Telegram Web Link
Гараскопы, астралогія і навошта ўсё гэта ведаць

Астралогія ці магія, навука ці шарлатанства? 🔭 Усё насельніцтва планеты можна падзяліць на тых, хто верыць у сваю “зорку”, і на тых, якія ў яе не вераць. Аднак астралогія суправаджае чалавека ад даўніх часоў і прысутнічае ў нашым жыцці надалей.

❗️ Астролагі на нашай тэрыторыі шчыльна працавалі ад пачатку 15 стагоддзя.

Што такое гараскоп? Ці ёсць магчымасць уплываць на тое, што нам “зоркі прадказалі”? Адказы на гэтыя пытанні прачытаеце ў артыкуле👇🏻

падрабязнасці:
https://homeldays.org/garaskopy-astralogija-i-navoshta-sjo-gjeta-vedac/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Лельчыцах перад суботнікам выйшлі бяліць дрэвы і бардзюры, урбаністы даўно заклікаюць адмовіцца ад гэтай практыкі 🤦🏼

«Наш гарадскі пасёлак зменьваецца на вачах», з захапленнем распавяла лельчыцкая раёнка пра працэс пабелкі. Гэты працэс суправаджаецца купай пастановачных фота з усмешлівымі людзьмі.

Шмат дзе гарадскія ўлады адмовіліся ад падобнай практыкі. Напрыклад, у Кіеве з 2017 года прыйшлі да высновы, што бяліць трэба толькі фруктовыя дрэвы, у 2020 годзе да гэтага ж заклікалі ў Цэнтральным раёне Мінска.

У 2019 годзе беларуская петыцыя на гэты конт сабрала 400 подпісаў. Сярод іншага аўтары прыводзілі наступны аргумент: «Бяліць дрэвы (і бардзюры) пачалі падчас вайны, каб калона тэхнікі магла арыентавацца ў начны час для маскіроўкі. Да эстэтыкі і ўпрыгожвання гарадоў гэтая з’ява адносінаў не мела».

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-lelchycah-perad-subotnikam-vyjshli-bjalic-drjevy-i-bardzjury-urbanisty-da-no-zaklikajuc-admovicca-ad-gjetaj-praktyki/


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Кіраўнік аблвыканкаму: На мяжы з Украінай няма правакацыяў 😳

Размова пра сітуацыю на мяжы зайшла ў кіраўніка гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Івана Крупко на сустрэчы з рабочымі Беларускага металургічнага завода.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kira-nik-ablvykankamu-na-mjazhy-z-ukrainaj-njama-pravakacyja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Вядомую велаактывістку і настаўніцу Святлану Кароль асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. 🤬

63-гадовую гамяльчанку абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК і распальванні сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу разглядаў суддзя Вадзім Бобыраў.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Кіраўнік "Белдзяржхарчпрама" паскардзіўся, што ў Кітаі падрабляюць шакалад “Спартак” 🍫

Старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў у інтэрв'ю часопісу "Эканоміка Беларусі" заявіў: “Сутыкаемся нават з фактамі падробак беларускага шакаладу нядобрасумленнымі кітайскімі вытворцамі".

Паводле Алега Жыдкова, кітайскія падробкі вельмі цяжка адрозніць ад арыгіналу: "Абсалютнае падабенства (...) па ўпакоўцы, якасці выкарыстанай паперы. Спажыўцу, які не ведае тонкасцей вытворчасці, па вонкавым выглядзе вельмі складана вызначыць фальсіфікат”. 🤷🏻‍♀️

Ён адзначыў, што больш за ўсё падрабляюць прадукцыю гомельскай фабрыкі "Спартак", якая пачала працаваць на рынку КНР раней за іншых беларускіх вытворцаў кандытарскіх вырабаў.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праўладны «блогер» абурыўся цяпліцамі каля помніку на лініі абароны Гомеля ў 1941 годзе 🤯

Ва ўрочышчы Семень, дзе ўлады па некалькі разоў на год праводзяць мітынгі ў гонар абароны Гомеля ў 1941 годзе, праўладны «блогер» Аляксандр Глінскі заўважыў змяненні на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу.

Памятныя знакі захаваліся ў мінулым выглядзе, а вось акопы змяніліся карэнным чынам: знікла іх умацаванне, яны сталі заўважна карацейшымі. Адразу за акопамі была агароджаная тэрыторыя з цяпліцамі. 🤷🏻‍♀️

☝🏻Улады Беларусі намагаюцца стварыць сабе рэпутацыю самых вялікіх абаронцаў спадчыны Другой сусветнай вайны. Але на практыцы сітуацыя выглядае так, што пры патрэбе з лёгкасцю можна тую спадчыну ўрэзаць. А праз нейкі час удзельнікі дзяжурных мітынгаў і не прыгадаюць, што ўмацаванні і акопы пасля такой рэканструкцыі, наўрад ці, можна назваць некранутымі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pra-ladny-bloger-abury-sja-cjaplicami-kalja-pomniku-na-linii-abarony-gomelja-1941-godze/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Проста ўпала з неба гэтая кватэра. Яна знаходзілася ў “ведамасці МУС”

🙈 Праз год жыцця ў Беларусі сям’я з Луганскай вобласці атрымала кватэру і цяпер сцвярджае, што для іх Украіна памерла разам з Майданам

Падрабязней чытаць: https://homeldays.org/prosta-pala-z-neba-gjetaja-kvatjera-jana-znahodzilasja-vedamasci-mus/ (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

Штодзень
«Падарунак» дзясяткам пакаленняў: як Беларусь будзе захоўваць ядзерныя адходы са сваёй АЭС ☢️

«Штодзень» паразмаўляў з радыяцыйным хімікам Сяргеем Бесарабам пра планы беларускіх уладаў будаваць сховішча для адходаў з БелАЭС, у тым ліку ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку .

📌 "Сховішча каля БелАЭС мае сэнс, бо падобнае сховішча сухога адпрацаванага паліва ёсць на Запарожскай АЭС. Але гэта небяспечная вайсковая цэль, як мы ўсе пабачылі на прыкладзе ЗАЭС. Гэтае сховішча – вельмі сур'ёзная пагроза тэрарыстычнай атакі. Гэта фактычна такая спячая велізарная брудная бомба..."

📌 "Сховішча ў радыяцыйным запаведніку – гэта хайп і ўкід. Там няма лагістыкі, няма чыгуначных дарог. Калі на аўтамабілях, праз усю краіну, то любому больш-менш дасведчанаму ў тэме радыяцыі чалавеку зразумела, што кіроўцы такіх аўто – самагубцы, як і ахова..."


Падрабязнасці:
https://homeldays.org/padarunak-dzjasjatkam-pakalennja-jak-belarus-budze-zaho-vac-jadzernyja-adyhody-sa-svajoj-ajes/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Пачалася рэстаўрацыя чачэрскай ратушы, мясцовыя ўлады прызнаюць кепскі стан будынку 🏛

У Чачэрску ўзяліся за аднаўленне самага вядомага будынку гораду – ратушы. Тое, што яна знаходзіцца ў кепскім стане, бачна нават на кадрах рэгіянальнага тэлебачання. 🤷🏻‍♀️ Улады ківаюць ледзь не на савецкія часы, «забываючыся», што 20 год таму ўжо была праведзеная рэстаўрацыя.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pachalasja-rjesta-racyja-chachjerskaj-ratushy-mjascovyja-lady-pryznajuc-kepski-stan-budynku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Дзень Беларусі і Расіі: чыноўнікі даказваюць адзінства любым коштам 🙈

Разнарадку адсвяткаваць непапулярны ў Беларусі дзень адзінства Беларусі і Расіі атрымалі ўсе рэгіёны Гомельскай вобласці. Чыноўнікі запусцілі чарговы чэлендж, удзельнікамі якога сталі ўсе, да каго дацягнуліся рукі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dzen-belarusi-i-rasii-chyno-niki-dakazvajuc-adzinstva-ljubym-koshtam/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як рэалізаваўся беларускі нацыянальны праект у Гомелі 🤔

📌 "Са школьных урокаў я вынес глыбокае ўнутранае адчуванне, што ўсё, што мы вывучалі пра станаўленне беларускага народа, яго культуры, мовы і г.д., было недзе там, у Полацку, Менску, Наваградку, Гародні, але дакладна не ў Гомелі (за выключэннем радзімічаў!)..."

📌 "Ключавым момантам сталася пытанне нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст., разам з Якубам Коласам, Янкам Купалам, абвяшчэннем БНР і іншымі падзеямі, якія, згодна геаграфіі ўзгадванняў у падручніку, адбываліся недзе паміж Менскам і Вільняй. А Гомель што? Хіба тут нікому гэтыя ідэі не былі цікавы і патрэбны?.."

Чытайце новы блог гісторыка Рамана Абуховіча пра тое, якое месца займае Гомель у беларускай гісторыі 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-rjealizava-sja-belaruski-nacyjanalny-praekt-u-gomeli/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien

#Гомель #гісторыя #ПалутаБадунова #ВалянцінаЛебедзева #БНР
Хто такая Алена Тоцкая, якую прызналі палітзняволенай 🙏🏻

Днямі беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі чарговую групу грамадзян, сярод іх фігуравала прозвішча 61-гадовай гамяльчанкі Алены Тоцкай.

Гамяльчанка Алена Тоцкая была затрыманая ў межах маштабнай акцыі ўладаахоўнікаў у студзені 2024 года. 🤬 Яе ўзялі пад варту паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне “экстрэмісцкай” дзейнасці). На справе гаворка ідзе пра пераслед за падтрымку палітвязняў і іх сем’яў праз сацыяльны праект прадуктовай дапамогі INeedHelpBy. У дадзены момант Алена Тоцкая знаходзіцца ў жодзінскай следчай турме №8. “Штодзень” сабраў некалькі фактаў пра палітзняволеную.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/hto-takaja-alena-tockaja-jakuju-pryznali-palitznjavolenaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#валанцёры
НАТО, бойся! На Рагачоўшчыне праходзяць вучэнні тэрабароны з удзелам “баявых гномаў і “швейкаў” (фота) 🫡

З фотарэпартажа “Гомельскай праўды”, які перадае атмасферу з месца падзей, можна зрабіць выснову пра тое, што беларуская тэрабарона - самая суровая тэрабарона ў свеце. Зрэшты, можаце пераканацца ў гэтым самі. 🥸

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/nato-bojsja-na-ragacho-shchyne-prahodzjac-vuchjenni-tjerabarony-z-udzelam-bajavyh-gnoma-i-shvejka-fota/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/02 06:22:30
Back to Top
HTML Embed Code: