Telegram Web Link
У Кармянскім раёне завялі крыміналку праз знойдзены адзін патрон 🤷🏻‍♀️

Сілавікі зайшлі ў дом да аднаго да жыхароў раёна, знайшлі адзін патрон і завялі на чалавека крымінальную справу.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-karmjanskim-rajone-zavjali-kryminalku-praz-znojdzeny-adzin-patron/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ulwlt


Штодзень
У Беларусі пачалі перапіс буслоў, навукоўцы просяць жыхароў Гомельскай вобласці далучацца 🧮

Нацыянальная акадэмія навук хоча пералічыць, колькі ў нашай краіне белых буслоў. Апошні раз гэта рабілі дзесяць год таму.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-belarusi-pachali-perapis-buslo-navuko-cy-prosjac-zhyharo-gomelskaj-voblasci-daluchacca/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/umcvy


Штодзень
“Падніміця тую дашку і выньця адтуль маю таску”: шаптухі ды іх таямнічыя шэпты 🧙🏻‍♀️

Шэпты, шаптанне, замовы… Ці не кожны з нас сутыкаўся з такой з’явай, чуў пра яе, або і сам карыстаўся паслугамі шаптух. Што рабіць, калі дзіця бесперапынна плача? Як пазбавіцца ад рожы ці каўтуна? А можа хочаце прываражыць каго, а то і адваражыць? 🤔

📌 Хоць не ў ранейшых маштабах, але шаптухі і сёння жывуць у Беларусі, захаваўшы спрадвечную мудрасць продкаў і таямнічую аўру. У тым ліку і на Гомельшчыне.

📌 Шэпт або замову вылучае таямнічасць, магічнасць і вера ў вялікую моц слова, вера ў тое, што можна навязаць сваю волю вышэйшым сілам, прадметам, абставінам і так далей.

Прапануем глянуць на таямнічы свет беларускіх шаптух і пазнаёміцца з некаторымі шэптамі-замовамі. 👇🏻

Падрабязнасці: https://homeldays.org/padnimicja-tuju-dashku-i-vyncja-adtul-maju-tasku-shaptuhi-dy-ih-tajamnichyja-shjepty/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ummqx


Штодзень
У дзіцячым садку Акцябрскага дзеці пад кіраўніцтвам выхавацелькі робяць пластылінавы мультфільм 🎥

Адбываецца гэта ў межах дзяржаўнай стартап-пляцоўкі для далучэння выхаванцаў да беларускай мовы і традыцый беларускага народа. 🤔 Не зусім зразумела, ці дасягаецца гэтая мэта, бо нічога не паведамляецца пра сцэнар мульціка, і на якой мове ён будзе.

Было б добрым працягам гэтага праекту, каб мультфільм, створаны рукамі дзяцей, з'явіўся на любой пляцоўцы з магчымасцю вольнага прагляду. ❤️

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-dzicjachym-sadku-akcjabrskaga-dzeci-pad-kira-nictvam-vyhavacelki-robjac-plastylinavy-multfilm/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ummyj

Штодзень
Ураджэнец Мазыра ўвайшоў у вышэйшае камандаванне войскамі Ізраіля 💪🏻

Баявы генерал Раман Гофман, які паходзіць з Мазыра, атрымаў новае вайсковае званне, вышэй якога – толькі начальнік генштаба.

Грамадскі дзеяч Барыс Балтэ тлумачыць у сваіх сацыяльных сетках, наколькі статусная пасада ў Рамана Гофмана: “Для тых, хто не ведае, наш з вамі зямляк з Мазыра Раман Гофман атрымаў нядаўна новае вайсковае званне генерал-маёра (вышэй толькі генерал-лейтэнант, якім можа быць толькі начальнікам генштаба) і пасаду вайсковага сакратара прэм'ер-міністра."

Падрабязнасці: https://homeldays.org/uradzhjenec-mazyra-vajsho-u-vyshjejshae-kamandavanne-vojskami-izrailja/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/umpae

Штодзень
Праца кухара з Гомельшчыны была адзначана спецыялістамі Мішлен.👍

🍸🍝Гаворка ідзе пра рэстарацыю ў Вільні Justa Pasta (Вільнюс) з шэф-кухарам Сяргеем Варашылавым. Яшчэ ў пачатку 2023 года пакаштаваць працы Сяргея можна было ў Гомелі. Цяпер кухар працуе ў Літве.

Сяргей Варашылаў нарадзіўся ў Жлобіне. У Гомелі ён спрычыніўся да стварэння кропак (зараз, на жаль, не чынных) з вельмі высокім узроўнем кулінарнага майстэрства – кавярні Taste і бара Tapas.

Падрабязней https://homeldays.org/praca-kuhara-z-gomelshchyny-adznachana-mishlen/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uogqn

Штодзень
Мы ў фэйсбуку:
www.facebook.com/sztodzien
Вярбоўка на вайну, рабства, кепскія ўмовы працы. Як жыхары Гомельшчыны знікаюць у Расіі 😢

Пашуковы атрад «Сімуран» рэгулярна паведамляе пра новых зніклых у Расіі жыхароў Гомельскай вобласці, некаторых з іх находзяць даволі хутка, астатнія «завісаюць» у базах на доўгі час. «Штодзень» паглядзеў статыстыку атрада і міністэрства ўнутраных справаў і ацаніў рызыкі для беларусаў у суседняй краіне.

Усяго ў публічна даступнай базе зніклых без звестак людзей Міністэрства ўнутраных справаў у Беларусі – больш за 1100 прозвішчаў. З Гомельскай вобласці з іх каля 150 чалавек. Прыкладна палова з тых, каго шукаюць – а некаторых амаль 30 год – зніклі ў Расіі.😱

Падрабязнасці: https://homeldays.org/vjarbo-ka-na-vajnu-rabstva-kepskija-movy-pracy-jak-gamjalchane-znikajuc-u-rasii/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uogww

Штодзень
Былы маслазавод, пажарная частка і будынак каля гомельскага парка: у вобласці будуць спрабаваць прадаць шэсць будынкаў 🏛

Чатыры з іх знаходзяцца ў Гомелі, яшчэ два ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах. Усе будынкі выстаўляюцца на таргі ўпершыню.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/byly-maslazavod-pazharnaja-chastka-i-budynak-kalja-gomelskaga-parka-u-voblasci-buduc-sprabavac-pradac-shjesc-budynka/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uopee

Штодзень
Гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына, асуджанага на 2,5 гады пазбаўлення волі за “садзейнічанне экстрэмізму”, перавялі ў магілёўскую калонію №15. 🤬 Паводле інфармацыі “Штодня”, менавіта ў гэтай папраўчай установе будзе адбываць пакаранне 64-гадовы палітвязень.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/palitvjaznja-andrjeja-tolchyna-peravjali-kaloniju-15-magiljova/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uoyno

Штодзень
З'явілася харавая версія песні «Маці» рэпрэсаваных рагачоўскіх музыкаў гурта TorBand 🎸

Аранжыроўку твора зрабіў Канстанцін Яськоў, выконвае «Хор вольных беларусаў». 🔥

Гэты спеў быў прэзентаваны на канцэрце калектыву ў гасцёўні Беларускай Рады Культуры ў Вільні. Хор прысвяціў яго усім бязвінна асуджаным і загінулым у барацьбе за праўду, распавёў кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/z-javilasja-haravaja-versija-pesni-maci-rjeprjesavanyh-ragacho-skih-muzyka-gurta-torband/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uozzh

Штодзень
У Жлобіне за суткі пяць паломак аўтобусаў 🤷🏻‍♀️

За суткі ў Жлобіне пяць зламаных аўтобусаў і каля дваццаці спазненняў – па паведамленнях мясцовага філіяла аўтратранса можна сачыць за хронікай праблемаў грамадскага транспарту ў горадзе.

Максімальнае спазненне за сёння было на маршруце №19 – 34 хвіліны. Адзін з аўтобусаў сышоў з маршруту без дадатковых тлумачэнняў.

Учора ў горадзе было больш спакойна: пяць паломак і каля дзесяці спазненняў. 16 чэрвеня было ўсяго пяць затрымак, 15-га – дзесяць.

Штодзень
«Гомельскі радыёзавод» за 2 гады паставіў больш за 2 000 дэталяў для азербайджанскай артылерыі і працягвае яе абслугоўваць 🥸

За два гады (2021-22 гг.) Гомельскі радыёзавод вырабіў і паставіў у Азербайджан як мінімум 2 223 дэталі і адрамантаваў мінімум 95 адзінкі азербайджанскай тэхнікі.

Расследвальнікі таксама атрымалі і дакументы пра прамыя пастаўкі ў Азербайджан беларускіх станцый радыёэлектроннай барацьбы «Навальніца-С», прызначаных для выяўлення, адсочвання, падаўлення каналаў кіравання і навігацыйных сістэм беспілотнікаў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelski-radyjozavod-za-2-gady-pastavi-bolsh-za-2-000-djetalja-dlja-azerbajdzhanskaj-artyleryi-i-pracjagvae-jae-abslugo-vac/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/upvnp


Штодзень
2024/06/28 15:16:59
Back to Top
HTML Embed Code: