Telegram Web Link
Якія раёны ў Гомелі самыя “перагрэтыя” 🥵🏭

Эколаг Дзмітрый Янкоў разважае пра “самыя спякотныя плямы ў Гомелі” і прапаноўвае рашэнні на па паніжэнні тэмпературы ў горадзе ў летні перыяд.

📌 "У Гомелі самымі спякотнымі плямамі з’яўляюцца Цэнтраліт, ЗЛін, Хімзавод, Сельмаш і Завод самаходных камбайнаў. У цэнтры гораду вылучаюцца кластары: СтанкаГомель-ГомельХлебПрам-Камінтэрн, 8 сакавіка-Труд, Спартак-Сударамонтны, а таксама раён вакзалу..."

📌 "З самых няўтульных па тэмпературы мікрараёнаў у Гомелі бачацца Шведская Горка, Клёнкаўскі і Мельнікаў Луг. Зразумела, што лесапаркі, паркі і скверы ахалоджваюць тэрыторыю. Нават двары з добрым азеляненнем робяць жыццё ў іх больш камфортным. Гэта бачна на прыкладзе Старога Аэрадрома..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jakija-rajony-gomeli-samyja-peragrjetyja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Наважылаў: Кожны можа быць тэрарыстам у Беларусі, нават кот і камень

Вакаліста гомельскага метал-гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”. Ён быў асуджаны на “хімію” за палітыку і з’ехаў з Беларусі.

📌 “Для галачкі мяне туды ўляпілі. Кожны можа быць тэрарыстам у Беларусі. Не трэба быць тэрарыстам, не трэба быць здольным па стану здароўя нешта рабіць наогул. Ты можаш быць каменем ці катом, цябе запішуць у тэрарысты, таму што ім так левая нага захацела”, – сказаў Наважылаў Штодню.

Падрабязней: https://homeldays.org/navazhyla-kozhny-mozha-byc-tjerarystam-u-belarusi-navat-kot-i-kamen/

Штодзень
Беларусы выпусцілі трэк з голасам Марыі Калеснікавай у стылі acid-techno

Да гадавіны выкрадання палітыка Марыі Калеснікавай каманда Belarus Outside Sound System запісала трэк з яе голасам і флейтай. Зараз палітзняволеная адбывае пакаранне ў калоніі №4 у Гомелі, ужо год пра яе няма звестак.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/belarusy-vypuscili-trjek-z-golasam-maryi-kalesnikavaj-u-styli-acid-techno/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сярэдняя цана за запіс на візу Шэнген у Беларусі -- 850 рублёў

Запісацца самастойна праз VFS Global практычна немагчыма. Пры запісе на нацыянальную візу D, якую выдаюць па карце паляка альбо для кіроўцаў, яшчэ можна знайсці вольныя месцы ў чарзе. Аднак для візы катэгорыі С часцей за ўсё сустрэнецца надпіс: “Прыносім свае выбачэнні, на дадзены момант няма даступных “слотаў” для запісу”.

Падрабязней: https://homeldays.org/sjarjednjaja-cana-za-zapis-na-vizu-shjengen-u-belarusi-850-rubljo/

Штодзень
Ахвяра сілавікоў Марыя Зайцава: «У мяне гематома ў мозгу засталася з таго часу» 😢

У 2020 годзе фота гамяльчанкі Марыі Зайцавай абляцелі ўсе СМІ. Дзяўчына была цяжка параненая на пратэстах, доўгі час была ў рэанімацыі і лячылася, а пасля далечвацца паехала ў Чэхію. Вярнуцца яна ўжо не змагла, у Беларусі нарасталі рэпрэсіі. Спыталі ў яе, як яе змяніў 2020 год, ці змагла яна аднавіцца пасля траўмаў і што загадала на дзень народзінаў.

📌 "Я нядаўна рабіла даследаванне, у мяне гематома ў мозгу засталася з таго часу. Яна ўплывае на маю памяць, гэта не вельмі моцна перашкаджае мне жыць. Я ўсё яшчэ глухая на адно вуха..."

📌 "Мяне да гэтага часу трохі пажырае ПТСР (посттраўматычны разлад). Я не магу сваё жыццё больш не звязваць з Беларуссю. Бо я аддала здароўе за гэта. І я праўда верыла ў нашу ідэю, і я вельмі хачу, каб у маёй краіны ўсё атрымалася..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ahvjara-silaviko-maryja-zajcava-u-mjane-gematoma-mozgu-zastalasja-z-tago-chasu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі ў дэпутаты ідуць адыёзны Уткін і кіраўнік "Гомельшкла"

Факты з біяграфій прэтэндэнтаў пашукаў "Штодзень"

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-djeputaty-iduc-adyjozny-utkin-i-kira-nik-gomelshkla/


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
“Я – цірарыст і хаджу ў штанах, а Ціханоўская – мой Алах”. Лідар гурта GodsTower, якога супрацоўнікі КДБ унеслі ў спіс тэрарыстаў, адказаў на гэтую навіну сатырычнай песняй 😜 🎸

“Першы дзень я, калі дазнаўся пра тэрарыстычны статус, хадзіў трохі ў супярэчлівым настроі. З аднаго боку, з мяне тэрарыст, як з майго ката капітан карабля. З іншага боку, калі я быў маленькі, калі мяне крыўдзілі, я думаў: “Стану тэрарыстам, будзеце ў мяне плакаць!” І вось я вырас, стаў тэрарыстам, бляха! Застаўся, калі шчыра, толькі сцёб. Калі такі чалавек, як я для іх тэрарыст, а мая фізічная форма не вытрымлівае крытыкі, я не служыў у войску, то што тут можна сказаць”, - гаворыць Уладзіслаў Наважылаў.


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ураджэнцы Гомельшчыны ў сусветным “Пантэоне” 🌎

👍🏻 Цікавасць да асобы ў Вікіпедыі вызначае яе папулярнасць і месца ў рэйтынгу. На гэтым прынцыпе пабудаваны праект Pantheon, які на сёння ўтрымлівае больш за 70 тысяч біяграфій асоб з розных краін свету. Чым большая колькасць запытаў карыстальнікаў Вікіпедыі пра тую ці іншую асобу, тым вышэйшы “індэкс гістарычнай папулярнасці” гэтай асобы.

Што важна: прыналежнасць асобы да той ці іншай краіны ў Pantheon вызначаецца паводле месца нараджэння. Калі выбраць краіну Беларусь, то рэйтынг самых папулярных гістарычных асоб узначальвае Марк Шагал, сусветна вядомы мастак, ураджэнец віцебскай зямлі. А на другой пазіцыі размясціўся Леў Выгоцкі. Агулам у першую сотню ўвайшлі чатыры асобы, звязаныя з Гомельшчынай, у першую дзясятку – дзве. 🤩

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/uradzhjency-gomelshchyny-susvetnym-pantjeone/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Варшаве адкрылася легендарная гомельская карчма «Будзьма» 🍳

Карчма «Будзьма» ў Гомелі была вядомая сваімі традыцыйнымі беларускімі стравамі і напоямі. Але пасля таго, як яна далучылася за страйку ў 2020 годзе, установу закрылі. Цяпер кавярня працуе ў Варшаве.

У меню ўжываюць беларускую лацінку, у сацсетках – побач з польскай беларускую мову. ❤️

У меню «Будзьмы» дранікі, калдуны, мачанка, бабка і іншыя стравы традыцыйнай беларускай кухні. У дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага ў кавярні было адмысловае меню. Абяцаюць камплімент у Дзень святога Валянціна. А таксама вітаюць усіх землякоў, на днях тут прайшла сустрэча выхадцаў з Гомеля.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-varshave-adkrylasja-legendarnaja-gomelskaja-karchma-budzma/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Заахвочваць гомельцаў ісці на выбары будзе… рысь 🤦🏼

Тутэйшыя спецыялісты распрацавалі набор стыкераў з рыссю.

📌 "Мо, канешне, адэпты “Белай Русі” і БРСМ будуць ахвотна посціць гэтыя малюнкі (скажам шчыра, ніякаватыя і несучасныя) у аднакласніках і перасылаць адно аднаму ў вайберы. Але каб насельніцтва ў вялікай колькасці пайшло на выбары, не хапае галоўнага – выбару..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zaahvochvac-gomelca-isci-na-vybary-budze-rys/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Былы палітвязень з Гомеля Дзмітрый Грышчанка пакінуў Беларусь ⚡️

У сацыяльных сетках былога супрацоўніка “Беларуснафты”, якога асудзілі на 3 гады за палітыку, з’явіліся фотаздымкі з віленскіх могілак Росы, дзе пахаваныя многія беларускія дзеячы. Такім чынам, палітвязень у дадзены момант знаходзіцца ў адноснай бяспецы за мяжой.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/byly-palitvjazen-z-gomelja-dzmitryj-gryshchanka-pakinu-belarus/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У базе вышуку МУС Расіі знайшліся тысячы беларусаў, сярод іх і выхадцы з Гомельскай вобласці 🤷🏻‍♀️

Пошук па базе расійскага міністэрства ўнутраных справаў апублікавалі журналісты «Медыязоны». Мы знайшлі сярод іх выхадцаў з Гомельскай вобласці.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-baze-vyshuku-mus-rasii-znajshlisja-tysjachy-belarusa-sjarod-ih-i-vyhadcy-z-gomelskaj-voblasci/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/02 22:35:37
Back to Top
HTML Embed Code: