📷 Фота Паўла Лычкоўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
А гэта што за прыгажун?
Anonymous Quiz
29%
Слонка (вальдшнеп)
14%
Стучок (гаршнеп)
11%
Вялікі зуёк (галстучник)
45%
Дубальт (дупель)
📷 Фота Віктара Рындзевіча.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📷 Фота Michele Lamberti.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У каго такая ўражальная дзюба?
Anonymous Quiz
25%
Шыладзюбка (шилоклювка)
48%
Вялікі кулён (большой кроншнеп)
3%
Сярэдні кулён (средний кроншнеп)
24%
Вялікі грыцук (большой веретенник)
📷 Фота Іны Шкурко.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📷 Фота Максіма Косціна.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Што за птушка?
Anonymous Quiz
69%
Вялікі грыцук (большой веретенник)
14%
Дроп (дрофа)
9%
Каменяшарка (камнешарка)
8%
Малы пагоніч (малый погоныш)
❓ Як табе тэставанка? Ці былі складанасці ў вызначэнні кулічкоў?
🦆 Калі хочаш лепш адрозніваць кулікоў і іншых птушак, раім круты вызначальнік:
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❓ Ты, напэўна, заўважаў_ла шышкападобны нараст над дзюбай у лебедзяў-шыпуноў? А ці ведаеш ты, якая яго роля ў жыцці птушак?
🦢 Гэты нараст ёсць у лебедзяў абодвух полаў, але ў самцоў ён большы, чым у самак. Здаецца, гэтая асаблівасць павінна граць важную ролю пры выбары птушкамі партнёру, але цікава тое, што тут яна не мае значэння.
#дзікіфакт: Памер нарасту на дзюбе ў шыпуноў мяняецца на працягу года. У гняздуючых самцоў нараст болей, чым у не гняздуючых асобін. Найвялікшага памеру нараст у самцоў дасягае падчас вылуплення птушанят. Ключавая роля самца – абарона патомства ад драпежнікаў і тэрыторыi ад іншых лебедзяў (самец нават можа забіць чужынца). ⛔️
🪶 Найменшага памеру нараст над дзюбай дасягае пад час лінькі, калі замена пёраў з’яўляецца моцнай нагрузкай на арганізм.
У гняздуючых самак таксама большы нараст, чым у тых, хто не прыступіў да гнездавання. Але ў перыяд кладкі і наседжвання нараст у самак памяншаецца. Магчыма, гэта таксама звязана з нагрузкай на арганізм птушкі ў гэты перыяд.
⚖️ У больш цяжэйшых асобін абодвух полаў нараст над дзюбай большы.
⏳ Нараст памяншаецца з узростам птушкі, дасягаючы найвялікшага памеру паміж 8 і 14 гадамі жыцця, а потым змяншаецца.
Крыніца: Адам Збырыт.

Скрыжуем лапкі на ўдачу перад вылетам!🤞🧡
Міграцыя – магутны фактар натуральнага адбору. З тых птушанят, што пачалі лётаць, на наступны год выжывае менш за палову! 😯
❓ Якія выпрабаванні праходзяць птушкі падчас міграцыі?
▪️ На шляху міграцыі бываюць складаныя ўчасткі. Напрыклад, калі вераб’іныя ляцяць з Ізраіля ва Усходнюю Афрыку, ім трэба перасекчы пустыню Сахара. Калі ў птушкі будзе недастаткова энергіі і яна не знойдзе аазіс, яна загіне. 🏜
▪️ Шмат птушак гіне ад драпежнікаў. 🦅
▪️ Тайфуны, цыклоны, рэзкія змены надвор’я, пажары могуць збіваць птушак з маршруту. Надвор’е можа і фізічна забіваць птушак: трапіўшы ў моцны халодны дождж, яны могуць загінуць ад пераахаладжэння. ⛈
▪️ Нямала птушак памірае ад батулізму, птушынага грыпу і іншых хвароб. Гэта звязана з тым, што падчас міграцыі птушкі збіраюцца ў вялікія чароды.
❗️ Натуральных перашкод і пагроз, як бачым, шмат, але нямала і створаных чалавекам.
▪️ Птушкі, якія ляцяць ад нас ва Усходнюю Афрыку праз Бліжні Усход, Кіпр, Мальту, часта становяцца ахвярамі браканьераў, якія забіваюць іх для рэстаранаў ці проста каб пахваліцца сваёй “зухаватасцю”. Птушкі, якія ляцяць у Заходнюю Еўропу, трапляюць пад моцны прэс паляўнічых у Францыі, Італіі і Іспаніі. 😟
▪️ Бадзяжныя кошкі забіваюць мільёны птушак, асабліва маладых вераб’іных, аслабленых пералётам. 🐈
▪️ Шмат нашых буслоў і іншых птушак разбіваецца падчас міграцыі аб правады, мільёны птушак гінуць, сутыкаючыся з шыбамі будынкаў. 🏠 Зрабі свае вокны бяспечнымі для птушак 👉 https://wildlifebelarus.org/news/718575.html.
▪️ Адзін з найважнейшых фактараў гібелі птушак на міграцыі – знікненне месцаў кармлення, напрыклад, асушэнне прыбярэжных зон. Знішчэнне лясоў, зарасцей трыснягу, разворванне паплавоў таксама вядзе да гібелі птушак.
📷 На фота Рамана Чалея вялікі зуёк (галстучник), @ptushkafota.
#міграцыяптушак #EastAtlanticFlyway #EAF #flyways

✨ Архідэі і іншыя пярліны Хаваншчыны. #ДзікіяЭкспедыцыі
Спёка, хочацца ў цянёк, пад лясныя шаты? А нашы спецыялісты могуць упэўнена сказаць: і там таксама горача! 🥵
Ім даводзіцца находжваць дзясяткі кіламетраў па гушчарах. Вось паслухайце Вадзіма Пракапчука:
"Спім нямнога, ходзім вельмі многа: 15-20 км кожны дзень па лясах, якія могуць быць з заваламі, канавамі, затопленымі ольсамі. Пастрайнелі, пахарашэлі. П’ем шмат вады, яе носім у заплечніку з сабой па 3-4 літры. Ёсць маршруты, дзе зранку выйшаў, увечары прыйшоў. Ёсць на некалькі гадзін, тады збіраемся ў прызначаным месцы і пераязджаем на іншы біятоп".
Вось на Хаваншчыне нашаму спецыялісту Юрыю Квачу собіла ўлезці ў такі буралом, што давялося даць вялікага кругаля, каб абысці яго. Ды яшчэ ў кампаніі прыставучых камароў:
"Я ўжо падумаў набыць капялюш з сеткай, але шукаць у ім расліны нязручна, - расказвае Юрый. - На Хаваншчыне як сядзеш запісваць каардынаты “чырванакніжных” раслін, камары аблепліваюць, у нос, у рот лезуць, а трэба пісаць - і не можаш".
🌲🦅 Хаваншчына – гэта тэрыторыя, важная для птушак, у Івацэвіцкім раёне плошчай 17308 га. Яна была вылучана ў свой час для глабальна пагражальнага віду птушак – вялікага арляца (большого подорлика). Тут шмат забалочаных бярэзнікаў і ольсаў.
Прыблізна палова гэтай тэрыторыі мае статус мясцовага заказніка і знаходзіцца пад аховай. Дзякуючы працы нашых спецыялістаў, спадзяёмся, удасца перадаць пад ахову новыя ўчасткі, а магчыма, нават надаць заказніку статус рэспубліканскага і пашырыць яго межы.
Тут Вадзім Пракапчук, Юрый Квач і Юрый Янкевіч знайшлі рэдкія прыгожыя архідэі – венерын чаравічак і тайнік яйцападобны. Пабачылі цэлыя “плантацыі” чарамшы і зубніцы клубняноснай, пра якую мы нядаўна пісалі. Знайшлі месцы, дзе гняздуюць беласпінныя дзятлы, драчы (коростель), чаплі-бугаі (большая выпь). Адшукалі нару барсука і месцы, дзе жывуць балотныя чарапахі і матылёк чорны апалон.
Усяго яны знайшлі тут 267 месцаў з рэдкімі відамі, а таксама рэдкіх і тыповых біятопаў, якія будуць перадавацца пад ахову. 🤲
Працяг 👇

❓ Уражвае? Ты можаш падтрымаць гэтую важную працу!
🦡 Набывай абанемент “Дзікі клуб”: увесь прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі: https://birdingbelarus.by/dikiyklub 💚
А ты атрымліваеш доступ да закрытых лекцый, бонусаў і іншых цікавых магчымасцяў. Be wild! 🐾
📷 На фота венерын чаравічак, аўтар Agnieszka Kwiecień, Wikimedia Commons.

ООО "Дикая природа"
Дикий клуб - ООО "Дикая природа"
Интересуетесь птицами и дикой природой, но хотите лучше разбираться в этой теме? А может, ищете единомышленников и друзей по интересам, с которыми всегда можно пообщаться о природе и своих наблюдениях? Присоединяйтесь к “Дикому клубу”! До конца года ...
🐦 Свіргулі (стрижи) – сапраўдны паветраны пыласос. 😅
Шырока адкрыўшы рот, чорны свіргуль ловіць як падхватнікам (сачком) паветраны планктон з насякомых і павучкоў. 🦟🕷️ Ён склейвае іх сліной і трымае ў паддзюб'і. Атрымліваецца такі шарык (болюс) з насякомых памерам каля 1 см і вагай каля 1 грама. Гэты шарык свіргуль нясе ў гняздо, каб накарміць птушанят.
#дзікіфакт: Калі надвор’е вільготнае, свіргуль у пошуку насякомых можа ўлятаць нават да 800 км на некалькі дзён! 😲
Птушаняты падчас дажджоў цярпліва чакаюць у гняздзе бацькоў, снізіўшы тэмпературу цела і запаволіўшы функцыі розных органаў.
⏳ У такім стане свіргуляняты могуць чакаць ад 48 гадзін да 10 дзён, і страціць за гэты час да 50% масы цела.
📷 На фота Паўла Сацуты свіргуль нясе ў сваім паддзюб'і болюс.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі, далучайся ў чат "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.

👋 Лаві падборку самага цікавага за ліпень ад барсучка Яся. Правярай, што прапусціў_ла! 🦡
🐦 Змешаныя пары чорных і белых буслоў, а таксама сямейная пара з дзвюх самак белага бусла. Глядзі, якія птушаняты нарадзіліся ў змешанай пары!
🐦 Першы доказ гнездавання чырвонагаловага каралька ў Беларусі.
❗ Важныя пасты: гняздо ў трубе, што рабіць, калі знойдзеш кажаня.
🐍 Вераценніца – змяя ці яшчарка без ног?
🪺 У Швейцарыі праз 400 год загнездаваў зніклы від птушак.
👍 Тэставанка: наколькі добра ты ведаеш кулікоў?
А па хэштэгу #дзікіфакт знойдзеш цікавосткі пра птушак, звяроў і дзікую прыроду. Be wild! 🐾
🐦 Першы доказ гнездавання чырвонагаловага каралька ў Беларусі.
❗ Важныя пасты: гняздо ў трубе, што рабіць, калі знойдзеш кажаня.
🐍 Вераценніца – змяя ці яшчарка без ног?
🪺 У Швейцарыі праз 400 год загнездаваў зніклы від птушак.
А па хэштэгу #дзікіфакт знойдзеш цікавосткі пра птушак, звяроў і дзікую прыроду. Be wild! 🐾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Telegram
Дзікая прырода побач
⚡ Незвычайнае назіранне: чорная варона ў Беларусі!
Беларусы часта скардзяцца на чорных варон, блытаючы варон з каўкамі (галками) і гракамі (грачами). Беларускія вароны – шэрыя. І вось нарэшце і ў нас заўважылі чорную варону. Пакуль што адзіную на ўсю краіну! Гэты падвід распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе і за Уралам.
🐦 Незвычайныя паводзіны для грака заўважыла Іна Субоціна 30 ліпеня 2023 года ў Тураве: птушка прыляцела на падворак паласавацца рыбнымі вантробамі.
💬 "Я сядзела на ганку, убачыла чорную птушку, якая праз хвіліну зляцела з даху на дарогу, куды я ўначы выкінула трыбух ад рыбы. Вярнулася ў хату па камеру. Калі пачала падыходзіць, птушка ўзляцела на дах з рыбнымі вантробамі. Паклікала астатніх, хто быў дома, каб паглядзелі. Адразу мільганула думка аб чорнай вароне: птушка была акурат з варону памерам. Думалі таксама, што можа быць малады грак. Але калі яна прыляцела зноў, я зрабіла фота ў палёце: па пяры выглядае дарослай варонай у ліньцы, хвост прамы (у крумкача павінен быць ромбападобны). Адправілі арнітолагу ў Францыю здымкі, там чорныя вароны гняздуюцца. І першаснае заключэнне – што гэта чорная варона,” – расказвае Іна Субоціна.
У Беларусі чорная варона вядомая толькі па дзвюх асобінах, здабытых у 1931 і 1949 гг. у Гродзенскай вобласці.
🔎 Многія вучоныя лічаць чорную і шэрую варону падвідамі аднаго віду (да таго ж, гэтыя птушкі даюць пладавітыя гібрыды). Але некаторыя сістэматыкі вылучаюць яе ў асобны від.
Чорную варону цяжка адрозніць ад маладога грака.
📩 Уся інфармацыя аб птушцы адпраўлена ў Беларускую арніта-фаўністычную камісію. Толькі пасля разгляду камісіі будзе вынесена рашэнне аб рэгістрацыі.
📷 На 1 фота Іны Субоцінай – чорная варона; на 2 фота Аксаны Казаковай – малады грак.

📆 2 жніўня – Дзень экадоўгу. Сёння чалавецтва патраціла ўвесь аб’ём аднаўляльных рэсурсаў, якія планета здольная аднавіць за год.
☝️ З гэтага дня мы пачынаем спажываць звыш нормы, памяншаючы запасы рэсурсаў, накопленых прыродай за гісторыю планеты. 🌍
❓ Што асабіста ты можаш зрабіць, каб зберагчы прыродныя рэсурсы?
🔹Хаця б адзін дзень на тыдзень не есці мяса,
🔹выкарыстоўваць LED-лямпачкі,
🔹не выкідваць, рамантаваць сапсаваныя рэчы,
🔹знізіць хуткасць, калі едзеш у аўто,
🔹спажываць мясцовыя прадукты
🔹далучыцца да “Дзікага клуба” https://birdingbelarus.by/dikiyklub: увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.
📷 Фота зроблена нашым спецыялістам Юрыем Янкевічам падчас экспедыцыі па выяўленні рэдкіх відаў і біятопаў на Хаваншчыне – тэрыторыі, важнай для птушак.
#earthovershootday #worldenvironmentday