Telegram Web Link
У Светлагорску ўжо набіраюць дзяцей для навучання хакею, хоць палац яшчэ не гатовы 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-svetlagorsku-zho-nabirajuc-dzjacej-dlja-navuchannja-hakeju-hoc-palac-jashchje-ne-gatovy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гамяльчанцы, якая ўдзельнічала ў пратэстах, адмовілі ў палітычным прытулку ў Нямеччыне, бо ёй «нічога не пагражае»

У 2020 годзе Аксана Ліхадзіеўская хадзіла на пратэсты, была адным з аўтараў падобнай на Лукашэнку цацкі «Беларускі пачакун». Яе неаднаразова затрымлівалі, да суда яна была ў ІЧУ, пасля атрымлівала штрафы, яе звольнілі з працы, дома правялі вобшук.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gamjalchancy-jakaja-dzelnichala-pratjestah-admovili-palitychnym-prytulku-njamechchyne-bo-joj-nichoga-ne-pagrazhae/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хакеіст са Жлобіна не змог прыгадаць простыя беларускія словы “карыснасць” і “заўзятар” 🏒🙈

“Карыснасць” і “заўзятар”. Такія беларускія словы аказаліся занадта складанымі для Віталя Пінчука – беларускага хакеіста родам са Жлобіна. Яшчэ спартсмен не здагадаўся, што значыць быць “па-за гульнёй”, але затое змог патлумачыць (не без складанасцей) беларускія словы “абаронца”, “брамнік”, “гульня” і “хакейная пляцоўка”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/hakeist-sa-zhlobina-ne-zmog-prygadac-prostyja-belaruskija-slovy-karysnasc-i-za-zjatar/


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Высокапастаўленая чыноўніца з’явілася ў Гомельскай жаночай калоніі №4 у футры і палічыла ўмовы там «на ўзроўні хатніх» 😡

У пачатку года гомельская жаночая калоніі выйшла на першае месца па колькасці палітзняволеных (124 чалавекі).

У жаночай калоніі знаходзяцца сярод іншых палітолаг Валерыя Касцюгова, актывістка Вольга Маёрава, журналісткі Ларыса Шчыракова, Ірына Леўшына і Кацярына Бахвалава, праваабаронцы Марфа Рабкова і Наста Лойка, палітык Марыя Калеснікава.

«У калоніі быў дакладны падзел на палітычных і непалітычных. Калі ў цябе жоўтая бірка, ты жывеш па-іншаму. Прычым усе палітычныя, я ўпэўненая, раскажуць па-рознаму, таму што да ўсіх быў свой падыход», – распавядала былая фігурантка справы студэнтаў Ася Булыбенка пасля вызвалення.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vysokapasta-lenaja-chyno-nica-z-javilasja-kalonii-4-u-futry-i-palichyla-movy-tam-na-zro-ni-hatnih/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомельскай вобласці акрамя камунальнікаў на прыборку снегу выгналі супрацоўнікаў прадпрыемстваў, рады былі не ўсе 🤷🏻‍♀️

Але пры гэтым, напрыклад, «Гомельскія ведамасці» выйшлі з аптымістычнымі артыкуламі і загалоўкамі.

* «З дапамогай рыдлёўкі і трактара: работнікі Гомельскага жыракамбіната змагаюцца са снежнымі заносамі».

* «Традыцыйна на ўборку снегу выйшлі сёння работнікі ААТ "Электраапаратура" і філіяла "Аўтапарк нумар 6" ААТ "Гомельаблаўтатранс". Добра папрацавалі. І ў горадзе камфорту дадалося, і настрой стаў больш бадзёрым».

* «Дружна з рыдлёўкамі ў руках работнікі Лакаматыўнага дэпо Гомель выступілі на барацьбу са снегам. Яны з энтузіязмам ачысцілі тэрыторыю роднага прадпрыемства, а таксама прыпыначны пункт».

Што праўда, радасных твараў сярод прыбіральшчыкаў снегу па няволі, заўважана не было. 🤦🏼

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomelskaj-voblasci-akramja-kamunalnika-na-pryborku-snegu-vygnali-supraco-nika-pradpryemstva-rady-byli-ne-se/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Югася Каляда: “Год Івана Сяркова – гэта ідэалагічная дыверсія”

Навіна “Штодня” пра мясцовага літаратара Івана Сяркова, у гонар якога праўладныя пісьменнікі Гомельшчыны абвясцілі 2024 год, выклікала розныя рэакцыі чытацкай аўдыторыі. Таму мы вырашылі працягнуць тэму. Пісьменніца Югася Каляда разважае пра тое, як нам варта інтэрпрэтаваць творы Івана Сяркова і беларускую літаратуру савецкага перыяду.

📌 "Усё стала зразумела пасля лютага 2022 – калі Гомель зноў апынуўся ў тыле ворага. То бок, каб патрапіць у тыл ворага, не трэба было нічога рабіць, фронт сам так ссунуўся. І я адразу ўзялася перачытваць “Мы з Санькам… “ І вось ужо ў дарослым веку, калі я чытала аповесць, то слёзы не сыходзілі з вачэй: бо гэта кніга пра дзяцей на вайне і пра тое, як жыў Гомель у часы акупацыі..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jugasja-kaljada-god-ivana-sjarkova-gjeta-idjealagichnaja-dyversija/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#Гутаркі
Брытанскія палітыкі сталі сімвалічнымі хроснымі палітвязняў Ларысы Шчыраковай і Яўгена Глушкова ✌🏻

Вэндзі Чэмберлен, чалец Палаты абшчын ад ліберальных дэмакратаў, заяўляе:

“Ларыса Шчыракова — былая журналістка, і ёй былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — дыскрэдытацыя Беларусі. Яна была асуджаная да 3,5 гадоў турэмнага зняволення, а яе сын быў змешчаны ў прытулак. У межах кампаніі #WeStandBYyou я заклікаю да неадкладнага вызвалення Ларысы Шчыраковай і ўсіх беларускіх палітвязняў, якія імкнуцца да свабоды і дэмакратыі”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/brytanskija-palityki-stali-simvalichnymi-hrosnymi-palitvjaznja-larysy-shchyrakovaj-i-ja-gena-glushkova/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомель – горад, якім кіруе Бенджамін Батан. У нас усё робіцца наадварот 🤷🏻‍♀️

ХХ век, з яго імклівай урбанізацыяй, некалькі разоў кардынальным чынам мяняў тэндэнцыі і паняцці камфорту гарадскога асяроддзя. Якім чынам прагрэс уплываў на мегаполісы і мястэчкі, і ці паспявае за перадавымі ўрбаністычнымі трэндамі Гомель, разважаў “Штодзень”.

Мы параўналі горадабудаўнічыя тэндэнцыі ў беларускім Гомелі і нідэрландскім Утрэхце 🔥.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/6137-2/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
10 гадоў таму на Еўрамайдане загінуў гомелец Міхаіл Жызнеўскі

🇺🇦Герой Украіны, Міхаіл Жызнеўскі, адным з першых загінуў у Кіеве падчас рэвалюцыі Годнасці. 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага жыхар Гомеля быў забіты стрэлам у сэрца. Дагэтуль следчыя органы Украіны не ўстанавілі асобу забойцы. Міхаіл Жызнеўскі не дажыў да свайго 26-годдзя чатыры дні.

Падрабязней: https://homeldays.org/10-gado-tamu-na-e-ramajdane-zaginu-gomelec-mihail-zhyzne-ski/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праваабаронца і паэт Сяргей Сыс: «Дом – гэта там, дзе мне добра з людзьмі» 💔

Сяргей Сыс у 2021 годзе быў вымушаны бегчы з Беларусі ад пераследу. У гутарцы са «Штоднём» ён распавядае пра шлях уцякацтва, сваю новую кнігу вершаў і тое, што для яго сёння дом. 🏡

📌 "Любыя людзі, якія сустракаліся ў любой сітуацыі, выпадкова ці больш працягла, дапамагалі, як маглі, падтрымлівалі і матэрыяльна, і словамі, і парадамі..."

📌 "Як пачалася вайна, трэба было ў Польшчу ісці, сяброўка з Канады, студэнтка, якая сама небагатая, скінула ўсе карткі свае з кодамі і кажа: «У мяне ёсць 3,5 тысячы даляраў, забірай усё, ратуй сваё жыццё». Калі я на трэцюю ноч замярзаў на той мяжы… адчуваю, што я калею, бо ў мяне ж была летняя куртка, а ноччу былі такія маразы, 10-12 градусаў. Ішла афрыканка з Нігеру, зняла з сябе цёплы плед, бо яна была ў цёплай куртцы, і мяне ўкутала..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pravaabaronca-i-pajet-sjargej-sys-dom-gjeta-tam-dze-mne-dobra-z-ljudzmi/


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Кіеве ўшанавалі памяць гомельца Міхаіла Жызнеўскага і герояў Нябеснай сотні

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-kieve-shanavali-pamjac-gomelca-mihaila-zhyzne-skaga-i-geroja-njabesnaj-sotni/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Новыя скаргі на ўмовы ўтрымання палітзняволеных у гомельскай калоніі №4 😡

Прадстаўніцу штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву ў папраўчай калоніі №4 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), асуджанай па справе Аўтуховіча Вользе Маёравай не даюць прайсці медыцынскае абследаванне.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/novyja-skargi-na-movy-trymannja-palitznjavolenyh-u-gomelskaj-kalonii-4/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/03 06:28:19
Back to Top
HTML Embed Code: