Telegram Web Link
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гомельшчыну зноў атакуе амерыканскі белы матылёк 😱

Не паспелі жыхары Гомельскага рэгіёна адысці ад мошак і наступстваў урагану, як тэрыторыю захапіў небяспечны шкоднік. У некаторых раёнах (напрыклад, у Церахоўскім і Жгунскім сельсаветах) з гэтай нагоды нават усталявалі каранцінны фітасанітарны рэжым. 😰

❗️Небяспечныя шкоднікі захапілі ўжо каля 18 тысяч гектараў. Амерыканскага белага матылька зафіксавалі ў 162 населеных пунктах. Раённыя інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін заклікаюць сельгаспрадпрыемствы і ўсіх жыхароў Гомельшчыны знішчаць шкодніка.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelshchynu-zno-atakue-amerykanski-bely-matyljok/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Дзяцей у рэабілітацыйна-аздараўляльным цэнтры вучылі быць сапёрамі 🤷🏻‍♀️

Да дзяцей у цэнтры «Рамантыка люкс» прыехаў неназваны прадстаўнік гомельскага раённага камісарыяту. Дзецям ён распавядаў пра сваё жыццё і службу ў войску, а яшчэ іх вучылі «інжынерна-сапёрнай падрыхтоўцы». 🤬

Падрабязнасці: https://homeldays.org/dzjacej-u-rjeabilitacyjna-azdara-ljalnym-cjentry-vuchyli-byc-sapjorami/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Школьнікі пахваліліся вялізнай гароднінай 🍅

Гаворка ідзе пра Баравікоўскую сярэднюю школу ў Светлагорскім раёне, пра дасягненне паведаміла мясцовая раёнка.

💪🏻 Гіганцкія ўзоры гародніны выраслі на ўчастку каля школы. Вырошчваць таматы і баклажаны дапамагалі дзецям настаўнікі. Кожны тамат і баклажан важыць больш за 600-700 грамаў.

Як лічаць юныя агароднікі, такі поспех стаў магчымым дзякуючы арганічнаму земляробству.


Штодзень
Жыхары Мазыра абураюцца заробкамі ў горадзе 💸

Аўтобусны парк №2 у Мазыры размясціў абвесткі з прапановай працы. Напрыклад, шукаюць кіроўцаў аўтамабіля катэгорыі Д, катэгорыі С, слесараў-электрыкаў, слесараў па рамонце аўтамабіляў, касіраў. Усё б нічога, але заробкі за прапанаваную працу вар’іруюцца ад 700 да 2000 беларускіх рублёў.🤷🏻‍♀️

😡 У каментарах абураныя інтэрнэт-карыстальнікі пішуць: “Самі за такі заробак працуйце”, “Гэта заробкі пяцігадовай даўніны, забылі выправіць”, “Цікава, у Еўропе які заробак на такія пасады? Мяркую, вышэйшы ў тры разы”.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/zhyhary-mazyra-aburajucca-zarobkami-goradze/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Сельмашаўскі мост абяцаюць дарабіць да канца года 🤔

Самы даўгі ў Беларусі пешаходны мост (Сельмашаўскі) пачалі рамантаваць 1 жніўня. Ён патрабаваў сур'ёзнай рэканструкцыі і абнаўлення ўжо даўно.

Рамонт неаднаразова адкладаўся (мост нават з помпай ужо адкрывалі пасля рамонту ў 2022 годзе, і абяцалі, што ён праслужыць 50 год), улады спрабавалі таксама зрабіць яго больш танным.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/selmasha-ski-most-abjacajuc-darabic-da-kanca-goda/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Улады спрабуюць прымусіць працаваць усіх. Як у вёсцы ў Светлагорскім раёне намагаліся змагацца з беспрацоўем 🙈

У Мікалаеўскім сельсавеце Светлагорскага раёна без афіцыйнай працы жывуць больш за 100 чалавек. Гэта выклікае непаразуменне і ва ўладаў, якія прыехалі туды цэлай камісіяй, і ў мясцовай раёнкі, якая не ацаніла жаданне людзей мець працу з высокім заробкам і каля дома.

Праўда, ахапіць усіх 100 беспрацоўных у чыноўнікаў не атрымалася: участковы ўгаварыў прыйсці на пасяджэнне толькі 11. 🤣

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ulady-sprabujuc-prymusic-pracavac-usih-jak-u-vjoscy-svetlagorskim-rajone-namagalisja-zmagacca-z-bespraco-em/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
“Гусеніцы паўзуць па фасадах дамоў. Дрэвы аплеценыя павуціннем”. Мазыршчыну атакуе небяспечны інсект 😱

Карыстальнікі інтэрнэту выкладаюць фотаздымкі з дрэвамі і кустамі, якія поўнасцю аплеценыя павуціннем, якое пакідаюць у працэсе жыццядзейнасці вусені амерыканскага белага матылька. У далейшым гэтыя расліны, хутчэй за ўсё, загінуць.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gusenicy-pa-zuc-pa-fasadah-damo-drjevy-aplecenyja-pavucinnem-gomelshchynu-atakue-nebjaspechny-insekt/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Пасля розгаласу пра чэргі на запіс да ўрачоў у дзіцячай паліклініцы Мазыра – там змянілі тактыку 🥸

☝🏻«Штодзень» пісаў, што бацькі пачалі наракаць на вялізныя чэргі ў мясцовую паліклініку ў пачатку жніўня, калі пачаліся планавыя агляды дзяцей перад новым вучэбным годам. Запісвалі відэа і пісалі ў каментах, што ўстанова – замалая і ў ёй адсутнічаюць спецыялісты. Рэакцыі тады ад уладаў публічнай не было, але цяпер, як бачна, яны ўсё ж запланавалі змены.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/paslja-rozgalasu-pra-chjergi-na-zapis-da-racho-u-dzicjachaj-paliklinicy-mazyra-tam-zmjanili-taktyku/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Жлобіне ў дне гарадскога аўтобуса заўважылі вялізныя дзіркі 🤷🏻‍♀️

У пацвярджэнне гэтаму мясцовы жыхар зняў кароткі ролік, на ім бачныя як мінімум дзве дзіркі ў дне аўтобуса. 🤦🏼

Адна з іх фактычна займае ўвесь праход, другая знаходзіцца пад заднімі сядзеннямі.

«У такія дзіркі ў дне аўтобуса МАЗ можа праваліцца цэлае дзіця або нага дарослага», - каментуюць на канале «Свабодны Жлобін», дзе з'явілася відэа.

Штодзень
Лаяльныя прадпрыемствы будуюць арэнднае жытло для рабочых 🤔

22 кватэры забраніраваныя і выкупленыя ў цэнтры горада па вуліцы Цялегіна-Кірава для работнікаў “Гомсельмаша”. І 7 кватэр у новым доме па Косарава выкупіла “Гомельэнерга”.

Ці можна будзе з цягам часу выкупіць арэнднае жытло, не паведамляецца. Аднак, калі ўзяць за прыклад вайсковых служачых, то яны мусяць адслужыць 25 год перад тым, як атрымаюць арэнднае жытло ва ўласнасць.🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці: https://homeldays.org/dzjarzhpradpryemstvy-budujuc-arjendnae-zhytlo/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Навюткія трамваі на фоне мазырскіх краявідаў (фотафакт) 🚃

Жыхары Мазыра падзяліліся фотаздымкамі новага трамвая, які курсуе паміж горадам і прамысловай зонай, у рысе якой размешчаны Мазырскі НПЗ. Нядаўна горад атрымаў дзве сучасныя машыны, распрацаваныя сталічнай кампаніяй BKM Holding (былое прадпрыемства “Белкамунмаш”).

❤️ Мазырскі трамвай з’яўляецца ўнікальнай з’явай у Беларусі, паколькі гэта адзіны прыклад, калі дадзены від транспарту выкарыстоўваецца ў горадзе раённага падпарадкавання. З’яўленне трамвая ў Мазыры стала магчымым дзякуючы “Мазырскаму нафтаперапрацоўчаму заводу”, які адкрыў адмысловае трамвайнае ўпраўленне ў 1988 годзе для арганізацыі зручнай перавозкі рабочых на прадпрыемства.

Штодзень
Фота: тг-канал Мозырь
Злы дэман княгіні Паскевіч. 👹 Альбо дэтэктыўная гісторыя пра тое, хто пакінуў апошнюю ўладальніцу Гомеля без грошай і на літасць бальшавікам

У шматлікіх артыкулах на тэму апошніх год жыцця княгіні часта распавядаецца пра тое, што яна перапісала ўсю сваю маёмасць на карысць дзяржавы. А бальшавікі за гэта нібыта не пакрыўдзілі старую, нават выплачвалі ёй пенсію да смерці. Памерла яна ў 1924 годзе ад запалення лёгкіх у доме свайго кухара Ляшкевіча па вуліцы Жандармскай (цяпер вул. Карла Маркса), непадалёку ад палаца. 🤔

Разам з тым застаецца адкрытым пытанне наконт таго, чаму ўсё ж такі заможная княгіня не паспела эвакуявацца ў бяспечную Еўропу і памерла ў галечы ў Гомелі.

😳 Хто карыстаўся неабмежаваным даверам княгіні і пусціў яе багацце на вецер?

Падрабязнасці:https://homeldays.org/zly-djeman-knjagini-paskevich/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Традыцыі архітэктурнага дэкору Гомеля маглі прыйсці з Баварыі? 🤔

🔥 Гомельскі гісторык знайшоў верагодныя карані гомельскіх ліштваў у нямецкім Аўгсбургу.

Громам сярод яснага неба даследавання гомельскага архітэктурнага дэкору сталася сустрэча з домам на вуліцы Фордэрэр Лех 5 (Vorderer Lech 5) у Аўгсбургу. Паводле звестак са Спісу помнікаў Баварыі гэты будынак быў узведзены ў 1782-1783 гг., а яго ляпны архітэктурны дэкор на фасадзе быў выкананы ў пачатку ХІХ ст. Самым цікавым у гэтым будынку для нас з’яўляюцца вокны яго галоўнага фасада, аздобленыя вялізнымі ляпнымі ліштвамі. 💡 Як можна ўбачыць у верхняй частцы гэтых ліштваў, на іх лабавой дошцы, змешчана вялізная гарызантальная кампазіцыя, якая сваім афармленнем амаль цалкам ідэнтычна кампазіцыі лабавых дошак вышэй апісанага варыянту гомельскіх ліштваў!

Падрабязнасці: https://homeldays.org/tradycyi-arhitjekturnaga-djekoru-gomelja-magli-pryjsci-z-bavaryi/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Беларусі забаронена плаваць на надзіманых матрацах 🫠

Дошкі і надзіманыя кругі -- таксама пад забаронай 🤷🏻‍♀️

Існуе цэлая Пастанова савета міністраў рэспублікі Беларусі “Аб ахове жыцця людзей на водах”. Забаронаў там даволі шмат.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-belarusi-zabaronena-plavac-na-nadzimanyh-matracah/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Зорка “другой свежасці” і фігурант “Міратворца” выступіць у Гомелі на фэсце “Сожскі шлягер” 🙈

У Гомелі на фэсце кавербэндаў у якасці хэдлайнера выступіць фігурант “Міратворца”, фронтмэн гурта “Зямляне” Сяргей Скачкоў. 🤮 👸🏼 Мясцовым музыкам арганізатары раяць вывучыць песню савецкага ансамбля “Зямляне”, каб праспяваць разам з вакалістам Сяргеем Скачковым шлягер “Трава ў дома”.

💸 З адкрытых крыніц вядома, што за свой сольны канцэрт гэты спявак бярэ ад 600 тыс. да 800 тыс. расейскіх рублёў (да 9 тыс. долараў ЗША). Але такую суму ён бярэ за выступы на тэрыторыі Масквы і Падмаскоўя. Калі ж яму даводзіцца ехаць у іншыя рэгіёны і краіны, то цана за канцэрт істотна ўзрастае.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/zorka-drugoj-svezhasci-i-figurant-miratvorca-vystupic-u-gomeli-na-fjesce-sozhski-shljager/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
2024/11/15 10:18:03
Back to Top
HTML Embed Code: