Telegram Web Link
💚 Любоў да дзікай прыроды і прага да адкрыццяў робяць жыццё насычаным і цікавым. У гэтым можна пераканацца на прыкладзе птушкаркі Іны Субоцінай.

Яна жыве ў Мінску, але падарожнічае па ўсёй Беларусі, зазіраючы ў самыя дзікія куткі. У такіх выправах здараюцца нечаканыя сустрэчы з людзьмі і жывёламі – часам забаўныя, а часам экстрэмальныя.

🦉Натхняйся назіраннямі за птушкамі і дзікай прыродай у нашым новым інтэрв'ю https://ptushki.org/news/718867.html
#ЛюдзіПрыроды
Як мігруюць белыя буслы?

👉🏻 Зручныя ўмовы для палёту буслоў – гэта ўзыходныя патокі нагрэтага зямлёй паветра – тэрмікі. Буслы ў часе палёту лунаюць. Калі б яны мусілі пастаянна махаць крыламі, то памерлі б ад знясілення яшчэ да таго, як пакінулі б месца гнездавання.

У кожнай буслінай чарадзе ёсць лідары, якія вырашаюць, калі група адправіцца ў падарожжа, і ёй кіруюць. Яны – найлепшыя авіятары. Як іх пазнаць? У тэрмічных патоках яны рухаюцца па больш нестандартных маршрутах, шукаючы найлепшыя умовы для пад’ёму, як быццам вывучаюць іх метадам спроб і памылак. Таму яны мусяць часта карэктаваць свой палёт. Астатнія буслы назіраюць за іх палётам і падымаюцца па больш стандартных траекторыях. 👇👇👇
Маладыя буслы выкарыстоўваюць актыўны палёт (махаюць крыламі) амаль у чвэрць разоў часцей, чым дарослыя. Гэта павялічвае выдаткі энергіі на 14%. Яны не кампенсуюць яе карацейшым палётам, даўжэйшым адпачынкам або больш інтэнсіўным кармленнем падчас прыпынку. Акрамя таго, яны менш часу надаюць догляду за апярэннем – апаратам, неабходным для палётаў.

Матывацыя, каб паспяваць за вопытнымі птушкамі, мацнейшая за ўсё астатняе. Калі маладыя не паспяваюць, то адстаюць і далучаюцца да іншай чарады, што адбываецца ўжо ў першыя дні міграцыі. Таму яны не перамяшчаюцца сямейнымі групамі, як прынята лічыць.

Тым болей з улікам абмежаванняў яны часта вылятаюць раней, чым большая частка дарослых, стартуючы з першымі чародамі. Падчас пералёту яны адстаюць ад чародаў па некалькі разоў, кожны раз трапляючы ў новыя. Лятуць, спрабуючы не адставаць ад іх. У выніку выжываюць тыя, хто найлепш дапасаваўся. Такім чынам вылучаюцца наймацнейшыя з наймацнейшых авіятараў.

🙌 Ужо на першых хвілінах палёту можна прадказаць, як далёка заляціць малады бусел. Той, хто часцей выкарыстоўвае актыўны палёт падчас міграцыі, будзе зімаваць бліжэй – часта не вылеціць нават з Еўропы. Толькі найлепшыя авіятары далятаюць да Афрыкі.

💔 Але адлёт буслоў – гэта для нас двайная нагода для смутку. Па-першае, бо болей не пабачым іх на палях і лугах аж да наступнай вясны. А па-другое, бо многіх з іх, асабліва сёлетні маладняк, чакае смерць.

❗️Каля 75% маладых буслоў гіне ў першы год жыцця падчас міграцыі. Большасць загіне ў выніку паражэння электрычным токам. Астатнія скончаць сваё жыццё ў выніку знясілення, драпежніцтва, сутыкненняў з транспартам або будуць забітыя падчас палёту праз Сірыю або Ліван. 😔

Тэкст: Adam Zbyryt, https://www.facebook.com/profile.php?id=100009117957474.
Пераклад: Алеся Птушка.
📷 Фота: Віктар Рындзевіч, Волма.
Ты напэўна таксама прывык_ла да таго, што шпакоўні і сінічнікі робяць і развешваюць увесну? Гэта нават стала адмысловай прыкметай пары года. Аднак дамкі для птушак варта вешаць увосень, тады вясной іх лепш займаюць птушкі.

🐦🤫 Птушкі – істоты асцярожныя. Яны шукаюць для сваіх гнёздаў надзейныя і зацішныя месцы, і толькі што павешаны новы дамок часта выклікае ў іх падазрэнне: хто ведае, раптам заўтра яго здымуць ці ён стане пасткай? Менавіта таму, да вялікага засмучэння дачнікаў, некаторыя новыя шпакоўні і сінічнікі ў першы год пустуюць. Затое сярод птушыных дамкоў, асабліва сінічнікаў, якія павесілі яшчэ ўвосень, назіраецца амаль стоадсоткавая занятасць.

❤️ А яшчэ ў халодныя зімовыя ночы дробныя звяркі могуць выкарыстоўваць дамок для спячкі, а птушкі – для начлегу. 💤

Зрабіць дамок для птушак не складана, глядзі схемы ў каментарах. 🤗👇🏻

📷 Дзякуй за фота Іне Шкурко.
💥 Конкурс! У Еўропе шукаюць самае вялікае і самае цяжкае гняздо белага бусла! Арганізатары чакаюць інфармацыю і ад цябе!

Усе буслы штогод надбудоўваюць гняздо. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое – больш за 800 кг! 😱

Можа, ты бачыў_ла вялікае гняздо бусла і маеш фотаздымкі? Бяры ўдзел у конкурсе!
Падрабязнасці па спасылцы: https://birdwatch.by/news/16990.
Прыляцела акальцаваная птушка: што рабіць?

🕊 Калі гэта акальцаваны голуб, то паведаміць пра знаходку ў Клуб галубаводаў, +375296819912 (Бялькевіч Юрый).

🦢 Калі трапілася акальцаваная дзікая птушка (нават загінулая), патрэбна паведаміць пра знаходку ў Беларускі цэнтр кальцавання птушак НАН Беларусі. Перапішы ўсе дадзеныя з кольца, калі ёсць магчымасць, сфатаграфуй птушку, апішы ўмовы і месца, дзе яна была знойдзена. Інфармацыю можна адправіць на e-mail: [email protected].

📷 На фота сіняя сініца (обыкновенная лазоревка). Аўтар – Іна Шкурко.
Цябе турбуе лёс буслоў, якія да гэтага часу не адляцелі ў Афрыку зімаваць?
🤔 Расказваем, чаму некаторыя птушкі застаюцца ў Беларусі, як ім можна дапамагчы і ці трэба гэта рабіць?
👇🏻

Гэта нармальна, што некаторыя буслы ўсё яшчэ не адляцелі?
Звычайна ў канцы жніўня апошнія белыя і чорныя буслы пакідаюць Беларусь і адпраўляюцца на поўдзень. Белыя збіваюцца ў вялікія чароды, а чорныя часцей за ўсё мігруюць паасобку. Зімаваць у Беларусі застаецца толькі невялікая частка белых буслоў, хворых альбо прыручаных чалавекам.

Які лёс чакае гэтых птушак?
Птушкам голад страшнейшы ад холаду. Да таго ж зімы часта бываюць даволі цёплымі, і мы штогод з розных куткоў Беларусі атрымліваем паведамленні пра буслоў, якія зімуюць. Звычайна яны добра перажываюць зіму на невялікіх рэчках, якія не замярзаюць і дзе ёсць магчымасць лавіць рыбу. 👇👇
Бацькі могуць паляцець і пакінуць у гняздзе птушаня-падлетка, якое не паспела навучыцца лётаць?
Птушаняты белых буслоў звычайна пакідаюць гняздо ў ліпені. Але здараецца такое, што бацькі могуць пакінуць у гняздзе нялётных птушанят. Яны без дапамогі дарослых загінуць.

А буслы не могуць проста паляцець пазней, калі ўсе птушаняты набяруцца сіл?
Гэтыя птушкі падчас міграцыі залежаць ад ўзыходных патокаў паветра (тэрмікаў), якія ўзнікаюць у месцах, дзе сонца нагрэла зямлю. Птушкі знаходзяць такія месцы і, распластаўшы крылы, узнімаюцца спіральна ўверх разам з патокамі паветра. Зразумела, што чым бліжэй да зімы, тым менш тэрмікаў і ў нас, і ў краінах Паўднёвай Еўропы, над якімі буслы ляцяць, і шанцы даляцець да Афрыкі зніжаюцца. Таму, вядома, чакаць тых, хто адстае, буслы не могуць і не будуць.

Ці варта забіраць птушак дадому?
З прыродаахоўнай пазіцыі беламу буслу як віду зараз нічога не пагражае. Штогадовая гібель сотняў гэтых птушак ад натуральных прычын не можа неяк пагоршыць становішча віда.

Таксама з прыродаахоўнай пазіцыі дапамагаць трэба галоўным чынам птушкам, якія пацярпелі праз чалавека, бо ў такім выпадку можа загінуць і моцны, здаровы бусел. З зоаабарончага пункту гледжання, вядома, шкада кожную асобную птушку, ды і сельскія жыхары самі звычайна імкнуцца выхадзіць аслабленых буслоў. Але ў выпадку з познімі птушанятамі можа атрымацца так, што позняе гнездаванне будзе запраграмавана ў іх у генах і перадасца іх буслянятам — такім чынам усе іх нашчадкі будуць асуджаныя на смерць.

Ці ёсць нейкія ўстановы, куды можна звярнуцца па дапамогу для буслоў?
Калі ты знайш_ла параненую птушку і хочаш ёй дапамагчы, чытай памятку ptushki.org/helpbird.

📷 Фота: Наталля Бачурынская.
🏆 Хто перамог на BirdRace-2022?

Сёлета ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі ўдзельнічала 10 каманд. Цікавыя назіранні і больш поўную інфармацыю апублікуем заўтра, а пакуль вітаем пераможцаў! 🎉

🥇1 месца: каманда "Troglodytes" (Андрэй Барадзін, Мікалай Варабей, Андрэй Чараднічэнка і Мікіта Львоў) – 133 віды. Гэта новы нацыянальны рэкорд чэмпіянатаў па спартыўнай арніталогіі! Неверагодна! 👏🏻👏🏻

🥈2 месца: каманда "Rara avis" (Максім Каласкоў, Ірына Самусенка, Данііл Жураўлёў і Дзмітрый Жураўлёў) – 124 віды.

🥉3 месца: каманда "VICTORия" (Сямён Левы, Анжэла Журавель, Наталля Капорыкава і Генадзь Ардзюк) – 123 віды.

Як размеркаваліся месцы ўсіх каманд, можна паглядзець па спасылцы 👉🏻 https://ptushki.org/news/718926.html.
Чэмпіянат сёлета праводзіў Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
А ты запасаешся насеннем для птушыных кармушак?

Цяпер на элеватарах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў адфільтроўваюць тоны ім непатрэбнага насення "пустазелля". Але гэта цудоўны корм для птушак узімку, асабліва для стрынаткавых, вераб’ёў і ўюрковых.

🐦 Калі ты падкормліваеш птушак на адкрытых кармушках, паспрабуй папрасіць такога зяла на элеватарах: магчыма, падзеляцца для птушачак.

👇🏻 Раскажы ў каментарах, як ты рыхтуешся да сезона падкормкі.

📷 Фота звычайнай стрынаткі – Makoto Miharu.
2024/09/28 01:23:21
Back to Top
HTML Embed Code: