Telegram Web Link
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Расейскі гурт прарваўся ў фінал гомельскага фестывалю "Сожскі шлягер" з сімвалам ПВК "Вагнер" у руках 🤬

Фронтмэн калектыву з Навазыбкава Hydrargyrum, падпалкоўнік паліцыі на заслужаным адпачынку, Алег Рамашоў у адборачным туры выйшаў на сцэну з кувалдай у руках. 🙈

Да ўдзелу расейскія выканаўцы былі запрошаны самімі арганізатарамі. 🤷🏻‍♀️

Падрабязней: https://homeldays.org/rasejski-gurt-prarva-sja-final-gomelskaga-festyvalju-sozhski-shljager-z-simvalam-pvk-vagner-u-rukah/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
Гомельскую валанцёрку Алену Тоцкую пачнуць судзіць у верасні 🤬

62-гадовую актывістку Алену Тоцкую пачнуць судзіць 9 верасня ў Мінскім абласным судзе за салідарнасць з палітвязнямі.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskuju-valancjorku-alenu-tockuju-pachnuc-sudzic-u-verasni/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
На дне Сажа ў Гомелі вадалазы знайшлі частку чэрапа старажытнай жывёлы 🦬

Знаходку паднялі мясцовыя вадалазы пад час правядзення трэніровак. Чый чэрап пакуль дакладна невядома, ёсць версія, што старажытнага бізона. 🤔

Падрабязнасці: https://homeldays.org/na-dne-sazha-gomeli-vadalazy-znajshli-chastku-chjerapa-starazhytnaj-zhyvjoly/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Cіноптыкі папярэдзілі пра чырвоны ўзровень небяспекі ў Гомельскай вобласці на бліжэйшыя тры дні 🥵🪭

З 31 жніўня да 2 верасня у гэты час чакаецца гарачае надвор'е, і ў сувязі з гэтым будзе надзвычайны, высоканебяспечны ўзровень рызыкі пажараў (чырвоны).
Паветра ў гэтыя дні ў рэгіёне прагрэецца ад 29 да 33 градусаў цяпла, ападкаў не чакаецца.

Самым гарачым днём чакаецца заўтрашні (да +33), 1 верасня чакаецца +28 +32°С, да +32 будзе і 2 верасня.

Штодзень
У школе №51 у Гомелі адкрылі клас «Юны пракурор» 🙈

На адкрыццё ноў-хаў прыехаў адыёзны генпракурор Андрэй Швед. Ён выступіў перад школьнікамі і правёў першы ўрок навучэнцам новага класа.

"У класе "Юны пракурор" будуць не толькі даваць паглыбленыя веды па юрыспрудэнцыі, асновах пракурорскай работы, але і прыкладаць усе намаганні для таго, каб вырасціць сапраўдных патрыётаў нашай краіны", - паабяцаў Швед.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomelskaj-shkole-51-adkryli-klas-juny-prakuror/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Колькі год знойдзенаму ў Сажы чэрапу дагістарычнай жывёлы? 🤔

Спецыялісты назвалі прыблізны ўзрост знойдзенага ў Сажы чэрапа дагістарычнага звера (магчыма, бізона). У далейшым плануюць яго перадаць у музей.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/znojdzenamu-sazhy-chjerapu-dagistarychnaj-zhyvjoly-nekalki-tysjachagoddzja/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Карме напярэдадні Дажынак абнавілі знак на ўездзе ў горад, зноў па-расейску 🙈

Сам знак выкананы ў белых, блакітных і чырвоных колерах, ёсць арнамент і герб. Але назва гораду і суправаджальныя надпісы выкананыя па-расейску.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-karme-abnavili-znak-na-ezdze-gorad-zno-pa-rasejsku/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
На Кавальскім (Кузнечном) мосце ў Гомелі жыхары паскардзіліся на правал 🩹

🤷🏻‍♀️ На час работ перагароджаная пешаходная частка мосту з правага боку.

Падобныя інцыдэнты ўказваюць на ў цэлым кепскі стан мастоў у рэгіёне. Некаторыя з іх улады пачалі рамантаваць.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/na-kavalskim-kuznechnom-mosce-gomeli-zhyhary-paskardzilisja-na-praval/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Паліны Шарэнды-Панасюк рэзка пагоршылася здароўе, цяпер яна знаходзіцца ў Рэчыцы 😢

«Паліна памірае ў турме», - напісаў яе муж Андрэй Шарэнда. Палітзняволеную этапіравалі з гомельскай калоніі ў Рэчыцкае ІЧУ для правядзення следчых дзеянняў.

Сёння «стала вядома аб рэзкім пагаршэнні стану здароўя Паліны, яна пакутуе ад рэзкіх боляў збоку жывата, якія аддаюць у спіне», адзначыў Андрэй Шарэнда.

Паводле яго, «патрэбную медыцынскую дапамогу Паліне не аказваюць, даюць толькі абязбольваючыя». 🙏🏻

«Мы дагэтуль не ведаем нічога аб стане здароўя Паліны. Нам вядомы толькі яе дыягназ - хранічны панкрэатыт. Гэта вельмі цяжкая хвароба, якая патрабуе строгай дыеты і сталага кантролю лекараў. Ва ўмовах, якіх утрымліваюць Паліну, гэта проста адтэрмінаваны смяротны прысуд», - перакананы яе муж.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/palina-pamirae-turme-tryvozhnyja-naviny-pra-palitznjavolenuju/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Чарнобыльскай зоне з боку Украіны пажар на 20 га 🔥🚒

У зоне адчужэння гарыць лясная падсцілка, паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Руслан Краўчанка.

Спраўдзіць сітуацыю з фонам з беларускага боку праблематычна 🤬.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-charnobylskaj-zone-z-boku-ukrainy-pazhar-na-20-ga/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Стала вядомай праграма альтэрнатыўнага Дня Гомеля, які пройдзе ў Варшаве 🔥

Прадстаўнікі гомельскага зямляцтва, якія апынуліся ў эміграцыі, ладзяць уласнае свята з насычанай праграмай.

У анонсе мерапрыемства гаворыцца, што пасля ўрачыстага адкрыцця а 17-й удзельнікаў будзе чакаць кірмаш, а таксама лекцыя гомельскага гісторыка, кандыдата мастацтвазнаўства Яўгена Малікава пра Гомельскі замак XVI-XVIII ст. 🏰 Апрача таго, гомельцаў чакае забаўляльны квіз, які праверыць веды ўдзельнікаў і дасць магчымасць выйграць прызы. Гомельскія паэты Іван Марозька і Алесь Плотка зачытаюць свае вершы.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/stala-vjadomaj-pragrama-altjernaty-naga-dnja-gomelja-jaki-projdze-varshave/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
2024/09/28 23:19:34
Back to Top
HTML Embed Code: