Telegram Web Link
Пяць значных аб’ектаў Гомеля ад архітэктара Джона Кларка 🏛

Аблічча Гомеля, гістарычнага і сучаснага, шмат у чым вызначана працамі Джона Кларка – архітэктара і будаўніка брытанскага паходжання. Ён жыў і працаваў у Гомелі над Сожам каля 30-ці гадоў, стварыўшы за гэты час значную частку гарадской архітэктуры першай паловы 19 стагоддзя ў стылі класіцызму. ❤️

Прапануем глянуць на найбольш значныя аб’екты, створаныя дзякуючы руплівай працы таленавітага архітэктара.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pjac-znachnyh-ab-ekta-gomelja-ad-arhitjektara-dzhona-klarka/


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Крымінальная справа супраць велаактывісткі з Гомеля перададзеная ў пракуратуру 😡

Далей справа супраць 63-гадовай велаактывісткі Святланы Кароль будзе накіраваная ў суд. Пры гэтым, стала вядома пра ўзмацненне абвінавачванняў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kryminalnaja-sprava-suprac-velaaktyvistki-z-gomelja-peradadzenaja-prakuraturu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Супрацоўнікі КДБ сёння прыйшлі да сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных 😡

Сёння раніцай прайшлі затрыманні сваякоў палітзняволеных і былых палітзняволеных, у некаторых выпадках – ператрусы, паведамляюць крыніцы «Штодня».

Паводле нашай інфармацыі, новая хваля пераследу звязаная нібыта з кантактамі сваякоў і палітвязняў з "экстрэмісцкімі фармаваннямі".

Правабаронцы з «Вясны» паведамляюць, што падобныя выпадкі фіксуюцца па ўсёй краіне. Сёння таксама стала вядома пра прызнанне «экстрэмісцкім фармаваннем» праекту IneedHelpBY. Гэтая ініцыятыва дапамагае прадуктамі тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій і знаходзіцца ў цяжкай фінансавай сітуацыі.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Новыя дамы ў Гомелі прагрэсіўнымі і сучаснымі не назавеш

Хто праязджае ці праходзіць па вул. Палескай, хутчэй за ўсё зверне ўвагу на новы будынак. Можа, гэта першы гомельскі дом, які можна назваць сапраўды сучасным якасным жыллём? Каб зразумець гэта, прааналізуем, чаго вымагае ад забудовы ўрбаністыка ХХІ века, і наколькі азначаны дом адпавядае гэтым патрабаванням.

📌 Ані дрэўца, ані месца для кветніка. Двор – суцэльная паркоўка. Пры гэтым дом знаходзіцца на адной з самых забруджаных гомельскіх вуліц, вельмі блізка ад праезджай часткі. 

📌 Чым большы памер акон, тым больш сонечнага святла патрапіць у кватэру і палепшыць мікраклімат. Вокны ў новым доме самыя звычайныя. 

📌 Сапраўднае безбар’ернае асяроддзе – гэта не пандусы ля кожнага пад’езда, а такім чынам спраектаваныя кварталы, што ніякія пандусы не патрэбны. Жыхарам новага гомельскага дома давядзецца традыцыйна ўздымацца па прыступках.

Падрабязней: https://homeldays.org/novyja-damy-gomeli-pragrjesi-nymi-i-suchasnymi-ne-nazavesh/

Штодзень
У Гомелі кур’ёзнае здарэнне: са скульптуры Машы і мядзведзя знікла Маша 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-kur-joznae-zdarjenne-sa-skulptury-mashy-i-mjadzvedzja-znikla-masha/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Прапала маці былога палітвязня з Гомеля Іллі Міронава. 😢 З учорашняга дня пажылая жанчына не выходзіць на сувязь з сынам.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/prapala-valjancina-mironava/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У 2023 годзе ў Гомельскай вобласці зафіксаваны рост махлярстваў, крадзяжоў маёмасці праз інтэрнэт і банкаўскія карткі, колькасць тэлефонных махлярстваў вырасла на 30%. 🤬 Асноўныя ахвяры злачынстваў беларусы ва ўзросце.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/za-god-ad-tjelefonnyh-mahljaro-pacjarpeli-bolsh-za-500-pensijanera-gomelshchyny/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Транспартныя монстры Гомельшчыны 🚌👾

У гарадскім транспарце можна сустрэць не толькі зайцаў, але і монстраў. Да такой высновы прыйшлі ў Варшаве год 8 таму і ў гумарыстычнай форме правялі акцыю па павышэнню культуры пасажыраў з заклікам не быць монстрам. “Штодзень” вырашыў пашукаць монстраў у гомельскіх аўтобусах і тралейбусах. Ці даводзілася вам бачыць каго з апісаных персанажаў?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/transpartnyja-monstry-gomelshchyny/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Уступіла ў камунікацыю з іншымі асобамі”, “спала, седзячы на падлозе”: прычыны, па якіх палітзняволеных жанчын у гомельскай калоніі адпраўляюць у ШІЗА

📌 “Дысцыплінарныя спагнанні ў дачыненні да палітвязняў амаль заўсёды з'яўляюцца адвольным і палітычна матываваным пераследам. Гэта адзін са спосабаў ціску, які дазваляе бясконца ўтрымліваць вязня ў зняволенні”, - падкрэслілі праваабаронцы.

Падрабязней: https://homeldays.org/palitznjavolenyh-zhanchyn-u-gomelskaj-kalonii/

Штодзень
У Кіеве ў дзень народзінаў Міхаіла Жызнеўскага рыхтуецца Марш памяці

🇺🇦 Арганізатары кажуць, што ўдзельнікі пройдуць “маршам па Кіеву, каб ушанаваць памяць яго і яшчэ 55 беларусаў, вядомых нам, якія загінулі з 2014, змагаючыся за Украіну”.

📌 “Праводзіць і наведваць такія мерапрыемствы абавязкова трэба, бо беларусам варта памятаць сваю гісторыю і ганарыцца сваімі Героямі, а ўкраінцам — шанаваць Герояў і разумець, з кім на самой справе беларусы ў гэтай барацьбе. Для мяне, чалавека, які жыве амаль тры гады ў Кіеве, вельмі важна распавядаць праўду і паказваць яе сваімі дзеямі ды дзеямі сваіх землякоў”, — заключыла арганізатарка акцыі Ірына Лукашэнка.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-kieve-dzen-narodzina-mihaila-zhyzne-skaga-ryhtuecca-marsh-pamjaci/

Штодзень
Знайшлася маці былога гомельскага палітвязня Іллі Міронава

Пра гэта паведаміў сам грамадскі актывіст, які быў вымушаны эміграваць з палітычных прычын.

📌 “Мама дома, мы даведаліся ад тых людзей, якія будуць ведаць пра гэта дакладна. Сувязі з ёй няма -- гэта так, тэлефона няма, грошай няма, каб набыць новы. Як мне сталася вядома, ёй далі штраф. Сувязі з ёй не будзе яшчэ доўга. Але яна дома. Таксама пакуль невядома, паводле якога артыкула ёй далі штраф”. -- Падзяліўся інфармацыяй Ілля Міронаў.

Падрабязней: https://homeldays.org/znajshlasja-maci-byloga-gomelskaga-palitvjaznja-illi-mironava/

Штодзень
“Сілкуюся ўспамінамі пра сваё маленства…” Размова з Юліяй Цімафеевай 📚

Паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева, ураджэнка Брагіншчыны, даўно пакінула родныя мясціны сваіх бацькоў і дзядоў. Таксама давялося ёй выехаць і з любімага Мінска, і з самой Беларусі. Цяпер творца працягвае працу над новай аўтабіяграфічнай кнігай, удзельнічае ў літаратурных мерапрыемствах, шмат вандруе і мае надзейнага спадарожніка ў асобе свайго мужа, пісьменніка і перакладчыка, Альгерда Бахарэвіча. 🧳

📌 "На прыкладзе невялікіх гарадоў і мястэчак Аўстрыі, Швейцарыі, Нямеччыны, дзе мы з маім мужам Альгердам Бахарэвічам паспелі пажыць ці пабываць, я зразумела, наколькі насычаным і адметным можа быць жыццё ў правінцыі. Для змен патрэбны дэцэнтралізацыя, увядзенне мясцовага самакіравання, падтрымка культурных і сацыяльных ініцыятыў на месцах, і, вядома, любоў і павага да саміх сябе..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/silkujusja-spaminami-pra-svajo-malenstva-razmova-z-julijaj-cimafeevaj/


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
26 студзеня 1990 беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай

📍Закон “Аб мовах” прыняў Вярхоўны Савет БССР 11-га склікання. Другі артыкул гэтага дакумента абвяшчаў, што беларуская мова з’яўляецца адзінай дзяржаўнай у Беларусі, а руская мова застаецца мовай “міжнацыянальных зносін народаў СССР”.

📍Планавалася, што розныя артыкулы Закона “Аб мовах” будуць уводзіць у жыццё паступова. Да прыкладу, планавалася, што да канца 2000 года установы адукацыі, дзяржаўны апарат, праваахоўныя органы і войска будуць працаваць па-беларуску.

📍14 мая 1995 года падчас рэферэндуму адно з чатырох пытанняў гучала наступным чынам: “Ці згодны Вы з наданнем рускай мове аднолькавага статусу з беларускай?” Паводле афіцыйных вынікаў, на гэтае пытанне “ЗА” адказалі больш за 83 працэнты ад агульнай колькасці ўдзельнікаў галасавання.

😢 У Атласе моў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, складзеным па ініцыятыве ЮНЕСКА, жыццяздольнасць беларускай мовы ў Беларусі абазначаная тэрмінам vulnerable — “слабая, у небяспецы”.

Штодзень
2024/10/03 13:25:25
Back to Top
HTML Embed Code: