Telegram Web Link
Каты, сабакі, карткі, акуляры і мандарыны. -- Што гублялі беларусы на Каляды

У святочнай атмасферы згубіць рэчы вельмі лёгка. “Штодзень” паглядзеў тэматычныя паблікі, каб зразумець, што часцей за ўсё гублялі беларусы на Каляды.

У топе згубленых рэчаў -- тэлефон, ключы і банкаўскія карткі. Сярод згубленых рэчаў -- пропуск на “Беларускабель”, гадзіннік , акуляры 👓, рукавіцы 🧤, даведка, што “грамадзянін з’яўляецца навучэнцам” і нават мандарыны 🍊.

“Хто забыў мандарыны на прыпынку? Я аднёс іх у надзейнае месца і пакінуў на захаванне.” -- Напісаў адзін з удзельнікаў пабліка і атрымаў 18 лайкаў за сваё паведамленне. Праўда, у пабліку гаспадар мандарын публічна так і не з’явіўся.

😽🐶Але часцей за ўсё, на святы губляюць жывёл, якія палохаюцца салютаў.

Падрабязней: https://homeldays.org/katy-sabaki-kartki-akuljary-i-mandaryny-shto-gubljali-belarusy-na-kaljady/

Штодзень
У Беларусі немагчыма купіць рэвалюцыйны прэпарат для зніжэння вагі 🤷🏼‍♀️

Чалавекам 2023 года па версіі Financial Time названы Ларс Ёргенсэн, стваральнік Ozempic, пры дапамозе якога зараз худнее ўвесь свет. 💊🤸🏼‍♂️ Ці сапраўды прэпарат, першапачаткова прызначаны для лячэння дыябету 2 тыпу, з’яўляецца цудадзейным сродкам для зніжэння вагі, ці мае ён пабочныя эфекты і ці ёсць магчымасць карыстацца прэпаратам у беларусаў, вывучаў “Штодзень”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-belarusi-nemagchyma-kupic-rjevaljucyjny-prjeparat-dlja-znizhjennja-vagi/

Штодзень
“Гэты асфальт ляжыць дакладна на той дарозе, дзе 236 гадоў таму праехала Кацярына ІІ”. Вам самім не смешна?” 🤦 Гісторык раскрытыкаваў каланіяльны праект “Дарогамі Кацярыны ІІ”

📌 "Ну давайце рэальна паглядзім, што можна паказаць турыстам на гэтым маршруце... Паказваць рэальна можна толькі Чачэрск і ўсё, больш нічога. Недазнішчаны панскі дом канца ХІХ ст. у Карме? Клімаўскую ліпавую алею? Рэканструкцыю інтэрмедый XVIII ст. у Грабаўскім клубе ці школе?"

📌 "Наступным этапам такога турызма будзе, мяркуючы па ўсім, “Над нашай вёскай у 1997 годзе пралятаў вялікі амерыканскі і сусветны спявак Майкл Джэксан у час свайго падарожжа на канцэртнае выступленне ў Маскве! І ён дакладна глядзеў на гэты лес, а цяпер гэта самая вядомая славутасць нашага раёну!”

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gjety-asfalt-ljazhyc-dakladna-na-toj-daroze-dze-236-gado-tamu-praehala-kacjaryna-ii-vam-samim-ne-smeshna-gistoryk-raskrytykava-kalanijalny-praekt-darogami-kacjaryny-ii/

Штодзень
#Блогі
Жыхары Рагачова скардзяцца на дэфіцыт хлеба ў крамах 🍞🥖

Што стала імавернай прычынай недахопу важнага прадукта ў навагоднія святы, чытайце ў матэрыяле "Штодня" 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zhyhary-ragachova-skardzjacca-na-djeficyt-hleba-kramah/

Штодзень
Гісторыя герба з рыссю

4 студзеня 1856 года ў якасці герба Гомеля была зацверджаная сімволіка з рыссю. “Шчыт падзелены на дзве часткі: у верхняй паказаны Магілёўскі губернскі герб, а у ніжняй, на блакітным полі, рысь лежачы. Шчыт аздоблены каронай каменнага колеру”, – такое апісанне герба было апублікаванае ў часопісе Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імперыі ў сакавіку 1856 года.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/5947-2/

Штодзень
Веткаўскі музей запрашае разам шчадраваць

"13 студзеня, на Шчодры, мы ладзім наш традыцыйны паход гаманкім-звонкім гуртом у горад! У кампаніі Казы і Мядзведзя з традыцыйнымі спевамі і вясёлымі пажаданнямі пойдзем на базар! Апранайцеся адпаведна надвор’ю. Ды бярыце з сабою за кампанію добры настрой і пару сяброў. А калі няма кампаніі, то прыходзьце самі - мы будзем вашай вялікай кампаніяй”, - запрашае музей усіх ахвотных.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vetka-ski-muzej-zaprashae-razam-shchadravac/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельская жаночая калонія выйшла на першае месца ў краіне па колькасці палітзняволеных 😢

З калоніі №4 неаднаразова паступалі паведамленні ад палітзняволеных пра кепскія ўмовы ўтрымання і здзекі. Мяркуючы па сведчаннях зняволеных, рэжым там не агульны, а ўзмоцнены, і мяжуе з катаваннямі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskaja-zhanochaja-kalonija-vyjshla-na-pershae-mesca-kraine-pa-kolkasci-palitznjavolenyh/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“З кім піла херас Зоська Верас?”

Пасля навагодніх святаў мы пахуліганілі разам са штучным інтэлектам наконт вобразаў беларускіх класікаў. 🤖 enjoy

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Цэнтр Рагачова амаль суткі пражыў без ацяплення і гарачай вады праз аварыю 🤷🏼‍♀️

Прычынай экстраннай сітуацыі стаў прарыў трубаправода. Ад першага паведамлення пра праблему ад уладаў да апошняй скаргі ад жыхароў прайшлі амаль 24 гадзіны.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/cjentr-ragachova-amal-sutki-prazhy-bez-acjaplennja-i-garachaj-vady-praz-avaryju/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Хто і навошта на Каляды і Шчадрэц “Казу водзіць” 🐐😃

Го-го-го каза,
Го-го-го шэра,
Дзе ж ты козанька,
Дзе ж ты бывала…

Сапраўдных калядоўшчыкаў цяжка ўявіць без Казы, а шчадроўшчыкаў і пагатоў. 🐐Тая Каза раптам памірае, але потым ажывае, дзякуючы шчодрасці гаспадароў. Скуль узялася святочная Каза і навошта яе некуды “водзяць”, чытайце ў матэрыяле 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/hto-i-navoshta-na-kaljady-i-shchadrjec-kazu-vodzic/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомель узначаліў рэйтынг пераследу за «экстрэмізм» 🤦

Гомельшчына зноў у сумных лідарах: па звестках правабааронцаў, у абласным цэнтры пакараных па арт. арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмізму» у 2023 годзе найбольшая колькасць. У рэкардсменах таксама Чыгуначны раён Гомеля.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomel-uznachali-rjejtyng-perasledu-za-jekstrjemizm/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі фігурант “Міратворца” збірае падарункі для сем'яў з акупаваных украінскіх тэрыторый

Акцыю пад лозунгам “Жанчыны Беларусі з любоўю з Гомеля -- сем’ям Данбаса” праводзіць фонд Талая і гомельская арганізацыя “Беларускі саюз жанчын”.

Аляксей Талай – інвалід-вазочнік, які займаецца прапагандай вайны, адкрыта падтрымлівае незаконныя тэрарыстычныя фармаванні ДНР-ЛНР, часта наведвае акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, за што ўнесены ў базу “Міратворца” (сайт, на якім вядзецца ўлік асобаў, якія здзяйсняюць злачынствы супраць нацыянальнай бяспекі Украіны).

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-figurant-miratvorca-zbirae-padarunki-dlja-akupavanyh-ukrainskih-tjerytoryj/

Штодзень
2024/10/03 11:24:36
Back to Top
HTML Embed Code: