Telegram Web Link
158 відаў птушак за 12 гадзін! Столькі сустрэлі ў мінулую суботу ўдзельнікі 21-га чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2024.

За азартным спаборніцтвам шасці каманд-удзельніц цікаўныя сачылі ў спецыяльным Тэлеграм-канале, дзе тыя ў рэальным часе справаздачыліся пра свае поспехі ў птушкарскай “гонцы”.

🥇 Чэмпіёнам стала каманда “Расправь крылья” (Іна Субоціна, Андрэй Барадзін, Наталля Бачурынская, Вольга Кандрацюк) – 127 відаў птушак.

🥈 2-е месца заняла каманда “Отличная” (Генадзь Ардзюк, Наталля Капорыкава, Анжэла Журавель, Сямён Левы). У каманды 115 відаў.

🥉 3-е месца заняла каманда “Soloвейки” (Наталля Косар, Кацярына Крупянкова, Алег Аляксевіч, Ірына Калеснікава) – 103 віды.

Што цікавага сустрэлі птушкары падчас "гонкі"? 👇

Каманда “Расправь крылья” адзначыла сярэдняга кулёна – дагэтуль упершыню падчас BirdRace гэты від быў адзначаны ў 2016 годзе. А яшчэ толькі гэтай камандзе пашчасціла ўбачыць удода.

Ісландскі пясочнік і нырок-плёсаўка (морская чернеть) трапіліся камандзе “60”. Вушатая сава і кругланосы плывунчык – камандзе “Soloвейки”. Каманда “Дримтим” адзначыла звычайнага чаромашніка, а каманда “Отличная” – чырвананосага нырка.

Віншуем усіх удзельнікаў з выдатнымі вынікамі! 👏

Вельмі чакаем усіх на BirdRace-2025! Хто не ўдзельнічаў сёлета, абавязкова далучайцеся да спаборніцтваў у наступным годзе – не пашкадуеце.

📷 На фота каманды: “Расправь крылья”, “Отличная”, “Soloвейки”, “Дримтим”, “RARA AVIS”, “60”.
Сойкі маюць добрую візуальную памяць

Вучоныя з універсітэту Кембрыджа (Вялікабрытанія) нечакана прадэманстравалі, што сойкі памятаюць нават выпадковыя і нязначныя дэталі.

🐦 Навукоўцы правяралі эпізадычную памяць у сямі соек. Птушка назірала за тым, як ежу хавалі пад адзін з чатырох аднолькавых кубачкаў. Сойка ўзнагароджвалася, калі праз нейкі час адразу знаходзіла ежу. Мэтай было навучыць соек запомніць правільную пазіцыю кубачка ў іх шэрагу.

У наступнай серыі эксперыментаў на ўсіх кубачках былі нанесены ўнікальныя пазнакі. Ежу пры птушцы хавалі пад кубачкам у “правільным” месцы ў шэрагу. Пасля гэтага птушак на 10 хвілін забіралі з пакоя і мянялі кубачкі месцамі.

🤩 Нечакана сойкі ў 70% выпадкаў знаходзілі кубачак з ежай пад ім! Гэта даказвае, што птушкі запомнілі маркіроўку на “правільным” кубачку, хаця іх трэніравалі зусім на іншае.

Навукоўцы лічаць, што такія асаблівасці соек хутчэй за ўсё дапамагаюць ім прыхоўваць і потым знаходзіць жалуды ў прыродзе.

Паводле перакладу Дзмітрыя Вінчэўскага, birdwatch.by

📷 Фота Віталя Некрашэвіча.

#Дзікіфакт
🦆 Палічым варон?

Птушка года падкажа, што цябе чакае ў найбліжэйшай будучыні. 😅

Хто колькі варон бачыў нядаўна? Пішы ў каментарах!

Пераклад паводле сайта thehourofwitchery

#птушка2024года #птушкажарт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не толькі крумкачовыя птушкі любяць паласавацца грэцкімі арэхамі 🐦

Але і крумкачовыя не драмалі 😅

Бачыш, як крумкачовыя птушкі праводзяцца з грэцкімі арэхамі? Здымі фота ці відэа і дасылай сваё назіранне ў Тэлеграм-чат, прысвечаны птушцы года @ptushkahoda
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Збіраем заказы на мерч з белым буслом у падтрымку дзікай прыроды! Паспявай заказаць да канца тыдня.

🤩 Крутыя абноўкі для сябе ці ў падарунак, якія будуць радаваць вельмі доўга. Бо якасць і тканіны, і пашыву, і самога прынту - проста топ!

Мы ўжо надрукавалі першую партыю – глядзі, як класна атрымалася! Так класна, што мы вырашылі працягнуць збор заказаў яшчэ на тыдзень – такую прыгажосць трэба ў масы!

Выбірай патрэбную табе рэч з прыгожым бусліным прынтом. Твая пакупка – гэта ўклад у захаванне дзікай прыроды. Увесь прыбытак ідзе менавіта на гэта.

👕 Глядзі, што ў нас ёсць: белыя футболкі (дзіцячыя і дарослыя) са 100% бавоўны (хлопка), не прасвечваюць. Худзі і світшоты ў колеры шэры меланж, таксама з бавоўны, але з дадаткам паліэстэру, каб насіліся доўга.

🛍️ А яшчэ цалкам баваўняныя шоперы – лёгкі і шчыльны. Лёгкі шопер вытрымае 5 кг нагрузкі, а шчыльны – 10 кг.

На выбар ёсць тры варыянты прынтоў з буслікамі. Яны выглядаюць так, быццам былі на тканіне першапачаткова, без эфекту налепкі.
Цэны на мерч з буслом:

Футболка унісекс S-XXL – 75 рублёў.
Футболка унісекс 3XL-5XL – 85 рублёў.
Дзіцячая футболка (5XS-S) – 68 рублёў.
Світшот (S-XXL) – 145 рублёў.
Худзі (S-XXL) – 179 рублёў.
Шопер тонкі – 55 рублёў.
Шопер шчыльны – 65 рублёў.

Удзельнікам “Дзікага клуба” зніжкі.

Паглядзець табліцу памераў, выбраць прынт і заказаць мерч можна ў нас на сайце.

✔️ Заказы і аплаты прымаем да 22-га верасня ўключна, а 23-га аддаём у друк. Вырабы будуць гатовыя прыблізна ў канцы наступнага тыдня, і мы адразу разашлем іх заказчыкам.

Увесь прыбытак ад продажу ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Дзякуем усім за падтрымку! ❤️
2024/09/21 05:52:03
Back to Top
HTML Embed Code: