Telegram Web Link
У Беларусі адзначаецца Дзень маці. Прапагандысцкія СМІ рассыпаліся віншаваннямі і радаснымі фота, «нябачнымі» для іх застаюцца палітзняволеныя, якіх дома чакаюць дзеці. 😢 «Штодзень» распавядае гісторыі трох маці, якія былі арыштаваныя і асуджаныя па палітычных матывах.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-dzen-maci-zno-pachali-sudzic-palinu-sharjendu-panasjuk/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Пайшоў снег на Пакровы - зачыняй у хлеў каровы!

Праваслаўныя вернікі адзначаюць - Пакровы. ☦️ У народнай традыцыі - гэта важнае свята восеньскага календару - сустрэча восені з зімой. Яшчэ мае назву Трэцяя Прачыстая.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-narodnaj-tradycyi-gjeta-vazhnae-svjata-vosenskaga-kalendaru-sustrjecha-voseni-z-zimoj/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Санкцыі і страты еўрапейскіх рынкаў: жлобінскі прамысловы гігант БМЗ святкуе 40-годдзе 🏭

15 кастрычніка 1984 года на суперсучасным па тых мерках заводзе БМЗ ажыццявілі першую плаўку метала. Так пачыналася гісторыя беларускай прамысловай металургіі. 👨🏻‍🏭

Беларускі металургічны завод у Жлобіне быў пабудаваны замежнымі фірмамі “Фэст-Альпіне” (Аўстрыя) і “Даніэлі” (Італія).

“Калі 40 год таму прадпрыемства вырабляла 700 тысяч тон сталі на год, то цяпер – у чатыры разы больш! Мы паспяхова рэалізуем прадукцыю на знешніх рынках...”, - аптымістычна ў прэс-рэлізах дае справаздачу цяперашні кіраўнік БМЗ Дзмітрый Корчык.

🤔 Аднак за гады існавання БМЗ не заўжды было бясхмарна. Завод пераадолеў некалькі маштабных крызісаў, неаднаразова быў на мяжы банкруцтва, пра што цяперашняе начальства не надта любіць узгадваць.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/sankcyi-i-straty-susvetnyh-rynka-zhlobinski-pramyslovy-gigant-bmz-svjatkue-40-goddze/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Замест краязнаўчага сайту – казіно: адрас старонкі, якой займаўся палітзняволены Яўген Мерксіс, перакупілі 🤬

Сайт знік яшчэ ў 2022 годзе, цяпер там анлайн-казіно з Казахстану. Перакупам падалася ўдалай ідэя размясціць яго на дамене «Наш край.інфо». Раней жа там быў «Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны», дзе размяшчалася багата ўнікальнай інфармацыі па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна. 😢

Яго стваральнік Яўген Меркіс быў затрыманы ў тым жа 2022-м. У 2023 годзе яго асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/zamest-krajazna-chaga-sajtu-kazino-adras-staronki-jakoj-zajma-sja-palitznjavoleny-ja-gen-merksis-perakupili/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Такая прадаецца бульба ў Добрушы. Гнілая, смярдзючая»: жанчына паказала набытае на рынку ў райцэнтры 🥔

«Не кажыце што праз сетку відаць, мы таксама купілі, па баках і зверху накшталт добрая а ў нутры адна гнілата, зялёная + бітая. Ёсць немагчыма. Мала што ў крамах пратэрміноўку прадаюць, дык яшчэ і бульбачка» 🤬

Падрабязнасці: https://homeldays.org/takaja-pradaecca-bulba-dobrushy-gnilaja-smjardzjuchaja-zhanchyna-pakazala-nabytae-na-rynku-rajcjentry/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Добрушскі раён – на другім месцы па колькасці злачынстваў на 100 тысяч чалавек 🔫

Рэйтынг самых крымінальных раёнаў Беларусі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

🧨 У Добрушскім раёне часцей сталі караць мясцовых жыхароў па абвінавачванні ў дзеяннях з зброяй і боепрыпасамі.

«У мінулым годзе ў судзе намі падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да 5 жыхароў раёна, якія ўчынілі такія злачынствы, – пахвалілася старэйшы памочнік пракурора Ганна Кучынская. – У гэтым – у дачыненні да сямі абвінавачаных. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць шырокі спектр пакаранняў да пазбаўлення волі».

Падрабязнасці: https://homeldays.org/dobrushski-rajon-na-drugim-mescy-pa-kolkasci-zlachynstva-na-100-tysjach-chalavek/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Лельчыцах у дзіцячым садку набралі групу «Юных патрыётаў» 🤦🏼

Няшчасных маленькіх беларусаў апранулі ў берэты, начапілі значкі, прымусілі спяваць гімн і павялі ўскладаць кветкі да брацкай магілы членаў апергрупы савецкага камсамола.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-lelchycah-u-dzicjachym-sadku-nabrali-grupu-junyh-patryjota/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
60 год таму ў Гомельскай вобласці пачалі здабываць нафту 🛢

Найбліжэшая дата была літаральна ўчора – першаадкрывальнікі беларускай нафты вядуць свой адлік з 17 кастрычніка 1964 года, калі яна пайшла з свідравіны №6 Рэчыцкага месцанараджэння. Гэтая свідравіна працуе да гэтага часу і дае даволі вялікі аб'ём нафты.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/60-god-tamu-gomelskaj-voblasci-pachali-zdabyvac-naftu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Жыхары скардзяцца на тое, што грамадскі транспарт у Гомелі не ходзіць па раскладзе. Улады абвяргаюць 😳

Гэтая дыскусія стала падставай для матэрыялаў незалежных СМІ. Яны звярнулі ўвагу, што недахоп кіроўцаў аўтобусаў бачны і па размешчаных вакансіях. Так філіял першага аўтобуснага парку шукае 83 кіроўцаў з заробкамі ў 2300 рублёў. Патрабуюцца кіроўцы ў раённыя гарады – Светлагорск, Чачэрск. 🚌


Падрабязнасці: https://homeldays.org/zhyhary-skardzjacca-na-toe-shto-gramadski-transpart-u-gomeli-ne-hodzic-pa-raskladze-ulady-abvjargajuc/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Дзень бацькі «Штодзень» прыгадвае пра бацьку аднаго з наймалодшых палітвязняў Беларусі Мікіты Залатарова. 💔 Міхаіла Лапунова пачалі судзіць у жніўні гэтага года, ён цяпер і сам прызнаны палітычна зняволеным.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/mihail-lapuno-chalavek-jaki-zmaga-sja-za-syna-kolki-mog/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
800 мастоў у Беларусі патрабуюць рамонту, у Гомельскай вобласці работа вядзецца над некалькімі 🛠

Тэма з кепскім станам мастоў актуальная і ў Гомельскай вобласці. І хаця, на шчасце, абвалаў у нашым рэгіёне не было, але праз стан мастоў і іх працяглы рамонт жыхары церпяць нязручнасці.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/800-masto-u-belarusi-patrabujuc-ramontu-u-gomelskaj-voblasci-rabota-vjadzecca-nad-nekalkimi/

❗️
Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка ў Італіі распавядае пра пераслед Алеся Бяляцкага і рэпрэсіі ў Беларусі 🔥

Публічная дыскусія прайшла ў Падуанскім універсітэце, у якім калісьці вучыўся беларускі асветнік Францыск Скарына.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelski-pravaabaronca-leanid-sudalenka-italii-raspavjadae-pra-perasled-alesja-bjaljackaga-i-rjeprjesii-belarusi/

❗️
Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі расійскі «Букварь» і «Рускія народныя казкі» 😳

Гаворка ідзе пра кнігі, якія выпусціла расійская фірма «Сімбат».

Падрабязнасці: https://homeldays.org/dzjarzhstandart-zabarani-pradavac-u-belarusi-rasijski-bukvar-i-ruskija-narodnyja-kazki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Самы даўгі пешаходны мост у Беларусі не адрамантуюць да канца года 🤷🏻‍♀️

Тэрмін здачы рамонту 550-метровага пуцеправоду, які спалучае Сельмаш і Стары Аэрадром, у чарговы раз пераносяць. Гэтым разам на красавік 2025-га. Раней паведамлялася, што пешаходны мост можа быць адкрыты ўжо ў канцы 2024-га. Нягледзячы на запэўніванні службовых асоб, рэканструкцыя праходзіць са шматлікімі затрымкамі.

У сюжэце на абласным тэлебачанні гаворыцца пра выкананы аб'ём працы: "Ужо разабраны пандус і лесвіца, дэмантаваныя апоры і падрыхтаваны падмурак. Будаўнікі запэўніваюць: рамонт ідзе па плане, аб'ект будзе здадзены ў красавіку наступнага года..."

Падрабязнасці: https://homeldays.org/samy-da-gi-peshahodny-most-u-belarusi-ne-adramantujuc-da-kanca-goda/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
2024/11/20 08:35:21
Back to Top
HTML Embed Code: