Telegram Web Link
Што вядома пра японца Наканісі Масатосі, які можа быць затрыманы як японскі шпіён беларускімі спецслужбамі 🇯🇵🥷🏻

Дзяржтэлеканалы анансавалі сюжэт пра затрыманне першага «японскага шпіёна». У фрагменце відэа ён называе сябе Наканісі Масатосі. Чалавек з такім імем доўгі час жыў у Гомелі, ягоная жонка беларуска.

У 2023 годзе выкладчык настолькі абжыўся ў Беларусі, што акунаўся палонку ў студзені на Хрышчэнне. А ў 2024 годзе ўступіў у дзяржаўны прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. 😳

Падрабязнасці: https://homeldays.org/shto-vjadoma-pra-japonca-nakanisi-masatosi-jaki-mozha-byc-zatrymany-jak-japonski-shpijon-belaruskimi-specsluzhbami/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
На ЗЛіНе збіраюць ніжнюю бялізну для жыхароў Курскай вобласці Расеі 👙

Акцыю «Спіна да спіны» абвясціла праўладнае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь».

У межах яе супрацоўнікам заводу прапануюць прынесці ніжнюю бялізну, любое адзенне, сродкі асабістай гігіены, падгузнікі, цацкі, канцтавары і лекі. 🤦🏼 Пры гэтым асобна зазначаецца, што бюстгалтары, шкарпэткі і трусы павінны быць новымі.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/na-zline-zbirajuc-nizhnjuju-bjaliznu-dlja-zhyharo-kurskaj-voblasci-rasei/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Апальны святар БПЦ з Гомеля перайшоў у падпарадкаванне Канстанцінопальскага патрыярхату 🕊

Айцец Пётр Пракапцоў амаль 20 год праводзіў служэнні ў вясковай царкве ў Прыбытках Гомельскага раёна і меў вялікі аўтарытэт сярод прыхаджанаў. Але з пачаткам вайны, калі мясцовае царкоўнае начальства дазналася пра ягоныя антываенныя погляды, у яго ўскладніліся адносіны з некаторымі іерархамі. У прыватнасці, з архіепіскапам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам.

Да святара шматразова ў 2022 годзе звярталіся расейскія ваенныя, якія дыслакаваліся ў раёне аэрадрома Зябраўка, з просьбай асвячаць баявую тэхніку. Айцец Пётр катэгарычна адмаўляўся. Пазней ён вымушаны быў эміграваць у ЗША.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/apalny-svjatar-bpc-z-gomelja-perajsho-u-padparadkavanne-kanstancinopalskaga-patryjarhatu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Сайт галоўнага прапагандысцкага выдання Гомельшчыны “ляжыць” другі дзень 🤣

Супольнасць “КіберПартызаны” своеасабліва павіншавала са сваімі 4-мі народзінамі праўладнае выданне “Гомельскую праўду” ўзломам іх сайту 5 верасня. На галоўнай старонцы адыёзнага рэсурсу пэўны час правіселі банеры арганізацыі і інфармацыя пра праекты кшталту бота па дэанону супрацоўнікаў МУС і КДБ “Вока змагара” ці базы даносаў у КДБ. 🫡

Па стане на першую палову дня 6 верасня старонка “Гомельскай праўды” дагэтуль не дасяжная. За апошнія паўгода гэта другі ўзлом сайту прарэжымнага выдання. Першы раз знішчэнне старонкі “Гомельскай праўды” актывістамі супраціву здарылася 25 сакавіка з нагоды Дня Волі. На аднаўленне старонкі праграмістам газеты спатрэбіўся тыдзень.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Гомель Online" у ВК абвясцілі экстрэмісцкімі, а на рэсурсе пішуць, што гэта не так 🤬

"Гомель Online" - буйны гарадскі рэсурс, які мае больш за 123 тысячы падпісчыкаў. Апошнім часам яны друкавалі вельмі нейтральную інфармацыю: напрыклад, пра штармавое папярэджанне, альбо пра тое, як беларусы пабудавалі дом з марскога кантэйнера.

У сябе на старонках у сацыяльных сетках "Гомель Online" напісалі, што яны не з’яўляюцца экстрэмісцкімі, паколькі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў няма іхняй групы. Можа быць, чуткі пра “экстрэмізм” з’явіліся раней, чым быў абноўлены гэты спіс. Аднак цяпер у дакуменце Мінінфармацыі пазначана, што суд Чыгуначнага раёна Гомеля абвясціў экстрэмісцкімі матэрыяламі інтэрнэт-старонку ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomel-online-u-vk-abvjascili-jekstrjemisckim-a-na-rjesurse-pishuc-shto-gjeta-ne-tak/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары гомельскага раёна Сельмаш б’юць трывогу: у адным з вадаёмаў заўважылі мор рыбы 🐟

На паверхні вады 9-га кар’ера, што знаходзіцца ў раёне вуліцы Азёрная гомельскага раёна Сельмаш, плаваюць рыбіны: карасі і шчупакі. Таксама, паводле сведчанняў відавочцаў, на беразе ляжаць мёртвыя рыбы. Мясцовыя жыхары выказваюць здагадкі, што мор рыбы абумоўлены анамальнай спёкай і адсутнасцю дажджоў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/zhyhary-gomelskaga-rajona-selmash-b-juc-tryvogu-u-adnym-z-vadajoma-za-vazhyli-mor-ryby/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У рацэ Дзясна ля Чарнігава – мор рыбы. Эколагі гавораць пра эфект ад ваенных дзеянняў 😢

Некалькі дзён запар жыхары Чарнігава выкладаюць у сацыяльных сетках фотаздымкі і відэа з кадрамі з мёртвай рыбай уздоўж берага ракі Дзясна.

❗️ Пра забруджанне ракі Сейм, якая з’яўляецца прытокам Дзясны, стала вядома 26 жніўня. Жыхары ўкраінскіх населеных пунктаў, праз якія працякае рака, сведчаць, што вада раптам стала чорнага колеру і з непрыемным пахам. У рацэ масава гінула рыба. Як сведчаць украінскія дзяржаўныя службы, брудная вада прыйшла з Курскай вобласці, дзе адбываюцца баі.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-racje-dzjasna-lja-charnigava-mor-ryby-jekolagi-gavorac-pra-jefekt-ad-vaennyh-dzejannja/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
TikTok -старонка гомельскага акцёра Андрэя Бардухаева-Арла прызнаная “экстрэмісцкім матэрыялам” 🎭🥸

Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У апошняй версіі дакумента фігуруе асабістая TikTok-старонка гомельскага акцёра Андрэя Бардухаева-Арла. 🤦🏼

Падрабязнасці: https://homeldays.org/tiktok-staronka-gomelskaga-akcjora-andrjeja-barduhaeva-arla-pryznanaja-jekstrjemisckim-matjeryjalam/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Відэа: з асабістай TikTok-старонкі акцёра Андрэя Бардухаева-Арла
Глядзіце, якая рыба гіне ад наступстваў вайны ў Дзясне 😢

Падрабязней: https://homeldays.org/ryba-gine-ad-nastupstva-vajny/

❗️Для абыходу блакіроўкі: https://homeldays-org.translate.goog/ryba-gine-ad-nastupstva-vajny/?_x_tr_sl=auto&_x_tr_tl=be&_x_tr_hl=be&_x_tr_pto=wapp

Штодзень
Фота: Чернігівський Кисіль
Выкладчыкам ва ўніверсітэтах павялічылі нагрузку

Міністэрства адукацыі падвысіла аб’ём вучэбнай працы на 1 стаўку для прафесарска-выкладчыцкага складу.

Падрабязней: https://homeldays.org/vykladchykam-pavjalichyli-nagruzku/

❗️Для абыходу блакіроўкі: https://homeldays-org.translate.goog/vykladchykam-pavjalichyli-nagruzku/?_x_tr_sl=auto&_x_tr_tl=be&_x_tr_hl=be&_x_tr_pto=wapp

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Галоўнае прапагандысцкае СМІ Гомельскай вобласці не можа аправіцца ад удару «КіберПартызанаў» ужо тыдзень 🤷🏻‍♀️

Пры звароце да сайта «Гомельскай праўды» з'яўляецца паведамленне пра «тэхнічныя работы». Сітуацыя не змяняецца ўжо сем дзён. Сацсеткі і тэлеграм-канал выдання працуюць ці без спасылак, ці са спасылкай на старонку Укантакце.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/galo-nae-prapagandysckae-smi-gomelskaj-voblasci-ne-mozha-apravicca-ad-udaru-kiberpartyzana-uzho-tydzen/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Мая Север напісала ліст падтрымкі Ларысы Шчыраковай ✊🏻

З просьбай пра гэта да Маі Север звярнуўся гомельскі праваабабаронца Леанід Судаленка.

«Дарагая Ларыса! Для мяне вялікі гонар адправіць гэтае паведамленне табе. Калі ласка, ты павінна ведаць, што мы з табой, і я дасылаю моцную падтрымку і любоў!» - сказана ў лісце Маі Север, які размясціў на сваёй старонцы Судаленка.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/prjezidjentka-e-rapejskaj-fedjeracyi-zhurnalista-maja-sever-napisala-list-padtrymki-larysy-shchyrakovaj/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
2024/09/28 21:35:36
Back to Top
HTML Embed Code: