Telegram Web Link
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Уткін паспрабаваў патлумачыць абраную дату выбараў: «У нас 80-годдзе вялікай перамогі» 🙈

Адыёзны «дэпутат» ад Гомеля Віталь Уткін нязграбна разважаў у эфіры рэгіянальнага тэлебачання пра прычыну прызначэння даты «прэзідэнцкіх выбараў» на студзень, спасылаючыся на «вялікую перамогу» і «імпарт» Захадам фашызму.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/utkin-pasprabava-patlumachyc-abranuju-datu-vybara-u-nas-80-goddze-vjalikaj-peramogi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
«Нулявы рэзультат» і пажылая моладзь: паглядзелі на факапы раёнак і чыноўнікаў 🤡

Газета «Лоеўскі край» вырашыла раскрыць усе інтрыгі работы мясцовых чыноўнікаў і выйшла з загалоўкам: «Наша мэта – нулявы рэзультат». 😜 І толькі ніжэй станавілася зразумела, што мелася на ўвазе.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/nuljavy-rjezultat-i-pazhylaja-moladz-pagljadzeli-na-fakapy-rajonak-i-chyno-nika/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
З 1 лістапада электрычкі з Мінска пачнуць хадзіць у Мазыр і Калінкавічы 🚝

На гэтым маршруце будуць працаваць два цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 874/873 і № 876/875, якія будуць хадзіць па маршруце Мазыр - Калінкавічы - Мінск і назад.

Электрычка накіруецца ў першы рэйс з Мазыра ў 17:57, да Мінска яна даедзе ў 21:46.

У гэты ж дзень з Мінска ў 19:38 адправіцца поезд па маршруце Мінск - Калінкавічы - Мазыр, які прыбудзе ў канцавы пункт у 23:50.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/z-1-listapada-jelektrychki-z-minska-pachnuc-hadzic-u-mazyr-i-kalinkavichy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Забыты юбілей: Анатолю Сысу споўнілася б 65 😢

Знакаміты беларускі паэт Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну. Свята паэзіі ў ягоны гонар не праводзіцца ўжо фактычна пяць год.

💔 Спачатку арганізацыі свята перашкодзіла пандэмія, а потым рэпрэсіі, у выніку якіх многія творцы вымушаныя былі з’ехаць з краіны. Таксама ў 2021 годзе быў ліквідаваны Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябры якога прыязджалі на мерапрыемства ў Гарошкаў і выступалі падчас свята паэзіі.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/zabyty-jubilej-anatolju-sysu-spo-nilasja-b-65/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Транспарт Беларусі: хібы і моцныя бакі 🚌

🤔 Дыскусія пра праблемы ў працы грамадскага транспарту ў Гомелі актыўна разгарнулася з сеціве. Дыяпазон меркаванняў вялікі: ад сцвярджэння, што транспарт працуе ідэальна і праблем няма (з боку дзяржаўных СМІ), да татальнай крытыкі ад некаторых пасажыраў.

📌 Недахоп кадраў на фоне масавай міграцыі (як на сталае месца жыхарства, так і працоўнай) адчувае зараз кожная галіна.

📌 Транспартны фонд не самы новы, рэгулярна нешта псуецца.

📌 Не вядзецца праца па стымуляванні гараджан карыстацца грамадскім, а не персанальным транспартам, таму пасажырапатоку нестае.

📌 Сістэма коштаўтварэння не самая ўдалая.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/transpart-belarusi-hiby-i-mocnyja-baki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Гомельскія чыноўнікі і прадпрыемствы ўдзельнічаюць у перамяшчэнні дзяцей з Украіны: пачыталі тэматычны даклад

Сумесны даклад "Скрадзенае дзяцінства: як беларускі рэжым сцірае ўкраінскую ідэнтычнасць у дзяцей праз перамяшчэнне, перавыхаванне і мілітарызацыю" быў падтрыхтаваны праваабаронцамі з некалькіх краінаў, а цяпер прадстаўлены на беларускай. «Штодзень» разабраўся ў «гомельскім следзе» ў дакуменце.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelskija-chyno-niki-i-pradpryemstvy-dzelnichajuc-u-peramjashchjenni-dzjacej-z-ukrainy-pachytali-tjematychny-daklad/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
«Трэба!»: новы трэшовы флэшмоб прапагандыстаў, да якога далучылася Гомельшчына

Прапагандысты і супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў далучаюцца да новага «флэшмобу» «Трэба!». Ягоная сутнасць у тым, што яны, падаецца, падтрымліваюць вылучэнне ў «прэзідэнты» Аляксандра Лукашэнкі. 🙈

🤔 Нехта павінны ім патлумачыць, што, па-першае, што там «трэба» з «флэшмобу» незразумела і амаль нідзе не тлумачыцца. А па-другое, Лукашэнка-та ўжо вылучыўся ў «прэзідэнты», не дачакаўся адабрэння сваіх прыхільнікаў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/trjeba-novy-trjeshovy-fljeshmob-prapagandysta-da-jakoga-daluchylasja-gomelshchyna/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Меней грошаў беспрацоўным і паляпшэнне статыстыкі: улады скарачаюць тэрмін на пошук працы 🤷🏻‍♀️

Тэрмін, падчас якога чалавек можа знаходзіцца ў статусе беспрацоўнага, скароціцца з паўтара года да года. Гэты крок называюць «навацыямі», якія «накіраваныя на матывацыю чалавека максімальна аператыўна знайсці сабе працу».

Падрабязнасці: https://homeldays.org/menej-grosha-bespraco-nym-i-paljapshjenne-statystyki-ulady-skarachajuc-tjermin-na-poshuk-pracy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Новы трэш-візіт для школьнікаў: дзевяцікласнікаў з Ельска павезлі на экскурсію ў пракуратуру і распавядалі пра генацыд 😳

Падрабязнасці: https://homeldays.org/novy-trjesh-vizit-dlja-shkolnika-dzevjaciklasnika-z-elska-pavezli-na-jekskursiju-prakuraturu-i-raspavjadali-pra-genacyd/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Варшава Беларуская пад Віцебскам 🗄

🔥 Новая знаходка гомельскага гісторыка Яўгена Малікава ў кракаўскіх архівах

Шукаючы дакументы па гісторыі Гомельшчыны ў архіве Польскай акадэміі навук і Польскай акадэміі ўменняў у Кракаве, трапіўся чарговы незвычайны дакумент.🔍 Паводле яго, Пан Марцыян Міхал з Казельска Агінскі, ваявода віцебскі, дорыць вяльможнаму Ягамосць пану Казіміру з Казельска Агінскаму, ваяводзічу віцебскаму, старасце бабініцкаму, свайму сыну... у вечнае валоданне маёнтнасць Варшава (Варшава альбо Веляшковічы ў ваяводстве Віцебскім)!

Крута, відаць, для шляхецкага гонару пахваліцца, што падарыў на вяселле сыну Варшаву. 😜

Цікава, а ці пагадзіўся б старшыня райвыканкама ініцыяваць вяртанне слаўнай і амбітнай другой старажытнай назвы вёскі – «Варшава Беларуская»?


Падрабязнасці: https://homeldays.org/varshava-belaruskaja-pad-vicebskam/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
2024/11/20 10:31:21
Back to Top
HTML Embed Code: