Telegram Web Link
Сто гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава! У Лельчыцах ёсць вуліца яго імя 📚

Народны пісьменнік Беларусі, публіцыст, удзельнік Другой сусветнай вайны, намінант на атрыманне Нобелеўскай прэміі (1996), Васіль Быкаў - адна з самых вядомых і пазнавальных постацяў у беларускай літаратуры і грамадска-палітычным жыцці краіны. Яго ваенныя аповесці паказалі нам іншы твар вайны, але таксама і маральны выбар кожнага чалавека ў найбольш драматычныя моманты яго жыцця.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/sto-gado-z-dnja-naradzhjennja-vasilja-bykava-u-lelchycah-josc-vulica-jago-imja/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/upxms


Штодзень
Як правільна спланаваць замежную паездку на аўтобусе, улічваючы "вось гэта ўсё" 🤦🏼🚌

У час, калі шмат беларусаў едзе ў заходнім кірунку на летні адпачынак, а студэнты з еўрапейскіх ВНУ вяртаюцца на вакацыі дахаты, і без таго напружаная абстаноўка на мяжы істотна пагаршаецца. Паўплываць на даўжыню чэргаў мы не ў стане. Але часткі негатыўных наступстваў ад прастояў можна пазбегнуць, калі адказна ставіцца да планавання вандроўкі і выконваць шэраг правіл. Як рыхтавацца тым, хто едзе ў падарожжа аўтобусам, піша “Штодзень”.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/jak-pravilna-splanavac-zamezhnuju-paezdku-ulichvajuchy-vos-gjeta-sjo/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/upzns


Штодзень
У Гомельскай вобласці за пяць месяцаў завялі 300 крыміналак па выніку «маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў на прадмет экстрэмізму» 🤬

Па выніку праверкі сайтаў, сацыяльных сетак і тэлеграма ў вобласці, акрамя крыміналак, таксама завялі 500 адміністрацыйных справаў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomelskaj-voblasci-za-pjac-mesjaca-zavjali-300-kryminalak-pa-vyniku-manitoryngu-intjernjet-rjesursa/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uqbul


Штодзень
Пасля прымусовага лячэння былога намесніка Веткаўскага райвыканкама зноў будуць судзіць

Суд адбудзецца ў закрытым рэжыме 21 чэрвеня. Былога намесніка Веткаўскага райвыканкама Сяргея Заблоцкага абвінавачваюць у перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару.

У чэрвені 2023 суд у Гомелі вынес прысуд па справе гандлю кармавой дабаўкі “Зеол 3”. Тады пецярых фігурантаў справы накіравалі ў калонію. Аднак экс-намеснік старшыні Веткаўскага райвыканкама, як паведамляла пракуратура, быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў сувязі з псіхічным захворваннем, якое ў яго ўзнікла падчас расследавання.

Падрабязней: https://homeldays.org/paslja-prymusovaga-ljachjennja-byloga-namesnika-vetka-skaga-rajvykankama-zno-buduc-sudzic/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: https://goo.su/iU7KKcp

Штодзень
Міліцыя затрымала ў Жлобіне чатырох падлеткаў за тое, што купаліся ў забароненым месцы 🏊🏻


«Злосных парушальнікаў» 14 і 15 год узялі на «мокрай» справе – калі яны купаліся ў грабным канале ў Жлобіне.

Падрабязней: https://homeldays.org/milicyja-zatrymala-zhlobine-chatyroh-padletka-za-toe-shto-kupalisja-zabaronenym-mescy/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uqrvs


Штодзень
Серп, молат і пяціканцовая зорка: у Чачэрску з'явіцца графіці з братамі Лізюковымі 🤷🏻‍♀️

Самае «савецкае графіці» зойме сцяну дома на вуліцы Савецкай у Чачэрску і будзе прысвечанае гадавіне вызвалення Беларусі ў 1944 годзе.

Падрабязней: https://homeldays.org/serp-molat-i-pjacikancovaja-zorka-u-chachjersku-z-javicca-grafici-z-bratami-lizjukovymi/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uqsdi


Штодзень
Мінабароны РБ нагнятае абстаноўку на мяжы з Украінай 🤬

21 чэрвеня на дарогах Гомельшчыны можа быць заўважана скопішча вайсковай тэхнікі. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у афіцыйных каналах. 🪖

Выглядае на тое, што дадзеная “раптоўная праверка” з’яўляецца працягам кампаніі па нагнятанні напружання на беларуска-расейскім кардоне і звязаная з папярэдняй інфармацыяй Дзяржпагранкамітэта пра “канцэнтрацыю ўкраінскіх войскаў у раёне Жытоміра”.

Падрабязней: https://homeldays.org/minabarony-rb-nagnjatae-abstano-ku-na-mjazhy-z-ukrainaj/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/urcnn

Штодзень
“Дарогі і людзі, ды каго яны хвалююць? Галоўнае кукурузы больш пасеяць!” 🤷🏻‍♀️

Жыхары Чачэрскага раёна скардзяцца на кепскі стан мясцовых дарог. Асабліва наракаюць вяскоўцы з Матневічаў і Сапрык.

“Кожныя 30-50 м - прамыіна, якая з наступным моцным дажджом можа стаць ярам. Дарожныя адхоны ўсё мацней размываюцца, асфальт абрываецца і здаецца пад націскам сельскагаспадарчай тэхнікі, якая без стомы адваёўвае паласу..." 🚜

"Вось у Матневічах ужо аруць асфальт. Урадлівы пласт ужо да разметкі пасярэдзіне праезнай часткі дабраўся. Камяні, якія замінаюць апрацоўцы палёў, выгружаюць прама на асфальт. Бо што? Правільна, дарогі ў нас для пасеву кукурузы прызначаны і ездзіць па іх не прадугледжана. А калі хто наляціць упоцемках, то сам вінаваты – няма чаго па дарозе ездзіць..."🤦🏼

Падрабязнасці: https://homeldays.org/darogi-i-ljudzi-dy-kago-jany-hvaljujuc-galo-nae-kukuruzy-bolsh-pasejac/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/urdfw


Штодзень
Калі краіна стаіць на раздарожжы, кожны застаецца сам-насам з маральным выбарам: рызыкаваць уласным лёсам дзеля лепшай будучыні іншых ці задаволіцца ціхім і спакойным жыццём з адсунутым убок сумленнем. Актыўнасць ці абыякавасць? Дзея альбо пакорнасць? У стужцы іранскага рэжысёра Махамада Расулофа, знятай у знакавым для беларусаў 2020 годзе, паказана, як па-рознаму вырашаюць для сябе розныя героі гэтую праблему. 🎥

Чым кіно “Тут няма зла” (There Is No Evil, па-персідску شیطان وجود ندارد) – лаўрэат Берлінскага кінафестывалю – можа быць цікавым беларусам, распавядае “Штодзень”. ✌🏻

Падрабязнасці: https://homeldays.org/tut-njama-zla-jakija-filmy-gljadzec-kali-kraina-na-razdarozhzhy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uriyt


Штодзень
Як быць донарам у Беларусі і Ізраілі: 10 адрозненняў ад Алега Барадзіна 👩🏼‍⚕️

Былы прадпрымальнік Алег Барадзін быў вымушаны з'ехаць з Гомеля і рэпатрыіраваўся ў Ізраіль. «Штодзень» паразмаўляў з ім пра досвед донарства крыві ў абедзвюх краінах. Сярод прынцыповых і пазітыўных Алег назваў адсутнасць аплаты за здачу крыві ў Ізраілі.

📌 «У мяне 10 кроваздачаў (Беларусь+Ізраіль). Так што я магу сябе лічыць прафесійным донарам. Маю другую групу крыві з адмоўным рэзусам. Мінусавыя рэзусы – досыць рэдкія, таму такая кроў заўсёды неабходна, выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні і ніколі не перапрацоўваецца на плазму. Па статыстыцы маім рэзусам (A(II) Rh -) валодае 4% чалавецтва», – распавёў Алег Барадзін.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/jak-byc-donaram-u-belarusi-i-izraili-10-adroznennja-ad-alega-baradzina/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uswac


Штодзень
На Гомельшчыне сустрэлі рэдкую і небяспечную пчалу 🐝

Пра сустрэчу з насякомым з незвычайнымі сіне-фіялетавымі крыламі паведамляюць жыхары Краснага берага і Чачэршчыны.

Яна нагадвае пчалу-цесляра – самая буйная прадстаўніца сярод пчолаў Беларусі. Насякомае ўключана ў Чырвоныя кнігі не толькі Беларусі, але і Літвы, Украіны і Расіі.☝🏻

❗️ Для людзей з алергіяй укус можа быць смяротным. Найлепшая рэкамендацыя: трымацца ад пчалы і яе гнязда падалей, тым болей, што гэта чырвонакніжны від.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/na-gomelshchyne-sustrjeli-rjedkuju-i-nebjaspechnuju-pchalu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uswrv


Штодзень
У Чачэрску пляж на возеры Святое прызнаны найлепшым па добраўпарадкаванні ў вобласці, але ёсць нюанс 🏖

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-chachjersku-pljazh-na-vozery-svjatoe-pryznany-najlepshym-pa-dobra-paradkavanni-voblasci-ale-josc-njuans/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/utbrx


Штодзень
Як нефармалы ў 1980-х адбудоўвалі краіну “талакой”. Гісторыя найстарэйшай моладзевай арганізацыі Гомеля ✌🏻

🤲🏻 Слова “талака” азначае старажытны беларускі народны звычай сумеснай добраахвотнай і бескарыснай працы ці дапамогі. Гэты звычай нават увайшоў у заканадаўства Вялікага княства Літоўскага, ён падаецца, напрыклад, у тэксце Статута ВКЛ 1588 года. Вось як апісвае звычай талакі ў Гомельскім павеце адна з даследчыц беларускай народнай культуры Зінаіда Фёдараўна Радчанка ў прадмове да сваёй кнігі “Гомельские народные песни”, выдадзенай у Санкт-Пецярбургу ў 1888 г.: “… Ёсць яшчэ звычай склікаць людзей на талаку, г. зн. запрашаюць жаць жыта або ўбіраць сена без усялякай аплаты, толькі за пачастунак...”

Уласна гісторыя гомельскай “Талакі” пачалася ў восені 1985 г., калі мужа і жонку Таццяну Сапач і Сяргея Дубаўца, выпускнікоў журфака БДУ размеркавалі на працу ў г. Гомель.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/specpraekt-4/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/txiriy


Штодзень
2024/06/25 00:44:31
Back to Top
HTML Embed Code: