Telegram Web Link
🌳🍃 Найлепшы адпачынак – на прыродзе: яна і супакоіць, і натхніць, і ўразіць. Галоўнае – дбаць пра яе ў сваіх вандроўках, каб яна магла і далей квітнець.

Як турысту не нашкодзіць дзікай прыродзе і падтрымаць яе?👇🏻

🌿 Выбірай гідаў, якія падтрымліваюць прынцыпы адказнага турызму. Яны дапамогуць табе ненаўмысна не нашкодзіць прыродзе.

🌿 Паводзься ціха і спакойна, не слухай гучную музыку, каб не напалохаць жывёл. Гэта пазбавіць іх лішняга стрэсу, а ў цябе будзе болей шанцаў пачуць, убачыць і сфатаграфаваць іх.🤫

🌿 Гуляючы па асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, трымайся сцяжыны/дарогі. Не збочвай з іх: так ты парушыш наземнае покрыва, а баланс такіх тэрыторый вельмі крохкі і цяжка аднаўляецца. Тое ж датычыць і машын ды квадрацыклаў: не з’язджай з дарог.

🌿 Не палі вогнішчаў. Агонь – гэта заўсёды рызыка пажару. 🔥 Калі без вогнішча ніяк не абысціся, распальвай яго толькі ў адведзеным для гэтага месцы і перад сном ці адыходам дбайна яго патушы і пераканайся, што ўсе вугельчыкі пагаслі.
🌿 Не пакідай смецця. Усё, прывезенае ці прынесенае з сабой, забяры назад.

🌿 Не прыкормлівай дзікіх жывёл. Яны могуць прывыкнуць да гэтага, будуць выпрошваць ежу ў іншых турыстаў. У жывёл можа знікнуць страх перад чалавекам, а гэта можа быць небяспечна для абодвух бакоў. 🐻

🌿 Не забірай нічога з прыроды. На памяць табе застануцца ўражанні і фотаздымкі.🏞

🌿 Беражы расліннасць. Не зрывай кветкі, не ламай кусты, не ссякай дрэвы падчас адпачынку на прыродзе.☘️

🌿 Падтрымай мясцовы бізнес. Наведай кафэ, спыніся ў аграсядзібе, купі сувеніры ў рамеснікаў. Калі захаванне прыроды будзе выгадным для мясцовых людзей, то яны будуць дбаць пра яго. Але сачы, каб сувеніры не былі зроблены з частак жывёл ці рэдкіх раслін.

💁 Выконвай гэтыя простыя парады, і сваім адпачынкам ты дапаможаш дзікай прыродзе захавацца.

📷 Фота: Ігар Клінцоў, Паліна Русаковіч, Міхаіл Капычка.
💧Думаем, ты заўважаў_ла, што большасць птушак для таго, каб напіцца, павінны акунаць дзюбу ў ваду і закідваць галаву, каб ваду праглынуць. А вось галубы, напрыклад, здольныя піць бесперапынку, апусціўшы дзюбу ў ваду.

Але на фота відовішча, якое сапраўды ўражвае! 😍
Ластаўкі і свіргулі, якія большасць часу праводзяць у паветры і кормяцца ў палёце, здольныя спікіраваць і набраць поўную дзюбу вады ў палёце. 💦😯
#птушыныяцікавосткі

📷 Гарадская ластаўка, аўтар – Мікалай Варабей.
Што агульнага ў кажаноў і кашалотаў?

Не, мы не пра тое, што яны пачынаюцца з адной літары, а пра здольнасць да эхалакацыі, якую з усіх сысуноў развілі толькі зубатыя кіты і рукакрылыя.🦇

Эхалакацыя дазваляе кажанам адрозніваць аб’екты памерам да 0,1 мм!
Высокачастотныя гукі ў паветры хутка “гаснуць”, і таму кажаны мусяць крычаць вельмі моцна, каб атрымаць нармальнае рэха. Каб не аглухнуць ад свайго ж крыку, яны скарачаюць мышцы вушэй, зніжаючы чуллівасць слыху, але ў наступны момант, каб пачуць рэха, зноў расслабляюць мышцы.

Галасавыя мышцы кажаноў самыя хуткія з вядомых мышцаў сысуноў: яны робяць 200 скарачэнняў за секунду! 😯 Бо крычаць гэтым звяркам даводзіцца не толькі моцна, але і часта-часта, каб адсочваць насякомых, якія рухаюцца вельмі хутка.

Нервовая сістэма кажаноў настолькі чуллівая, што ўлоўлівае розніцу ў затрымцы рэха ўсяго ў 1-2 мільённыя долі секунды і дазваляе вызначыць адлегласць да казуркі з дакладнасцю да міліметра.👏🏻

📷 На фота паўночны кажанок, Mnolf, Wikimedia Commons.
🌱 Упершыню за апошнія 30 гадоў ЕC прыняў буйны законапраект пра біяразнастайнасць. Вялікая перамога для прыродаахоўных арганізацый! 👏

Вось якія амбіцыйныя мэты ставіць ЕС:
🔹 аднавіць папуляцыі казурак-апыляльнікаў;
🔹 аднавіць прыродныя экасістэмы на 20% сушы і мора да 2030 года, пры гэтым усе экасістэмы павінны быць адноўлены да 2050 года;
🔹 зменшыць выкарыстанне хімічных пестыцыдаў напалову да 2030 года і спыніць іх выкарыстанне паблізу школ, шпіталяў і дзіцячых пляцовак;
🔹 не дапусціць да 2030 года чыстай страты гарадскіх зялёных насаджэнняў і павялічыць да 2050 года як мінімум на 10% плошчу дрэўнага покрыва ва ўсіх гарадах і мястэчках;
🔹 павялічыць злучанасць лясоў розных краін, колькасць птушак і запасы арганічнага вугляроду ў лясах.

☝️На аднаўленне экасістэм і біяразнастайнасці выдзеляць 100 мільярдаў еўра.
На думку беларускіх экспертаў, у Беларусі стан прыродных экасістэм падобны да іх стану ў іншых краінах Усходняй Еўропы. Сітуацыя не катастрафічная. Але асобныя экасістэмы патрабуюць планавага аднаўлення. Гэта тысячы кіламетраў выпрастаных рэк і знішчаных поймаў, плаціны на рэках, якія забараняюць міграцыю рыб і іншых водных відаў, месцамі пераасушаныя лясныя і сельскагаспадарчыя ландшафты, а таксама дэградаваныя тарфянікі.
Мёрскі край – задуменная зямля, каралеўства азёр і балотаў. 🌱
Кася Казачонак жыве тут больш за 50 гадоў
і кажа, што балота – як сэрца. У ейнага сэрца і ў гэтага касмічная сувязь. Напэўна, менавіта таму Кася – захавальніца балота Ельня і балота Мох.

@onlinerby расказвае гісторыю Касі, і мы раім пазнаёміцца з гэтым дзівосным чалавекам, які шчыра любіць шматаблічнае беларускае балота 👉🏻 https://people.onliner.by/2022/07/04/u-bolota-est-koroleva-reportazh-s-dostavkoj-prime.

💚 А яшчэ Кася запрашае аматараў дзікай прыроды ў вандроўку па балоце Мох. Кантакт: +375295705292, [email protected].
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Спявак драч (коростель) уласнай персонай! 😍 #галасыптушак

👀 Назіраць драча ў прыродзе вельмі цяжка. Ён насяляе адкрытыя нізінныя ўчасткі з травой, хаваецца і спрытна перамяшчаецца сярод сцяблін дзякуючы выцягнутаму целу.🌾

Нягледзячы на скрытны лад жыцця, у шлюбны перыяд драч выдае гучныя крыкі, па іх можна лёгка вызначыць яго прысутнасць.
🎵 Голас драча – характэрны, шматразова паўтараны двухскладовы крык "крэк-крэк...", нібы хтосьці праводзіць зуб'ямі расчоскі па пустым карабку ад запалак.

У ліпені актыўнасць птушак паступова зніжаецца, апошнія крыкі драчоў рэгістраваліся ў сярэдзіне жніўня.

📷 Гэтага драча пашчасціла зняць Іне Шкурко ў Смалявіцкім раёне.
🏙 Цемра на Зямлі знікае: чалавек ужывае ўсё больш і больш штучнага святла, якое часам разбуральна дзейнічае на іншыя арганізмы. І маштабы праблемы толькі растуць – 83% людзей Зямлі, у тым ліку 99% амерыканцаў і еўрапейцаў, жывуць пад небам, уначы забруджаным святлом. Святло ўводзіць у зман многіх начных жывёл, дэзарыентуе іх, знясільвае і прыводзіць да гібелі.😔

🌌 Як светлавое забруджванне ўплывае на дзікую прыроду – птушак, кажаноў, насякомых, і як мы можам зменшыць негатыўны ўплыў начной ілюмінацыі, расказваем у артыкуле 👉🏻 https://ptushki.org/news/718056.html.
"Мама, глядзі, які я ўжо дарослы"! ❤️

Гэта, пэўна, наймілейшае, што ты сёння ўбачыш – птушаня качкі-крыжанкі (кряквы) спазнае свет.😇

📷 Дзякуй за фота @ptu6ki.
💙🐦 Сіваграк (сизоворонка) – адна з самых рэдкіх птушак Беларусі. Пад канец 1970-х колькасць віду ў нашай краіне дасягала 30 тысяч пар. Цяпер птушка знікла практычна ўсюды, дзе раней рэгістравалася як параўнальна звычайная. На сёння колькасці папуляцыі не перавышае 10-20 пар.

Але Латвійскае арніталагічнае таварыства (партнёр Birdlife у Латвіі) дало ўнікальную магчымасць паназіраць анлайн за гнездаваннем гэтай рэдкай птушкі. 👀☺️

🐣 Ужо вылупіліся птушаняты і пачынаецца самы цікавы перыяд! Глядзі трансляцыю па спасылцы https://www.lob.lv/2022/05/tiesraide-verojams-zalo-varnu-apdzivots-buris-pieriga/.
Лета, да вадаёмаў пацягнуліся сем'і з дзецьмі, каб адпачыць і заадно пакарміць качак ды лебедзяў. 🦆

‼️ Калі ласка, не кармі птушак хлебам!

Хлеб для вадаплаўных птушак – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. 🙅‍♂️ Мы не павінны адвучваць птушак карміцца самастойна натуральнай ежай – воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі.

📷 Глядзі, як лыскі (лысухи) харчуюцца водарасцямі.
Дзякуй за фота @ptu6ki.
2024/09/28 13:18:44
Back to Top
HTML Embed Code: