Telegram Web Link
Гомельскімі дзяржаўнымі СМІ кіруюць сілавікі

Галоўным рэдактарам рагачоўскай раёнкі “Свабоднае слова” старшыня Гомельскага аблвыканкама прызначыў Жану Шабашаву. Яна вядомая не толькі як прапагандыстка, якая пісала пасквілі на апазіцыянераў. У мінулым яна працавала супрацоўнікам прэс-цэнтра УУС Гомельскага аблвыканкама. 🤷

“Свабоднае слова” — не адзіная газета на Гомельшчыне, якой кіруюць прызначэнцы з міліцыі.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskimi-dzjarzha-nymi-smi-kirujuc-milicyjanty/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
У Гомелі дэмантуюць знакамітае пано, якое штодня бачылі дзясяткі тысяч гараджан 😡

❗️Гомельцы занепакоеныя раптоўнымі работамі на маштабным пано “Гомель у часе” аўтарства вядомага мастака-манументаліста Уладзіміра Еўтухова.

З фотаздымкаў, якія публікуюць гомельцы ў сацсетках, бачна, што фактычна знішчаная адна з частак вялікага пано з выявай рысі і заснавальнікаў горада. Ад пазнавальнай мастацкай работы ў рэдкай цяпер тэхніцы сграфіта засталіся толькі груды тынкоўкі. Гарадское кіраўніцтва не праінфармавала належным чынам пра планы на дадзены мастацкі аб’ект. 😢

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-djemantavanae-znakamitae-pano-jakoe-shtodnja-bachyli-dzjasjatki-tysjach-garadzhan/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
Абмянялі ідэолага на тэхнакрата. Кадравыя перастаноўкі на ЗЛіН-е 🤔

На гомельскім заводзе “ЗЛіН” памянялася кіраўніцтва. Дырэктарам прызначылі Мікалая Панфіленку, які з 2010 па 2018 гг. працаваў на прадпрыемстве галоўным інжынерам. У 2021-м, да прызначэння на пасаду кіраўніка завода адыёзнага Андрэя Кузняцова, ён, праўда, быў выконваючым абавязкі дырэктара.

Калі гомельскія працоўныя са “ЗЛіН-у” могуць часова расслабіцца ад кадравай перастаноўкі, то ўсім астатнім беларускім прадпрыемствам варта падрыхтавацца да таго, што пытанні дысцыпліны, ідэалогіі і супрацы з КНР хутка для іх персаналаў стануць прыярытэтнымі.

Падрабязней: https://homeldays.org/abmjanjali-idjeolaga-na-tjehnakrata-kadravyja-perastano-ki-na-zlin-e/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Расейскі гурт прарваўся ў фінал гомельскага фестывалю "Сожскі шлягер" з сімвалам ПВК "Вагнер" у руках 🤬

Фронтмэн калектыву з Навазыбкава Hydrargyrum, падпалкоўнік паліцыі на заслужаным адпачынку, Алег Рамашоў у адборачным туры выйшаў на сцэну з кувалдай у руках. 🙈

Да ўдзелу расейскія выканаўцы былі запрошаны самімі арганізатарамі. 🤷🏻‍♀️

Падрабязней: https://homeldays.org/rasejski-gurt-prarva-sja-final-gomelskaga-festyvalju-sozhski-shljager-z-simvalam-pvk-vagner-u-rukah/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
Гомельскую валанцёрку Алену Тоцкую пачнуць судзіць у верасні 🤬

62-гадовую актывістку Алену Тоцкую пачнуць судзіць 9 верасня ў Мінскім абласным судзе за салідарнасць з палітвязнямі.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskuju-valancjorku-alenu-tockuju-pachnuc-sudzic-u-verasni/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.


Штодзень
На дне Сажа ў Гомелі вадалазы знайшлі частку чэрапа старажытнай жывёлы 🦬

Знаходку паднялі мясцовыя вадалазы пад час правядзення трэніровак. Чый чэрап пакуль дакладна невядома, ёсць версія, што старажытнага бізона. 🤔

Падрабязнасці: https://homeldays.org/na-dne-sazha-gomeli-vadalazy-znajshli-chastku-chjerapa-starazhytnaj-zhyvjoly/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Cіноптыкі папярэдзілі пра чырвоны ўзровень небяспекі ў Гомельскай вобласці на бліжэйшыя тры дні 🥵🪭

З 31 жніўня да 2 верасня у гэты час чакаецца гарачае надвор'е, і ў сувязі з гэтым будзе надзвычайны, высоканебяспечны ўзровень рызыкі пажараў (чырвоны).
Паветра ў гэтыя дні ў рэгіёне прагрэецца ад 29 да 33 градусаў цяпла, ападкаў не чакаецца.

Самым гарачым днём чакаецца заўтрашні (да +33), 1 верасня чакаецца +28 +32°С, да +32 будзе і 2 верасня.

Штодзень
У школе №51 у Гомелі адкрылі клас «Юны пракурор» 🙈

На адкрыццё ноў-хаў прыехаў адыёзны генпракурор Андрэй Швед. Ён выступіў перад школьнікамі і правёў першы ўрок навучэнцам новага класа.

"У класе "Юны пракурор" будуць не толькі даваць паглыбленыя веды па юрыспрудэнцыі, асновах пракурорскай работы, але і прыкладаць усе намаганні для таго, каб вырасціць сапраўдных патрыётаў нашай краіны", - паабяцаў Швед.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomelskaj-shkole-51-adkryli-klas-juny-prakuror/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Колькі год знойдзенаму ў Сажы чэрапу дагістарычнай жывёлы? 🤔

Спецыялісты назвалі прыблізны ўзрост знойдзенага ў Сажы чэрапа дагістарычнага звера (магчыма, бізона). У далейшым плануюць яго перадаць у музей.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/znojdzenamu-sazhy-chjerapu-dagistarychnaj-zhyvjoly-nekalki-tysjachagoddzja/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Карме напярэдадні Дажынак абнавілі знак на ўездзе ў горад, зноў па-расейску 🙈

Сам знак выкананы ў белых, блакітных і чырвоных колерах, ёсць арнамент і герб. Але назва гораду і суправаджальныя надпісы выкананыя па-расейску.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-karme-abnavili-znak-na-ezdze-gorad-zno-pa-rasejsku/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
2024/11/15 07:56:46
Back to Top
HTML Embed Code: