Telegram Web Link
Экаактывісты падзяліліся відэа з рысямі ў Чарнобыльскай зоне і нагадалі пра праблемы запаведніка

Чырванакніжныя звяры – рысі, барсукі, зубры, коні Пржавальскага – вельмі добра пачуваліся на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, але апошнія пяць год ідзе тэндэнцыя на выкарыстанне гэтых тэрыторыяў, адзначаюць экалагічныя актывісты.

Падрабязней: https://homeldays.org/jekaaktyvisty-padzjalilisja-vidjea-z-rysjami-charnobylskaj-zone-i-nagadali-pra-prablemy-zapavednika/

Штодзень
У Будтрэста, які не працягнуў дамову арэнды з легендарнай “Будзьмай”, новы кіраўнік

На сайце Будаўнічага трэста №14 значыцца ўжо зусім іншы кіраўнік: Фёдар Бельковіч.

Імя папярэдняга гендырэктара Будаўнічага трэста №14 Станіслава Сільчанка стала вядомае пасля закрыцця Карчмы “Будзьма”. Гэты Будаўнічы трэст акурат валодае памяшканнем па вуліцы Прывакзальная, 3а, дзе і знаходзілася доўгі час Карчма.

Карчма “Будзьма” ў кастрычніку 2020 года падтрымала агульнанацыянальны страйк і заявіла, што не будзе працаваць у гэты дзень у знак салідарнасці з беларусамі.

На пасадзе Генеральнага дырэктара Станіславу Сільчанку не дапамагло і тое, што ён выступаў у падтрымку змяненняў у Канстытуцыю, якія былі вынесеныя на рэферэндум у 2022 годзе.

Падрабязней: https://homeldays.org/pazbavi-sja-pasady-gendyrjektar-budtrjesta-jaki-ne-pracjagnu-damovu-arjendy-z-legendarnaj-budzmaj/

Штодзень
Не толькі ў Гомелі могуць класці плітку ў нечаканых месцах (напрыклад, там, дзе яна ўжо была пакладзена некалькі год таму).

🤷 Кіраўнік Рады старажытнасці Егіпта Мостафа Вазіры абвясціў, што іх арганізацыя рыхтуе падарунак стагоддзя ўсяму свету: піраміду Менакаўра (самая маленькая, пабудаваная апошняй) плануюць абкласці гранітнай пліткай за бліжэйшыя тры гады. Як сцвярджаецца, будынак першапачаткова быў дэкарыраваны гэтым матэрыялам. Але з цягам часу дэкор знік.

Як піша The Guardian, аматары старажытнасці і частка археолагаў такі падарунак не ацанілі. 😀 Карыстальнікі сацсетак пачалі жартаваць, маўляў, варта паклеіць там шпалеры, а потым можна ўзяцца і за выпрамленне Пізанскай вежы.

Падрабязней: https://homeldays.org/ne-tolki-gomeli-moguc-klasci-plitku-nechakanyh-mescah/

Штодзень
Дапамогу музыку Уладзіславу “Нажу” Наважылаву сабралі менш чым за 10 гадзінаў

Увечары 1 лютага Уладзіслаў Наважылаў, вакаліст легендарнага гомельскага мэтал-гурта Gods Tower, звярнуўся па дапамогу да беларусаў, яго сям'я апынулася ў складаным фінансавым становішчы. Ужо ноччу сабраныя сродкі перакрочылі неабходную суму.
Уладзіслаў быў эвакуяваны з Беларусі праз палітычны пераслед, і цяпер жыве ў Літве. Да яго далучылася сям'я: жонка з двума дзецьмі. Як патлумачыў музыка, яны разам “апынуліся ў не самых добрых фінансавых умовах”.

Падрабязней: https://homeldays.org/dapamogu-muzyku-uladzislavu-nazhu-navazhylavu-sabrali-mensh-chym-za-10-gadzina/

Штодзень
У Гомелі адбудзецца лекцыя пра беларускую народную філасофію.

📌 “У аснове народнай культуры ляжыць пэўная карціна свету, дзе ўсё адно з адным звязана мірыядамі сувязей – прынцыпаў, ідэй, вобразаў ці асацыяцый. Падчас лекцыі мы адкрыем гэтае інтэлектуальнае вымярэнне беларускай традыцыі, якое дасць нам па-іншаму зірнуць на знаёмыя сюжэты і звычаі, убачыць у іх новыя сэнс і кантэксты, а разам з тым і новыя таямніцы”.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-adbudzecca-lekcyja-pra-belaruskuju-narodnuju-filasofiju/

Штодзень
Разьбяны дэкор Гомельшчыны: унікальнасць і заняпад 🏡❤️

Ліштвы, разьбяныя карнізы, дэкаратыўныя франтоны, а таксама багата аздобленыя брамы, дзверы, вільчыкі і так далей. Гомельшчына традыцыйна славілася разнастайным і прыгожым аздабленнем драўляных дамоў. Традыцыя, якая сёння катастрафічна знікае і з візуальнага асяроддзя, і з людской памяці.

Прапануем невялікі экскурс у гісторыю разьбянога дэкору паўднёва-усходняй Беларусі разам з гісторыкам, кандыдатам мастацтвазнаўства Яўгенам Малікавым. 👍🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/razbjany-djekor-gomelshchyny-unikalnasc-i-zanjapad/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Свянтэцкі: Рызыкаў наступу з боку Украіны няма 🤡

На мяжы Беларусі з Украінай «правакацый стала нашмат меней», рызыкі наступу адтуль няма, заявіў у перадачы на рэгіянальным тэлебачанні намеснік начальніка Гомельскай памежнай групы, палкоўнік Сяргей Свянтэцкі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/svjantjecki-ryzyka-nastupu-z-boku-ukrainy-njama/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гомельскія камунальнікі прыбіраюць лёд і снег… як могуць ☃️

За апошнія некалькі дзён з'явіліся некалькі відэа, якія дазваляюць засумнявацца, ці добра ідзе прыборка ільду і снегу ў Гомелі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskija-kamunalniki-prybirajuc-ljod-i-sneg-jak-moguc/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі пачнецца суд над мужчынам паводле 10 крымінальных артыкулаў, сярод якіх – “здрада дзяржаве” і арганізацыя “тэрарыстычнай дзейнасці”. 😡 Гаворка ідзе пра 28-гадовага жыхара Петрыкава Івана Сухамерава.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-buduc-sudzic-hlopca-pa-12-palitychnyh-kryminalnyh-artykulah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі ўпершыню за паўстагоддзя дэмантавалі танк з плошчы Паўстання

Прыбралі танк часоў часова, каб правесці рамонт цеплатрасы і перарабіць плошчу Паўстання. Савецкую ваенную тэхніку адвезлі на рэканструкцыю на ЗЛіН. 😳

❗️Адносінаў да вызвалення горада (як вядома з гарадской савецкай легенды, якая, пэўна, існуе ў кожным горадзе) ён не мае, бо гэтай мадыфікацыі (Т-34-85) на момант вызвалення Гомеля не было.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-pershynju-za-pa-stagoddzja-djemantavali-tank-s-ploshchy-pa-stannja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ураджэнец Гомеля заняў першае месца ў расійскай версіі амерыканскай інтэлектуальнай тэлегульні Jeopardy 🎉

❗️Варта адзначыць, што “Свая гульня” фактычна адзінае інтэлектуальнае шоу на расійскім тэлебачанні, якое папулярызуе выключна інтэлектуальныя каштоўнасці і веды, а не прапагандысцкія наратывы.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/uradzhjenec-gomelja-zanja-pershae-mesca-rasijskaj-versii-amerykanskaj-intjelektualnaj-tjelegulni-jeopardy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Чэкісты таксама адчынялі свае дзверы

Карыстальнікі Фэйсбука посцяць фатаграфіі ў 21 год і згадваюць розныя гісторы з гэтага перыяду жыцця. Колішняя гомельская журналістка Ірына Макавецкая (цяпер жыве ў Нямеччыне) згадала тыя часы, калі незалежныя беларускія журналісты маглі “адчыніць дзверы ў любы кабінет. У тым ліку, і ў КДБ”.

📌 "Дачакалася фатаграфія свайго часу! Мне 21 год з невялікім. Ужо некалькі год я працую карэспандэнтам БелаПАН і Беларускай дзелавой газеты ў Гомельскай вобласці. Часы былі такія, што адчыніць дзверы ў любы кабінет было прасцей простага. І задаць любое пытанне таксама. І кабінеты таксама адчынялі свае дзверы.

📌 Гэтае фота зроблена ў абласным упраўленні КДБ. Так, чэкісты таксама адчынялі свае дзверы."

Падрабязней чытайце ў блогу Ірыны Макавецкай: https://homeldays.org/chjekisty-taksama-adchynjali-svae-dzvery/

Штодзень
2024/10/03 00:20:32
Back to Top
HTML Embed Code: