Telegram Web Link
Жоўтыя пліскі нібыта адмыслова абіраюць неверагодныя фоны для фотасесій (памятаеш наш нядаўні пост з макамі?)
Цяпер гэта лубін. 😍💜 Які фон будзе наступным?

☝🏻 А ты ведаеш, што пліска (трясогузка) атрымала сваю рускую назву з прычыны характэрных рухаў хвастом. Усё вельмі проста – гэтая птушка трасе "гузкай". Раней так называлі заднюю частку птушкі, чалавека або жывёлы. Па гэтай звычцы пліску (трясогузку) лёгка адрозніць ад іншых птушак.

📷 Дзякуй за фота @ptu6ki.
Гэта што, птушаня нейкай свойскай качкі прыбілася да вывадка качкі-крыжанкі (кряквы)?🤔
Не, гэта таксама птушаня качкі-крыжанкі, толькі лейцыст. Што гэта значыць?👇🏻

🦆Афарбоўка апярэння ў птушак зазвычай строга адпавядае іх віду. Але прырода – вялікі фантазёр, часам яна падносіць нам сапраўдныя неспадзеўкі. Такія адхіленні ад тыповага фарбавання – аберацыі, што маюць спадчынны характар (мутацыі).

У адрозненне ад альбіносаў (калі пёры, вочы і скура цалкам пазбаўлены пігментацыі), у птушак-лейцыстаў выпрацоўваецца меланін, толькі не трапляе ў пёры (пры гэтым захоўваецца нармальны колер вачэй).

А ці трапляліся табе птушкі з такой незвычайнай афарбоўкай? Раскажы ў каментарах!

📷 Фота: @ptu6ki.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Хто ж гэта пішчыць?", "Хто гэта не дае нам спаць?", "Якой птушкі гэта голас?". Мы атрымалі дзясяткі паведамленняў з запісамі голаса і такімі пытаннямі.

Таму наступны "народны" герой нашай рубрыкі #галасыптушак – подлетак вушатай савы. ☺️🦉
Піск гэтай птушкі ты, напэўна, чуў_ла увечары ці ноччу ў парку, лесе.

Ва ўзросце каля 23 дзён птушаняты пакідаюць гняздо, амаль не ўмеючы лётаць. У гэты час яны яшчэ апрануты ва ўбранне з пуховых пёраў, але ўжо могуць перапырхваць з галінкі на галінку і нават пералятаць з дрэва на дрэва. Яшчэ два месяцы пасля пакідання гнязда вывадак можна выявіць па характэрным працяглым піску птушанят, якіх дакормліваюць бацькі.😋

У першай і другой дэкадах ліпеня савяняты ўжо пачынаюць пералятаць на значныя адлегласці.

📷 Дзякуй за відэа @wildlife_bel.
Вось дык "дэкаратыўная кветачка"!
❗️Канадскі сумнік – хоць і прыгожы, але вельмі небяспечны інвазіўны від, які выцясняе нашы родныя віды флоры і фаўны, а яго пылок – моцны алерген.

☝🏻Ні ў якім разе не высаджвай канадскі сумнік, не спрыяй яго распаўсюду. Тлумач суседзям.

Знішчыць яго не так лёгка. Пры гэтым кожны куст сумніка дае да 100 тысяч семак.
📍Калі трэба пазбавіцца ад 10-20 кустоў – іх можна выкапаць з карэнішчам.
📍Калі касіць канадскі сумнік у першай палове ліпеня, то праз тры гады ён знікне таксама. Цяпер самы час!

📷 Фота: Мінск, Pracar, Wikimedia Commons. #інвазіўныявіды
Якое неверагоднае фота свіргуля! 😍

Вялікі шар у яго горле называецца болюсам, то бок харчовым шарыкам, поўным да 1000 казурак, якіх ён збірае, каб накарміць сваіх птушанят у гняздзе! 🐣

Свіргулі харчуюцца так званым "паветраным планктонам": лятучымі казуркамі, галоўным чынам двухкрылымі, якія ўзносяцца на значную вышыню ўзыходнымі плынямі паветра, а таксама аднадзёнкамі, жукамі, матылькамі. #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: ©Jon Hawkins.
А ты ведаў_ла, што ў перыяд лінькі качкі-крыжанкі (кряквы) на 20-25 дзён страчваюць здольнасць да палёту? 😳

Качкі-крыжанкі – звыклыя нам гарадскія насельнікі. Таўханіна несамавітых самак і яркіх прыбраных качараў каля бліжняга вадаёма – звыклае відовішча зімой і ранняй вясной. Але калі паназіраць за імі познім летам, усе качкі-крыжанкі будуць выглядаць аднолькава. У гэты перыяд самцы вельмі падобныя да самак і выглядаюць як на фатаграфіі, а апазнаць іх можна па лімонна-жоўтай дзюбе.

🦆 Радыкальная змена афарбоўкі звязана з тым, што падчас летняй лінькі ў птушак цалкам змяняецца апярэнне, у тым ліку выпадаюць махавыя пёры, патрэбныя для палёту. Быць яркімі і заўважнымі ў гэты перыяд нявыгадна: пакуль пёры не адрастуць, лётаць качары нармальна не могуць, і найлепшая стратэгія абароны ад шматлікіх драпежнікаў – схавацца.🤫
Таму адразу пасля таго як самкі сядаюць наседжваць яйкі, самцы збіваюцца ў чародкі і "залягаюць на ліньку" – перабіраюцца ў глухія, маладасяжныя месцы (трысняговыя зарасці, вербалозы). Там яны і хаваюцца большую частку лінькі, а на адкрытую ваду выплываюць толькі прыцемкам.

Толькі калі хоць трохі адрастуць махавыя пёры – працэс займае каля месяца – качары могуць дазволіць сабе выйсці ў свет. Паралельна з гэтым кароткія пёры, якія хутка растуць, фармуюць часовую ахоўную афарбоўку, характэрную самкам. Але ў "жаночай сукенцы" качары ходзяць нядоўга: літаральна праз месяц пачынаецца другая лінька, няпоўная. Усе патрэбныя для палёту доўгія пёры застаюцца на месцы, і змяняюцца толькі покрыўныя. Гэта займае менш часу і мала ўплывае на ўразлівасць птушкі, так што восеньскую частку шлюбнага сезона самцы-крыжанкі сустракаюць ужо пры поўным парадзе.☺️❤️

Самкі таксама ліняюць, але ў розны час. Тыя, хто застаўся ў гэтым сезоне без пары, ліняюць у той жа час, што і самцы. Іншыя робяць гэта пазней, толькі пасля таго, як іх качаняты крыху падрастуць. #птушыныяцікавосткі

Паводле elementy.ru.
😂 Сабралі найлепшае з рубрыкі #чевосмотреш. Яе запусцілі аматары жывёл у нашых чатах "Ціў-ціў" @ptushkachat і "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

Дасылай свае варыянты ў каментары!

📷 Аўтары фота: Аляксей Вайцянкоў (белы бусел), Аксана Сутормiна (рудахвостка-чарнушка), Валянціна Лайкоўская (гарадскія ластаўкі), Іна Шкурко (белыя буслы), Андрэй Буланаў (шэрая варона), Марына Дзенясюк (малы грычун), Павел Сацута (вавёрка), Аня Кісялёва (чорнагаловы шчыгел).
Лета – час матылёў, цешымся іх прыгажосцю! 💜

На фота пераліўніца малая (переливница тополёвая) – буйны матылёк з размахам крылаў да васьмі сантыметраў! Чорна-буры верх крылаў самцоў можа набываць ярка-фіялетавы адліў у залежнасці ад вугла падзення святла.

Назіраць іх можна ў чэрвені-ліпені на лясных дарогах і палянах недалёка ад рэк і ручаёў.

😍 Мы вельмі любім назіраць за рознымі матылямі і іншымі казуркамі! Ты таксама? Далучайся да чату аматараў "Насекомые и их знакомые" @insects_belarus. 🤗

📷 Фота: Анатоль Кулак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#галасыптушак
🥰 🐦 Адзін з самых віртуозных спевакоў у птушыным свеце – чорны дрозд. Некаторыя нават лічаць яго лепшым за салаўя спеваком.

🎶 Песня чорнага дразда гучная і прыгожая, складаецца з прыемных свіставых і флейтавых гукаў, напрыклад, "труцi-трут-цйю-цйю-сiту". Найбольш актыўна чорныя дразды спяваюць досвіткам і на заходзе, звычайна седзячы на вяршыні ці ў кроне дрэва, у гарадскіх умовах – на даху ці іншым узвышаным месцы.

Чорны дрозд любіць ціхія, зарослыя месцы з сыраватай глебай. Каб заўважыць яго, уважліва прыглядайся, і тады ты нават на фоне цёмнага падлеску зможаш убачыць, як птушка шукае на зямлі, чым бы пажывіцца.🐛

Слухаць гэтых пеўчых птушак можна з сакавіка па чэрвень, часам можна пачуць спеў у ліпені.

🎼 The Beatles уключылі ў свой "Белы альбом" трэк у гонар гэтай птушкі. У песні "Чорны дрозд" можна пачуць яго шчабятанне.
😍 Знаёмся – шыладзюбка (шилоклювка) – самы незвычайны і дзіўны з кулікоў. Гэта і па дзюбе відаць, і па даўгалыгасці птушкі: шыладзюбка – адна з самых даўганогіх птушак планеты! 😮 Праўда, не ў абсалютным выражэнні, а ў суадносінах памераў цела і ног.

І вось гэтымі самымі нагамі та-а-ак зручна хадзіць па плыткаводдзі і збіраць са дна бесхрыбетных! 🍤 Яны такія смачныя, што шыладзюбка ў пошуках ласунку часам заходзіць у ваду "па плечы". Загнуты канец дзюбы слізгае па паверхні дна, падбіраючы далікатэсы.

У Беларусі шыладзюбка – вельмі рэдкі від, вядомыя адзінкавыя выпадкі гнездавання. Але, магчыма, і табе калі-небудзь пашанцуе яе ўбачыць.☺️

📷 Гэтае чароўнае фота зрабіла Алёна Ціхановіч у Веткаўскім раёне.
2024/09/28 11:25:05
Back to Top
HTML Embed Code: