Telegram Web Link
Адкрыты з помпай "суперсучасны" басейн “Дэльфін” не будзе працаваць у перыяд адключэння гарачай вады 🤷🏻‍♀️

9 мая 2024 года ў Гомелі адкрылі басейн “Дэльфін”. На пафаснай цырымоніі прысутнічала старшынька Савета Рэспублікі Наталля Качанава і кіраўнік Гомельскага аблвыканкаму Іван Крупко. Тады жыхарам горада давялі інфармацыю, што з’яўленне новага спартовага аб’екта – гэта падарунак да важнага дзяржаўнага свята. 🥸 Сучасны басейн з трэнажорнымі залямі, дзе “ўсё прадумана да дробязяў”, павінен быў стаць увасабленнем дасягненняў сацыяльнай палітыкі ў Беларусі. Але на практыцы дадзены аб’ект расчароўвае гомельцаў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/adkryty-z-pompaj-supersuchasny-basejn-djelfin-ne-budze-pracavac-u-peryjad-adkljuchjennja-garachaj-vady/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Да ліквідацыі наступстваў урагану гомельскія ўлады збіраюцца масава прыцягнуць падлеткаў 😨

Такую магчымасць абмеркавалі на штабе аблвыканкама. БРСМ прадставіў спісы падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, «гатовых падключыцца да расчысткі населеных пунктаў і могілак ад дрэў».

У спісах, прапанаваных дзяржаўнай моладзевай арганізацыяй абласным уладам, больш за 1700 чалавек.

Плаціць ім не плануюць.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/da-likvidacyi-nastupstva-uraganu-gomelskija-lady-zbirajucca-masava-prycjagnuc-padletka/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Развітанне з гамельчанінам Дзмітрыем Гарэлькам у Варшаве адбудзецца заўтра 🙏🏻

Месца развітання — помнік Каперніку, час — 11.00, паведаміў «Штодню» гомельскі актывіст Валерый Сляпухін, які са згоды бацькоў апякуецца сітуацыяй.

Пасля завяршэння развітання машына з целам Дзмітрыя накіруецца ў Беларусь. Пахаваны ён будзе ў Гомелі.

Паводле падлікаў Валерыя Сляпухіна, неабходная сума на гэта сабраная. Збор пакуль не закрыты, усе грошы будуць выдаткаваныя на заяўленыя мэты.

Штодзень
Сабор, музей і антырэлігійны аддзел: сем фактаў пра Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, які адзначае 200-годдзе 🏛

Сёлета значную дату адзначае адзін з самых знакамітых гомельскіх будынкаў – Петрапаўлаўскі сабор. «Штодзень» сабраў пра яго самыя цікавыя гістарычныя факты.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/sabor-muzej-i-antyrjeligijny-addzel-sem-fakta-pra-petrapa-la-ski-sabor-u-gomeli-jaki-adznachae-200-goddze/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Бацьку палітзняволенага падлетка будуць судзіць за экстрэмізм

Міхаіла Лапунова абвінавачваюць у “Стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзелу ў ім” і “Садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.

Падрабязней: https://homeldays.org/backu-palitznjavolenaga-padletka-buduc-sudzic-za-jekstrjemizm/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

Штодзень
Гомель рыхтуецца да Дня горада, улады вязуць на яго крынж-артыстаў і прэзентуюць нудную праграму 🤮

Свята горада пройдзе 14 верасня. Саліраваць на ім будуць выключна расіяне, сярод іх і даволі адыёзныя, а таксама малавядомыя спевакі. 🤷🏻‍♀️

Пяць прычынаў, чаму варта застацца дома 👇🏻

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomel-ryhtuecca-da-dnja-gorada-ulady-vjazuc-na-jago-krynzh-artysta-i-prjezentujuc-nudnuju-pragramu/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Гомель прывязуць адноўлены крыж святой Еўфрасінні Полацкай ⛪️

Рэліквія разам з каўчэгам з часткай мошчаў святой Еўфрасінні будуць знаходзіцца ў Петрапаўлаўскім саборы з 2 па 8 верасня.

Арыгінал быў створаны ў 1161 г. Лазарам Богшам па замове ігуменні Еўфрасінні. У крыжы знаходзіліся вялікія хрысціянскія святыні: часціца дрэва крыжа гасподняга з кропляй крыві збавіцеля, часціцы камянёў труны гасподняй і труны Божай Маці, часціцы мошчаў святых. Крыж быў упрыгожаны залатымі і сярэбранымі пласцінамі, каштоўнымі камянямі, а таксама 20 эмалевымі іконамі. 🙏🏻

У чэрвені 1941 крыж быў згублены для беларусаў. Па звестках гісторыкаў, якія змаглі адсачыць ягоны лёс, ён схаваны ў РФ. 🐻

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomel-pryvjazuc-adno-leny-kryzh-svjatoj-e-frasinni-polackaj/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гомельцы скардзяцца на начны шум з забаўляльнага цэнтра, які знаходзіцца праз дарогу ад абласнога УУС 🤷🏻‍♀️

Праваахоўнікі на відавочнае парушэнне закону не рэагуюць 🥸

Незадаволеныя гомельцы размяшчаюць у сацыяльных сетках відэа з доказамі таго, што “Кантынент” не надта клапаціцца пра камфорт суседзяў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelcy-skardzjacca-na-nachny-shum-z-zaba-ljalnaga-cjentra-jaki-znahodzicca-praz-darogu-ad-ablasnoga-uus/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Гомельскі аэрапорт завязваюць на расейскія маршруты 🛫

З 27 кастрычніка аэрапорт “Гомель” амаль поўнасцю будзе працаваць на забеспячэнне авіяцыйнага спалучэння з расейскімі мегаполісамі Масквой і Санкт-Пецярбургам. 🙈 Калі ў сталіцу РФ лятаць самалёты будуць штодня, то ў Піцер плануюць адпраўляць рэйсы два разы на тыдзень. Кіраўніцтва аэрапорту абяцае прывесці ў парадак зону вылета, а таксама ўсталяваць новыя вітражы.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelski-ajeraport-zavjazvajuc-na-rasejskija-marshruty/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
2024/11/15 12:41:24
Back to Top
HTML Embed Code: