Telegram Web Link
“Усе Смехавы – з Гомеля”. 🎭 Цікавыя факты пра гомельскіх Смехавых, якія далі свету таленавітых майстроў, мастакоў, акцёраў і навукоўцаў...

“Прозвішча Смехаў гучыць яўна не па-яўрэйску”. “Яно пранікла ў рускую мову са старажытнаяўрэйскага “смехá” (радасць, вяселле)”, – казаў знакаміты акцёр Веніямін Смехаў. Пры гэтым ён ніколі не цураўся сваіх гомельскіх каранёў.

📌 "Па яўрэйскіх паняццях тыя яўрэі, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, – гэта літвакі. У Беларусі ў яўрэяў – асаблівая культура, якая, мне здаецца, глыбейшая, чым у выхадцаў з украінскай часткі або з бесарабскай часткі Расійскай імперыі..."

📌 "Я стаў разумець, адкуль такая высокая ступень моўнай культуры ў старэйшых Смехавых і адкуль цяга да паэзіі, музыкі, старых песень. Усё – з Гомеля..."

📌 "У Мінску маё жыццё было звязана з незвычайнымі людзьмі – пісьменнікамі Васілём Быкавым, Алесем Адамовічам…"

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/use-smehavy-z-gomelja/

Штодзень
https://www.tg-me.com/shtodzien
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
“Карона Расейскай імперыі” -- небяспечная

😮 Пра гэта паведаміў Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У “Кароне Расейскай імперыі” выявілі цвіль.

Падрабязней: https://homeldays.org/karona-rasejskaj-imperyi-nebjaspechnaja/

Штодзень
Ці можна давяраць беларускім вытворцам масла?

🧈🧑🏻‍🔬Мы правялі цэлы эксперымент, каб праверыць

Усё часцей з’яўляецца меркаванне, што якасць беларускіх тавараў не больш чым стэрэатып і яны мала адрозніваюцца ад куды таннейшых аналагаў з сеткавых расійскіх дыскаўнтараў. 

❗️“Штодзень” вырашыў правесці ўласны эксперымент. Ці можна давяраць беларускім вытворцам масла, ці сапраўды яно робіцца з вяршкоў, а не з расліннага тлушчу, як нізкаякасныя спрэды.

Падрабязней: https://homeldays.org/ci-mozhna-davjarac-belaruskim-vytvorcam-masla/

Штодзень
У Гомелі насаджаецца культ аднаго з “душыцеляў” Пражскай вясны Кірыла Мазурава 🤷🏻‍♀️

Ля мемарыяльнай шыльды Кірылу Мазураву, усталяванай на сцяне будынка Гомельскага аўтадарожнага тэхнікума, прайшоў мітынг з удзелам прадстаўнікоў улады і афіцыйных арганізацый.

У 1968 годзе рашэннем Палітбюро Кірыла Мазурава пад псеўданімам Генерал Трафімаў накіравалі ў чэшскую Прагу, ахопленую антыкамуністычным паўстаннем. На месцы ён ажыццяўляў палітычнае кіраўніцтва аперацыяй “Дунай”, у выніку якой дэмакратычныя памкненні чэхаў былі задушаныя...

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-nasadzhaecca-kult-adnago-z-dushycelja-prazhskaj-vjasny-kiryla-mazurava/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Новы авіярэйс Гомель-Піцер адкрывалі ў прысутнасці Пятра І і Кацярыны ІІ 🙈

Гомельскі аэрапорт запусціў новы маршрут у напрамку Санкт-Пецярбурга. Мерапрыемства праходзіла ў пафаснай атмасферы ў прысутнасці епіскапа Стэфана і гарадскога кіраўніцтва. З нагоды адкрыцця новай лініі быў арганізаваны канцэрт жывой музыкі і тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Пятра І, імператрыц Кацярыны і Елізаветы. 🤷🏻‍♀️ 👑

Цікава, што ўрачыстая цырымонія адбылася яшчэ 22 сакавіка, але інфармацыя пра характар мерапрыемства была апублікаваная толькі цяпер. Відаць, запозненае інфармаванне звязанае з тэрактам у падмаскоўным гандлёвым цэнтры “Крокус”, які здарыўся таксама 22 сакавіка. На фоне трагічнай падзеі шоу з удзелам акцёраў выглядала недарэчна.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Следчы камітэт адкрыў спецвытворчасць у дачыненні да жыхаркі Рэчыцы 🤬

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sledchy-kamitjet-adkry-specvytvorchasc-u-dachynenni-da-zhyharki-rjechycy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Знос свідравальнага абсталявання ў Мазыры 90%, збіраюцца закупляць вышку 🤷🏻‍♀️

Указанні Лукашэнкі дыктуюць планы па пошуку новых радовішчаў нафты Мазырскай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага свідравання. 🛢Геолагі спрабуюць нарасціць аб’ёмы пры зносе свідравальнага абсталявання на 90%, дзе закупляць некаторае, пакуль невядома.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/znos-svidravalnaga-abstaljavannja-mazyry-90-zbirajucca-zakupljac-vyshku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На Веткаўшчыне абвастраецца праблема стыхійных звалак 🚯

Стыхійныя звалкі ўтварыліся каля двух Навасёлак і Юркавічаў дастаткова даўно і відавочна набылі ў вяскоўцаў статус звыклага месца складавання смецця 🤬

Раённая інспекцыя заявіла пра планы адносна ўсталявання фота- і відэапастак у месцах найбольш частага парушэння грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства. 👁

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/na-vetka-shchyne-abvastraecca-prablema-styhijnyh-zvalak/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
10 год за данаты ВСУ і імкненне стаць жаўнерам Палка Каліноўскага 🤬

Гаворка ідзе пра 28-гадовага жыхара Петрыкава Івана Сухамерава. Гомельскі абласны суд пакараў мужчыну 10 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 4 тысяч беларускіх рублёў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/10-god-za-danaty-vsu-i-imknenne-stac-zha-neram-palka-kalino-skaga/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскія ўлады спрабуюць перахапіць папулярны флэшмоб у Інстаграме

У Інстаграме за мінулы месяц набраў папулярнасць трэнд дадавання фота нейкага куточка Беларусі з пазнакай “This is Belarus. Пакажы сваю часцінку Беларусі”.

🤷 Кіраўнік гомельскага гарвыканкама заклікаў падтрымаць акцыю, назваўшы яе патрыятычным флэшмобам і дадаўшы чырвона-зялёны сцяжок. Што з гэтым не так? ❗️Трэнд узнік сам па сабе, афіцыйныя ўлады не маюць да гэтага ніякага дачынення.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskija-lady-sprabujuc-perahapic-papuljarny-fljeshmob-u-instagrame/

Штодзень
2024/10/02 12:32:11
Back to Top
HTML Embed Code: