Telegram Web Link
Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі прынёс цікавыя назіранні і рэкорды! 👏🏻

10 каманд-удзельніц за 12 гадзін усе разам сустрэлі 182 віды птушак! 😯

😍 132 віды ў каманды-пераможцы "Troglodytes" (Андрэй Барадзін, Мікалай Варабей, Андрэй Чараднічэнка і Мікіта Львоў) – гэта новы нацыянальны рэкорд чэмпіянатаў па спартыўнай арніталогіі!

Усе каманды паказалі вельмі высокія вынікі! 9 каманд пераадолелі рубеж у 90 відаў!

Пра цікавыя віды, якія пашчасціла сустрэць камандам, пра тое, як праходзіла гонка, хто вырываўся наперад па ходзе чэмпіянату, чытай на https://ptushki.org/news/718953.html

❤️ Дзякуй усім удзельнікам!

Чэмпіянат сёлета праводзіў Біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На фота каманды (па парадку): "Берасцейскія пагонышы", "Месть бурунгальских синиц", "VICTORия", "Troglodytes", "MERLIN", "На крылах", "Slavki+", "Snipers", "Крабовый супчик поварёнка", "Rara avis".
🦇Як мы сумавалі па афлайн-мерапрыемствах! Ты таксама?
😍 Прыходзь на лекцыю пра кажаноў ад сапраўднага хіраптэролага Аляксея Шпака, якая пройдзе ў рамках 26-й Міжнароднай ночы кажаноў.

Цягам вечара ты даведаешся:
▪️Дзе спяць беларускія "бэтмэны"?
▪️Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні?
▪️Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19?
▪️Што рабіць на спатканні з кажаном?

📆 Калі: 18 верасня, 18:00.
📍 Дзе: Ліцэй БДУ, актавая зала (Мінск, вул. Ульянаўская, 8).
🎟 Уваход вольны.
😍 Учора абвясцілі пераможцаў конкурсу "Bird Photographer of the Year 2022". Сёлета на яго падалі больш за 20 000 фатаграфій!

👏🏻 Віншуем пераможцаў і дзелімся з вамі найлепшымі птушынымі фота за 2022 год з усяго свету. ❤️

Больш фота тут: https://www.birdpoty.com/bpoty-2022-winners.

📷 Аўтары фота: Brad James, Erlend Haarberg, Sue Dougherty, Peter Ismert, Henley Spiers, Laszlo Potozky, Wei Lion, Levi Fitze, Parham Pourahmad, Thamboon Uyyanonvara.
2024/09/28 03:16:23
Back to Top
HTML Embed Code: