурко, Кацярына Вараб'ёва, Валер Пясецкі, @ptushkafota.
👏🏻 Арнітолагі апісалі новы від соў – гэта прынсіпійская соўка (Otus bikegila)! Яна жыве толькі на афрыканскім востраве Прынсіпі.

Мясцовыя жыхары паведамлялі пра існаванне гэтых птушак прынамсі з 1928 года, аднак навукоўцы сур'ёзна ўзяліся за іх пошукі толькі ў 1998 годзе, а поспеху дамагліся ў 2016 годзе, калі нідэрландскі навуковец Philippe Verbelen змог не толькі ўбачыць дзвюх совак, але і сфатаграфаваць.

🦉 Прынсіпійская соўка – ужо восьмы эндэмічны від птушак для вострава Прынсіпі і адзін з прыкладна трыццаці эндэмічных відаў птушак архіпелага Сан-Тамэ і Прынсіпі, дзе дзякуючы геаграфічнай ізаляцыі сфармавалася ўнікальная арнітафаўна.

Падрабязней: https://nplus1.ru/news/2022/11/01/otus-bikegila.
📷 Фота: Martim Melo et al, ZooKeys, 2022.
🦢 Лебедзі не зляцелі ў вырай? Не панікуй!

👉🏻 Тое, што некаторыя лебедзі застаюцца на зімоўку, – нармальна. Для птушак не гэтак страшны холад, як голад. Лебядзіны пух добра бароніць ад марозу, лапы і дзюбы ў птушак не мерзнуць, а ад голаду дапамагае яшчэ і тоўсты слой тлушчу.

З пачатку 21 стагоддзя зімы ў Беларусі галоўным чынам мяккія і маласнежныя. Але ў любую зіму птушкі лёгка могуць знайсці вадаём з адкрытай вадой ці пакарміцца ў палях. Пры патрэбе лебедзі могуць пералятаць за дзень нават на сотні кіламетраў! ☝🏻

🥖 Падкормліваць лебедзяў і іншых вадаплаўных птушак варта толькі тады, калі некалькі дзён трымаецца мароз -15 градусаў і ніжэй. Можна пачаставаць іх аўсянымі шматкамі, насыпаць уздоўж берага каля вады або лепш на плыткаводдзі ячменю або пшаніцы, даць ім дробна парэзанай свежай гародніны (морква, буракі, капуста), але не давай птушкам хлеб і батон. Калі моцных маразоў няма, ніякай падкормкі не патрэбна. Яны самі знойдуць падводную расліннасць ці паляцяць карміцца ў палі.

Працяг 👇
📍Для эканоміі энергіі лебедзі ў маразы мала рухаюцца. Такія паводзіны нармальныя і не азначаюць, што птушка хворая ці мерзне. Не трэба спрабаваць прагнаць птушку ці прымусіць яе рухацца: так яна будзе марнаваць каштоўную энергію і атрымае лішні стрэс. Тым больш не спрабуй злавіць птушку: ударам крыла лебедзь можа зламаць чалавеку руку.

Дапамога патрэбна толькі тым аслаблым птушкам, якія спрабуюць, але не могуць зрушыцца з месца, а таксама птушкам, у якіх відаць пашкоджанні: напрыклад, птушка кульгае, валачэ крыло ці праглынула кручок, і ў яе з дзюбы вісіць лёска. Каб выратаваць такую птушку, трэба паведаміць пра яе ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

👫 Перадай памятку сябрам!
📷 Фота: Іна Субоціна, @ptushkafota.
🤩 Назіранні за птушкамі могуць прынесці прыемныя неспадзеўкі!

Чайку-бургамістра заўважылі пад Мінскам Алёна Ціхановіч і Валерыя Трэйцяк. Гэта другая рэгістрацыя віду ў Беларусі. 👏

У нядзелю 20 лістапада птушкаркі выправіліся на рыбгас "Волма" шукаць шэрашчокую коўру (серощекую поганку). Але на адным са спушчаных ставоў заўважылі групу чаек, адна з якіх падалася ім незвычайнай сваёй раўнамернай афарбоўкай без чорных канцоў крылаў і вялікай дзюбай з чорным “гузікам” на кончыку. Сфатаграфаваць чайку атрымалася толькі з двух ракурсаў. Дакладна вызначыць від па іх не атрымалася.

На другі дзень Алёна была на працы, а Валерыя выехала зноў на рыбгас, трымаючы з ёю сувязь. Умовы былі неспрыяльныя: валіў густы снег, арланы-белахвосты ганялі чаек… 🦅

Працяг👇
– Спробы падысці бліжэй з іншага берага скончыліся тым, што пад нагамі пачаў трэскацца лёд, – расказала Валерыя пра сваю выправу. – Пару разоў глыбока праваліўшыся пад лёд у смярдзючую жыжку, вярнулася на пачатковае месца – і тут убачыла светлыя крылы, хвост, спіну без кроплі чорнага! ЯНА! Удалося зрабіць здымак, па якім ужо без сумневу нам з Алёнай пацвердзілі чайку як маладога бургамістра.

Для Валерыі гэты лайфер стаў 271-м відам птушак, пабачаных у Беларусі, а для Алёны – юбілейным 280-м. 👏

☝️Чайка-буграмістр – другая па велічыні чайка ў свеце, размах крылаў якой дасягае 165 см, а маса – 2,2 кг. Гняздуе на арктычных узбярэжжах Паўночнай Амерыкі і Еўразіі, а зіму праводзіць звычайна ў Паўночнай Атлантыцы, углыбіню сушы залятае вельмі рэдка.

📷 Фота 1-4: Валерыя Трэйцяк.
Фота 5,6 (ілюстрацыйныя): Alastair Rae, Yves Hoebeke, commons.wikimedia.org.
Чорная пятніца, чорная пятніца… Зрабі сваю пятніцу зялёнай і асэнсаванай. ☝🏻

❗️Штогод у акіян трапляе каля 12 мільёнаў тон пластыку.

Большая частка забруджвання пластыкам пачынаецца на сушы ў выглядзе аднаразовай і пластыкавай упакоўкі. Толькі 14% пластыкавай упакоўкі, што вырабляецца ў свеце, перапрацоўваецца. Вынесены ў рэкі і каналізацыю, пластык урэшце трапляе ў акіян.

Марское пластыкавае смецце паражае больш за 44% відаў марскіх птушак, якія праглынаюць яго ці заблытваюцца ў ім.😔

Для альбатроса шматкаляровыя пластыкавыя адкіды, якія плаваюць у моры, падаюцца лёгкай ежай. 15 з 22 відаў альбатросаў знаходзяцца пад пагрозай знікнення праз антрапагенавыя пагрозы, такія як забруджанне пластыкам.

😧 Даследаванні Forbes паказваюць, што 80% рэчаў, купленых у чорную пятніцу, выкідваюцца або адразу, або пасля першага выкарыстання.

У гэтую чорную пятніцу адмоўся ад пластыку, пазбягай аднаразовага пластыку і пластыкавай упакоўкі, не набывай тавараў, якія табе не патрэбныя, толькі дзеля зніжкі. 🙏🏻
💛 Жоўтагаловы каралёк важыць усяго 5-6 грамаў! Праз свой малы памер і высокую хуткасць абмену рэчываў каралькі вымушаны няспынна шукаць корм, асабліва ўзімку, бо могуць менш чым за гадзіну памерці ад голаду. 😯

❄️ А вось каб перажыць марозную ноч, каралькі збіраюцца на калектыўны начлег у снежнай яме ці іншым укрыцці. Дзве птушкі, якія сядзяць разам, змяншаюць страту цяпла на чвэрць, а тры птушкі – на траціну.

📷 Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
🐦 Ці можна частаваць птушак на кармушках? Альбо за гэта прадугледжана адказнасць: маўляў, шалупінне ад семак забруджвае дваравую тэрыторыю?

Не хвалюйся, птушак можна падкормліваць! Узімку дні кароткія, таму ў вераб’іных птушак менш часу на пошукі корму. А з-пад снегу і лёду яго ўвогуле бывае не дастаць. Падкормліваючы птушак, ты можаш дапамагчы ім перажыць зіму. ❄️❄️

Так, у грамадзянаў ёсць абавязак падтрымліваць чысціню ў жылых памяшканнях, уключаючы падсобныя, балконы і лоджыі і прысядзібнай тэрыторыі. Гэта прапісана ў пункце 7 “Правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў”, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.05.2013 № 399. Але гэты дакумент не рэгламентуе пытанняў размяшчэння кармушак для птушак. Больш за тое, паводле пункта 1 гэтых правіл, пытанні падкормкі птушак у прынцыпе не датычацца сферы яго рэгулявання.

Працяг👇
🥜🤗 А каб не сварыцца з суседзямі, для кармушак на вокнах і балконах шматкватэрных дамоў выкарыстоўвай лушчаныя несалёныя нясмажаныя семкі сланечніку ці арахіс, пасля якіх не застаецца смецця. Таксама можна павесіць кавалачак сала – птушкі ацэняць!
Або павесь кармушку ў скверы ці парку побач.
#птушкілякармушкі

📷 Фота: Аксана Казакова, @ptushkafota.
Беласпінны дзяцел – “чырванакніжны” від, які жыве ў забалочаных лісцёвых лясах. 🌳

🐦 Для гэтага дзятла вельмі важныя мёртвыя дрэвы. Бо 90% яго рацыёну – гэта насякомыя, якіх ён здабывае з-пад кары ці ў драўніне. У сухіх дрэвах гэтыя птушкі найчасцей таксама робяць дуплы.

Беласпінны дзяцел знаходзіцца пад аховай: у радыусе 100 м ад месцаў, дзе ён пастаянна гняздуе, забаронена высякаць любыя дрэвы. 🙅‍♂️ Каб забяспечыць птушкам спакой падчас гнездавання, з 1 сакавіка па 1 ліпеня побач з месцамі іх пражывання забаронена паляваць, збіраць дзікарослыя расліны, сокі дрэў, жывіцу. #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Аляксей Вайцянкоў, @ptushkafota.
2024/09/26 23:26:41
Back to Top
HTML Embed Code: